РАБОТА НАД СЛОЎНІКАВЫМІ СЛОВАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ
Оценка 4.8

РАБОТА НАД СЛОЎНІКАВЫМІ СЛОВАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ

Оценка 4.8
Памятки +2
docx
белорусский язык
1 кл—4 кл
10.04.2018
РАБОТА НАД СЛОЎНІКАВЫМІ СЛОВАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ
РАБОТА НАД СЛОЎНІКАВЫМІ СЛОВАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ. Метадычныя прыёмы для запамінання слоўнікавых слоў: 1) фанетычнае чытанне слоў дзецьмі; 2) тлумачэнне значэння слова (калі вучань не ведае значэння слова, прапануецца яму карыстацца слоўнікам); 3) арфаграфічная работа над словам: пастаноўка націску, вылучэнне колерам «цяжкай» літары; гука-літарны аналіз слова; дзяленне слова на склады і для пераносу; 4) завучванне правапісу дадзенага слова: падбор аднакаранёвых слоў; складанне словазлучэнняў і сказаў з гэтым словам; падбор сінонімаў, антонімаў; разгадванне загадак; завучванне прымавак са слоўнікавымі словамі; 5) запіс слова ў арфаграфічны слоўнік; 6) складанне апавядання з групы слоўнікавых слоў (Рэспубліка Беларусь, заўжды, нячутна); 7) малюнкавая дыктоўка (паказваюцца малюнкі з выявай прадметаў, вучань запісвае назвы гэтых прадметаў); 8) дапісаць словы (у сказе прапушчана слоўнікавае слова); 9) утварэнне форм адзіночнага і множнага ліку ці наадварот (фламастар – фламастары, булён – булёны); 10) утварэнне слоў іншых часцін мовы (чаромха – чаромхавы, пялёстак – пялёсткавы і да т.п.); 11) выпісванне слоўнікавых слоў у слупкі: па родах, па ліках, па склонах; 12) складанне словазлучэнняў са слоўнікавымі словамі (булён смачны, капялюш прыгожы, джаліць балюча і г.д.).
РАБОТА НАД СЛОЎНІКАВЫМІ СЛОВАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.docx
РАБОТА НАД СЛОЎНІКАВЫМІ СЛОВАМІ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ   Метадычныя прыёмы для запамінання слоўнікавых слоў:  1) фанетычнае чытанне слоў дзецьмі;   2)   тлумачэнне   значэння   слова   (калі   вучань   не   ведае   значэння   слова, прапануецца яму карыстацца слоўнікам);  3) арфаграфічная работа над словам: пастаноўка націску, вылучэнне колерам «цяжкай» літары; гука­літарны аналіз слова; дзяленне слова на склады і для пераносу;  4)   завучванне   правапісу   дадзенага   слова:   падбор   аднакаранёвых   слоў; складанне   словазлучэнняў   і   сказаў   з   гэтым   словам;   падбор   сінонімаў, антонімаў;   разгадванне   загадак;   завучванне   прымавак   са   слоўнікавымі словамі;  5) запіс слова ў арфаграфічны слоўнік;   6) складанне апавядання з групы слоўнікавых слоў (Рэспубліка Беларусь, заўжды, нячутна);  7) малюнкавая дыктоўка (паказваюцца малюнкі з выявай прадметаў, вучань запісвае назвы гэтых прадметаў);  8) дапісаць словы (у сказе прапушчана слоўнікавае слова);  9) утварэнне форм адзіночнага і множнага ліку ці наадварот (фламастар – фламастары, булён – булёны);  10) утварэнне слоў іншых часцін мовы (чаромха – чаромхавы, пялёстак – пялёсткавы і да т.п.);  11) выпісванне слоўнікавых слоў у слупкі: па родах, па ліках, па склонах;  12)   складанне   словазлучэнняў   са   слоўнікавымі   словамі   (булён  смачны, капялюш прыгожы, джаліць балюча і г.д.). Для   замацавання   навыку   правільнага   напісання   слоўнікавых   слоў вучням прапаноўваюцца   наступныя гульнявыя заданні:  а) «Адгадай слова». Даецца пачатак слова  во  ­, а вучні пішуць слоўнікавыя словы, якія пачынаюцца з гэтага склада: воблака, вокладка;  б)   «Ланцужок   слоў».   Першым   называецца   слоўнікавае   слова,   дзеці працягваюць   ланцужок:   кожнае   наступнае   слова   павінна   пачынацца   з   тых літар, з якіх складаецца названае слоўнікавае слова:  павук, папера, ананас, вада, участак, курыца і г.д.;  в) «Збяры словы са складоў»: пя люшка (капялюш), ня чыс ці (чысціня);  г) «Замена». Замяніць лічбы літарамі алфавіта: 17, 32, 13, 7, 19, 20, 1, 12 (пялёстак);  д) «Падказка». Выкарыстоўваецца для развіцця разумовых аперацый: _ _ _ ё _ (булён), _ _ч_ _ _(ручнік), _ _ л _ _ _ _ (талерка) і да т.п.  Падказка слова – кухня;  е) «Дадай  склад». Для   гульні  неабходны  складовыя  карткі. Даецца  першы склад – дзеці дадаюць слова. Напрыклад: пе нал, пя лёстак, фла мастар, заў жды,   бу лён   і   г.д.   Словы   запісваліся   ў   сшыткі   або   прагаворваліся арфаэпічна;  ← ← ← ← ← ж) «Адшукай галосныя». Знайдзі, з якіх слоў выпалі галосныя і запішы словы правільна: чрмх, флмстр, джлць і г.д.;   з)   «Навядзі   парадак».   Вучням   прапанавалася   змяніць   парадак   літар   і прачытаць словы: мхачаро, заждыў, штопа, йеувл і г.д.;  к) «Пазнай слова». Праводзіцца ў выглядзе слоўнікавай дыктоўкі. Вучні па лексічным значэнні пазнаюць і запісваюць словы. Прыклады працы над слоўнікавымі словамі: ЯБЛЫК ­ ЯБЛОКО 1.Загадка: Румяны Піліп да палкі прыліп.  Само з кулачок, Чырвоны бачок. Дакранешся пальцам ­ гладкае,         А адкусіш – салодкае.   2.Разглядванне малюнка або муляжа. 3.Увядзенне слова ў сказ (У садзе паспелі румяныя яблыкі). 4.Падбор словазлучэнняў (яблычны пах, яблачнае варэнне, яблычны пірог). 5.Апісанне яблыка па прыкметах, яблык які? (форма, памер, колер, смак). Круглы, вялікі, зялёны, кіслы.     6.Калі так гавораць? Яблыку няма дзе ўпасці. ЦЫБУЛЯ ­ ЛУК 1. Загадка: Завітала ў хату пані Ды ў жоўтым сарафане. Як пачалі распранаць, Сталі плакаць, праклінаць. 2. Разглядванне малюнка або муляжа. 3. Гэта цікава ведаць. Сямейству цыбулі больш за 4000 гадоў.  Аб ёй нават італьянскі пісьменнік  казку напісаў.Хто з вас любіць цыбулю? Ну і дарма, што не любіце. У рускай  прыказцы гаворыцца “Лук –от семи недуг”. З’ясі палавінку цыбуліны – і не  будзеш адчуваць стомленнасці.  Праўда, пахнуць ад цябе будзе не вельмі…  Але пажуй лісцік свежай пятрушкі і пазбавішся ад непрыемнага паху. Цыбуля – сапраўдная прыродная аптэка. Яна багата вітамінамі, абараняе ад прастуды.  А калі цябе ўкусіла аса, пратры гэта месца цыбулінкай ­ і ад яго не застанецца і сляда. 4. Апісанне цыбулі па прыкметах, цыбуля якая?( форма, памер, колер, смак) Круглая, невялікая, жоўтая, белая, горкая ГАРБУЗ - ТЫКВА 1.Загадка: Гэта што за важны туз, Хвост зялёны, Чэпкі вус? Усім вядомы карапуз Пузан Пузанавіч …(Гарбуз) 2. Выкраслі непатрэбны склад, які паўтараецца, і ты прачытаеш слова. Запішы  гэтае слова.  ВЕГАРВЕБУЗВЕ   _______________ 3. Расшыфруй словы: знайдзі спосаб, як іх прачытаць  ьнесов, дорага,зубраг 4. Падзялі запіс на словы і прачытай сказ.  Запішы яго, падкрэслі дзейнік і выказнік.  НААГАРОДЗЕВЫРАСВЯЛІКІГАРБУЗ ДЗВЕРЫ ­  ДВЕРЬ 1.Загадка: Што праводзяць то ў хату,то з хаты. Яны ў кожных сенцах Назад і ўперад ходзяць. Адной рукой сустрэнуць, Другой рукой праводзяць.   2. Знайдзіце пару:  калідор  ручнік  надвор’е  дзверы  скрыпучыя  мяккі  вузкі  сонечнае  павук  тоўсты  3. Перастаў літары, каб атрымалася слова ВЕРЫДЗ ________КОЙПА_______ КАЧРУ_______  4. Падзялі словы для пераносу. Дзверы, дзень, дзяўбці, дзьмухавец. ЛАСТАЎКА­ ЛАСТОЧКА 1. Верш: ­Ластаўка,куды ты?            ­ На млынок. Намялю там жыта І спяку блінок Дзетак – малалетак накармлю. Добра летам, добра летам, Лета я люблю!   Аляксей Пысін. 2.   Складзіце красворд, падбіраючы загадкі да слоўнікавых слоў або  разгадайце крыжаванку. Упішыце назвы птушак у адпаведны радок.  П  е  в  е  н ь  л а  с  Т  а  ў  к  а б  У  с  е  л  Ш п  а  к  к  н і  г а  ў  К  а  с н я  г  І  р  Словы для даведак: бусел, ластаўка, певень, кнігаўка, шпак, снягір 3. Незакончаны сказ.  Я люблю птушак, таму што .... Мая любімая птушка ­ ..., таму што... .  4. Прачытай і адгадай загадку. Слова­адгадку запішы, падзяляючы на склады.  Спераду шыльцы, Ззаду вільцы,  Наверсе чорнае сукно, Падыспадам белае палатно. ДОЖДЖ­ДОЖДЬ 1. Загадка: З цёмнай хмары наўскасяк Скочыў на зямлю басяк. І пусціўся басанож. Вы яго пазналі? Дождж. 2. Верш: Доўга працаваў садоўнік: Клён паліў, паліў дзядоўнік, Вымыў травы і кусты, І галінкі, і лісты. Познім вечарам прагноз. Тэлевізар нам прынёс­ Заўтра зноў ён прыйдзе ўсё ж, Бо садоўнік  гэты­ дождж.  3. Складзіце і запішыце сказ з вывучаным словам. 4. Выпішыце загадкі, пагаворкі, урыўкі з мастацкіх твораў з вывучаным  словам. Цёплы ці халодны­                               З цёмнай хмары наўскасяк Снегу брат ён родны.                           Скочыў на зямлю басяк. Там, дзе ходзіць ён,                               І пусціўся басанож. Трэба парасон.      Дождж.                    Вы яго пазналі?  Дождж. ВОКЛАДКА ­ ОБЛОЖКА, ПЕРЕПЛЁТ  1. Работа з тлумачальным слоўнікам.   Тлумачэнне слова:    Покрыўка кнігі, сшытка і падручніка.  Вокладка з кардону.  Каленкоравая вокладка.  Кніга без вокладкі.  2.  Закрэслі лішнюю літару і прачытай слова.  Запішы адказ.  ЯВЯОЯКЯЛЯАЯДЯКЯА       3. Складзі са складоў словы.  Запішы.          ТАК СШЫ, ГА КНІ, ПАД НІК  РУЧ, КА ВОК ЛАД. 4.Знайдзі слова. ВОКЛАДКА, ВОКЛАДКА. ТАЛЕРКА ­ТАРЕЛКА 1. Верш: Не пытайцеся ў Валеркі, Дзе падзеліся талеркі: З хаты ён, малы жанглёр, Вынес друзачкі на двор. 2. Раздаць карткі, на якіх запісаны сказы: Маленькая талерка ­ гэта__________. Вялікая __________  ­ гэта блюда. Дапісаць патрэбныя словы. 3.  Спішыце тэкст, устаўце слоўнікавае слова. Адыхо..ячы на работу, маці паклікала да сябе дачок — Лізу і Таню — і сказала навесці (што?)________ і парадак. Трэба было прыбраць са  стала, памыць ( што?)______ і лыж..кі, падмесці (як?)  _________падлогу ў кухні. ..яўчынкі дружна а..казалі згодай. Словы для даведак: чысціня, чыста, талеркі. 4. Дапоўніць сказ патрэбнымі слоўнікавымі словамі. Паставіць націск. Калі накрываюць на стол, то відэлец кладуць злева ад талеркі, а нож­  справа. ДЗЯЎЧЫНКА ­ ДЕВОЧКА 1. Выбіраем  словы, якія аб'ядноўваюцца па адной арфаграфічнай і  сэнсавай прымеце:  сусед, лесвіца, дзверы, талерка, пенал; дзяўчынка,  нячутна, асцярожна. 2. Сумесны выбар апорнага слова. Гэта павінна быць слова, на якое можна  3. 4. абаперціся і напісанне якога знаёма: сусед, дзяўчынка.  Пошук падыходнага прыёму для запамінання ўсіх слоў, якія ўваходзяць у групу.   Абмеркаванне і выбар лепшага прыёма для запамінання:  Раніцай дзяўчынка асцярожна і нячутна хадзіла па кватэры. 5. Завучыць верш, запісаць па памяці. Скача зайчык па паляне,  Веранічка  па дыване. У дзяўчынкі сёння свята Ёй прынёс сабачку тата. СУСЕД ­СОСЕД 1. Тлумачэнне слова:   сусед, ­а, месны склон ­дзе; множны лік суседзі, ­яў; мужчынскі род     1. Чалавек, які жыве паблізу каго­н. або побач з кім­н.  Потым Алік бліжэй «пазнаёміўся» з Леўкіным — яны сталі суседзямі,  атрымаўшы сумежныя пакоі ў адной кватэры. Дадзіёмаў.  Дзяцей з двара нікуды не выпускалі — каб яшчэ не надумаліся па суседзях  хваліцца: «А наш татка дадому вярнуўся!» Васілевіч.     2. Той, хто займае месца, бліжэйшае да каго­н.  Фёдар Каваль сядзеў і ўсё паглядаў у акно, аж пакуль не прачнуліся суседзі па купэ. Хомчанка.  Міхасёвым суседам справа, каля машыны № 7, стаіць Толя Касёнак. Брыль.  Разам з .. [Толем] ішоў Міхась Прахарэвіч — яго лагерны дружбак і сусед па  палаце. Якімовіч.     3. Дзяржава, мясцовасць, якія мяжуюцца з іншай дзяржавай, мясцовасцю, а  таксама насельніцтва іх.  Мае браты, мае суседзі, свабодны, новы польскі люд! Няхай жа песняй  звонкай медзі красуе наша дружба тут! Колас.  4.Падабраць аднакаранёвыя словы і выдзеліць корань слова: Сусед, суседка, суседні. 5.Скласці і запісаць сказы з гэтымі словамі. РУКЗАК  ­  РЮКЗАК 1.Загадка : Ці малы я, ці вялікі­ Ды заўсёды ўсё  ж мяне Людзі носяць На спіне.  2.Знайдзі лішняе: Сумка, ранец, рукзак, закладка. 3.Крыжаванка.  Упісаць словы  ў крыжаванку. БУКВАР,ЗАКЛАДКА,КЛЕЙ,КАРДОН, РУКЗАК.                                                       3 5     6 р у         а н   к           з а к 1                   2 б у 4     р           з а к л а д к а             к л е й а   ц             в а           р         о н                                                                 УЧОРА­ВЧЕРА 1.Тлумачэнне слова:   учора, прыслоўе     У дзень, які папярэднічаў сённяшняму; напярэдадні. Папярэдні, мінулы  дзень. Не так даўно, у недалёкім мінулым.  Учора — гром, а сёння — снег.  Вясна ў зіме,  зіма ў вясне. Шымук.  2.Прыказка.  Учора  не дагоніш,  ад заўтра  не  ўцячэш.  3.Запісаць сказы са словам . Учора Таня сабiрала лiсты. Учора ўвесь вечар спявалі. 4.Складзіце са слоў сказы і запішыце іх.  Учора, Таня, ліст, атрымала, ад, сяброўкі.  Малая, вершы, Алінка, чытае,  выразна.  У, бабулі,  маёй,  жыве, прыгожая, кошка. КВАТЭРА­ КВАРТИРА 1. Загадка ­Паглядзіце на паперы Тры пакоі,калідор,  Кухня, ванна, Вокны,дзверы Атрымалася…( кватэра).     2.Скорагаворкi    У вавёркi Веры ­ рамонт кватэры.     Змянiла шпалеры, вокны i дзверы. 3.Знайдзі, з якіх слоў выпалі галосныя і запішы словы правільна: двн, квтр, дзвр, шф.          4. Першым называецца слоўнікавае слова, дзеці працягваюць ланцужок: кожнае   наступнае   слова   павінна   пачынацца   з  тых   літар,  з   якіх   складаецца названае   слоўнікавае   слова:  кватэра, вокладка,  ананас,  тэатр,  экскурсія, рукзак, аловак. .

Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
10.04.2018