Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове - 4 клас
Оценка 4.9

Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове - 4 клас

Оценка 4.9
doc
20.05.2020
Рознаўзроўневыя  заданні па беларускай мове  - 4 клас
Подборка заданий предназначена для учащихся 4-х классов и учителей. Упражнения могут быть использованы для закрепления изученных тем на более высоком уровне и для подготовки учащихся к олимпиаде.
Рознаўзроўневыя заданні 4 клас.doc

Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове –  4 клас

Мэты: садзейнічаць больш глыбокаму засваенню тэм, развіццю арфаграфічнай пільнасці, замацаванню ўменняў і навыкаў па раней вывучаным

Тэма: “Назоўнік”

Тэкст задання

   Вучні паспрачаліся накошт роду назоўніка …… (гусь, палын, шчанё). Алесь сказаў, што гэта слова – м. р., Міхась – ж. р., Янка – н. р., Алена – агульнага роду, Сымон лічыць, што род нельга вызначыць. Хто сказаў правільна? Давайце дапаможам разабрацца.

1.       Падбярыце словы агульнага роду.

Як сказаць пра таго, хто….

а) самастойна навучыўся якой-небудзь справе

б) любіць многа спаць

в) вельмі спакойны, ціхмяны

г) бачыў пэўнае здарэнне на свае вочы

      2. Перакладзіце і вызначце  род

Пачка, гармонь, живопись, какао, сирень, клюква, обезьяна.

М. р.

Ж. р.

Н. р.

 

 

 

 

Інструмент праверкі:

1.       Словы агульнага роду падабраны правільна – 2 б

2.       Перакладзены ўсе словы – 4б

3.       Род указаны правільна – 4б

Максімальная сума балаў – 10б

Тэма: “Тэкст”

Прачыталі дзеці тэкст і прызадумаліся: “Ці з’яўляюцца дадзеныя сказы тэкстам?”

                                               ______________________

     Маруся плакала. Слёзы ручейкамі беглі з вачэй. Яны спяшаліся ўніз па шчоках, каціліся па падбародку.

     Марусі было горка. Ніхто не сутяшаў яе.

     Зранку усе стараліся яе супакоіць, а пасля кінулі. Быццам Маруся чужая. Старэйшая сястра пачала дражніцца. Тата махнуў рукою і пайшоў на работу.

     Марусі стала вельмі шкада сябе. Ручяінкі па твары пабеглі яшчэ шпарчэй.

     Вось празвінела ля галавы аса. Куры засакаталі ля хлява. Сабака пачаў брахаць. З хлевчыка выйшаў бычок. Угледеў дзяўчынку і зароў. Потым падышоў і лізнуў яе твар шурпатым языком.

      Засмяялася Маруся.

                                                                       (Паводле Д. Слаўковіча)

1.       Знайдзіце 6 памылак

2.       Вызначце тып тэксту

3.       Запішыце загаловак, які больш падыходзіць да гэтага тэксту

а) Маруся плакала

б) Супакоілася

в) Шкада сябе

           4. Размясціце пункты плана ў  правільнай паслядоўнасці:

                1) Маруся плакала

                2) Быццам Маруся чужая

                3) Пашкадавалі дзяўчынку

                4) Засмяялася Маруся

          5. Выпішыце сказы з аднароднымі членамі. Падкрэсліце іх.

Інструмент праверкі:

1.       Знойдзены ўсе памылкі – 2б

2.       Вызначаны тып тэксту – 1б

3.       Падбор загалоўка – 1б

4.       Складзены правільна план – 1б

5.       Выпісаны сказы – 5б

Максімальная сума балаў – 10б

 

Тэма:“Прыметнік”

………………. снег лятае пухам,

І канца яму няма.

І нясе ………………… духам,

…………………. сіверам зіма.

                        Я. Колас

1. У вершы згубіліся прыметнікі. Запішыце верш правільна.

Словы для даведкі: сярдзіты, зімовы, мяккі, белы, дзікі, злы.

2.       Падбярыце сінонімы да слоў:

Мяккі –

Сярдзіты –

Сівер –

3.       Падбярыце аднакаранёвыя прыметнікі да назоўнікаў:

Снег –

Пух –

Зіма –

Інструмент праверкі:

1.       Верш запісаны правільна – 3б

2.       Знойдзены сінонімы –

3.       Запісаны прыметнікі – 4б

Максімальная сума балаў – 10б

 

Тэма: “Дзеяслоў”

Прыехаў турыст у горад і запытаў у мясцовых жыхароў: “Адкуль пайшла назва вашага  паселішча?”

                                         Адкуль Стоўбцы

    На тым месцы, дзе цяпер стоўбцы, некалі быў лес. У гэтым лесе нейкі князь пабудаваў манастыр. І доугі час там жілі манахі. Аднаго году яны ўсе вымерлі ад чумы. Манастыр апустеў. Рашылі, што гэта божая кара.

    Манастыр разбурыўся. А на тым месцы закапалі тры столбікі ў знак таго, што нельга сяліцца.

     Але прайшоў час і па загаде князя тут пачалі сяліцца людзі. Яны знайшлі закапаныя стоўбікі і назвалі гэта паселішча Стоўбцы.

1.       Прачытайце тэкст і знайдзіце 6 памылак

2.       У першай частцы падкрэсліце дзеясловы

3.       Утварыце дзеясловы пачатковай формы, вызначце суфікс

Быў –

Пабудаваў –

Жылі –

Закапалі -

4.       Разбярыце дзеясловы па саставе…..(пабудаваў, закапалі)

            Інструмент праверкі:

1.       Выпраўлены ўсе памылкі – 2б

2.       Падкрэслены дзеясловы – 2б

3.       Правільна ўтвораны дзеясловы  п. ф. – 4б

4.       Правільна запісаны дзеясловы да схем – 2б

5.       Максімальная сума балаў – 10б

 

 


Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове – 4 клас

Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове – 4 клас

Вось празвінела ля галавы аса

Вось празвінела ля галавы аса

Пух – Зіма – Інструмент праверкі: 1

Пух – Зіма – Інструмент праверкі: 1
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
20.05.2020