Шанаваць и любіць родную мову каб быць сапраўдным грамадзянінам
Оценка 4.9

Шанаваць и любіць родную мову каб быць сапраўдным грамадзянінам

Оценка 4.9
docx
16.08.2023
Шанаваць и любіць родную мову каб быць сапраўдным грамадзянінам
Шанаваць і любіць родную мову.docx

 Шанаваць і любіць  родную мову, каб быць сапраўдным грамадзянінам

 

Нарбутовіч Ларыса Іванаўна,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад г.п.Мір”

Карэліцкага р-на       

 

         Мова... Родная мова... Матчына мова... Так ласкава называем мы свой духоўны набытак. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіць любоў і павагу да яе нашым дзецям.  “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўсёды застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай.

Праблема далучэння дзяцей да сваёй нацыянальнай культуры, да роднай мовы набывае актуальнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са сваёй нацыянальнай культурай, сваёй роднай мовай. Менавіта зараз, ва ўмовах духоўнага крызісу ўзрастае неабходнасць далучэння дзіцяці да этнакультурных нацыянальных каштоўнасцей, стварэння ўмоў для фарміравання этнічнага самаўсведамлення маленькага грамадзяніна, выхавання ў яго ўмення з павагай і ўдзячнасцю  адносіцца да  стваральнікаў гэтых каштоўнасцей, жадання творча і асэнсавана іх засвойваваць.

З гэтай мэтай у нашай установе дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад г.п.Мір” ўжо чацвёрты год, пачынаючы з першага малодшага ўзросту, працуе беларускамоўная група.  Усе зносіны ў групе ажыццяўляюцца толькі на роднай мове, з малых гадоў выхаванцы далучаюцца да беларускай культуры і гісторыі.  

         Каб забеспячыць максімальна спрыяльныя умовы для развіцця маўленчых навыкаў, далучэння выхаванцаў да беларускай культуры, у групе створана адпаведнае прадметна-прасторавае асяроддзе з апорай на  нацыянальны кампанент, якое уключае ў сабе разнастайныя матэрыялы для знаёмства дзяцей з народным  фальклорам, святамі і абрадамі беларусаў, з гісторыяй, традыцыямі, бытам беларускага народа, з прыродай, прамысловасцю, славутасцямі, знакамітымі людзьмі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі сімваламі краіны, з гісторыяй і жыццём, знакамітымі землякамі малой радзімы і г.д.

З дапамогай бацькоў і педагогічных работнікаў асяроддзе папоўнілася беларускімі дыдактычнымі гульнямі, тэматычнымі дапаможнікамі, творамі дзіцячай беларускай літаратуры і вуснай народнай творчасці.

Нельга вывучаць родную мову прымусова, яна павінна увайсці ў сэрца дзіцяці непрыкметна.  Найбольш каштоўны матэрыял для гэтага – творы вуснай народнай творчасці. Каб зацікавіць дзяцей да ўспрымання твораў, заахвоціць да паўтарэння і запамінання слоў,  суправаджаем расказванне твораў паказам нагляднасці: цацкаў, малюнкаў, прадметаў побыту, прэзентацый. 

У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з інтарэсам успрымаюць іх кароткі змест і павучальнасць. Падбіраюцца прыказкі  па канкрэтнай тэме: пра Радзіму, працу, хлеб, поры года, з’явы прыроды, народныя прыкметы. З вялікай цікавасцю дзеці адгадваюць беларускія загадкі.

Вялікую ролю ў развіцці маўлення адыгрываюць гульні, паколькі праз  іх дзеці лёгка запамінаюць новыя словы, разумеюць сэнс гэтых слоў, і выкарыстоўваюць іх потым  ў зносінах. Гэта маўленчыя гульні:  «Хто першы назаве?», «Прыдумай сказ», «Адзін ці многа?» «Хто жыве ў казцы?», «Скажы наадварот», “Перакладчыкі” і інш; дыдактычныя гульні “Апрані ляльку, “Паедзем у край родны”, “Складзі карту Рэспублікі Беларусь”, “Беларускія народныя рамёствы”  і інш.  Асаблівае месца займаюць народныя гульні, бо  яны адлюстроўваюць народныя традыцыі, характар народу, дапамагаюць дзецям лёгка і непрымусова запамінаць і ўжываць родную мову.  Дзеці з задавальненнем гуляюць у такія гульні, як “Жмуркі”, “Гарлачык”, “Запляціся, пляцень”, “Лясь-лясь, уцякай”, “Вожык і мышы”, “Грушка”, “Фарбы” і  інш.

У якасці звязуючага звяна паміж гульнявой і актыўна-маўленчай дзейнасцю ў адукацыйным працэсе шырока  выкарыстоўваюцца розныя віды тэатральна-гульнявой дзейнасці. Вельмі прывабліваюць выхаванцаў гульні-драматызацыі па сюжэтах вершаў, беларускіх народных казак, напісаных у дыялагічнай форме. Дзеці лёгка запамінаюць беларускія словы, якія вымаўляюць героі твораў, ўжываюць іх пад-час драматызацыі, а потым і ў паўсядзённым жыцці.

Асабліва дзецям спадабаюцца заняткі ці святы, ікія праводзяцца у музейным кутку “Сялянская хата”. Там дзеці знаёмяцца з прыладамі працы, бытавымі  рэчамі, якімі калісьці карысталіся іх бабулі і дзядулі. Таксама у музейным кутку ёсць выстава вырабаў беларускіх рамёстваў. Усе экспанаты па драбніцах збіралі супрацоўнікі дзіцячага садку.

          Ужо традыцыяй стала правядзенне ў дашкольнай установе беларускіх фальклорных святаў ”Дыжынкі”, “Каляды”, “Шчодрык”, “Гуканне Вясны”, “Камаедзіца”, “Вялікдзень”, “Купалле” і інш.  Праз іх не толькі поўніцца і актывізуецца беларускі слоўнік дзяцей, выхоўваецца любоў і павага да роднай мовы і культуры, але і спасцігаецца светапогляд, душа, мудрасць, гумар, таленавітасць, майстэрства свайго народа.

         Да правядзення святаў, забаў і іншых мерапрыемстваў далучаюцца і бацькі выхаванцаў. Усім вядома, што любая сумесная праца ў сям’і спрыяе яе ўзмацненню,  аб’яднанню, а калі работа дае яшчэ і веды пра сямейныя карані, то цэннасць гэтага працэсу ўзрастае ўдвая. З гэтай мэтай была арганізавана выстава сямейных генеалагічных дрэў Мой радавод. Многія сем’і  праявілі творчы падыход да афармлення свайго радавода і прадставілі цікавыя работы для выставы. Таксама  выхаванцы разам з бацькамі прымалі актыўны удзел у творчых выставах: “Восеньскія фантазіі”, “Прырода Беларусі”, “Сямейныя захапленні” і інш.

Хутка прыйдзе час, і сёняшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Рэспублікі Беларусь. Упэўнена, что  нашы выхаванцы вырастуць годнымі грамадзянамі, будуць паважаць свою мову і  ганарыцца Радзімай.  Бо нацыя толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе зберагаць нацыянальныя традыцыі і родную мову!

 

                           


 

Шанаваць і любіць родную мову, каб быць сапраўдным грамадзянінам

Шанаваць і любіць родную мову, каб быць сапраўдным грамадзянінам

З дапамогай бацькоў і педагогічных работнікаў асяроддзе папоўнілася беларускімі дыдактычнымі гульнямі, тэматычнымі дапаможнікамі, творамі дзіцячай беларускай літаратуры і вуснай народнай творчасці

З дапамогай бацькоў і педагогічных работнікаў асяроддзе папоўнілася беларускімі дыдактычнымі гульнямі, тэматычнымі дапаможнікамі, творамі дзіцячай беларускай літаратуры і вуснай народнай творчасці

Да правядзення святаў, забаў і іншых мерапрыемстваў далучаюцца і бацькі выхаванцаў

Да правядзення святаў, забаў і іншых мерапрыемстваў далучаюцца і бацькі выхаванцаў
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
16.08.2023