Памяць
Квітнеюць белыя рамонкі,
Цвітуць у жыце васількі,
На небе чыстым ні хмурынкі,
І буслік ходзіць ля ракі.
За наша светлае дзяцінства,
За сонца, ззяе што з нябёс,
Ты пакланіся ветэрану -
Усё гэта ён табе прынёс.
Калі ўспомніць тыя годы -
Слязінкі капаюць з павек…
Салдат вайны, ты з перамогай
Вярнуўся ў родны край навек.
Семдзесят пяты год вызвалення…
Ветэрана на зямлі ўжо няма.
Толькі памяць жыве ў пакаленнях,
Што ваяваў ён нездарма.
Ля помніка ляжаць рамонкі
І з руж букеты, васількі,
Сюды нясуць жывую памяць
Яго ўнукі, праўнукі
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.