Тэматычная палітра паэзіі Яўгеніі Янішчыц
Оценка 4.7

Тэматычная палітра паэзіі Яўгеніі Янішчыц

Оценка 4.7
docx
25.05.2022
Тэматычная палітра паэзіі Яўгеніі Янішчыц
Тэматычная палітра паэзіі Яўгеніі Янішчыц 9 кл.docx

Тэма. Тэматычная палітра паэзіі Яўгеніі Янішчыц

Мэты: выявіць мастацкую адметнасць лірыкі Яўгеніі Янішчыц, развіваць уменне аналізаваць лірычныя творы з улікам іх ідэйна-мастацкай цэласнасці і аўтарскай пазіцыі, садзейнічаць выхаванню ўдумлівага, свядомага чытача.

Абсталяванне: зборнікі паэзіі Яўгеніі Янішчыц, заданні для груп.

Эпіграф.

Сярод зімы сняжыстай,

Сярод зімы вятрыстай

Я вырасла, каб сэрцам

Адчуць цяпло зямлі.

               Я. Янішчыц

 

                                                           Ход урока

1.      Арганізацыйны момант. Матывацыя.

 Добры дзень, шаноўныя сябры! Вітаю вас на нашым уроку, які прысвечаны творчасці выдатнай асобы ў беларускай літаратуры – Яўгеніі Янішчыц.

2.      Праверка дамашняга задання.

На прошлым уроку мы пазнаёміліся з гэтай цудоўнай асобай. Па-гэтаму зараз вы выканаеце літаратурны дыктант па біяграфіі Я.Янішчыц.

-Калі і дзе нарадзілася Яўгенія Янішчыц?

-Яе называюць палескай ластаўкай, бо..

- Музей, прысвечаны паэтцы, знаходзіцца ў…

- У 1971 годзе Я.Янішчыц…

- Першы зборнік паэзіі называецца…

- Назавіце зборнікі паэзіі …

"Палескай ластаўкай" Яўгенію Янішчыц паэтычна назваў Генадзь Бураўкін. Яна сапраўды выклікала такое ўражанне – імклівая, уражлівая, узнѐслая.

3.      А). Уступнае слова настаўніка пра творчасць Яўгеніі Янішчыц:

Сёння мы з вамі раскрыем непаўторнасць, эстэтычную вартасць і

значнасць лірыкі Яўгеніі Янішчыц на прыкладзе аналізу канкрэтных

твораў, выявім тэматычныя дамінанты лірыкі Я.Я.

Лірыка Яўгеніі Янішчыц – гэта асаблівы свет, дзіўная краіна вобразаў і пачуццяў. Вершы Янішчыц патрэбна чытаць, завучваць на памяць для таго, каб не ачарствець, не азлобіцца, для таго, каб спазнаць глыбінныя тайны невычэрпнай чалавечай душы.

Багатую творчую спадчыну, яркую несгасальную памяць пакінула па сабе ў нашых сэрцах Яўгенія Янішчыц.

 

Зварот да эпіграфа.

Яна —паэт-лірык, гэта значыць, што трывогі і радасці свету паўстаюць у яе творах прапушчанымі праз уласнае сэрца. А хвалявала Я.Янішчыц многае, свет яе паэзіі багаты і шматгранны.  

Радзіма, Беларусь, дзяцінства – вось тыя крыніцы, якія поўнілі лірыку Яўгеніі

Янішчыц духоўнай энергіяй. (паглядзіце на палескія краявіды)

Гэтыя шырокія неабсяжныя прасторы, палескі край апісваў Якуб Колас у сваёй

трылогіі “На ростанях”.  Палескі край, палешукі сталі

героямі Мележавай “Палескай хронікі”. Палессе – радзіма Івана Шамякіна,

Івана Навуменкі, Георгія Марчука, многіх іншых пісьменнікаў. Тут, у

пінскіх балотах, служыў у арміі і пісаў вершы рускі паэт Аляксандр Блок.

Вёсачка Рудка ў Пінскім раёне, рэчка Ясельда, неабсяжныя палі,

векавечныя дубровывось прыкметы малой радзімы мастачкі слова.

Яе вершы, прысвечаныя маці, бацьку, сыну, (фотаздымак Яўгеніі з сынам)– гэта

старонка не толькі асабістай біяграфіі, але і лірычнай хронікі, гісторыі беларускага

народа.

Мысленне, асабліва ў сталай лірыцы паэтэсы, вызначаецца філасофскім

роздумам над часам і прасторай, імгненнем і вечнасцю, жыццём і смерцю. Стан

душы лірычнай гераіні выяўляецца праз дыялектычную ўзаемазалежнасць такіх

эмацыіянальных катэгорый, як любоў і боль, шчасце і адчай, радасць і журба, святло

і цемра.

У роздумах пра бацькоўскі край, лёс землякоў і аднавяскоўцаў, пра гераічнае

мінулае і сучаснасць адчуваецца высокая чалавечая годнасць, павага да людзей.

Адной з лепшых старонак беларускай паэзіі стала інтымная лірыка паэтэсы. У ёй

найбольш выразна раскрылася незвычайнае духоўнае святло чалавечай і творчай

асобы.

Былі ў жыцці Я.Я. узлёты і падзенні, шчасце і гора. Усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў яе творчасці.

 Менавіта таму зборнік “Снежныя грамніцы”, які

быў выдадзены, калі яна вучылася на апошнім курсе Беларускага дзяржаўнага

ўніверсітэта, адкрываўся вершам “Радзіме”.(адкрыйце верш “Радзіме”)

Вучань1:

Я прыгадваю вёскі дымныя –

Ні двара там і ні кала.

Ты мяне, быццам маці, Радзіма,

За руку ўдалячынь павяла.

Мы ішлі яругамі, грэблямі,

Па калені ўгрузалі ў снег.

Ля хацін датляваючых грэліся,

Наядаліся толькі ў сне.

Мы ў дарогу збіраліся раніцай,

Клалі ў торбы і гнеў, і боль.

На дарозе паілі параненых,

Аддавалі ім хлеб і соль.

Мы над горам схіляліся кожным,

Ратавалі ўсіх, як маглі.

I ўставала эпоха трывожная

3-пад заўчасных, маўклівых магіл...

Боль – мінуламу. Песня – маю.

Нам жа – прага жыцця ўдвая

Праз гады я цябе абдымаю,

Будзь мне мамай, Радзіма мая.

Адкажыце калі ласка, на якую тэму напісаны верш. (Радзіма).

 Адной з вядучых тэм лірыкі Яўгеніі Янішчыц была тэма любові да Радзімы. Так любіць свой родны край можа толькі сапраўдны патрыёт. “Я – беларуская паэтка”, – не саромелася гаварыць Яўгенія Янішчыц пра сябе і свае творы пісала на беларускай мове.

(Выр.чыт.верша 1 вучнем)

А хто можа растлумачыць сэнс назвы зборніка? А што такое Грамніцы хто ведае?(бел.нар.свята)

У назве “Снежныя грамніцы” тоіцца тонкае адчуванне цудоўных пераўтварэнняў свету і знойдзеная ёй, Я. Янішчыц, гарманічная ўзгодненасць з

гэтым незвычайным светам. На Грамніцы зіма сустракаецца з вясной, і здараецца,

што ў небе прагрукоча гром. Тое ж пачынае адбывацца ў душы гераіні: яе таямніцы і

загадкавыя перазовы імкнуцца знайсці выйсце і атрымаць іншую якасць; іншае

напаўненне – у вершаваных радках. Нечакана проста пісаліся вершы аб вечным,

вялікім, значным, набываючы форму то прысягі, то лірычнай споведзі.

 

Адкрыйце калі ласк наступны верш. (выр.чыт 1 вучань)

Прыедзь у край мой ціхі,

Тут продкаў галасы,

Тут белыя бусліхі

I мудрыя лясы.

Хапае на Палессі,

І сонца і вады.

І што ні двор – то песня.

Што вёска – то сады.

Па травах светла-шызых

Мы пройдзем ля ракі,

Дзе, мыючы бялізну.

Вядуць сваё жанкі.

I будзе песня спета

Пра шчасце і бяду,

I будзе падаць лета

У гуллівую ваду.

Прыедзь у край мой ціхі –

Тут продкаў галасы,

Тут белыя бусліхі

I мудрыя лясы.

Што вы можаце сказаць пра гэты верш?

Паэтэса звяртаецца не да Радзімы як абстрактнага паняцця, а да мілай старонкі – месца

свайго нараджэння. і словы прызнання ў любові гучаць не як прысяга, а, хутчэй. як

ціхая малітва. Прырода паўстала казачнай краінай. У вершы «Прыедзь у край мой ціхі…» паэтка запрашала пабачыць хараство і самабытнасць палескіх краявідаў:

З самага першага зборніка тэма роднага краю становіцца візіткай паэзіі Яўгеніі Янішчыц. Палессе, Велясніца — вобразы «малой радзімы» праходзяць праз усю яе творчасць. Ціхая беларуская вёска, навакольная прырода ўплывалі на абуджэнне таленту і фарміраванне светапогляду пісьменніцы. Вёска з яе ўстойлівымі традыцыямі і ладам жыцця выклікала ўяўленне аб трываласці і надзейнасці абжытага свету.

 

А зараз адкрыйце наступны верш. (выр.чыт.1 вучань)

Як вы памятаеце, другі зборнік паэтэсы “Дзень вечаровы”, які выйшаў у 1978

годзе, быў адзначаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі. Гэты зборнік

адкрывае новы этап у творчасці Яўгеніі Янішчыц.

Свет мой – голенькі ды босы,

Мой бялюткі бацянок,

Засынаеш, як дарослы, –

Пад галоўку кулачок.

І зырчэйшая за лотаць

Узышла зара ў акне.

Хто нас можа запалохаць,

Калі ты ўсміхнуўся мне?

I сама я на паўслове

Заціхаю. Ноч... Спакой...

Спі, твой раначак ружовы

I блакітны вечар твой.

Спі, мой сыне, спі, мой болю,

Спі, крыло майго жыцця...

Я й сама цяпер з табою,

Як вясёлае дзіця.

 

Давайце зробім аналіз гэтага верша. Аб чым ён?(пытаю ў вучня)

Яднанне дня і вечара ў назве нагадвае дзве прыступкі на лесвіцы часу: саступаючы з адной (дня), за якой вера ў шчаслівае наканаванне, паэтэса ўзнімаецца на другую (вечар), якая патрабуе разумення і больш глыбокага асэнсавання праяў свету і чалавека. У вершы

прысутнічае філасофская разважлівасць, узнімаецца адвечнае пытанне быцця. На

змест твораў зборніка паўплывалі і два гады разлукі з Радзімай, з Палессем, з маці і сынам.

 

Значнае месца ў творчасці паэтэсы займае лірыка кахання. Галоўная яе

вартасць – у драматызме, які прасочваецца ва ўсіх яе зборніках. Яўгенія Янішчыц у

сваіх творах была гранічна шчырай, давала волю пачуццям, якімі жыла яе душа.

Давайце прыгадаем такі верш, з якім вы знаёміліся на прошлым уроку(Ты пакліч мяне, пазаві)

 

Скразнымі тэмамі ў творчасці Я.Янішчыц з'яўляюцца Вялікая Айчынная вайна і вёска. Пакаленне Я.Янішчыц не бачыла вайны, але жыло памяццю пра яе. Памяць гэта ішла ад бацькоў, ад роднай зямлі, што апраўлялася ад жахлівай навалы. Пра далучанасць свайго пакалення да ваеннага ліхалецця па-мастацку арыгінальна, запамінальна паэтка сказала ў вершы «Пасля вайны».:  
 
Я на кіно ў бацькоў дазволу клянчу,  
Пасу гусей ў разлётнай чарадзе.  
Мой залаты, мой рэзкі свет дзіцячы:  
Мятлушкі сон і чэрапы людзей. 
Яшчэ пякуць нясцерпна пахаванкі,  
Але жыццё вяшчуе немаўля.  
Стрыгуць авечак рупныя сялянкі —  
I пухам усцілаецца зямля. 
...Скідае фрэнчы пыльныя Еўропа.  
Сусед бязногі едзе на кані.  
А там, на дне смярдзючага акопа, —  
Малінніку дражнючыя агні. 

Як пабудаваны твор? Якія вы ўбачылі вобразы?

 Твор пабудаваны на рэзка кантрасных вобразах: з аднаго боку— цудоўны свет дзяцінства, неперарыўнасці жыцця, з другога — горкія сляды мінулай вайны.

 

Фізкультхвілінка(закрыйце вочкі і намалюйце васьмёрку 5 разоў)

 

Праца ў групах. Кожная група працуе над зместам свайго верша. Пасля заканчэння самастойнай працы вучні агучваюць свае напрацоўкі. (5 хвілін)

 

Выразнае чытанне  і аналіз вершаў.

Пытанні :

1. Прачытайце верш.

2. Зрабіце яго аналіз.

3. Якія эмоцыі выклікаў у вас твор?

 

1 гр. “Чаму ніколі не баюся я…”

2 гр. “Не воблака, а проста аблачынка…”

3 гр. “Любоў мая…”

 

Чаму ніколі не баюся я

Апусташэння галавы і сэрца?

 

Ёсць у мяне зялёная

         зямля,

Яна магутней слабасці і смерці.

Ёсць у мяне глыбінная туга

Па далавых і ціхіх берагах.

Ёсць у мяне на пальцах

         мазалі —

Таксама ад любові да зямлі.

 

Верш “Чаму ніколі не баюся я…” з’яўляецца медытацыяй, разважаннем паэтэсы пра лінію сваіх паводзінаў, адносінаў з людзьмі. Як часта бывае ў філасофскай медытацыі, ужо ў самым пачатку твора вызначаны двума лаканічнымі радкамі ў форме пытальнага сказу прадмет размовы:

Чаму ніколі не баюся я

Апусташэння галавы і сэрца?

Гэтым кароткім вершам Яўгенія Янішчыц змагла данесці да шырокага кола чытачоў вельмі вялікі сэнс. У некалькіх радках захавалася столькі любові да роднай зямлі, што нават і ўявіць сабе цяжка. Яўгенія змагла крануць нашу душу простымі радкамі. Пра мазалі, якія з’яўляюцца ад любові да зямлі, пра тое, што зямля "магутней слабасці і смерці".

Радкі гэтыя вылучаны ў асобную страфу дзеля большай акрэсленасці заключнага ў іх сэнсу. Фраза размоўная, звернутая да сябе і на сябе. Верш сведчыць пра ўменне Я.Янішчыц стрымліваць пачуцці, асэнсоўваць іх і прыводзіць у стройную, зладжаную сістэму ўдумлівай і шчырай разважлівасцю.

Характэрнай рысай вершаў, прысвечаных палескай прыродзе, было імкненне перадаць хараство і таямнічасць навакольнага свету. Я. Янішцыц глядзіць на свет вачыма рамантыка. У вершы «Чаму ніколі не баюся я…» паэтэса гаворыць пра сваю духоўную еднасць з радзімай:

"

Ёсць у мяне зялёная зямля,
Яна магутней слабасці і смерці.

"

Паэтка ўспрымае свет у абуджэнні, росквіце, прыліве прыродных сіл. Яе «зялёная зямля» — гэта не толькі «малая радзіма», гэта таксама эстэтычная рэальнасць, пазбаўленая недахопаў і недасканаласці, крыніца творчага натхнення, гаючы эліксір душы. Любоў да радзімы не толькі сузіральная, але і дзейсная, «з мазалямі на руках». Гэты верш чапляе тую часцінку душы сапраўднага беларуса, якая ёсць ў кожнам з нас.

3 душэўнай пранікнёнасцю і пачуццём павагі Я. Янішчыц намалявала паэтычныя партрэты землякоў, аднавяскоўцаў («Дзед Сымон», «Насця», «Усціння», «Сава і Марыя», «Павел і Нікан», «Зінька», «У бабулі Паланеі», «Салдаткі» і інш.). Яна ўспрымала працавітых, сумленных палешукоў як амаль святых, называла іх «апосталамі», «інтэлігентамі ад зямлі».

 

У вершы «Не воблака, а проста аблачынка…» паэтэса думкай пераносіцца ў мінулае. У яе памяці ўсплывае вобраз вясёлай дзяўчынкі:

"

...яшчэ бяжыць дзяўчынка
Па кладцы той, якой даўно няма.

"

3 вышыні жыццёвага вопыту яна глядзіць на юнацкую бесклапотнасць. Паблажліва, бяскрыўдна ўзіраецца ў сваё мінулае, дзе «лета» і «зіма» незаўважна перайшлі адно ў другое. Кладка, якая злучала два светы: светлага дзяцінства, багатага на выдумкі юнацтва і шматабяцальнай сталасці, — стала памяццю. Верш насычаны сімвалічнымі вобразамі: воблака (увасабленне сталасці), аблачынкі (увасабленне юнацтва), матылька (лёгкасці і нязмушанасці пазнання жыцця), кладкі (злучэнне, сумяшчэнне ў лёсе двух светаў).

 

Не воблака, а проста аблачынка

Загадкава плыве над галавой.

Смяюся я:

         вясёлая дзяўчынка,

Як матылёк,

         ляціць над кладкай той...

 

Як добра ёй журыцца беспрычынна!

Да твару ёй і лета, і зіма...

Усміхнуся я:

         яшчэ бяжыць дзяўчынка

Па кладцы той, якой даўно няма.
1976?

ЛЮБОЎ МАЯ...

Вы без мяне ляціце, самалёты.

Вы без мяне імчыце, цягнікі.

...Любоў мая, ты песня, і маркота,

I спелы бор, і вольны гон ракі.

Балючы век. Надвор’я перамена:

Яшчэ лісток не ўпаў – а снегапад.

Ды скрыпачка з дзесятага калена

Пяе ў душы на блаславёны лад.

Усё вастрэй — радні маёй прагалы,

Агеньчык дрогкі з маміных акон.

Ды зазвіняць вясельныя цымбалы

I жаркім вокам гляне ў сэрца конь.

Пяе віхор, пяе лісток апалы,

Пяе зямля курганняў і удоў.

Любоў мая, ты скрыпка, і цымбалы,

I шаргункі — над грывамі гадоў.

Шаргункі – бомы, званочкі.

Віхор- кругазваротны рух паветра.

Ключавыя пытанні. Якое значэнне мае слова любоў у вершы? Як яно гучыць?

Радасць і смутак суіснуюць побач у вершы «Любоў мая…». «Песня і маркота» адухаўляюцца любоўю, а з пачуцця любові пачынаецца песня, як аснова жыцця і свету. Паэзію Янішчыц адрозніваюць меладычная танальнасць выказанага слова, у пафасны узлёт эмоцыі, драматызм пачуцця. Лірыка кахання кранае глыбінёй перажыванняў.

1 Што змянілася ў вашым успрыманні паэзіі Я.Янішчыц пасля гэтага

ўрока?

2 Ахарактарызуйце сваімі словамі тое новае, што адкрылі вы для

сябе ў творчасці паэтэсы.

3 Якія тэмы і вершы паэтэсы для вас найбольш блізкія?

У кожнай мясцовасці ёсць паэты і празаікі, якімі ганарацца іх нашчадкі. На

Палессі такой была Яўгенія Янішчьіц. На жаль, лёс адмераў ёй толькі сорак вёсен і

зім. Але яна пакінула нам сваю цудоўную паэзію, якой наканавана доўгае жыццё –

пакуль будуць беларусы. пакуль будзе жыць беларускае слова.

На гэтым мы завяршаем нашу гутарку пра выдатную беларускую паэтэсу

Яўгенію Іосіфаўну Янішчыц.

 Вялікі дзякуй вам за ўвагу. Спадзяюся, што вам было

цікава пагартаць старонкі яе жыццёвага і творчага шляху і вы яшчэ не аднойчы

звернецеся да яе творчасці.

Сёння мы з вамі гаварылі пра паэзію. Я хачу, каб мы былі не

толькі чытачамі вершаў, але і самі паспрабавалі скласці верш. Ён будзе не зусім

звычайны. Гэта верш-сінквейн.

Навучэнцы складаюць сінквейн з ключавым словам «Радзіма».

 

  4. Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак.

5. Рэфлексія.

6. Дамашняе заданне. Падрыхтавацца да ўрока дадатковага чытання Яўгенія Янішчыц. Зб. «Пачынаецца ўсё з любві...», «Зорная паэма».

 

 

 

 


 

Тэма. Тэматычная палітра паэзіі

Тэма. Тэматычная палітра паэзіі

Радзіма, Беларусь, дзяцінства – вось тыя крыніцы, якія поўнілі лірыку

Радзіма, Беларусь, дзяцінства – вось тыя крыніцы, якія поўнілі лірыку

Выр.чыт.верша 1 вучнем) А хто можа растлумачыць сэнс назвы зборніка?

Выр.чыт.верша 1 вучнем) А хто можа растлумачыць сэнс назвы зборніка?

Узышла зара ў акне. Хто нас можа запалохаць,

Узышла зара ў акне. Хто нас можа запалохаць,

Выразнае чытанне і аналіз вершаў

Выразнае чытанне і аналіз вершаў

Паэтка ўспрымае свет у абуджэнні, росквіце, прыліве прыродных сіл

Паэтка ўспрымае свет у абуджэнні, росквіце, прыліве прыродных сіл

Усё вастрэй — радні маёй прагалы,

Усё вастрэй — радні маёй прагалы,
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
25.05.2022