Мэта: азнаямленне з назоўнікамі 1, 2, 3-га скланенняў, з умовамі, па якіх адбываецца размеркаванне назоўнікаў па дадзеных тыпах скланення.
Задачы: вучыць вызначаць тып скланення назоўнікаў; узбагачаць слоўнік вучняў граматычнай тэрміналогіяй, развіваць граматычны лад маўлення, лагічнае мысленне; выхоўваць уважлівае стаўленне да слова, назіральнасць.
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: падручнік, рабочы сшытак, табліца «Тры скланенні назоўнікаў», рэбус.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант — Дапоўніце фразы.
Баязлівы як … (заяц), хітрая як … (ліса), яркае як … (сонца), нязграбны як … (мядзведзь).
— Як назваць адным словам ,словы якія мы уставілі? (Назоўнікі)
— Які фразеалагізм лішні? (Працавіты як пчала. У астатніх фразеа лагізмах расказваецца пра звяроў.)
— Падбярыце сінонімы да слова працавіты. (Старанны, дбайны, пра цалюбівы.)
— Падбярыце сінонімы да слова хітры. (Кемлівы, здагадлівы, вынаходлівы.)
— Жадаю вам быць на ўроку стараннымі, працавітымі, кемлівымі, вынаходлівымі.
2. Праверка дамашняга задання
— Як вызначыць склон назоўнікаў у сказах? Вучні складаюць алгарытм на дошцы.
x Індывідуальная работа ў сшытку С. 27, практ. 4.
Астатнія вучні каменціруюць выкананне дамашняга практыкавання з апорай на алгарытм «Вызначэнне склону назоўнікаў».
3. Мэтаматывацыйны этап
— Па тыпе скланення назоўнікі можна раздзяліць на 3 групы: 1-е скланенне, 2-е скланенне, 3-е скланенне. Назоўнікі аднаго скланення змяняюцца па склонах аднолькава.
— На ўроку мы навучымся вызначаць тып скланення. Выявім адрозненні ў вызначэнні тыпаў скланення ў параўнанні з рускай мовай.
4. Арфаграфічная хвілінка. Хвілінка чыстапісання— Разгадайце рэбус.
[ р дз, ы ь ]
(Мядзведзь.)
x Гульня «Так ці не»
Вучні павінны адгадаць літару, якую загадаў настаўнік у слове мядзведзь. Яны па чарзе задаюць пытанні, звязаныя з характарыстыкай гука, які можа абазначаць задуманая літара. Настаўнік адказвае на пытанні словамі так ці не. Напрыклад:
— Гэта літара абазначае галосны гук? (Не.)
— Гэта літара знаходзіцца ў першым скадзе слова? (Так.)
— Гэта літара М? (Так.) М мм ма мо му мы мэ мя мё мю мі ме
— Падбярыце роднасныя словы да слова мядзведзь. Абазначце корань.
Мядзведзь, мядзведзіца, мядзведзіха, мядзведзік, медзведзяняты, мядзведжы, мядзведзеў.
— Прачытайце двухрадкоўе. Запішыце па памяці, у назоўніках вызначце лік, род, склон.
Мядзведзь узяў у пчол мядок.
Схаваў пад лаваю збанок…
Н. Галіноўская [11] — Чаму мядзведзям неабходна шмат есці летам і восенню?
5. Вывучэнне новага матэрыялу
— Давайце паспрабуем з дапамогай запісаных на дошцы слоў выявіць, як вызначаць скланенне назоўнікаў.
1-е скл. |
2-е скл. |
3-е скл. |
мама |
грак |
мыш |
дыня |
поле |
соль |
|
неба |
|
|
акно |
|
|
жыццё |
|
— Што агульнае ў дадзеных назоўніках? (Н. с., адз. л.)
Важна! Каб вызначыць скланенне назоўніка, неабходна паставіць назоўнік у назоўны склон адзіночнага ліку.
— Скланенне назоўнікаў залежыць ад роду і канчаткаў.
Знаёмства з правілам на с. 85 падручніка.
— Вызначце род у дадзеных словах, абазначце канчаткі, запішыце ў тры слупкі.
x Складанне алгарытму
На дошку вывешваецца апорная схема «Тры скланенні назоўнікаў»:
Тры скланенні назоўнікаў (Н. с., адз. л.) |
|
|
1-е |
2-е |
3-е |
ж. р. — -а, -я |
м. р. — |
ж. р. — |
н. р. — -а, -о, -е, -ё |
— У чым адрозненні (падабенства) паміж скланеннямі ў рускай і беларускай мовах?
6. Першаснае замацаванне x Работа ў сшытку
С. 27, практ. 6 (па радах).
x Работа па падручніку
— Параўнаем канчаткі назоўнікаў з розных скланенняў у адным і тым жа склоне. Практ. 135.
Настаўнік называе склон, а тры вучні па чарзе (1-е скл., 2-е скл., 3-е скл.) называюць склонавае пытанне, назоўнік, род, канчатак.
Вывад: у адным і тым жа склоне назоўнікі розных скланенняў маюць розныя канчаткі.
— Мы сказалі, што назоўнікі аднаго скланення змяняюцца па склонах аднолькава. Праверым. Праскланяем слова мядзведзь з апорай на табліцу на с. 84.
Фізкультхвілінка для вачэй (дадатак 1, № 1)
7. Замацаванне вывучанага x Гульня «Выправi памылкі іншаземца» Словазлучэнні запісаны на дошцы:
Падрыхтаваліся да (зіма), зрабіла на (дрэва), уцяпліла (мох), не відаць (мядзведзь), спіць у (бярлог), лягчэй схавацца (заяц).
— Вызначце скланенне назоўнікаў, пастаўце ў патрэбны склон.
Дадаткова: скласці сказы з атрыманымі словазлучэннямі, каб выйшаў тэкст. Напрыклад:
Лясныя звяры падрыхтаваліся да зімы. Вавёрка зрабіла на дрэве гняздо. Унутры ўцяпліла яго мохам.
Або
x Работа па падручніку Практ. 136.
x Тэст на першаснае замацаванне ведаў — Злучыце лініямі.
Назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам, назоўнікі ніякага роду з канчаткамі -о, -ё, -а, -е |
|
1-е скл. |
Назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам |
2-е скл. |
|
Назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а, -я |
3-е скл. |
8. Дамашняе заданнеПракт. 140.
— Для выканання задання неабходна ўспомніць алгарытм вызначэння скланенняў назоўнікаў або звярнуцца да практ. 137.
9. Падвядзенне вынікаў
— На якія тры групы можна раздзяліць назоўнікі ў залежнасці ад скланення?
— Як змяняюцца назоўнікі аднаго скланення па склонах?
x Работа ў сшытку
С. 27, практ. 5 (прывесці свае прыклады).
10. Рэфлексія (дадатак 2, на выбар настаўніка)
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.