Урок "Мая Радзіма—Беларусь" па тэме: "Ад батлейкі да тэатра"
Оценка 4.6

Урок "Мая Радзіма—Беларусь" па тэме: "Ад батлейкі да тэатра"

Оценка 4.6
docx
11.03.2020
Урок "Мая Радзіма—Беларусь" па тэме: "Ад батлейкі да тэатра"
урок мрб.docx

Урок “Мая Радзіма – Беларусь”

4 клас

ТЭМА :    Ад батлейкі да тэатра.

МЭТА :  фарміраваць у  вучняў  уяўленне пра развіццё ў Беларусі  тэатральнага   мастацтва і фарміраваць уяўленні  аб  гістарычных                                                                       дзеячах XVII  і XVIII ст.ст.  якія пакінулі  значны след  ў гісторыі нашай краіны.

ЗАДАЧЫ :

а) навучання: фарміраваць у  вучням уяўленне аб тым, як узнік і развіваўся народны лялечны тэатр – батлейка, як тэатральнае мастацтва стала прафесійным, якую ролю ў яго станаўленні і развіцці адыграў Сімяон Полацкі;

б) развіцця: ствараць умовы для развіцця ў  вучняў цікавасці да культурнай спадчыны, якую пакінулі нам тэленавітыя продкі;

в) выхавання: ствараць умовы  для выхавання ў вучняў высокіх маральных якасцей на прыкладах жыцця і дзейнасці гістарычных асоб.

АБСТАЛЯВАННЕ :  партрэты С. Полацкага, М.К. Агінскага; запіс паланэза  К. Агінскага  “Развітанне з Радзімай”; магнітафон; цацкі          і інш.

                                                     ХОД УРОКА.

I. Арганізацыя класа.

- Рабяткі, ці ўсе вы падрыхтаваліся да ўроку? Праверце яшчэ раз. Сядайце.

- Дзеці! Давайце вызначым які ў вас настрой на пачатку ўрока. А ў канцы ўрока мы паглядзім, ці захаваецца ў вас такі ж настрой.

- Вазьміце сваіх чалавечыкаў і пакажыце які ў вас настрой.                                                    (Праглядываю і каменцірую настрой дзяцей).

II. Праверка дамашняга задання.

- Што было зададзена дамоў? (Вызываю да дошкі 3-х вучняў)

Заданне 1 вучню:

1.     Разгадаць «Крыжаванку».

2.     Адказаць на пытанне: Калі прыйшла  да нашых продкаў новая вера?

Заданне 2 вучню:

1.     Разгадаць « Крыжаванку».

2.     Адказаць на пытанне: Хто на тэрыторыі Беларусі заснаваў першы манастыр?

 

Заданне 3 вучню:

1.     Злучыць патрэбнае стрэлкамі.

2.     Адказаць на пытанне: У якім стагоддзі хрысціянства падзялілася на 2 часткі? (Дзеці працуюць самастойна.Настаўнік  працуе  з класам)

 

Пытанні:

1.     У што верылі нашы продкі?

2.     Як называлі бога Сонца? Як вы думаеце, чаму яму пакланяліся?

3.     Як называлі бога Грому і маланкі?  Чаму яму пакланяліся?

4.     Хто такі Вялес? Чаму яму надавалі асаблівае значэнне?

(Затым правяраю заданні ў дзяцей, выкліканых да дошкі. Стаўлю адзнакі.)

III. Паведамленне тэмы и задач урока.

- Як бачу, вы добра засвоілі дамашняе заданне. Малайцы! І гэтае наша дамашняе заданне некалькі звязана з новай тэмай. Тэма нашага ўроку: “Ад батлейкі да тэатра”.(Тэма запісана на дошцы)

Як вы думаеце,  дзе спатрэбяцца нам веды  атрыманыя на ўроку?

(Адказы дзяцей)

- Што ж азначае слова “батлейка”? Значэнне гэтага слова прачытае Шпількова Алена.

- Сёння на ўроку мы даведаемся як узнік і развіваўся народны лялечны тэатр – батлейка. Якую ролю ў яго станаўленні і развіцці адыграў Сімяон Полацкі. Даведаемся, якую культурную спадчыну пакінулі нам таленавітыя продкі; паспрабуем і самі стаць артыстамі нашага самадзейнага тэатра.

 IV. Новая тэма. (Расказвае настаўнік).

Батлейка – беларускі народны лялечны тэатр. Ён вядомы з XVI ст. Як жа выглядала батлейка?

Рабілася вялікая скрынка ў выглядзе хаткі ці вясковай царквы з дверцамі замест вакон. Вопратку для лялек шылі з тканіны. Валасы, бровы і вусы ў іх былі з лёну, паклі ці аўчыны. Лялька насаджвалася на драўляны або металічны шпень (штыр), які рухаўся па проразях у падлозе.

Сцэна ўпрыгожвалася тканінай, каляровай паперай,фігуркамі  з тоненькіх палачак і нагадвала балкон на якім адбывалася дзеянне. Батлеечнік знаходзіўся за скрынкай, вадзіў лялек, гаварыў тэкст, падбіраючы голас персанажа. Батлеечнік звычайна быў таленавітым артыстам-самародкам.

Многія гады адзінай пастаноўкай была п’еса “Цар Ірад”. Страшны Ірад даведаўся, што нарадзіўся хлопчык, які стане замест яго царом. І ён загадвае знішчыць усіх хлопчыкаў да трох гадоў. Аднак, таго хлопчыка, Ісуса Хрыста, выратоўваюць пастухі.

Пазней батлеечнікі пачалі паказваць камічныя сцэнкі з народнага жыцця, у якіх было шмат песень, танцаў. Іншы раз батлеечніку дапамагалі музыканты. Яны ігралі на дудках, цымбалах, скрыпках,бубнах, а пазней - на гармоніках. Героямі гэтых сцэн былі: гультай-п’яніца, злодзей, доктар-шарлатан, хітры карчмар і інш., якіх высмейвалі батлеечнікі. А праслаўлялі яны працавітага, вясёлага, кемлівага селяніна.

Жылі гэтыя спектаклі доўга, іграліся па некалькі разоў. Нават, захаваліся іх назвы: “Мацей і доктар”, “Антон з казой і Антоніха”, “Вольскі – купец польскі”.

Батлеечнікі вандравалі па ўсёй Беларусі. Іх прыезд  у горад ці вёску станавіўся сапраўдным святам. Асабліва радаваліся дзеці.

З гадамі батлейка мянялася. У пачатку XX ст. у камічных сцэнках замест лялек удзельнічалі артысты. Называлася гэта відовішча “Жывой батлейкай”.

Пасля вайны пачаўся заняпад батлейкі. На змену ёй прыйшлі прафесійныя тэатры.

-         А цяпер адкрыйце падручнік на старонцы 90.

Якім быў лялечны тэатр? Якія ролі выконвалі лялькі? Звярніце ўвагу на музычныя інструменты, на якіх ігралі музыканты.

(Дзеці разглядаюць малюнкі ў падручніку.)

-         Усё гэта адбывалася ў XVI ст. А ў XVII ст. тэатр існаваў у школах. Хто яго стварыў раскажа нам Наста.

(Расказ дзяўчынкі пра Сімяона Полацкага.)

V. Фізічная хвілінка.

- Шмат чаго новага вы даведаліся, а цяпер крышку адпачнём.

(Пад музыку П.І. Чайкоўскага дзеці танчаць вальс.)

-         Адпачылі? Сядайце, калі ласка. Пачнём урок далей. У XVIII ст. пачалі  ўзнікаць уласныя  тэатры. Адным з такіх  тэатраў стаў тэатр князёў Радзівілаў у Нясвіжы, які ўмяшчаў каля дзвюх тысяч гледачоў. А ў Слоніме пачаў сваю дзейнасць тэатр Міхаіла Казіміра Агінскага. У гэтым тэатры сцэна была падзелена на дзве часткі. На пярэдняй частцы можна было нават раз’язджаць на конях. Задняя частка магла запаўняцца вадой, па якой, калі трэба, выплывалі лодкі і нават караблі. Музыкантамі, спевакамі, танцорамі тут былі больш за ўсё тэленавітыя беларускія сяляне.

Пляменнік гэтага Міхаіла Казіміра Агінскага, якога таксама звалі Міхаілам Клеафасам, напісаў славуты музычны твор – паланэз “Развітанне з Радзімай”. Нават і сёння гэты паланэз адзін з папулярных музычных твораў, які чаруе сваёй прыгажосцю.

-         Паслухаем і мы ўрывак з гэтага паланэза “Развітанне з Радзімай.”

(Дзеці слухаюць музыку.)

-         Які настрой выклікаў гэты паланэз?

-         Як вы думаеце, чаму сумуе кампазітар?

(Адказы дзяцей.  Запіс у сшыткі  асноўных  дат  і прозвішчаў людзей.)

VI. Работа ў групах.

-         А зараз мы з вамі пабудзем артыстамі нашага самадзейнага тэатра.

-         У нас тры групы. Кожнай групе было дадзена творчае заданне падрыхтаваць і праінсцэніраваць паданне, легенду, казку. Зараз мы даведаемся, як вы гэта зрабілі.

Першая група. Легенда “Адкуль пайшлі беларусы”.

Другая група. Паданне “Хатнік”.

Трэцяя група. Казка “Першае яечка”.

(Дзеці паказваюць)

VII. Вынікі урока.

-         Вось рабяткі, вы пабылі ў ролі артыстаў-батлеечнікаў. Малайцы! Добра ў вас атрымалася.

-         Назавіце тэму ўрока?  Адкажыце, калі ласка, на пытанні:

-         Што такое батлейка?

-         З чаго рабілі лялек для тэатра?

-         Дзе Сімяон стварыў тэатр?

-         Чаму яго назвалі Полацкім?

-         Якія і чые тэатры вы запамяталі?

-         Хто напісаў вядомы ва ўсім свеце паланэз “Развітанне з Радзімай”?

-         Ці дасягнулі мы пастаўленых мэт?

( Адказы дзяцей.Выстаўляю адзнакі.)

 

VIII. Рэфлексія.

-         Пакажыце, ці захаваўся ваш настрой на працягу ўрока і  я адразу ўбачу ці спадабаўся вам наш урок.

-         Ну вось і добра. У мяне таксама добры настрой.

-         Адкрыйце дзённікі і запішыце дамашняе заданне: ст. 88-93, пытанні і заданні.

А хто захоча папрацаваць яшчэ на вышэйшую адзнаку, падрыхтуйце паведамленне пра батлейку. Дзякуй вам за ўрок.

 

                              


 

Урок “Мая Радзіма – Беларусь” 4 клас

Урок “Мая Радзіма – Беларусь” 4 клас

Як называлі бога Сонца? Як вы думаеце, чаму яму пакланяліся? 2

Як называлі бога Сонца? Як вы думаеце, чаму яму пакланяліся? 2

Жылі гэтыя спектаклі доўга, іграліся па некалькі разоў

Жылі гэтыя спектаклі доўга, іграліся па некалькі разоў

У нас тры групы. Кожнай групе было дадзена творчае заданне падрыхтаваць і праінсцэніраваць паданне, легенду, казку

У нас тры групы. Кожнай групе было дадзена творчае заданне падрыхтаваць і праінсцэніраваць паданне, легенду, казку
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
11.03.2020