Урок беларускай літаратуры ў 6 класе
Фёдаравай Людмілы Мікалаеўны
Тэма: Свет загадак і цудаў
Мэта: мяркуецца, што да канца ўрока вучні будуць ведаць класіфікацыю і характарыстыку асноўных славянскіх багоў і міфічных істот;
- творы мастацкай літаратуры, напісаныя паводле беларускіх міфаў; змогуць расказаць пра традыцыі, павер’і, звязаныя са славянскімі багамі і міфічнымі істотамі.
Задачы асобаснага развіцця і выхавання навучэнцаў:
- садзейнічаць развіццю ўменняў доказна і аргументавана выказваць сваё меркаванне, рабіць высновы і абагульненні;
- карыстацца асабістым вопытам падчас абмеркавання праблемы;
- удасканальваць камунікатыўныя ўменні, неабходныя для работы ў групах;
- садзейнічаць фарміраванню інфармацыйнай кампетэнцыі праз развіццё ўмення самастойна шукаць, выбіраць патрэбную інфармацыю, працаваць з інтэлект-картамі;
- спрыяць захаванню мясцовых традыцый.
Абсталяванне: інтэлект-карты, каляндар, карткі з імёнамі багоў і іх апісаннямі, партрэты багоў, ноутбук з калонкамі, клей, атрыбуты для інсцэніроўкі, каляровыя фламастары, чыстыя палоскі паперы, чырвоныя і зялёныя сігнальныя карткі.
Прагназуемы вынік: плануецца, што ў канцы ўрока вучні паспяхова выканаюць тэст. Тып урока: урок абагульнення ведаў.
ХОД ЗАНЯТКАЎ:
Этап 1. Арганізацыйна – матывацыйны этап (да 4 хвілін).
Чакаемы вынік: матывацыя вучняў на пазнавальную дзейнасць.
Педагагічныя задачы: зацікавіць вучняў тэмай урока, настроіць на работу, арганізаваць сумеснае мэтавызначэнне.
Метады, прыёмы навучання: прывітанне, інсцэніроўка, узнаўляльная гутарка, эўрыстычная гутарка, прыём фармулёўкі задач шляхам выключэння вядомага, прыём станоўчай устаноўкі. Форма работы, спосабы дзейнасці: калектыўная, здзяйсненне сумеснага мэтавызначэння.
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць вучняў |
Метады, прыёмы навучання |
Абсталяванне |
Арганізуе вучняў на пачатак урока: Добры дзень! Існуе каля сотні спосабаў павітацца. Прапаную вам павітацца толькі вачыма. Жадаю плённай працы і творчых поспехаў. Стварае адукацыйную сітуацыю (інсцэніроўка) па ўвядзенню ў тэму ўрока |
Эмацыянальна настройваюцца на ўрок
Прымаюць удзел у інсцэніроўцы “Сустрэча з багамі”, |
Прывітанне
Інсцэніроўка
|
Аўдыёзапісы ўступа “Казачны пачатак”. |
Ой, што ж гэта так холадна? Замерзла, як зюзік.
Што вы! Мы помнім пра вас. Нават здагадаліся па атрыбутах у вашых руках, хто астанія спадарожнікі.
Паважаныя багі, мы запрашаем вас на ўрок “Свет загадак і цудаў”, каб вы ўпэўніліся ў тым, што мы ведаем, помнім і шануем нашу міфалогію. Арганізуе сумеснае мэтавызначэнне праз абмеркаванне эпіграфа Як сказаў Анатоль Бутэвіч: “…Веданне сваёй гісторыі — гэта добры шанц не знікнуць у невядомасці, не растварыцца ў часам багацейшай і больш даследаванай гісторыі іншых народаў”. |
“пагружаюцца” ў сітуацыю для разумення тэмы заняткаў Купала: Зюзя, чуеш, пра цябе гавораць? Настаўнік: Дык гэта вы мяне замаразілі? Зюзя: Ну, калі трошкі. Настаўнік: Дзеці, а хто гэта мяне так замаразіў? Вучні: Бог зімы Зюзя. Зюзя: (задаволена) Я. Жыцень: Ну во, а казаў, што пра нас забылі, не шануюць нас. Зюзя: Дык што, калі адна замерзлая ўспомніла, гэта не значыць, што нас помняць усе. Абапіраючыся на знешнюю характарыстыку, ўзнаўляюць імёны багоў - Дзяўчына ў зелені – гэта… багіня вясны Ляля. - Хлопец з папараццю - бог лета Купала. - Мужчына з каласамі - бог восені Жыцень.
Здзяйсняюць сумеснае мэтавызначэнне
|
Узнаўляльная гутарка
Эўрыстычная гутарка
|
Атрыбуты багам: папараць, булава.
|
снапок |
букет кветак, калоссяў, |
Як вы думаеце, якія словы галоўныя ў гэтым выказванні? Растлумачце.
Вядома, час прайшоў, многае забылася, але і да сённяшняга дня засталіся старыя багі і духі ў памяці людзей, у творах мастацкай літаратуры, а таксама ў абрадах і павер’ях беларускага народа. Звернемся да задач урока, вызначыўшы, што мы ведаем.
Уважліва выконваючы заданні на ўроку, вы зможаце паспяхова выканаць выніковы тэст. |
Галоўныя словы: Веданне, не знікнуць, не растварыцца. Каб народ існаваў і пра яго не забывалі, трэба ведаць сваю гісторыю, культуру, захоўваць яе і перадаваць свваім нашчадкам.
Размяркоўваюць прапанаваныя на картках задачы ўрока на дзве групы: ведаем і даведаемся Ведаем: - ведаць асноўных славянскіх багоў; - ведаць міфічных істот. Даведаемся: -характарызаваць славянскіх багоў; - апісваць міфічных істот; - ведаць мастацкія творы пра міфічных істот; - расказаць пра традыцыі, павер’і.
|
Прыём фармулёўкі задач шляхам выключэння вядомага
Прыём станоўчай устаноўкі |
Лісты з фармулёўкай задач урока
|
Чакаемы вынік: сістэматызацыя ведаў вучняў пра асноўных славянскіх багоў і міфічных істот, уменне характарызаваць і адрозніваць іх; веданне мастацкіх твораў, напісаных па міфалагічных матывах.
Педагагічныя задачы: арганізаваць работу па замацаванні ведаў вучняў.
Метады, прыёмы навучання: метад самастойнай работы, метад дэманстрацыі (прэзентацыя хаткі Дамавіка), славесныя (індывідуальныя выступленні вучняў), лагічныя (абагульненне, доказ), эўрыстычная гутарка, аналітыка-сінтэтычны (“Хто лішні”, віктарына з сігнальнымі карткамі). Форма работы, спосабы дзейнасці: групавая, франтальная.
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць вучняў |
Метады, прыёмы навучання |
Абсталяванне |
|||||||||||
Стварае сітуацыю для актуалізацыі і сістэматызацыі ведаў У кожную пару года ўладарылі свае багі. Як вы думаеце, хто з іх у якую пару ўладарыць? Размяркуйце імёны багоў па календары. Некаторыя багі ўладарылі круглы год, іх мы размесцім побач з календаром. Арганізуе работу з новым матэрыялам праз аналіз праслуханага тэксту Кожны бог меў свой адметны выгляд і характар. Паспрабуем ахарактарызаваць багоў, дапаўняючы інтэлект-карту. Існуе прыгожая легенда пра кветку Іван-ды-Мар’я. Успомніце, што такое “легенда”? З іменем якога бога звязана гэтая легенда? (Купала).
Якія традыцыі святкавання Купальскага свята існуюць у нашай мясцовасці? З якой мэтай палілі вогнішчы? Арганізуе самастойную работу вучняў у трох групах па розных тэкстах Але не толькі Купалу помнім, язычніцкія багі Ярыла, Ляля, Пярун таксама пакінулі пасля сябе сляды. Успомніце правілы работы ў групах па памятках. Прачытайце тэксты і вызначце, як |
Вучні прымацоўваюць карткі з імёнамі багоў на каляндар
Індывідуальнае выступленне “Купала і Кастрама”, пад час якога вучні ўспрымаюць і аналізуюць тэкст для дапаўнення інтэлекткарты (вызначэнне рыс характару Купалы) Лічылася, што агонь валодае ачышчальнай сілай. Таму палілі вогнішчы, скакалі праз агонь, каб ачысціцца. Групавая работа вучняў з дадатковымі тэкстамі: вызначэнне ідэі пераемнасці вераванняў шляхам аналогіі, дапаўненне інтэлект-карты
|
Прыём суаднясення
Прадметна-змястоўны аналіз тэксту
Часткова – пошукавы
|
Карткі з імёна характарыстыкамі. Дадатак 1. “Багі”.
Дадатак 1. “Багі”. Дадатак “Купала і
Дадатак 1. “Багі”. Дадатак 4.
|
мі багоў і іх
Інтэлект-карта Інтэлект-карта 2. Апавяданне Кастрама”. Інтэлект-карта Дадатак 3 Памяткі “Правілы работы ў групе”. Карткі з тэкстамі “Ляля”, “Пярун”, “Ярыла”. |
гэтыя багі звязаны з хрысціянствам і якія павер’і існуюць у наш час. Арганізуе абмеркаванне вынікаў работы кожнай групы Арганізуе эўрыстычную гутарку (заўважае на падваконні кацялок) А што гэта ў нас? (Куцця) А каму гэта пакінулі? (Зюзі) Як вы думаеце, навошта пакінулі куццю?
Адкуль паходзіць такое незвычайнае імя? Рэзідэнцыя Дзеда Мароза знаходзіцца ў Белавежскай пушчы, а дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Зюзі?
Фізкультхвілінка Успомнім, як, на думку нашых продкаў, выглядалі багі. Прыклейце на карту выяву бога насупраць яго імені. Звяртаецца да мэтавызначэння Якую задачу мы выканалі? Арганізуе работу па абагульненні і сістэматызацыі матэрыялу праз аналітыка – сінтэтычны прыём |
Узнаўляюць веды праз эўрыстычную гутарку Зюзя любіць куццю. Прыходзіў ён у вёску, зазіраў праз шыбы ў хату, шукаў на сталах свой любімы наедак. Яму і дагэтуль пакідаюць на стале трошкі куцці. Пры гэтым прыгаворваюць: «Зюзя на дварэ — куцця на стале». Часам кідаюць першую лыжку каляднай кашы за акно і клічуць ягонага служку: «Хадзі, мароз, куццю есці». Падсілкаваўшыся, у падзяку за чалавечую шчодрасць пакідаў на ваконным шкле прыгожыя ўзоры, вымалёўваў розныя зімовыя кветкі. Яго імя паходзіць ад слова «зюзець», гэта значыць, мерзнуць. Знаходзіцца яна каля вёскі Пруднікі, што ў Пастаўскім раёне на Беларускім Паазер’і. А таму і прозвішча сабе ўзяў — Зюзя Паазерскі. Мы і фотаздымкі рэзідэнцыі знайшлі. Прыклейваюць на карту выявы багоў насупраць імен для візуалізацыі матэрыялу
Агучваюць задачу, якую здолелі выканаць на дадзеным этапе ўрока
|
Эўрыстычная гутарка
Прыём суаднясення
Зварот да крытэрыяў вучэбнай дзейнасці
|
Гаршок з куццёй. Дадатак 1. Інтэлект-карта “Багі”.
Дадатак 5. Фотаздымкі рэзідэнцыі Зюзі.
Дадатак 1. Інтэлект-карта “Багі”. Дадатак 6. Выявы багоў. Клей.
|
Бліжэй да штодзённага жыцця нашых прашчураў стаялі духі — добрыя і злыя. Гэтымі істотамі быццам была напоўнена ўся навакольная прырода. Людзі лічылі, што фантастычныя істоты насялялі палі, лясы, рэкі, азёры, балоты, яны ўладкоўваліся ў хатах, хлявах, лазнях, абжывалі гарышчы, коміны, туліліся пад печкай. - Лесавік, Вадзянік, Дамавік, Палявік, Баба Яга. Хто лішні і чаму? - Праверым, ці добра вы ведаеце міфічных істот з дапамогай сігнальных картак, пры адказе можаце карыстацца картай “Міфічныя істоты”. Арганізуе ўзнаўленне матэрыялу праз метад дэманстрацыі Таццяна змайстравала хатку Дамавіка і падрыхтавала апісанне. Паслухайце, паглядзіце на хатку і знайдзіце неадпаведнасць паміж тым, што мы ведаем пра Дамавіка і тым, што ў нас перад вачыма. Звяртаецца да мэтапастаноўкі Якую задачу мы выканалі?
Арганізуе дзейнасць вучняў на ўспрыманне мастацкага тэксту Міфічныя істоты і багі пакінулі свой след не толькі ў павер’ях і абрадах, але і ў творах мастацкай літаратуры. (Паказвае выставу кніг М.Багдановіча і Я.Баршчэскага) Так, у М.Багдановіча ёсць цыкл вершаў “У зачарованым царстве”. Адзін з твораў мы вывучалі, успомніце яго? |
Дамавік, бо жыве ў чалавечым жытле, а астатнія на прыродзе. Сістэматызуюць матэрыял у гульнёвай форме
Знаходзяць неадпаведнасць паміж макетам доміка і апісаннем Дамавіка. Дамавік не сябраваў з кошкамі.
Агучваюць задачу, якую здолелі выканаць на дадзеным этапе ўрока
Працуюць з тэкстамі, вызначаючы супадзенне апісання персанажаў у міфалагічных і ў мастацкіх творах?
|
“Хто лішні”
Віктарына з сігнальнымі карткамі
Метад дэманстрацыі
Зварот да крытэрыяў вучэбнай дзейнасці
Выразнае чытанне, параўнанне
|
Дадатак 7. Інтэлект – карта “Міфічныя істоты”. Дадатак 8. Віктарына. Сігнальныя карткі.
Макет доміка Дамавіка
Выстава кніг М.Багдановіча і Я.Баршчэўскага.
|
||
- Як апісваецца Лясун у міфах і як аўтар ? У Я.Баршчэўскага зборнік апавяданняў “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Якое апавяданне мы вывучалі раней? Дома чыталі апавяданне “Зухаватыя ўчынкі”. - Якія павер’і нашых продкаў узгадваюцца ў прапанаваным урыўку? - Ці супадаюць апісанні Лясуна ў міфалагічных творах і ў творах М.Багдановіча і Я.Баршчэўскага? Звяртаецца да мэтавызначэння Якую задачу мы выканалі?
Арганізуе эўрыстычную гутарку Як вы думаеце, у наш час засталася вера ў міфічных істот? Як яна праяўляецца?
|
Па вершы М.Багдановіча “Лясун”: - Як гаспадара лесу.
Па апавяданні “Зухаватыя ўчынкі” Я.Баршчэўскага: Вера ў Лесуна, у тое, што ён пакарае, калі зняважліва да яго адносіцца..
Агучваюць задачу, якую выканалі на дадзеным этапе ўрока.
Верай ў тое, што трэба паважліва адносіцца да прыроды, бо чалавек – гэта частка прыроды. Трэба захоўваць сваю культуру і перадаваць іншым пакаленням. |
Прыём “чыстай дошкі”
|
|
Этап 3. Кантрольна – рэфлексійны этап (да 6 хвілін).
Чакаемы вынік: паспяховае выкананне вучнямі тэста, узаемакантроль.
Педагагічныя задачы: арганізаваць тэсціраванне ведаў вучняў і ўзаемакантроль дзейнасці, ажыццявіць карэкцыю ведаў.
Метады, прыёмы навучання: метад самастойнай работы, узаемакантролю. Форма работы, спосабы дзейнасці: самастойная (выкананне тэстаў вучнямі), франтальная.
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць вучняў |
Метады, прыёмы навучання |
Абсталяванне |
Арганізуе самастойную дзейнасць вучняў па праверцы ўзроўню засваення ведаў Стварэнне сітуацыі выбару Як вы думаеце, якое выказванне падыходзіць да сённяшняга ўрока? Чаму? |
Выкананне тэста. Узаемакантроль. Узаемаацэнка
Выбар 1. “Я люблю падобныя апавяданні. Шмат у гэтай народнай фантазіі Божае праўды.” Я.Баршчэўскі |
Метады ўзаемакантролю і ўзаемаацэнкі
Вызначэнне асабістай пазіцыі вучняў праз сітуацыю выбару |
Дадатак 9. Тэсты.
Лісты з надпісамі. Магніты. |
Літаратура ідзе з глыбіні народнай душы і чытаць трэба творы ўдумліва. |
2. “Бясследна нішто не міне, Гісторыя слова адродзіць.” П.Макаль 3. “Не той багата ведае, хто багата чытае, а той, хто розумам ўнікае.” 4. “Літаратура нараджаецца з глыбіні народнай душы.” А.Міцкевіч |
|
|
Этап 4. Дамашняе заданне (да 3хвілін).
Чакаемы вынік: разуменне вучнямі мэты, зместу і спосабу выканання д/з.
Педагагічныя задачы: забяспечыць разуменне вучнямі мэты, зместу і спосабу выканання д/з.
Метады, прыёмы навучання: славесныя метады.
Форма работы, спосабы дзейнасці: франтальная.
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць вучняў |
Метады, прыёмы навучання |
Абсталяванне |
Матывіруе вучняў на выкананне дамашняга задання: Калі вы выканалі тэст на 9 – 10, то выбіраеце 2 ці 3 заданне. Калі выканалі на 8 і менш, то выбіраеце першае. |
Самавызначэнне па пэўнаму дамашняму заданню
|
Самавызначэнне па дамашняму заданню
|
1. Падабраць 3 тоўстыя і 3 тонкія пытанні па тэме нашага ўрока для віктарыны. Прыгадаць словы , з якіх пачынаюцца пытанні. 2. Запісаць павер’і нашай мясцовасці, якія звязаны з міфічнымі істотамі. 3. Запісаць мясцовую легенду, у якіх удзельнічаюць міфічныя істоты. |
Купала і Кастрама нарадзіліся ў дзень летняга сонцастаяння. Бог грому Пярун падарыў ім кветку папараці (расліна, якая ніколі не квітнее). Купала і Кастрама раслі прыгожымі і добрымі дзецьмі. Але аднойчы Купала ўноч уцёк з хаты, каб паслухаць спевы птушкі Сірын. З-за гэтага ён апынуўся ў падземным свеце. Доўга бацькі шукалі яго, але так і не змаглі знайсці. Кастрама ж з мілай дзяўчынкі вырасла ў прыгожую дзяўчыну. Аднойчы яна спляла цудоўны вянок і заявіла, што выйдзе толькі за таго, хто зможа адабраць яго ў яе. Вецер падзьмуў так моцна, што яе вянок зваліўся ў ваду. А праплываў міма човен, у якім сядзеў хлопец. Падабраўшы вянок, хлопец аддаў яго Кастраме. І неўзабаве маладыя згулялі вяселле. Толькі на наступны дзень бацькі зразумелі, што жаніх іх дачкі – гэта і ёсць іх родны сын. Купала і Кастрама не змаглі гэтага перажыць. Яны, узяўшыся за рукі і стаўшы на край самага высокага берага Ра-ракі, кінуліся ўніз. Але загінуў толькі Купала. Кастрама ж ператварылася ў русалку, што заманьвае хлопцаў у вір. Але ўвесь гэты час яна вельмі сумавала па каханаму. Тады Багі пашкадавалі Кастраму. Яны вярнулі яе брата-мужа са свету мёртвых і сплялі іх целы разам у прыгожую кветку. І стала называцца гэтая кветка Іван-ды-Мар'я. |
- Якія рысы характару Купалы вы можаце назваць? - Якія рытуалы Купальскага свята ўзгадваюцца? - Якія традыцыі святкавання Купалы існуюць у нашай мясцовасці? |
1. Выберыце лідара групы.
У сувязі з тым, што састаў групы неадназначны, ёй неабходны лідар. Лідар зможа размеркаваць заданні, дапамагчы групавой рабоце засяродзіцца на галоўным і давесці яе да канца. Роля лідара складаецца з таго, каб даць усім членам групы магчымасць удзельнічаць у рабоце, выказваць свае ідэі.
2. Абмяркуйце шляхі дасягнення мэты, размяркуйце заданні для кожнага члена групы.
3. Упэўніцеся ў тым, што члены групы разумеюць пастаўленыя перад імі мэты і задачы.
4. Вучыцеся знаходзіць кантакты ў групе.
Зносіны ў групе прадугледжваюць узаемнае ўменне слухаць адзін аднаго і абмяркоўваць праблемы. Каб быць упэўненым у думках, якімі хочаш падзяліцца з членамі групы, абдумай тое, што ты хацеў бы сказаць. Не перабівай іншых членаў групы. Кажы ясна, так, каб твае словы былі зразумелы ўсім. Калі кажуць іншыя, уважліва слухай тое, пра што яны кажуць, не перабівай. У ходзе абмеркавання рабі запісы.
5. Імкніцеся дасягнуць кампрамісу пры прыняцці рашэння.
Звычайна ў групу ўваходзяць людзі, якія маюць розныя погляды на спосабы дасягнення мэты. Для дасягнення згоды неабходны кампраміс. Кампраміс можа быць дасягнуты толькі тады, калі кожны з бакоў будзе ўпэўнены ў тым, што другі зробіць яму крок насустрач. Такім чынам, група зможа дасягнуць адзінства нават у тым выпадку, калі прынятае ёю рашэнне задавальняе не ўсіх яе членаў.
6. Кожная версія абмяркоўваецца ў групе. У групе ўзгадняецца агульнае рашэнне.
7. Прадстаўнік групы абараняе абранае рашэнне перад класам. 8. Лідар групы сочыць за часам.
Картка 1 “Пярун”
Пасля Сварога ПЯРУН стаў богам усіх багоў. Наймоцны з мацнейшых. Ваяўнічы і грозны, справядлівы абаронца пакрыўджаных. Сваімі вогненнымі стрэламі забівае дэманаў і цудзішчаў, знішчае свайго галоўнага ворага — Змея, які крадзе ў людзей жывёлу, замінае дажджу, чыніць ім іншую вялікую шкоду. Росту ён высокага, цела дужае, кудлатая чорнавалосая галава, велізарная залатая барада, якая ганяе па свеце вецер. Ездзіць па небе на вогненнай залатой калясніцы, запрэжанай невядома якой колькасцю крылатых рысакоў. У правай руцэ трымае велізарны лук, які нагадвае разнаколерную вясёлку. З аднаго боку вісіць капшук з вогненнымі стрэламі-маланкамі, якія выкаваў для яго сам бог агню і кавальскай справы Жыжаль. З другога — скураная торба з каменнымі сякерамі. Сімвалам Перуна здаўна лічыўся конь, выяву якога ў спалучэнні з сімвалам агню людзі выразалі на налічніках сваіх хат як надзейны абярэг ад злога. Характар у Перуна запальчывы. Калі засярдуе барадаты велікан, пачынае шпурляць на зямлю свае страшныя сякеры. З нечуваным гулам і аглушальным трэскам ляцяць яны праз усе шэсць нябёсаў, выкрасаюць маланкі ды снапы іскраў. Воблакі і хмары праліваюцца тады даждом. Калі ж пашанцуе некаму знайсці тую Перунову сякеру, то на ўсё жыццё шчаслівым стане. Дагэтуль захаваліся на нашай зямлі Перунова гара, Перунова поле, Перуноў дуб, Пярун-камень. Земляробы заўсёды з нецярпеннем чакалі першага вясенняга грому, якім Пярун адмыкаў зямлю. Пасля гэтага можна было пачынаць працу ў полі. Існавала павер’е, што падчас першага грому варта пакачацца спіной па зямлі, тады ніколі не прыстануць ніякія хваробы. Людзі баяліся залішняй ваяўнічасці Перуна, але і моцна шанавалі яго. Найперш за тое, што абараняў дабро і караў зло. А яшчэ — што падараваў ім агонь. Каб не сердаваў, Перуна стараліся задобрыць, яму прыносілі ахвяры, шанавалі ягонае свяшчэннае дрэва — дуб, ягоную птушку — арла. Кіеўскі князь Уладзімір абвясціў Перуна галоўным сярод багоў. Панаваў Пярун найбольш летам, таму ягоны дзень святкавалі 20 ліпеня. Людзі лічаць, што Пярун апякуецца бусламі. Яны дагэтуль вераць: там, дзе паселіцца бусел, запануе згода і шчасце, а ў той дом, каля якога буслінае гняздо, не б’е Пярун з маланкай. Калі ж, крый Божа, буслы не вярталіся з выраю, трэба было чакаць вялікай бяды. Пераемнікам Перуна пасля прыняцця хрысціянства стаў прарок Ілья. На ўсё, што ўмеў рабіць Пярун, здатны і Ілья. У вогненнай калясніцы ўзнёсся ён на неба і адтуль кіруе громам. Ільёў дзень прыпадае на 2 жніўня. У гэты час бывае шмат шумных навальніц з гулкімі грымотамі і бляскам маланак. Каб не гнявіць нябеснага жыхара, людзі ў гэты дзень не працавалі на полі. Ілья так прыйшоўся даспадобы, што ягоныя дзеянні часам не адрознівалі ад Перуновых. |
Як бог Пярун звязаны з хрысціянствам? |
Картка 2 “Ляля”
ЛЯЛЯ — юная багіня вясны і дзявоцтва, зіхоткая, бліскучая, светлая. Сама яна нябачна ходзіць між дрэў у лесе і радуецца таму, што зрабіла прыемнасць людзям. Такі ўжо характар у прыгажуні Лялі — добры, памяркоўны, шчыры і адкрыты. За гэта любяць і паважаюць яе людзі. Калі вясна добра ўбярэцца ў сілу, калі мінецца першае з вясновых свят — дзень прылёту жаваранкаў (22 сакавіка), тады Ляля вырашае адкрыцца людзям. Яна з’яўляецца перад імі маладзенькай дзяўчынай. Прыгожая, прыветная, высокая і стройная, апранутая ў доўгі белы ўбор. Вочы — колеру яснага нябеснага блакіту. У яе гонар 5 мая спраўлялі вясёлае дзявочае свята Ляльнік. Усе вясковыя дзяўчаты збіраліся на зялёным і расквечаным рознымі краскамі лузе. Хлопцам з’яўляцца на Ляльніку забаранялася. Удзельніцы свята выбіралі са свайго асяроддзя самую прыгожую дзяўчыну. Апраналі яе ў доўгую белую кашулю. Упрыгожвалі стройны стан і рукі зялёнымі галінкамі. На галаву ўскладалі вянок з першых вясновых кветак. Лялю саджалі на ўзвышэнне з дзірвану, каб усім была бачна. З аднаго боку на гэтую своеасаблівую лаўку ставілі збанок з малаком, смятану, клалі сыр, масла, яйкі, тварог, а з другога — хлеб. Каля ног узвышалася гурбачка вянкоў. Затым дзяўчаты браліся за рукі і вадзілі вакол Лялі карагод, славілі яе як карміліцу і даравальніцу ўраджаю, спявалі песні ў гонар вясны, ладзілі скокі. Пасля Ляля кідала танцоркам вянкі — хай ловяць, каб шчаслівымі быць. Вянкі захоўваліся ў хаце да наступнага свята, а ў некаторых і пасля шлюбу — як напамінак пра незваротныя гады маладосці. І сапраўды: усе дзяўчаткі, што паспелі злавіць чароўны вянок, станавіліся яшчэ прыгажэйшымі. Ну проста Лялечкі — вачэй не адарваць. Так і казалі пра іх мамы, калі бачылі сваіх дачушак. А яшчэ гэтак жа — Лялямі, Лялечкамі — называлі мамы сваіх маленькіх дзетак, калі забаўлялі іх і цешыліся імі. Пазней гэтае свята было спалучана з Тройцай — Сёмухай. Да гэтай пары захаваўся звычай упрыгожваць цэрквы, хаты, сялібы, нават вуліцы маем — так называлі даўней бярозу. Птушкай Лялі лічыўся белы бусел. А дрэва Лялі — гэта бяроза альбо рабіна, метал — серабро. |
Як багіня Ляля звязана з хрысціянствам? |
Картка 3 “Ярыла”
У гонар вясёлага бога ЯРЫЛЫ беларусы ладзілі незабыўнае свята Ярылкі. Яго называлі яшчэ святам засевак. Адбывалася яно 27 красавіка па старым стылі. Маглі святкаваць і ў маі, чэрвені — на Сёмуху, на Купалле. Весела і займальна. Гэткі ж апантаны маладой неўтаймоўнасцю і юрлівасцю, захоплены каханнем быў і сам Ярыла. Ягоная стыхія — забавы, гульні, скокі, заляцанні, бязмежная весялосць. Таму і стаў ён апекуном пачуццёвага кахання і пладавітасці, шчаслівага шлюбу і сямейнага дабрабыту. Толькі на гэтым свяце юнакам і дзяўчатам дазвалялася пакаштаваць віна, якое здаўна лічылася напоем багоў. У гэты момант моладзь нібыта раўнялася з самім Ярылам. Аднак піць трэба было толькі крышку, адно каб узбудзіць пачуцці кахання і маладой захопленасці. Вечарам на высокіх пагорках палілі вогнішы — каб убачыў іх сам Ярыла і завітаў у госці. Тут заканчваліся забавы і карагоды моладзі. На адыход людзі прасілі ў сонечнага бога цёплага лета, багатага ўраджаю, моцнага кахання, шчаслівага сямейнага жыцця ды здаровых дзетак. А які ж ён быў — гэты гарэза і неўтаймоўны весялун бог Сонца Ярыла? Вядомы даследчык жыцця беларусаў Адам Кіркор зазначаў, што несмяротны сын Лады і Дажбога нагадваў маладога прыгожага юнака. Кучаравы. Светлавалосы. У белым |
Як бог Ярыла звязаны з хрысціянствам? |
плашчы і на белым кані басанож ездзіць гэты малойца па свеце. На галаве — вянок з першых палявых кветак. У левай руцэ — жменька жыта, у правай — паліца. Махне Ярыла жытам — ніва коласам багацее, паліцай махне — гром грыміць, дождж сыплецца. А там, дзе малады прыгажун Ярыла ступаў сваімі босымі нагамі, густа каласілася жыта, прагна пілі жыццядайную сілу яравыя пасевы. Аднак простым людзям у гэты дзень забаранялася хадзіць босымі, бо інакш можна было зблытаць іх з божымі пасланнікамі. Калі ж нейкая жанчына адважвалася выгнаць кароў басанож і прайсціся па некранутай расе, яе маглі абазваць ведзьмай. Каб зняць чары, пастух павінен быў адлупцаваць кабету пугай. Вобраз Ярылы ў паэтычнай творчасці беларусаў быў звязаны з казой. Мо за тое, што гэтая жывёліна мела неспакойны характар і юрлівыя паводзіны, была сімвалам пладавітасці і ўрадлівасці? Восенню ладзілася свята ўраджаю. Людзі добрымі словамі згадвалі шчодрага Ярылу, дзякавалі яму за спрыянне. Пасля гэтага ён спускаўся пад зямлю, дзе ўсю зіму змагаўся з богам цемры Чарнабогам. А ранняй вясной зноў з’яўляўся на зямлі пераможцам. Пераемнікам Ярылы ў хрысціянскі час стаў святы велікамучанік Георгій Пераможац. У правай руцэ ён трымае кап’ё, якім забівае страшнага змея, што краў людзей, а тыя мусілі адкупляцца ад яго сваімі дзецьмі. Георгій перамог ненаеднага Цмока і тым самым уратаваў ад знішчэння чалавечы род. Свята Юрай, Юр’е, адзначалі двойчы: 6 мая і 9 снежня. Веснавы Юрай лічыўся святам пастухоў, бо ў гэты дзень упершыню выганялі кароў на расу. З гэтага дня і да позняй восені ваўкі не нападалі на кароў і коней, бо веснавы Юрай пазамыкаў ім раты. І толькі асенні Юрай адмыкаў іх. |
|
Пярун Жыжаль Жыцень Вялес
Ярыла Зюзя Купала Ляля
Дадатак 8
1. У лясах гаспадарыў Лесавік. +
2. Палявік мог здацца ці маладым хлопцам, ці нямоглым старым. +
3. Баба Яга - гэта злая чараўніца, гаспадыня ўсіх ведзьмаў. +
4. Вадзянік мог жыць не толькі ў вадзе, але і на сушы. –
5. Лесавік - нізкага росту барадаты стары, у звярыных шкурах на пакрытым поўсцю целе. – 6. Баба Яга страшная, чорная, раскудлачаная, заўсёды вымагала чалавечых ахвяраванняў. +
7. Абуваецца Лесавік па-свойму: правы лапаць (ці бот) нацягвае на левую нагу, а левы— на правую. +
8. Палявік не баяўся макрэчы і надта ўтульна пачуваўся вясной і восенню. – 9. У рэчках, азёрах або вадаёмах гаспадарыў Вадзянік. +
10. Палявік клапаціўся пра добры ўраджай на палетках і сенажацях, выганяў з іх шкоднікаў. +
11. Каб падмануць Лесавіка, варта апрануць вывернутую світку ці кажух.+
1. Сярод названых імен выберыце імены славянскіх багоў. А. Пярун. Б. Зеўс. В. Ярыла. Г. Жыва. Д. Пасейдон. 2. Суаднясіце міфічных істот з іх апісаннем:
Адказ: А3, Б5, В1, Г2, Д4. 3. Назавіце аўтара і твор, адкуль узяты радкі: “Вера ў нашых продкаў была трохі іншая, як цяпер, бо не аднаго бога мелі, а некалькі, і прозвішчы багі мелі не такія, як цяпер; называліся яны: Сонца, Пярун, Каляда ды і іншыя яшчэ… |
|||
А старыя багі? Яны прыціхлі, прытуліліся, але не памерлі зусім у душах свайго народу. Жывуць, як даўней жылі, — у песнях, казках, былінах...”
Адказ: Янка Купала “Як у казцы..” 4. Знайдзіце характарыстыкі, уласцівыя міфам. А.старажытны народны аповед Б. апавяданне фантастычнага або бытавога зместу. В. апавяданне, заснаванае на услаўленні народных герояў. Г.пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека 5. Прыдумайце дэвіз Дамавіка. ______________________________________________
|
Материалы на данной страницы взяты из открытых источников либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.