ВОБРАЗ МАЛОЙ РАДЗІМЫ Ў ЛІРЫЦЫ АЛЕГА САЛТУКА
Оценка 4.9

ВОБРАЗ МАЛОЙ РАДЗІМЫ Ў ЛІРЫЦЫ АЛЕГА САЛТУКА

Оценка 4.9
Научные работы
docx
белорусская литература
8 кл—11 кл +1
20.04.2022
ВОБРАЗ МАЛОЙ РАДЗІМЫ Ў ЛІРЫЦЫ АЛЕГА САЛТУКА
ВОБРАЗ МАЛОЙ РАДЗІМЫ Ў ЛІРЫЦЫ АЛЕГА САЛТУКА
Вобраз малой радзімы ў лірыцы А.Салтука.docx

      ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

    “СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №2 ІМЯ А.І. ДУБАСАРСКАГА Г.П. ШУМІЛІНА”

 

 

                                                               

 

 

 

 

 

 

 

ВОБРАЗ МАЛОЙ РАДЗІМЫ

 Ў ЛІРЫЦЫ АЛЕГА САЛТУКА

 

 

 

                                                                                         

 

 

 

 

 

                       Аўтар работы:

                                                      Іванова Вікторыя Уладзіміраўна,

                          вучаніца 8 класа

 

                                                                  Кіраўнік:

                                              Навуменка Ала Анатольеўна,

  настаўнік беларускай мовы і літаратуры

                

                                                                 Кансультант: Русілка Вольга Іванаўна,   

                                                                 дацэнт, кандыдат філалагічных навук

 

 

 

 

 

 

 

 

       г.п.Шуміліна

2020

Змест

 

Уводзіны………………………………………………………………….. ………3

Глава1 Слова пра пісьменніка…………………………………………................4

Глава 2 Вобразы малой радзімы………………………………………………….5

  2.1 Радзіма – вёска………………………………………………………………..5

  2.2 Радзіма – хата…………………………………………………………………7                       

  2.3 Радзіма – рака………………………………………………………… ……...8

  2.4 Радзіма – дарога………………………………………………………………9

  2.5 Радзіма – родная зямля……………………………………………………….9

Глава 3. Сацыялагічнае апытванне……………………………………………….12

Заключэнне ……………………………………………………………………….. 13

Спіс выкарыстаных крыніц………………………………………………………..14

Дадатак 1……………………………………………………………………………15

Дадатак 2……………………………………………………………………………16

Дадатак 3……………………………………………………………………………17

Дадатак 4……………………………………………………………………………19

Дадатак 5……………………………………………………………………………21

Дадатак 6……………………………………………………………………………22

Дадатак 7……………………………………………………………………………23

Дадатак 8……………………………………………………………………………24

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

“Сам паэт прадвызначыў, з чаго заканамерна будзе пачынацца кожная  гаворка пра яго творчасць – з роднай вёскі Рыжэнькі Шумілінскага раёна, з невялікіх рэчак Дабрэйка, Нярэшня, Вулянка, возера Павулле… Матыў вернасці сваім вытокам, іх жыццядайнай сіле, заўсёдная заклапочанасць лёсам роднай зямлі і землякоў-вяскоўцаў, імкненне зверыць уласнае жыццё з запаветам бацькоў – асноўны ідэйны стрыжань, які надае цэласнасць і значнасць паэзіі А.Салтука”[2, с.10] (дадатак 1).

Пры напісанні работы аналізавалі паэтычныя творы Алега Салтука, праводзілі сустрэчу з былым рэдактарам раённай газеты “Герой працы”, пісьменнікам М.А.Марозам (дадатак 2). Была арганізавана экскурсія ў літаратурны музей ВДУ імя П.Машэрава. В.І. Русілка, дацэнт, кандыдат філалагічных навук (дадатак 3), распавядала пра асаблівасці творчасці паэта. Наведалі вёску Рыжэнькі –  малую радзіму (дадатак 4) А.Салтука. Працавалі з творчымі набыткамі паэта ў раённай бібліятэцы (дадатак 5). Правялі анкетаванне сярод настаўнікаў і вучняў нашай школы (дадаткі 6,7).

Мэта даследавання: прасачыць ужыванне вобразаў малой радзімы ў паэтычных творах Алега Салтука.

        Задачы:

- раскрыць значэнне канкрэтных вобразаў малой радзімы;

- прааналізаваць паэтычныя творы, ролю вобразаў хаты, дарогі, ракі, роднай зямлі ў паэзіі А.Салтука;

- вызначыць каштоўнасць вобразаў малой радзімы, прасачыць іх уплыў на фарміраванне асобы паэта.

Гіпотэза: бачанне свету паэта выяўляецца праз асэнсаванне кантрэтных вобразаў малой радзімы.

Актуальнасць дадзенай работы відавочная: у Год малой радзімы варта даследаваць творчасць паэта-земляка, усвядоміць значнасць уплыву акаляючага асяроддзя на станаўленне яго светапогляду, светаўспрымання, сістэмы каштоўнасцей чалавека, паэта, грамадзяніна.

Матэрыял даследавання: паэтычная творчасць А.Салтука, крытычныя артыкулы, матэрыялы інтэрв’ю.

Метады даследавання: канкрэтна-аналітычны, часткова-пошукавы, метад сістэмна-функцыянальнага аналізу, сацыялагічнага апытвання.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава1.Слова пра пісьменніка

  Чужых паэтаў трэба ведаць,

  Сваіх – яшчэ і шанаваць.

                           А. Салтук

“З Алегам Салтуком упершыню пазнаёміўся, калі той узначальваў абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. На дварэ стаялі 80-я гады, ён быў, хутчэй за ўсё, на піку славы, ён гарэў агнём беззаветнай любові да слова, якое даўно прыручыў, да беларускага слова, чыстага, крышталёвага, некранутага, гарэў любоўю да Бацькаўшчыны, да тых Рыжэнькаў, што на Шуміліншчыне, якім прысвяціў, будучы знакамітым паэтам, нямала прачулых радкоў” [1, с.3].

А. У. Салтук нарадзіўся 25 жніўня 1946 г. у вёсцы Рыжэнькі Шумілінскага раёна ў сям’і хлебаробаў, якая ў 1962 годзе пераехала на радзіму бацькі ў вёску Якаўкі Ушацкага раёна. Да школы бацька навучыў сына чытаць, а маці ў раннім дзяцінстве прывіла любоў да песні. У 1963 годзе А. Салтук скончыў Мішкавіцкую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А.Куляшова. Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў адказным сакратаром ушацкай раённай газеты “Патрыёт”, уласным карэспандэнтам абласной газеты “Віцебскі рабочы”, сакратаром віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактарам аддзела па пытаннях культуры і нацыянальнага адраджэння “Віцебскага рабочага”.

Першы верш надрукаваў у 1965 годзе ў газеце “Магілёўская праўда” з адабрэння А.Пысіна, які быў яго першым літаратурным настаўнікам.

Пяру А. У. Салтука належаць зборнікі паэзіі “Пачатк дня” (1974), “Працяг” (1977), “Святло зямлі” (1982), “На далонях жыцця” (1988), “Трывога лёсу” (1996), “Не разлюбі” (2003), “На вейцы веку”(2006).

Творы паэта перакладаліся на ўкраінскую, польскую, балгарскую, нямецую, асецінскую мовы. А. Салтук перакладаў на беларускую мову вершы рускіх паэтаў.

Лаўрэат прэміі Федэрацыі  прафсаюзаў Беларусі, літаратурных прэмій           імя Уладзіміра Караткевіча, камсамола Віцебшчыны, “Сузор’е муз”, “Залаты купідон”, Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро”.

Ганаровы грамадзянін гарадскога пасёлка Шуміліна.

“Алег Уладзіміравіч ніколі не крывіў душой, у ім чужы боль і боль па сваёй маленькай радзіме, па Шуміліншчыне, быў абвостраным і пякучым. Дзве радзімы было ў Алега Салтука, але самай усцешнай і самай любай для яго на ўсё жыццё засталася вёска Рыжэнькі. Засталася ў сэрцы рэчачка Нярэшня, засталіся краявіды, мілыя з дзяцінства, і калі вёска абязлюдзела, то ён успрыняў гэта як самы незагойны боль. З тугой не раз вяртаўся ён у сваіх вершах у краіну свайго дзяцінства”[1, с.3].

 

 

 

 

 

 

 

Глава 2.Вобразы малой радзімы

2.1. Радзіма – вёска

“Матыў вяртання да вытокаў, роднай вёскі, бацькоў гучыць ва ўсіх кнігах творцы, але сёння ён выразна элегічны, што звязана і з асабістым (смерць маці), і з тым, што паміраюць, робяцца безлюднымі вёскі”[2, с.11].

Паміж паэтам і яго малой вёсачкай Рыжэнькі ды рэчкамі Нярэшня і Сячня існуе моцная непарыўная сувязь, без якой няма ні паэзіі, ні духоўнасці, ні ўвогуле чалавечнасці. У вершы “Радзіма” лірычны герой папракае сябе ў тым, што забываецца пра свой куточак, хоць ён зусім блізка:

                                   Забываемся пра яе,

                                   Як яна ад нас недалёка…

                                   Над Рыжэнькамі сонца ўстае,

Промні робяць першыя крокі [3,с.51].

 

Хвалюе паэта ў гэтым вершы і праблема маленькіх, закінутых вёсачак. Кранаюць яго радкі:

Пустэльна амаль навокал,

Апрача нейкіх яблыняў дзікіх [3,51с.].

Далей у гэтай жа страфе наступныя радкі гучаць своеасаблівым заклікам:

Кожны з нас будзе гол як сакол

Без салодкай і горкай радзімы [3,51с.].

Устойлівы выраз - гол як сакол, антытэза – салодкая і горкая радзіма падкрэсліваюць значнасць радзімы ў жыцці лірычнага героя. Паэт праз метафару “туманы будуць клікаць заўсёды сюды, дзе мы ўсе да крывіначкі дома”паказвае, што яго заўсёды будзе цягнуць на радзіму, дзе засталося  сэрца.

У  вершы “Мне часта сніцца тая вёска” аўтар успамінае піліпаўскую зімовую вёску з мяцеліцамі:

Пазёмка круціцца, шалее,

Ляціць і вые  - не суняць.[3,с.217]

У вершы “Снежань” чуецца боль за вёску, у якой “ні крыку, ні гуку –вятры, маразы і снягі” [4, с.200]. Лірычны герой  заклапочаны лёсам  сваёй вёскі:

Я вяртаюся зноў на сцяжынку

Да васьмі скасабочаных хат.

Тут даўно адспявалі дажынкі

І адцвіў абымшэлы мой сад [4, с.100].

Шчыра ён прызнаецца:

Я – сын твой, вёска,

І… вечны госць [4, с.100].

Кожная сустрэча з вёскай для паэта – гэта і душэўны спакой:”Я гляджу ў вочы вёсак і сёл, набіраюся ў іх спакою”[4,с.236], і душэўнае хваляванне, і, магчыма, нешта яшчэ не зробленае ў жыцці:

 Вёска на ўзлобку:

 Захлынаюся цішынёй…

 Над Рыжэнькамі зорак шматкроп’е

 Недапісанай песні маёй [5,с.126].

У вершы “Завея” [4, с.128] лірычны герой спяшаецца да свайго “пасівелага сяла” і бачыць “адзінокі зайцаў след”, “ні душы, ні агню не відаць, ні сцяжынкі”. Вёска сустракае нематою і маўклівасцю. Вось таму і “спраўляе завея памінкі па былому сялу”. Матыў вяртання да вытокаў, да роднай вёскі гучыць у вершы “У вёсцы”. Лірычнаму герою А.Салтука цяжка змірыцца з думкаю, што “ў вёсцы – ні старога, ні малога”, “паціху аджывае ўжо сяло” [8, с.41].

У вершы “Сёстрам” паэт называе вёску “ссівелай”, якая марна чакае сваіх дзяцей. [3, с.128]

Паэт жыў сваёй вёскай, часта прыязджаў, калі быў маладзейшы, да апошніх дзён заставаўся з ёй, хоць і пражыў доўгі час у Віцебску.

 І добра ўсё на гэтым свеце,

Які трымаецца сялом.[2, с.46]

У споведзі “Світальныя росы” памяць вяртае лірычнага героя ў вёску дзяцінства. Радкі вызначаюцца асаблівай пранікнёнасцю, чуласцю, усім тым, што перапаўняе паэта:

Памяць, памяць, як доўга не спіцца!

У Рыжэньках – першы глыток

І паветра, і таямніцаў.

Ты туды прызджаеш здалёк [4,с.241].

Матыў вяртання да роднай вёскі элегічны. Гэта звязана з тым, што вёскі робяцца бязлюднымі:

Няхай засталося са жменьку

Людзей дарагіх нам і хат,

У сэрцы, як песня:

 – Ры-жэнь-кі [5, с.42].

Аднак “элегія вяртання”, такая шчымліва знаёмая ў беларускай паэзіі, пераважна вясковая па сваіх каранях, у А.Салтука ўсё ж не трагічная па гучанні, а прасветлена спакойная, бо па-ранейшаму “свет трымаецца сялом”. Гэта адчуваецца ў вершы “Вецер сад чысцютка падмяце…”

Вецер сад чысцютка падмяце,

Адгараць збянтэжана рабіны.

На далёкай стоенай вярсце

Прычакаюць стомленага сына [6, с.87].

Вобраз вёскі непасрэдна звязаны з прыгажосцю прыроды. На працягу ўсяго жыцця лірычнага героя прыцягвае да сябе салаўіная вясна, чабаровы пах, рой знічак, месца, дзе “касачы на выжарах такуюць, перасмешнік-шпак шчыруе ад ранку да вечара”:

І ў вёсцы з аўтобуса злезу.

А там – салаўі і вясна.

А там – там заўсёды як дома [7, с.74].

Такім чынам, прааналізаваўшы вобраз вёскі, які ўвасабляе сабой малую радзіму, можна зрабіць вывад, што паэт звярнуў увагу на праблемы памяці роднай вёскі, лёсу вёскі, пакінутых і апусцелых маленькіх вёсак. Вёска – вяртанне да вытокаў, прыроды, акаляючага асяроддзя. Паэт жыў гэтымі праблемамі і ніколі не пакідаў іх у думках.

2.2. Радзіма – хата

Хата для лірычнага героя непарыўна звязана з роднай зямлёй. Хата – гэта не проста чатыры куты. Хата для паэта – гэта тое месца, куды павінны вяртацца:

 Жыве тут воля

 Ў маленькай хаце,

 Тут – дым Айчыны [6, с.78].

У вершы “Хаты” лірычны герой трывожыцца, што сёння “гонкія муры захінулі нізенькія хаты.” Хата ў разуменні паэта – гэта мудрасць, чалавечнасць і спагада, бо “мы ўсе з хацін як ёсць пайшлі, дзе душой і сэрцам прыраслі”, “там жыла святая талака і адзін другому былі рады” [3, с.78].

А. Салтук часта адухаўляе вобраз хаты. Яна “перажывае адзіноту”, “сумуе”, што больш ніколі не адчыняцца яе дзверы:

Заплача збітая падлога…

Хто зразумее даўні боль

Хаціны,

У якой – нікога [3, с.157].

Бацькава хата для лірычнага героя А.Салтука асацыіруецца са спакоем, пражытымі днямі, куды ён у снах вяртаецца па сцяжынцы “да васьмі скасабочаных хат.” А метафары “аглухлі далі”, “пайшоў даўно ўжо сеяны мурог” толькі ўзмацняюць гэту думку. Хата для паэта, якой бы яна ні была, заўсёды застаецца радзімай:

 Дзверы ў хаціне рыпяць –

 Значыць, яшчэ жывая,

 Ганак прысеў стары

 Стомлена прад дзвярыма.

 Гэта твая радзіма [3,с.127].

Хата і парог для лірычнага героя – гэта расчуленасць, якая нараджаецца ў душы пасля доўгага расстання з родным домам. Вобраз хаты непарыўна звязаны з вобразам маці, якая падтрымлівала жыццё ў сценах хаты. Без яе адзінока і хаце, і лірычнаму герою:

І стала ў прыцішанай хаце

Пустэльна, нібыта ў двары [8, с.81].

Аднак душа маці назаўсёды застаецца ў хаце:

Я ў хату ўвайду асцярожна,

Каб мамы душу не будзіць.

Яна засталася навекі

У гэтай хаціне са мной [8, с.81].

Спавядальнае прызнанне чуецца ў радках:

Прысяду, стомлены, на дол

Каля прысадаў роднай хаты,

І ў сэрцы раптам як у кол, -

Я недзе ў нечым вінаваты [7, с.52].

Мабыць, віна лірычнага героя ў тым, што не  хапала часу, каб убачыць “кволую травінку, цёплую зямлю, тонкі звон павуцінкі”, што “ў камяніцах жыць застаўся”. У вершы “Равесніку” гучаць радкі як запавет, павучанне сучасніку:

Бацькоўскай хаты не мінай –

Твае жывуць там карані –

Хутчэй у хату зазірні [4, с.31]

Хата бачыцца і ў светлых, святочных фарбах:

Адчыняеш расхрыстана дзверы –

Падлога, нібыта жаўток.

Пахне радасна ў хаце аерам,

Над чалеснікам ручнічок [7, с.56].

Такім чынам, мастацка-вобразнае адлюстраванне штодзённага побыту жывіцца ў паэзіі А.Салтука невынішчальнай апантанасцю “хатняй” настальгіі. Вобраз хаты арганічна звязаны з прыродай, радзімай. Хата для паэта – гэта нешта роднае, утульнае,  асабістае.

2.3. Радзіма – рака

3 вобразам ракі паэты заўсёды звязвалі хуткацечны бег часу, імклівы рух жыцця, глыбіню і чысціню духоўных памкненняў чалавека. Плынь магутных рэк і невялікіх рачулак неаднойчы жывіла паэтычную думку, скіроўвала да філасофскіх разваг. Такой ракой для У. Караткевіча з’яўляецца Дняпро, для Л. Геніюш, Д. Бічэль-3агнетавай - Нёман, для П. Броўкі - Ушача, для Я. Янішчыц – Ясельда, а для А. Салтука была яго Нярэшня, якая бруілася побач з вёскай Рыжэнькі. Але з часам рэчка зарасла і знікла. Паэт захапляецца рэчкамі Дабрэйкай і Вулянкай на Ушаччыне. Ён не  раз вяртаецца ў думках да гэтых рэк, і заўсёды нараджаюцца ў сэрцы прачулыя вершаваныя радкі:

 Я душою памаладзею,

 Як ступлю на твой масток.

 Тут вясёлае смуглянкі…

 Пацалунак дарагі [6, с.11].

У вершы “Тры рачулкі” лірычны герой прызнаецца, што ў яго ёсць тры рачулкі: “мая Нярэшня–аксамітны паясок”, “гарэзніца–Дабрэйка”, “шляхцяначка-Вулянка - вышыванкі-берагі”, без якіх “мне на свеце мулка”. Рэчкі для паэта – светлы боль, любоў, туга па радзіме, якія пранёс ён праз усё жыццё. Аўтар дакарае сябе ў тым, што “я, напэўна, спазніўся, каб свой твар у Нярэшні ізноў спаласнуць” [8, с.152]. Нярэшня для лірычнага героя – гэта не толькі рака, а жыццёвыя вытокі, крыніца творчага натхнення, месца роздуму над перажытым і ўбачаным. Вось радкі з паэмы “Спатканне”:

 Дзякуй за давер табе, Нярэшня.

 Я перад табою не губляў

 Родных слоў, нібыта ў краме рэшты.

 Трэба верыць, рэчка, трэба жыць –

 Мой выток,

 Пачатак

 І аснова [3, с.146].

Вада ўспрымаецца паэтам і як жыццядзейная сіла, якая падпітвае душу і цела чалавека. Рака для паэта – сімвал самаўдасканалення. Як бачна, праз вобраз ракі адчуваецца роднасць, яднанне са сваёй радзімай.

2.4. Радзіма – дарога

Вобраз дарогі ў паэзіі – гэта пошукі сябе ў хуткай плыні жыцця, вечнасць і рух часу.

Вобраз дарогі ў творчасці А.Салтука звязаны з тэмай роднай зямлі.Гэта тое, з дзяцінства вядомае пачуццё асалоды, расчуленасці, якое нараджаецца ў душы пасля доўгага расстання з родным домам:

Колькі перад намі ўсіх шляхоў –

Ні ўявіць, ні ўцяміць немагчыма!

Толькі будзе шлях адзін – дамоў.

На сваю салодкую радзіму [7, с.94].

Сцежкі вядуць лірычнага героя па прасторах маленькай радзімы:

З салодкае даўніны

Выплываюць маленства сцяжыны.

Я па іх бесклапотны бягу [8, с.24].

На гэтых сцежках маленства лірычны герой адчувае сябе шчасліва, вольна:

Бягу па дарозе маленства,

Каб сонечны зайчык спаймаць [3, с.186].

У вершы “Дарога”лірычнага героя, які многа вандраваў, ішоў праз “боль і стому”, дарога прывяла да бацькоўскай хаты:

Я вярнуўся з дарог

На свой родны парог.

Я сцяжынкай знаёмай пайду,

Што пралегла з маленства праз сэрца [3, с.187].

Як бачым, у гэтых радках з’яўляецца новае прасторавае разуменне дарогі: дарога як мінулыя гады, як пражыты прамежак часу.

Такім чынам, дарога выяўляецца ў паэзіі Алега Салтука як у канкрэтна-прадметным, так і філасофскім значэнні. Дарога – сувязная ніць паміж мінулым (дзяцінствам) і будучым. Дарога – сімвалічны прамень жыцця, памяці, вяртання да свайго дзяцінства.

2.5. Радзіма – родная зямля

Лірычны герой паэта не можа змірыцца з тым, што “віна гняце перад родным домам” за тое, што калісьці сам сябе “адрынуў ад родных берагоў”, што цяпер да іх “вядуць не сцежкі, а ўспаміны.” У вершы “Прызнанне” гучаць клятвенна радкі:

Сваёй зямлі я не аддаў бы пядзі,

Калі  б прыйшлося за яе стаяць.

І далей чытаеш прачулыя словы:

Люблю свой край з вясёлаю тугой

І разлюбіць ніколі не змагу [4,с.33].

Малая радзіма для паэта – гэта “рай”, які знаходзіцца не на поўдні, дзе “мора і сонца - без краю”, а там, дзе:

За Нярэшняй засынае гай,

Дарога завіваецца сцяжынкай

І над гарой маленства – Барсучынай,

Як град, ідзе бясконцы зоркапад,

То быў ён там, зямны, адзіны рай [6, с.147].

У лёсе і жыцці лірычнага героя заўсёды прасочваюцца пачуцці шчырай удзячнасці роднай зямлі:

Як светла, як хораша тут.

Усё да былінкі вядома.

І толькі спасцігнеш ты дома

Жыцця непаўторнасць і цуд [7, с.32].

Алег Салтук знаходзіў у акаляючым жыцці такія рэчы, якія звязвалі яго з радзімай: мясціны бацькі, мясціны маці. Яны і ёсць той “Дом Айчыны”, які жыве ў сэрцы, душы, памяці, дзе б ні быў паэт. А ў вершы “Мая зямля” лірычны герой клятвенна запэўнівае:

 Тут мая Няпрадва,

 Тут мой Дон,

 Тут маё і поле Кулікова [3, с.19].

Увесь час паэт прызнаваўся, што ў яго “дзве маленькія радзімы” – Шуміліна і Ушачы, якія “і смяюцца і плачуць услед”. Балела сэрца ў паэта і па Ушаччыне, куды пераехалі яго бацькі. Лірычны герой у вершы “Першы снег” прызнаецца ў адданасці Ушаччыне, у гатоўнасці аберагаць і гэту святую зямлю:

 Абдыму, да грудзей прытулю,

 Каб завеі не замялі

 Усё тое, што так люблю

 Я на гэтай святой зямлі [4, с.197].

У паэме “Святло і цені” лірычны герой прызнаецца, што ён чаканы госць толькі на сваёй роднай зямлі:

 Рыжэнькі ёць,

 Павулле і Нярэшня,

 І Якаўкі на гэтым свеце ёсць.

 І я шчаслівы толькі тут, канешне,

 Бо я заўсёды тут чаканы госць [6, с.263].

У вершы “Мая зямля” паэт называе яе “прачыстай, святой” і зазначае , што ён “толькі тут шчаслівы, шчаслівы, далібог!”[3,с.19] Алег Салтук пастаянна адчувае святло роднай зямлі, якое можна адшукаць у “дзіцячым слядку ля бацькоўскага крыльца, і ў цёплых, нязмутненых лужынах, і ў крышталёвым бярозавым соку і цэлым роі знічак, вясёлкавым абярэгу, чыстым ружовым даляглядзе, палынова-п’яным водары”. Менавіта  ў вершах, якія прысвечаны роднай зямлі, паэт выяўляе сябе праз пейзаж, які стварае вясёлкавымі фарбамі, што падкрэсліваюць аптымістычную ідэю:

У косы русявага жыта

Уплялі сваю сінь васількі.

Над рэчкай вясёлка, нібыта

Звісаюць з нябёс ручнікі.

Ружовы, блакітны, зялёны –

Вачэй не адвесці ніяк.

Дык будзь жа навек блаславёна

Пад гэтай вясёлкай, зямля![6,с.212].

З паэзіі А.Салтука паўстае вобраз роднай зямлі, радзімы, роднай сэрцу, дзеля якой жыве чалавек.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 3. Сацыялагічнае апытванне

Мы правялі апытванне сярод вучняў 10, 11 класаў  і настаўнікаў нашай школы.

Было апрошана 22 вучні. Атрымаліся наступныя вынікі [дадатак 6]: з асобай пісьменніка знаёмы 57  адсоткаў апытаных; тое, што пісьменнік нарадзіўся на Шуміліншчыне ведаюць 47 адсоткаў апытаных, але вёску Рыжэнькі ніхто не прыгадаў; з творчасцю пісьменніка знаёмы 14 адсоткаў апытаных.

На пытанні анкеты адказвалі 15 настаўнікаў. Вынікі наступныя [дадатак 7]: 100 адсоткаў апытаных ведаюць, хто такі Алег Салтук; 86 адсоткаў апытаных  сказалі, што паэт нарадзіўся на Шуміліншчыне, а 14 адсоткаў апытаных нават ведаюць, што малая радзіма Алега Салтука – вёска Рыжэнькі; не знаёмы з творчасцю Алега Салтука 53 адсоткаў апытаных, 40 адсоткаў апытаных знаёмы, а 7 адсоткаў апытаных прыгадалі верш “Салдату”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Структура і аб’ём даследчай работы: работа складаецца з уводзін, дзвюх  асноўных частак, сацыялагічнага апытвання, заключнай часткі, спіса выкарастанай літаратуры, дадаткаў.

Поўны аб’ём работы 11 старонак.

Было выкарастыстана 8 крыніц.

Аб’ём асноўнай часткі складае 9 старонак.

Трэба зазначыць, што творчасць А.Салтука мала даследавана. Таму можна лічыць, што мы далучыліся да тых літаратуразнаўцаў, якія першымі пачалі даследаванне творчасці паэта. Тэма нашай працы “Вобраз малой радзімы ў лірыцы А. Салтука” змяшчае матэрыялы аналізу вобразаў малой радзімы, якія яшчэ не былі даследаваны.

І ўсё ж у чым асаблівасць тэмы малой радзімы ў творчасці Алега Салтука? Адказаць на гэта пытанне можна словамі В. Русілкі:”Паэт таленавіта, па-мастацку змястоўна яднае ў вершах асабістае, сялянскае, побытавае з вечным. Ён мудры ў клопаце пра сваю зямлю, продкаў і нашчадкаў” [2, с.12].

Паэт быў верным сваім вытокам: малой радзіме, хаце, рэчцы, дарозе, што заўсёды прыводзілі да бацькоўскай зямлі. Яны давалі яму жыццёвую сілу, абуджалі прагу да жыцця. Менавіта пра гэта гаворыць у сваім інтэрв'ю Мароз М. А., падкрэслівае  літаратуразнавец Русілка В. І. З усяго сказанага можна зрабіць вывад, што бачанне свету вобразаў малой радзімы паэта выяўляецца праз асэнсаванне канкрэтных мікратэм – хаты, рэчкі, дарогі, вёскі, роднай зямлі.

Практычная накіраванасць: дадзеную работу можна выкарыстоўваць у пазакласнай працы па прадмеце, падчас правядзення алімпіяд, пры вывучэнні сучаснай паэзіі ў 11 класе.

Вынікам нашай работы стаў слоўнік (дадатак 8) мастацкіх сродкаў Алега Салтука.

        Чалавек. Беларус. Вяртаецца праз тысячы шчырых вершаваных радкоў, вяртаецца той бессмяротнай спадчынай, якую пакінуў сваім нашчадкам.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1.Мароз, М. А. Ад Рыжэнькаў да самай трызны…/ Мікалай Мароз//Герой працы. – 2015.–жнівень. – С.3.

2.Русілка, В. І. Мой выток, пачатак і аснова…/ В. Русілка //Роднае слова. – 2005. - № 12. – С.10-13.

3.Салтук, А. У. Вяртанне: вершы/ Алег Салтук. – Мінск: Кнігазбор, 2014. – 268с.

4.Салтук, А. У. На вейцы веку: вершы і паэмы / А. Салтук. – Мінск: Кнігазбор, 2006 – 256с.

5.Салтук, А.У. На далонях жыцця / А.Салтук. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. – 126с.

6.Салтук, А. У. Не разлюбі…: Выбранае/А. Салтук. Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. - 288с.

7.Салтук, А. У. Святло зямлі/А. Салтук. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. – 165с.

8.Салтук, А.У. Трывога лёсу/А. Салтук. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1996. – 126с.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 1

Алег Уладзіміравіч Салтук

 

 

 

 

 

 

 

get_img.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 2

Сустрэча з Мікалаем Марозам

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 3

Падчас сустрэчы з Русілкай Вольгай Іванаўнай

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 4

На радзіме паэта. Вёска Рыжэнькі

 

ДАДАТАК 5

 

Паліца творчасці А.Салтука ў раённай бібліятэцы

 

fDCi90tulw8.jpg 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 6

Вынікі сацыялагічнага апытвання сярод вучняў

 

 

 

 

 

ДАДАТАК 7

 

Вынікі апытвання сярод настаўнікаў

 

 

 

ДАДАТАК 8

Слоўнік мастацкіх сродкаў

              Вобраз

                           Мастацкія сродкі 

            Эпітэты

            Метафары

Вёска

Белая, вёска з дабрынёй і цішынёй, завейная , збалелая, вёскі- міражы, вёска не дармаедка, прыціхлая, ссівелая, сонная, стомленая.

Адсвяткавала, адстагавала, захлынулася цішынёй, прачынаецца.

Родная зямля

Адзіная, горкая, жывучая, мілая, прачыстая, спелая, святая, салодкая,  цёплая.

Зямля прычакае ў госці.

Хата

Скасабочаная, змоўклая.

Хаты апошнія расталі, заплача, змоўкне, прачынаецца, спіць,трывожыцца, цяплом напаўняецца.

 

Дарога

Вясёлая, далёкая , добрая,  найблізкая, стомленая, ціхая.

Дарога чакае, сустракае, вядзе дадому.

Рака

Гарэзніца – Дабрэйка, Нярэшня – аксамітны паясок, шляхцяначка-Вулянка, плыткая , рака-маладосць.

Галёкае, дрыжыць, запанела, месціцца, прабіраецца.

 


 

Скачано с www.znanio.ru

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “СЯРЭДНЯЯ

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “СЯРЭДНЯЯ

Змест Уводзіны…………………………………………………………………

Змест Уводзіны…………………………………………………………………

Уводзіны “Сам паэт прадвызначыў, з чаго заканамерна будзе пачынацца кожная гаворка пра яго творчасць – з роднай вёскі

Уводзіны “Сам паэт прадвызначыў, з чаго заканамерна будзе пачынацца кожная гаворка пра яго творчасць – з роднай вёскі

Глава1.Слова пра пісьменніка

Глава1.Слова пра пісьменніка

Глава 2.Вобразы малой радзімы 2

Глава 2.Вобразы малой радзімы 2

Недапісанай песні маёй [5,с.126]

Недапісанай песні маёй [5,с.126]

Паэт жыў гэтымі праблемамі і ніколі не пакідаў іх у думках

Паэт жыў гэтымі праблемамі і ніколі не пакідаў іх у думках

Мабыць, віна лірычнага героя ў тым, што не хапала часу, каб убачыць “кволую травінку, цёплую зямлю, тонкі звон павуцінкі”, што “ў камяніцах жыць застаўся”

Мабыць, віна лірычнага героя ў тым, што не хапала часу, каб убачыць “кволую травінку, цёплую зямлю, тонкі звон павуцінкі”, што “ў камяніцах жыць застаўся”

Вада ўспрымаецца паэтам і як жыццядзейная сіла, якая падпітвае душу і цела чалавека

Вада ўспрымаецца паэтам і як жыццядзейная сіла, якая падпітвае душу і цела чалавека

Дарога завіваецца сцяжынкай І над гарой маленства –

Дарога завіваецца сцяжынкай І над гарой маленства –

Ружовы, блакітны, зялёны – Вачэй не адвесці ніяк

Ружовы, блакітны, зялёны – Вачэй не адвесці ніяк

Глава 3. Сацыялагічнае апытванне

Глава 3. Сацыялагічнае апытванне

Заключэнне Структура і аб’ём даследчай работы: работа складаецца з уводзін, дзвюх асноўных частак, сацыялагічнага апытвання, заключнай часткі, спіса выкарастанай літаратуры, дадаткаў

Заключэнне Структура і аб’ём даследчай работы: работа складаецца з уводзін, дзвюх асноўных частак, сацыялагічнага апытвання, заключнай часткі, спіса выкарастанай літаратуры, дадаткаў

Спіс выкарыстаных крыніц 1

Спіс выкарыстаных крыніц 1

ДАДАТАК 1 Алег Уладзіміравіч

ДАДАТАК 1 Алег Уладзіміравіч

ДАДАТАК 2 Сустрэча з Мікалаем

ДАДАТАК 2 Сустрэча з Мікалаем

ДАДАТАК 3 Падчас сустрэчы з Русілкай

ДАДАТАК 3 Падчас сустрэчы з Русілкай

ВОБРАЗ МАЛОЙ РАДЗІМЫ Ў ЛІРЫЦЫ АЛЕГА САЛТУКА

ВОБРАЗ МАЛОЙ РАДЗІМЫ Ў ЛІРЫЦЫ АЛЕГА САЛТУКА

ДАДАТАК 4 На радзіме паэта. Вёска

ДАДАТАК 4 На радзіме паэта. Вёска

ВОБРАЗ МАЛОЙ РАДЗІМЫ Ў ЛІРЫЦЫ АЛЕГА САЛТУКА

ВОБРАЗ МАЛОЙ РАДЗІМЫ Ў ЛІРЫЦЫ АЛЕГА САЛТУКА

ДАДАТАК 5 Паліца творчасці

ДАДАТАК 5 Паліца творчасці

ДАДАТАК 6 Вынікі сацыялагічнага апытвання сярод вучняў

ДАДАТАК 6 Вынікі сацыялагічнага апытвання сярод вучняў

ДАДАТАК 7 Вынікі апытвання сярод настаўнікаў

ДАДАТАК 7 Вынікі апытвання сярод настаўнікаў

ДАДАТАК 8 Сло ў нік мастацкіх сродка ў

ДАДАТАК 8 Сло ў нік мастацкіх сродка ў
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
20.04.2022