Абагульненне педагагічнага вопыту "Выкарыстанне інтэлект-карт на ўроках беларускай літаратуры"

  • Научные работы
  • Руководства для учителя
  • pdf
  • 27.05.2017
Публикация в СМИ для учителей

Публикация в СМИ для учителей

Бесплатное участие. Свидетельство СМИ сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Сёння вучань павінен умець самастойна набываць веды, прымяняць іх на практыцы для вырашэння разнастайных праблем, працаваць з рознай інфармацыяй, аналізаваць, абагульняць, самастойна крытычна думаць, шукаць рацыянальныя шляхі ў вырашэнні праблем. Задача настаўніка – уцягнуць вучняў у актыўную творчую дзейнасць, дзе ўдзельнікі працэсу навучання ўзаемадзейнічаюць адзін з адным, будуюць дыялогі і самастойна атрымліваюць веды. У фарміраванні вышэй названых уменняў мне дапамагае метад інтэлект-карт (далей - ІК). На мой погляд, сістэматычнае выкарыстанне інтэлект-карт на ўроках беларускай літаратуры ў 5 – 9 класах спрыяе фарміраванню камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў.
Иконка файла материала вопыт.pdf

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Віцебскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Запольская дзіцячы сад – сярэдняя школа Віцебскага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

“ВЫКАРЫСТАННЕ ІНТЭЛЕКТ-КАРТ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ЯК

СРОДКАЎ ФАРМІРАВАННЯ КАМУНІКАТЫЎНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ” 

 

 

 

 

 

 

 

Фёдарава Людміла Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

8(029)9557437

e-mail: lyud-80@mail.ru

 

 

 

 

 

 

 

 

Заполле

2017

УВОДЗІНЫ Актуальнасць 

Сучаснае грамадства развіваецца паскоранымі тэмпамі. Павялічваецца плынь інфармацыі. Вучню неабходна арыентавацца ў вялікім аб’ёме звестак, якія ўвесь час абнаўляюцца і папаўняюцца па ўсіх вучэбных прадметах. Важна, каб веды, што вучні атрымліваюць на ўроках, закладваліся не ў кароткатэрміновую, а ў доўгатэрміновую памяць. Вопыт паказвае, што многія літаратурныя веды, тэрміны і паняцці хутка забываюцца, і вучням цяжка ўтрымліваць увесь аб’ём інфармацыі. Таму ў кантэксце сучасных патрабаванняў важнай задачай з’яўляецца фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў.

Камунікатыўная кампетэнцыя – гэта стварэнне розных тэкстаў (твораў, паведамленняў), публічнае выступленне, прадуктыўная групавая камунікацыя, стварэнне дыялогаў, праца ў групах. Часцей за ўсё яны сумяшчаюцца на ўроку.

Сёння вучань павінен умець самастойна набываць веды, прымяняць іх на практыцы для вырашэння разнастайных праблем, працаваць з рознай інфармацыяй, аналізаваць, абагульняць, самастойна крытычна думаць, шукаць рацыянальныя шляхі ў вырашэнні праблем. Задача настаўніка – уцягнуць вучняў у актыўную творчую дзейнасць, дзе ўдзельнікі працэсу навучання ўзаемадзейнічаюць адзін з адным, будуюць дыялогі і самастойна атрымліваюць веды. У фарміраванні вышэй названых уменняў мне дапамагае метад інтэлект-карт (далей - ІК).

На мой погляд, сістэматычнае выкарыстанне інтэлект-карт на ўроках беларускай літаратуры ў 5 – 9 класах спрыяе фарміраванню камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў. 

У працэсе работы я імкнулася вырашыць супярэчнасці: паміж вялікай колькасцю інфармацыі і няўменнем вучняў працаваць з ёй (выдзяляць галоўнае, структурыраваць, аналізаваць, працаваць з тэрмінамі і паняццямі).

Мэта – фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў праз выкарыстанне інтэлект-карт на ўроках беларускай літаратуры.

Задачы:

-                     вывучыць існуючыя падыходы да ўжывання інтэлект-карт у адукацыйным працэсе;

-                     распрацаваць, апрабіраваць і сістэматызаваць шаблоны інтэлекткарт да розных тэм па беларускай літаратуры; 

-                     ацаніць эфектыўнасць прымянення інтэлект-карт. 

Працягласць работы над вопытам складала 5 гадоў і ўключала наступныя  этапы:

1                   этап – прааналізавана  метадычная і навуковая літаратура па праблеме; размеркаваны вучэбны матэрыял па беларускай літаратуры ў тэматычныя

блокі;

2                   этап – распрацаваны, апрабіраваны і сістэматызаваны комплексы інтэлект-карт па беларускай літаратуры;

3                   этап – праведзены параўнальны аналіз узроўню сфарміраванасці камунікатыўных уменняў і навыкаў па завяршэнні другой ступені навучання і выхавання; распаўсюджаны вопыт сярод настаўнікаў устаноў адукацыі Віцебскага раёна і вобласці: правядзенне майстар-класаў,  выступленні на раённых і абласных паседжаннях,  публікацыі ў прадметных часопісах і газетах. 

Крытэрыі эфектыўнасці вопыту – узроўні сфарміраванасці камунікатыўных уменняў і навыкаў, паказчык – працэнт вучняў са станоўчай дынамікай фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі; удзел у навуковадаследчых канферэнцыях. 

 

АПІСАННЕ ТЭХНАЛОГІІ ВОПЫТУ

Знешне інтэлект-карта нагадвае нейроны галаўнога мозгу ва ўзаемасувязі. Атрымліваецца ідэальная адпаведнасць візуальнага ўспрымання з асновай, закладзенай у пабудове гэтай інфармацыі. Інтэлект-карта – гэта графічны выраз працэсу мыслення. Метад інтэлект-карт прапанаваны амерыканскім псіхолагам Тоні Бьюзенам, які сістэматызаваў выкарыстанне інтэлект-карт, распрацаваў правілы і прынцыпы іх канструкцый.

Тэарэтычную і метадалагічную базу майго вопыту складаюць звесткі аб аснове тэорыі і методыкі рапрацоўкі інтэлект-карт Бершадскай А.А. і Бершадскага М.Я. [7], практычнае выкарыстанне інтэлект-карт на ўроках беларускай мовы і літаратуры Дабрынеўскай Г.І. [1, 2], Ламака Н.Д. [4], матэрыялы па фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі акрэслівалі ў сваіх псіхолага-педагагічных працах Каратаева Я.У., Кудраўцава Т.С., Яленская М.Г.

Пры стварэнні інтэлект-карты існуюць свае правілы:

1.                 У цэнтры ліста малюецца цэнтральны вобраз (аб'ект вывучэння).

2.                 Асноўныя тэмы і ідэі, звязаныя з аб'ектам вывучэння, разыходзяцца ад цэнтральнага вобраза ў выглядзе галін першага і другога ўзроўняў. Кожная галіна – іншага колеру.

3.                 На кожнай лініі запісваюцца ключавыя словы. Усюды, дзе магчыма, дадаюцца малюнкі, сімвалы і іншая графіка.

4.                 Наносяцца стрэлкі, якія злучаюць розныя паняцці на розных галінках, нумаруюцца галінкі і дадаюцца арэолы.

5.                 Галоўнае - памятаць, што чалавечы мозг не зможа ўспрыняць і запомніць больш чым 7 галоўных галін.

Гэта асноўнае і галоўнае правіла пры складанні інтэлект-карты. Інтэлект-карта лёгка засвойваецца чалавечым мозгам, які больш магутны любога камп’ютара.

Пры стварэнні інтэлект-карты ўвага канцэнтруецца не на выпадковай інфармацыі, а на істотных пытаннях. Дакладна бачна адносная важнасць кожнай ідэі. Больш значныя ідэі знаходзяцца бліжэй да цэнтра, а менш важныя – на перыферыі. Хутчэй і больш эфектыўна запамінаецца і прайграваецца інфармацыя за кошт яе рознакаляровага і шматмернага прадстаўлення. Структурны характар карты дазваляе без цяжкасцей дапаўняць яе новай інфармацыяй (без выкрэсліванняў, выразання, уставак).

Складаючы інтэлект-карты, гэта значыць малюючы думкі, навучэнцы дэманструюць індывідуальны спосаб успрымання, апрацоўкі і прадстаўлення інфармацыі.

Метад інтэлект-карт дазваляе фарміраваць камунікатыўную кампетэнтнасць у працэсе групавой дзейнасці. Сумесныя і групавыя формы стварэння інтэлект-карты ўжываю ў 5 – 7 класах, у 8 – 9 класах часцей ужываю групавую і самастойную форму работы. 

Вывучэнне літаратуры,  распрацоўка і сістэматычнае прымяненне інтэлект-карт як сродкаў фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі дазволілі мне суаднесці інтэлект-карты са структурай зместу вучэбнага прадмета “беларуская літаратура”.

Я размеркавала інтэлект-карты па чатырох групах у залежнасці ад тыпу ўрока, на якіх яны прымяняюцца. Першая група – урокі  вывучэння мастацкага твора, другая група – урокі гісторыі літаратуры, трэцяя – урокі развіцця мовы, чацвёртая – урокі абагульнення і сістэматызацыі ведаў.

 

 

З мэтай аптымізацыі працэсу падрыхтоўкі да ўрока беларускай літаратуры распрацавала шаблоны, якія дазваляюць канструяваць інтэлекткарты ў адпаведнасці з тэмамі. Распрацаваўшы шаблон інтэлект-карты, потым  змяняем толькі варыянты ключавых слоў і атрымліваем  новую інтэлект-карту.

Урокі вывучэння мастацкага твора

Назва карты

Магчымыя адгалінаванні

ІК

"Характарыстыка персанажа" (Дадатак 1)

1. 2. 3.

4.

Знешняе апісанне.

 Рысы характару.

Паводзіны.

Сябры, суседзі, родныя і г.д.

 

5.

Учынкі, паводзіны.

 

6.

Мае адносіны.

ІК "Праблема ў

творы”

 

1.                Героі, праз вобразы якіх раскрываецца праблема.

1.1.          Апісанне знешнасці.

1.2.          Характар.

1.3.          Паводзіны.

1.4.          Яго адносіны да праблемы.

2.                Узаемаадносіны.

Урокі гісторыі літаратуры

 

ІК     "Тэарэтыкалітаратурныя тэрміны"

1.     Тлумачэнне паняцця.

2.     Адметнасці.

3.     Прыклады.

4.     Назвы твораў і імёны аўтараў.

  ІК      "Мастацкія

напрамкі і стылі"

(Дадатак 2)

 

1.     Час існавання.

2.     Адметнасці.

3.     Асаблівасці на Беларусі.

4.     Адметнасці літаратуры.

5.     Прадстаўнікі (у мастацтве, літаратуры).

ІК "Жыццёвы і творчы          шлях пісьменніка" (Дадаткі 3, 4)

1.                 Гады жыцця.

1.1.          Нараджэнне.

1.1.1.Калі?

1.1.2.   Дзе?

1.1.3.   У якой сям’і?

1.2.          Смерць.

1.2.1.Калі?

1.2.2.   Дзе пахаваны?

2.                 Вучоба.

2.1.          Школа.

2.2.          Сярэдне-спецыяльная  ці вышэйшая адукацыя.

3.                 Работа.

4.                 Творчасць.

4.1.          Першы твор.

4.1.1.  Назва твора.

4.1.2.  Дзе апублікаваны?

4.1.3.  Калі апублікаваны?

4.2.          Зборнікі, асобныя творы.

5.                 Адметнасці творчасці.

Урокі развіцця мовы

ІК "Падрыхтоўка да сачынення"

Адгалінаванні могуць быць розныя ў залежнасці ад тэмы

Урокі абагульнення і сістэматызацыі ведаў

ІК “Раздзел ці род літаратуры” (Дадаткі 5, 6)

1.     Адметнасці.

2.     Назва твора.

2.1. Аўтар.

 

2.2.

Героі.

Складаць інтэлект-карты вучымся паступова: спачатку сумесна з класам, затым работаем у групе, у пары і, нарэшце, індывідуальная работа. 

Мною распрацаваны шэраг заданняў па рабоце з інтэлект-картай:

1.                 Сумеснае стварэнне інтэлект-карты. 

2.                 Запаўненне пропускаў на карце.

3.                 Абарона інтэлект-карты з тлумачэннем абраных малюнкаў. Калі выступае высокаматываваны вучань, то магчыма і тлумачэнне колераў галін. 

4.                 Апісанне героя, карыстаючыся ІК.

5.                 Аповед  пра свае адносіны да героя.

6.                 Пералічэнне твораў пэўнага мастацкага накірунка.

Усе заданні, накіраваны на згортванне ці разгортванне інфармацыі, каб вучні маглі выдзяляць з вялікага тэксту галоўнае і ствараць самастойныя тэксты паводле гатовых інтэлект-карт. (Дадатак 7)

Выніковасць і эфектыўнасць вопыту

Для вызначэння выніковасці і эфектыўнасці свайго вопыту на працягу пяці гадоў напрыканцы чвэрці вызначала ўзровень сфарміраванасці камунікатыўных навыкаў і ўменняў у кожнага вучня класа праз правядзенне аналізу адзнак за чвэрць па беларускай літаратуры  і адзнак за творчыя работы. 

З дыяграмы  бачна, што ў вучняў з 5 па 9 клас назіраецца станоўчая дынаміка ўзроўню сфарміраванасці камунікатыўных уменняў і навыкаў. На пачатку 5 класа 21,4% вучняў мелі нізкі ўзровень, у 6 класе – 0%. Працэнт вучняў са здавальняючым узроўнем знізіўся: на  пачатку 5 класа – 28,5%, напрыканцы 9 класа – 14,2%. Значна павялічалася колькасць вучняў з дастатковым узроўнем: на  пачатку 5 класа – 14,2%, напрыканцы 9 класа – 50%. Узрос працэнт вучняў і з высокім узроўнем сфарміраванасці камунікатыўных уменняў і навыкаў: на пачатку 5 класа - 7,1%, напрыканцы 9 класа - 14,2%. (Дадатак 8)

Акрамя таго, вучні прымалі актыўны ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях і дасягалі станоўчых вынікаў. Калі ў 2011/2012 навучальным годзе ў наукова-практычных канферэнцыях удзельнічала 20% вучняў школы, і з іх толькі 6% атрымалі дыпломы розных узроўняў. То ў 2015/2016 удзельнічала 47% і атрымалі дыпломы розных узроўняў 36% вучняў.

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ. ВЫВАДЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ

Лічу, што прымяненне інтэлект-карт у навучанні школьнікаў дае толькі станоўчыя вынікі, паколькі дзеці вучацца выбіраць, структураваць і запамінаць ключавую інфармацыю, а таксама прайграваць яе. Інтэлект-карты дапамагаюць развіваць крытычнае мысленне, памяць і ўвагу. 

Актывізуюцца таксама творчыя здольнасці. Метад валодае унікальнай асаблівасцю – дазваляе згортваць велізарныя масівы інфармацыі, не губляючы пры гэтым яе элементаў. Згорнутая інфармацыя, прадстаўленая ў графічнай форме, - добрая апора для развіцця маналагічнага маўлення. На ўроках літаратуры карты дапамагаюць дзецям складаць аповед. Інтэлект-карта дазваляе ўбачыць, наколькі поўна вучань засвоіў інфармацыю. 

Распрацаваныя і сістэматызаваныя шаблоны інтэлект-карт скарачаюць час вучняў на канспектаванне матэрыялу.

Матэрыялы па дадзенай тэме і распрацоўкі ўрокаў з выкарыстаннем інтэлект-карт былі апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі: “Беларуская мова і літаратура”, “Роднае слова”, размешчаны на старонках школьнага сайта і на персанальным сайце на пляцоўцы “Мультыўрок”.

Станоўчыя вынікі вопыту сведчаць пра неабходнасць далейшай работы ў дадзеным накірунку: пашырэнне банка дадзеных інтэлект-карт; распаўсюджванне ўласных метадычных распрацовак праз публікацыі ў навукова-метадычных часопісах і газетах.

 

 

 

 

 

 

 

ЛІТАРАТУРА

1.                 Дабрынеўская, Г.І. Ад мнагамернасці мыслення да мнагамернасці навучання / Г.Дабрынеўская // Настаўніцкая газета – 2008. ­ №74.

2.                 Дабрынеўская, Г.І. Шматмерная дыдактычная тэхналогія: тэорыя і практыка навучання / Г.Дабрынеўская // Беларуская мова і літаратура – 2013.

­ №6 – С. 3 – 6.

3.                 Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”: зацв. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 29.05.2009 № 675, 2009. – 21 с.

4.                 Ламака, Н. Д. Iнтэлект-карта як адзiн са сродкаў развiцця сiстэмнага мыслення / Н. Д. Ламака // Беларуская мова i лiтаратура 2013. – N6 . – С. 13 – 15. 

5.                 Мартынкевіч, С. В. Узровень развіцця камунікатыўных уменняў вучняў 5 – 6 класаў школ з рускай мовай навучання // С. В. Мартынкевіч // Беларус. мова і літаратура. – 2009.  – №3. – С. 56 – 60.

6.                 Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам: утв.

Министерством образования Республики Беларусь 18.06.2010 № 420, 2010. –

6с.

7.                 Сайт Михаила Евгеньевича Бершадского http://bershadskiy.ru /

Дата звароту: 23.01.2017

8.                 Развивай Мегаинтеллект http://razvitie-intellecta.ru/intellekt-kartychto-yeto-takoe-kak-sost/ Дата звароту: 12.01.2017

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1

Шаблон інтэлект-карты “Характарыстыка персанажа”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 2

Шаблон інтэлект-карты “Мастацкія напрамкі і стылі”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 3 Шаблон інтэлект-карты “Жыццёвы і торчы шлях пісьменніка”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 4

Інтэлект-карта “Жыццёвы і торчы шлях М.І.Гарэцкага”

 

 

 

 

Дадатак 5

Шаблон інтэлект-карты “Раздзел ці род літаратуры”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 6

Інтэлект-карта “Вусная народная творчасць”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 7

 

Фрагмент урока беларускай літаратуры ў 6 класе

Тэма: “Свет загадак і цудаў: беларуская міфалогія”

Мэта: мяркуецца, што да канца ўрока вучні будуць ведаць

класіфікацыю і характарыстыку асноўных славянскіх багоў і міфічных істот;

-                     творы мастацкай літаратуры, напісаныя паводле беларускіх міфаў;

-                     змогуць расказаць пра традыцыі, павер’і, звязаныя са славянскімі багамі і міфічнымі істотамі.

Задачы асобаснага развіцця навучэнцаў: 

-                     садзейнічаць развіццю ўменняў доказна і аргументавана выказваць сваё меркаванне, рабіць высновы і абагульненні; 

-                     карыстацца асабістым вопытам падчас абмеркавання праблемы;

-                     удасканальваць камунікатыўныя ўменні неабходныя для работы ў групах;

-                     садзейнічаць фарміраванню інфармацыйнай кампетэнцыі праз развіццё ўмення самастойна шукаць, выбіраць патрэбную інфармацыю, працаваць з інтэлект – картамі;

-                     спрыяць захаванню мясцовых традыцый.

Абсталяванне: інтэлект – карты, каляндар, карткі з іменамі багоў і іх апісаннямі, партрэты багоў, ноутбук з калонкамі, клей, касцюмы для інсцэніроўкі.

Прагназуемы вынік: плануецца, што ў канцы ўрока вучні паспяхова выканаюць тэст.

Тып урока: урок абагульнення ведаў.

Форма работы, спосабы дзейнасці: групавая, франтальная, індывідуальная (выкананне тэстаў вучнямі), парная.

 

Ход урока:

2.   Этап актуалізацыі раней вывучанага. 28 хвілін

Настаўнік: У кожную пару года ўладарылі свае багі. Як вы думаеце, хто з іх у якую пару ўладарыць? Размяркуйце імёны багоў па календары. (Вучні прымацоўваюць карткі на каляндар) Некаторыя багі ўладарылі круглы год, іх мы размесцім побач з календаром.

Вясна

Ляля, Ярыла

Лета

Купала, Пярун

Восень

Жыцень

Зіма 

Зюзя

Круглы год

Жыжаль, Вялес

Настаўнік: Кожны бог меў свой адметны выгляд і характар. Паспрабуем ахарактарызаваць багоў, дапаўняючы інтэлект – карту. Існуе прыгожая легенда пра кветку Іван-ды-Мар’я. Успомніце, што такое “легенда”? (Фантастычнае апавяданне, заснаванае на паэтызацыі, услаўленні гістарычных падзей і народных герояў). З іменем якога бога звязана гэтая легенда? (Купала). 

Давайце ўспомнім яе і адкажам на пытанні:

- Якія рысы характару Купалы вы можаце назваць?.. 

Настаўнік: А дзе вы знайшлі такую прыгожую легенду? (У інтэрнэце) Можа, у вучняў есць пытанні? (Хто такая птушка Сірын? – Гэта птушка з целам савы, галавой – чалавека. Пела чароўныя песні, слухаўшы якія людзі забывалі пра ўсё.) Якія рысы характару Купалы вы можаце назваць (смеласць, адвага, спрытнасць, дапытлівасць). (Дапаўняем інтэлект - карту) Якія рытуалы Купальскага свята ўзгадваюцца (пошукі папараць-кветкі, пусканне вянкоў) Якія традыцыі святкавання Купалы існуюць у нашай мясцовасці? З якой мэтай палілі вогнішчы? (Лічылася, што агонь валодае  ачышчальнай сілай. Таму палілі вогнішчы, скакалі праз агонь, каб ачысціцца.)

 


Дадатак 8

 

Параўнальная табліца “Узроўні сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў”

Узровень

сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі

 

2011/2012

5 клас

 

 

2012/2013

6 клас

 

2013/2014

7 клас

 

 

2014/2015

8 клас

 

 

2015/2016

9 клас

 

 

 

 

 

 

 

Чвэрці/ % вучняў

 

 

 

 

 

 

 

I

II

III

IV

I

II

III

IV

I

II

III

IV

I

II

III

IV

I

II

III

IV

Нізкі 

21,4

21,4

14,2

14,2

7,1

--

--

--

--

--

--

--

--

--

--

--

--

--

--

--

Здавальняючы

28,5

28,5

35,7

28,5

28,5

28,5

28,5

21,4

21,4

21,4

21,4

21,4

28,5

21,4

21,4

14,2

14,2

14,2

14,2

14,2

Сярэдні

28,5

28,5

28,5

35,7

42,8

42,8

42,8

35,7 

35,7 

28,5

28,5

28,5

28,5

28,5

28,5

28,5

35,7

28,5

28,5

21,4

Дастатковы

14,2

14,2

14,2

14,2

14,2

21,4

21,4

28,5

28,5

35,7

35,7

35,7

28,5

35,7

35,7

35,7

35,7

42,8

42,8

50

Высокі

7,1

7,1

7,1

7,1

7,1

7,1

7,1

14,2

14,2

14,2

14,2

14,2

14,2

14,2

14,2

21,4

14,2

14,2

14,2

14,2