Научная работа "Раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам "
Оценка 5

Научная работа "Раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам "

Оценка 5
Исследовательские работы +2
doc
белорусская литература
9 кл
04.04.2022
Научная работа "Раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам "
Научная работа "Раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам” "
дасл.работа раман Над Неманам сцвярджэнне светаўспрымання беларусаў.doc

XVII раённы конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Першыя крокі ў навуку»

 

 

Секцыя «Беларуская філалогія»

 

 

 

Раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам” – сцвярджэнне высакароднай духоўнай прыгажосці і паэтычнасці светаўспрымання беларусаў

 

 

Аўтар работы:

Адаменя Дар’я Валер’еўна,

9 клас,

ДУА “Верцялішкаўская сярэдняя школа,

кантактны тэлефон: 80292894239

 

Кіраўнік работы:

Трафімава Алеся Аляксандраўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

ДУА «Верцялішкаўская сярэдняя школа»

 


ЗМЕСТ

УСТУП................................................................................................................ 3

Раздел 1. Э. Ажэшка – жывая мудрасць і жывое сэрца эпохі. 5

Раздзел 2. Своеасаблівасць духоўнага свету беларусаў і адметнасць назваў раслін у рамане................................................. 8

2.1. Каларытная абмалёўка вобразаў рамана............................... 8

ЗАКЛЮЧЭННЕ............................................................................................... 17

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ............................................................. 20

ДАДАТАК 1. ГАВАРКІЯ НАЗВЫ КВЕТКАВЫХ І ТРАВЯНІСТЫХ РАСЛІН НАДНЯМОННЯ……………………………………………………………………...……….. 22


УСТУП

Нёман шырокай хваляй уліўся ў беларускую і польскую літаратуры. Зусім невыпадкова Р. Баравы (Рыгор Раманавіч Шырма) у прадмове да паэтычнага зборніка Максіма Танка “На этапах” (Вільня, 1936 г.) пісаў: “Хвалі Нёмана, наднёманскія сенажаці, лясы і нівы былі калыскай для мастацкай музы многіх беларускіх паэтаў на чале з Я. Коласам. Хараство беларускай прыроды, “брыллянцістыя росы” на лугах, дзе бяжыць Нёман, разложыстыя дубы ў гаі, адзінокія грушы на палі, спелыя нівы з валошкамі, высокія хвоі прыбярэжных лясоў, плёўшыя вянкі з карэнняў на берагах Нёмана, ― усе гэта давала фон для тэматыкі сялянскай паэзіі, асабліва нашаніўскай. Да гэтага часу ліра беларускіх паэтаў апявае абшары, дзе “стуменіць Нёман срэбраводны”[ 2, с. 85 ].

У А. Міцкевіча Нёман сустракаецца і ў такіх творах, як “Дзяды”, “Да Нёмана” (2 в-ты), “Да Іяхіма Лялевеля”. Нёман заняў сваё месца і ў прозе, і ў публіцыстыцы, і ў працах краязнаўчых. Такой папулярнасці ў мастацкай літаратуры не дачакалася нават і Вісла. Той пералік асабліва ўзбагачаецца раманам Элізы Ажэшкі “Над Нёманам”, над якім яна працавала з чэрвеня 1886 г.  па жнівень 1887 г. Гэта ― вяршыннае дасягненне самой пісьменніцы і адзін з найважнейшых здабыткаў усёй польскай літаратуры XIX ст. [ 2, с. 78 ].

Найбуйнейшы польскі гісторык літаратуры Юльян Кжыжаноўскі піша пра твор Э. Ажэшкі: “ На першы план вылучыўся на старонках рамана “Над Нёманам” чалавек, што з месца ўрос у прыроду, тысячамі вузлоў звязаны з грамадою, у якой вырас і лёс якой павінен дзяліць, калі не захоча сам асудзіць сябе рана ці позна на загубу”. Хіба ж гэтага нельга сказаць пра паэму Якуба Коласа? Мабыць, яшчэ больш апраўданым у аднолькавай ступені для абодвух твораў можа быць гаворка пра “культ працы, якая ўяўляе сабою аснову існавання чалавека ў прыродзе” [11, с. 69].

Патрыятычная любоў Э. Ажэшкі да народа надала раману светлае, аптымістычнае гучанне, надзяліла яго своеасаблівым і жыццесцвярджаючым сэнсам. Чытача рамана захапляе яго паэтычнасць. Незвычайна паэтычныя тыя старонкі твора, дзе апісваецца прынёманская прырода. Малюнкі прынёманскіх палёў і лугоў, самой прыгажуні ракі – гэта нешта большае, чым фон, на якім адбываецца дзеянне. Найбольш лірычныя, пераломныя моманты ў лёсах герояў суправаджае многагалосая сімфонія фарбаў і гукаў. Юстына і Ян, героі лірычнага плана кнігі, надзелены здольнасцю чутка ўспрымаць і цаніць навакольную прыгажосць, і родная прырода становіцца дапаможніцай іх пачуцця, робіць яго моцным і яскравым.

Паэтычную шматграннасць рамана адчувае і сучасны чытач. Любоў да народа выдатнай польскай пісьменніцы, яе светлая вера ў чалавека, працу, свабоду даюць ёй магчымасць праз многія дзесяцігоддзі знаходзіць з чытачамі агульную мову.

Мэта: даказаць, што раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам” сцвярджае высакародную духоўную прыгажосць і паэтычнасць светаўспрымання беларусаў.

Задачы:

1.   Вывучыць літаратуру па тэме даследавання;

2.   Даць каларытную абмалёўку вобразаў;

3.   Абазначыць ключавыя прыёмы, якія выкарыстоўвае Эліза Ажэшка ў абмалёўцы асноўных вобразаў рамана.

Аб’ект даследавання: раман Элізы Ажэшкі “Над Нёманам”

Прадмет даследавання: ключавыя вобразы рамана

Гіпотэза: у рамане Элізы Ажэшкі “Над Нёманам” паказваецца духоўная прыгажосць і паэтычнасць светаўспрымання беларусаў.


Раздел 1. Э. Ажэшка – жывая мудрасць і жывое сэрца эпохі

Эліза Ажэшка з дому Паўлоўскіх нарадзілася 6 чэрвеня 1841 г. у сямейным маёнтку Мількаўшчына каля Гродна. Бацька – Бенедыкт Паўлоўскі, дзейны член і "прамоўца" гарадзенскай масонскай ложы "Сябры чалавецтва", быў багатым землеўладальнікам і адукаваным у галіне права. Меў вялікую інтэлектуальную цікавасць, сабраў у доме багатую галерэю карцін і вялікую бібліятэку, якая налічвала некалькі тысяч тамоў. На жаль, памёр у 1843 г., калі Э. Ажэшка мела няпоўныя два гады. Маці Францішка з дому Каменскіх, у 1849 г., праз шэсць гадоў пасля смерці мужа, другі раз выйшла замуж, а выхаваннем Элізы занялася бабка, Эльжбета Каменская. У 1851 г., пасля смерці адзінай сястры Клементыны, бабка аддала Э. Ажэшку ў манастырскі пансіён Сакрамэнтак у Варшаву на выхаванне, дзе яна знаходзілася да 1857 г. Тут пазнаёмілася і пасябравала з Марыяй Васілоўскай, у далейшым - Канапніцкай.

Пасля заканчэння выхавання ў 1858 была хутка выдадзена замуж за Пятра Ажэшку, сваяка яе айчыма. Пачала жыць у Людвінове, каля Кобрына на Палессі, дзе стварыла разам з малодшым братам мужа Флёрэнтым Ажэшкам школу для дваццаці вясковых дзяцей. Брала актыўны ўдзел у дыспутах земскіх камітэтаў, якія былі створаны расійскімі ўладамі, з мэтаю правядзення грамадска-эканамічных рэформаў вёскі. Грамадскія прыхільнасці былі адной з прычын разладу з мужам. Шлюб не ўдаўся, у 1862 г. Э. Ажэшка пакінула мужа і выехала ў Варшаву.

Пасля студзеньскага паўстання Э. Ажэшка была вымушана прадаць Людвінова і вярнуцца ў родную Мількаўшчыну, дзе таксама, як і ў Людвінове, адкрыла школку для вясковых дзяцей. З таго часу датуюцца яе першыя захаваныя літаратурныя творы.

Першым надрукаваным творам, які з`явіўся ў 1866 у " Тыгодніку ілюстраваным", было апавяданне " Малюнак з галодных гадоў". Добразычлівая ацэнка рэдакцыі заахвоціла дэбютантку да працы, вынікам чаго былі чарговыя апавяданні і артыкулы, якія з`яўляліся ў варшаўскай прэсе, а таксама і выдаваныя кожны год аповесці і зборы навел. У той самы час вярнуўся з Пярмі Пётр Ажэшка. Э. Ажэшка, якая не магла знайсці паразумення з мужам, пачала працэс аб ануляванні шлюбу, якое атрымала ў 1869 г. У гэты ж час адарыла каханнем маладога доктара Зыгмунта Свянціцкага з Пецярбурга, адносіны, аднак, не закончыліся шлюбам, бо З. Свянціцкі не хацеў пакідаць прыбытковую пасаду ў Пецярбурзе і пераязджаць у Польшчу [2, с. 67].

Па намове Станіслава Нахорскага, прававога кансультанта і прыяцеля, у 1870 г. прадала Мількаўшчыну, якая стварала праблемы, бо была на мяжы зруйнавання і пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Гродна. З С. Нагорскім пасля дваццаці гадоў сяброўства, пасля смерці яго жонкі, узяла шлюб (1894).

У 1885 г., падчас вялікага пажару ў Гродне, было знішчана памяшканне Э. Ажэшкі разам з яе запісамі, рукапісамі аповесцяў і вялікай калекцыяй літаратуры з каштоўнымі аўтографамі некаторых аўтараў. З мэтаю дапамагчы пагарэльцам распачала дабрачынную дзейнасць, заклікаючы ўлады і сяброў дапамагчы фінансава. Для гэтай мэты ахвяравала пад заклад ўласнаручна створаную раслінную кампазіцыю з засушаных кветак. Была гэта першая падцверджаная дакументам раслінная кампазіцыя, выкананая пісьменніцай.

Дзве найлепшыя аповесці "Над Нёманам" і "Хам" з'явіліся ў 1886-1888 гадах. Аповесць "Над Нёманам" прадстаўляла дасканалую палітру польскіх памешчыкаў, разам з іх традыцыямі, паказанымі на фоне прыгожа і дасканала апісанай наднёманскай прыроды. Рыхтуючыся да напісання гэтай аповесці, Э. Ажэшка шмат размаўляла са шляхтай, звычайным людам, пра што піша ў лісце да Леапольда Маета (11.8.1886, Міневічы ): "... і наднёманскай прыроды, якую хачу як мага шырока прадставіць ... Дзеля гэтай аповесці прайшла ў таварыстве дробных шляхціцаў і шляхцянак фармальнае вывучэнне мясцовай батанікі і песень, казак, загадак, паданняў тутэйшага польскага люду"[ 2, с. 34 ].

Народазнаўчыя назіранні былі вынікам напісання цыклу артыкулаў, прысвечаных люду з ваколіц Гродна, яго звычаям, вераванням, медыцыне, пад назвай "Людзі і кветкі на берагах Нёмана" і надрукаваных ў этнаграфічным часопісе "Вісла" ў 1888-1891 гадах. Даследаванне складалася з чатырох частак, якія з'яўляліся па чарзе ў тамах 2, 4 і 5 дадзенага часопіса. У першым артыкуле Э. Ажэшка прадставіла адносіны сялян да навакольнай прыроды, апісала травы, якія прымяняюцца імі з увагаю да традыцыйных назваў. У другім артыкуле і наступных, дзякуючы дапамозе Антонія Слюсарскага, дапоўніла назвы траваў навуковымі тэрмінамі (дадатак 1). Цікава апісала традыцыі наднёманскага люду, яго вераванні, а таксама прыказкі, якія прадстаўляюць вобраз народнай мудрасці, і з'яўляюцца часта вынікам уважлівага назірання за навакольным асяроддзем.

У сваіх артыкулах Э. Ажэшка растлумачыла ўсеагульнасць і адначасова неабходнасць карыстання людзьмі з народнай медыцыны, з дапамогі знахарак, знахароў, бо доступ да дактароў быў вельмі абмежаваны. Жылі яны ў гарадах, трэба было за кансультацыю заплаціць гатоўкай, але і выдаткі за набытыя лекі ў аптэках былі для вясковага люду часта за высокія. Знахаркам маглі заплаціць дарамі прыроды, салам, садавіной, мукой, яйкамі, кавалкам палатна [15, с. 67].

Жадаючы замацаваць радзімую расліннасць, магчы яе бліжэй пазнаваць і распаўсюджваць яе, стварыла ў Гродні ўзорны сад, пра што мы даведваемся з ліста да Зыгмунта Фартуната Мілкоўскага: "…Думала заняцца садаводствам і маючы кнігарню ў Вільні, у Гродне стварыць узорны сад; трохі пра гэта ведаю, бо калісьці ў сябе на вёсцы мела прыгожыя сады і вельмі імі апекавалася..." (1879) [9, с. 53].

Самым любімым заняткам пісьменніцы, вынікаючым з фларыстычнай зацікаўленасці, было батанізаванне. "...Палюбіла гэтыя кветкі і ад навукі перайшла да гульні з імі.У вольны час вырабляю сабе з іх розныя дробныя рэчы: альбомы, закладкі да кніжак i т. д..." (1889), піша Э. Ажэшка ў лісце да свайго прыяцеля Л. Маета. Было прыемным збіранне раслінаў і з высушаных стварэнне дэкаратыўных кампазіцый у форме карцінаў, альбомаў, упрыгожвала імі пісьмовую паперу, закладкі да кніжак. Гэтыя ўпрыгожванні ахвяроўвала сваім сябрам, як Чэславу Наўсбаўму, якія на сённяшні дзень знаходзяцца ў архіве Э. Ажэшкі ў Польскай акадэміі навук у Варшаве.

У адборы раслінаў Э. Ажэшка праяўляла вялікі спрыт і ўменне. Мела вялікія веды на тэму засушвання розных відаў раслінаў, у залежнасці ад вегетацыйнай фазы, у якой знаходзіліся, ці гэта цвіценне, ці плоданашэнне. Па гэтай прычыне, як знаўцу гэтай прафесіі, папрасілі яе дапамагчы выбраць расліны з літоўскай зямлі, якія мелі ўпрыгожваць пахавальны вянок Адама Міцкевіча. Асоба, з якой у гэтай справе пісьменніца перапісвалася, была Зоф'я Макшэцкая (Макрэцкая).

Памерла Э. Ажэшка 18 мая 1910 года ў Гродне і там пахавана. У запавеце запісала бібліятэку і дары па прычыне юбілею Віленскаму Таварыству сяброў навук, саарганізатарам і першым ганаровым членам якога была.

Юзаф Катарбінскі, прамаўляючы над яе труной, назваў Э. Ажэшку "жывою мудрасцю і жывым сэрцам эпохі". З перспектывы гэтай працы можна яе таксама назваць адной з першых польскіх этнафармацэўтак і непрафесіянальным прыродазнаўцам [5, с. 5].

«Нёман можа і не быць польскай ракой, але аповесць Элізы Ажэшкі «Над Нёманам» застаецца назаўсёды адным з шэдэўраў польскай літаратуры» (Яцак Кальбушэўскі, «Крэсы», Вроцлаў, 1998 г.).


Раздзел 2. Своеасаблівасць духоўнага свету беларусаў і адметнасць назваў раслін у рамане

2.1. Каларытная абмалёўка вобразаў рамана

Мы маем права гаварыць пра небывала маштабны, панарамны малюнак жыцця розных слаёў грамадства, пра шырокі ахоп найразнастайнейшых праблем тагачаснай эпохі, калі яшчэ такой жывой была памяць пра падзеі паўстання 1863 г. У цэнтры ўвагі аўтара ― лёс памешчыцкай сям’і Карчынскіх у працяглай перспектыве, яе паўсядзённы побыт у летні час, запоўнены гаспадарскімі клопатамі, турботамі і працай, узаемаадносіны з асяроддзем дробнашляхецкім, а практычна ― з сялянскім. І ўсё гэта падаецца на фоне маляўнічай і багатай летняй прыроды Наднямоння.

Наднёманская вёска прадстаўлена родам Багатыровічаў, якія паходзілі са шляхты, але афіцыйна перасталі лічыцца прадстаўнікамі гэтай сацыяльнай групы. А побач існуе памешчыцкі род Карчынскіх. Паміж Карчынскімі і Багатыровічамі на нейкім этапе разгараецца востры сацыяльны канфлікт. Хлебаробы, прыціснутыя бядой, не надта ашчадна абыходзяцца з сенажацямі або дарамі палёў свайго суседа. Яны нават спрабавалі даказваць свае правы, звяртаючыся да судовых інстанцый. Але наступіў час, і яны памірыліся. Знайшліся ў іх агульныя інтарэсы, пры якіх узаемаразуменне павінна было прынесці карысць абодвум бакам. Так адбылося ў адпаведнасці з асноўнай ідэйнай канцэпцыяй твора [2, с. 57].

Дзеянне адбываецца ў наваколлях гарадоў Вільні і Гародня, у маёнтках і вёсках, размешчаных над Нёманам. Нядаўна, у 1863 г., падушана студзеньскае паўстанне. Царскі ўрад імкнецца пазбавіць палякаў магчымасці лічыць гэтыя землі сваімі. Маёнткі буйных землеўладальнікаў канфіскаваны ў дзяржаўную (рускую) казну; па заканадаўстве таго часу палякі не мелі права набываць землі на ўсходніх ускраінах былой Польшчы. Зямля, на якой паляк не мог утрымацца, пераходзіла ў рускія рукі. Таму няўмелы зварот з зямлёй разглядалася патрыётамі як здрада нацыянальных інтарэсаў.

Раман адкрываецца карцінай летняга святочнага дня. "Усё ў свеце ззяла, квітнела, пахла і спявала". Разам з іншымі жанчынамі з касцёла вяртаюцца Юстына і Марта. Яны ідуць пешшу ў маёнтак Корчын. Марце пад пяцьдзесят, яна кузіна гаспадара маёнтка і ў хаце выконвае абавязкі ахмістрыні. Юстыне каля дваццаці, маці яе, сястра гаспадара, памерла, Юстына жыве на правах беднай сваячкі ў маёнтку разам з бацькам. Ён музыка: кампазітар і скрыпач, і разам з тым абжора і юрлівец, які нічога не бачыць далей сваёй скрыпкі. Па дарозе іх абганяе воз, якая накіроўваецца ў маёнтак: у ёй едуць сусед Кірло са сваім новым знаёмым - багатым абшарнікам Ружыцам, які толькі што вярнуўся з-за мяжы, дзе праматаў вялікую частку стану і стаў марфіністам. Прыгажосць Юстыны робіць на яго моцнае ўражанне. Затым праязджаюць калёсы, дзе сядзяць дзяўчыны ў прыбранай адзежы - канямі кіруе Ян Багатыровіч, малазямельны шляхціч; ён вельмі добра спявае. Ян таксама захапляецца прыгажосцю Юстыны.

Маёнтак Корчын належыць Бенедыкту Карчынскаму. Ён зацятай працай сцвярджае сваё права жыць і быць шчаслівым на роднай зямлі, над Нёманам. Хата ў маёнтку, які атачае яго сад - усё захоўвае памяць пра нацыянальныя традыцыі. Пані Эмілія, жонка Карчынскага, ні ў чым не спагадае мужу і не дапамагае яму. Яна пагарджае яго за манеры і заняткі, "нізкія", па яе вызначэнні. Дзеці вучацца ў горадзе, яна пачуваецца заўсёды слабой, нездаровай, не зразуметай мужам, самотнай у сваім імкненні да вытанчанасці.

Марта і Юстына, вярнуўшыся дахаты, адразу прымаюцца за гаспадарку. Вось-вось прыедуць дзеці з горада - пачынаюцца вакацыі, да абеду прыехалі мясцовыя абшарнікі Кірло і Ружыц. Ружыц узмоцнена аказвае ўвагу Юстыне - ёй гэта непрыемна. Яна нядаўна перажыла няшчаснае каханне да Зыгмунта.

Праз недоўгачасовы час адбываюцца імяніны пані Эміліі Карчынскай, у маёнтак з'язджаецца яе напышлівая шляхоцкая радня. Прыязджае ўдава Анджэя з сынам і ятроўкай. Маладыя нядаўна вярнуліся з-за мяжы. Сустрэча з імі - цяжкае перажыванне для Юстыны. У ліку іншых прыязджае суседка Карчынскіх пані Кірлова са сваімі пяццю дзецьмі. Пан Бенедыкт вельмі паважае гэту трыццацітрохгадовую жанчыну прыемнага выгляду - яна сама кіруе маёнткам, бо муж яе - адкрыты лайдак. Дамы яе круга абвыклі абмяркоўваць фасоны сукенак, французскія раманы, моднае становішча пакояў - а яна разбіраецца і ў продажы поўсці мерыяносаў, выгадаваных ва ўласным маёнтку, і выбаўляе грошы ад продажу малочных прадуктаў у горадзе, унікае ва ўсе гаспадарчыя справы ў хаце, выхоўвае дзяцей, клапоціцца пра іх здароўе. Пры гэтым пані Кірлова абаяльная, добра кажа па-французску і валодае добрым густам [2, с. 67].

На імянінах Юстына ўпершыню сустракаецца з жонкай Зыгмунта Клацільдай. Ёй адразу становіцца ясна, што маладая жанчына горача кахае мужа. А Зыгмунт халодны да жонкі, затое да Юстыны праяўляе павышаную ўвагу. Клацільда пакутуе ад рэўнасці. Глыбока пакутуючы ад эгаізму свецкіх спакуснікаў, ад халоднай пагарды багатых сваячак, Юстына шукае адзіноты, блукаючы па палях. Толькі прырода змякчае боль яе сэрца. Зусім нечакана яна сустракае Яна Багатыровіча, знаёміцца з ім, яго дзядзькам, сястрой, суседзямі - гэтыя людзі ставяцца да яе з сімпатыяй і каханнем. Наведванне хаты Яна Багатыровіча адкрывае новую старонку ў жыцці Юстыны. Для арыстакратаў Карчынскіх Ян, які апрацоўвае зямлю ўласнымі рукамі, мала чым адрозніваецца ад селяніна. Юстына для яго - панна з багатай хаты. Бацька Яна ваяваў за незалежнасць разам з Анджэем Карчынскім і пахаваны ў той жа брацкай магіле. Менавіта Ян і яго дзядзька Анзельм з'яўляюцца захавальнікамі традыцый на гэтай зямлі. Удваіх яны ставяць новы крыж на магілу Яна і Цэцыліі - першых палякаў, якія прыйшлі на гэту зямлю ў XVI ст. Ян знаёміць Юстыну з гэтымі помнікамі нацыянальнай гісторыі, пад уплывам яго аповядаў у ёй абуджаецца пачуццё ўласнай добрай якасці. Яна пачынае ўсведамляць, што каханне годнага чалавека можа быць шчасцем яе жыцця. Яна ведае, што яе чакае праца, але не баіцца гэтага.

Для яе прыкладам служыць пані Кірлова. Пісьменніца знаёміць нас са звычайным днём у маёнтку. Гаспадыня - у паркалёвай сукенцы і ў кажусе - ад скразнякоў - прыглядае адначасова за мыццём бялізны на кухні; адстаўляе ад печы гладыш. Яе трынаццацігадовая дачка толькі што прынесла ў вялікім кошыку гародніну і зеляніну з гароду і чысціць іх на ганку. А тая, якой усяго чатыры, неадступна ідзе за маці, трымаючыся за яе спадніцу; у дзяўчынкі ўвесь час развязваюцца шнуркі, і яна пры гэтым валіцца. У нейкі момант маці ўсплёсквае рукамі і ўсклікае: "Браня, ну пасядзі хоць хвіліначку!", на што малышка адказвае: "Мама, але бо я ж есць жадаю!" - і Кірлова нашмароўвае ёй мёдам кавалак аржанога хлеба. Тым часам адзін з яе сыноў замкнёны ў гасцінай, каб вучыў урокі - ён вучыцца неахвотна, і ў яго пераэкзаменоўка. Вось цяпер ён спрабуе збегчы з хаты, разбіўшы пры гэтым чыгун з фуксіяй на акне, але ў варот яго перахапіла дваровая дзеўка і вярнула маці. Угневаная жанчына прывязала сына вяроўкай да канапы ў гасцінай, каб ён не мог адарвацца ад кнігі. А тым часам яе здольны да вучэння сын уцёк гуляць на вуліцу з хворым горлам. Старэйшая дачка - ёй шаснаццаць - прыглядае за праполкай гароду. Ёй складае кампанію сын Бенедыкта - Вітальд. Маладыя людзі вядуць працяглыя гутаркі - пра іншую, новую, больш разумную прыладу жыцця. Марыня прыглядае за вясковымі дзецьмі, мацяры якіх прыйшлі праполваць градкі. Звычайны распарадак дня парушае прыезд кузена пані Кірловай. У гутарцы з кузінай ён расчыняецца як чалавек недурны, далікатны, мяккі, да таго ж няшчасны. Морфій губіць яго здароўе. Яму трэба жаніцца - тады і яго багаты маёнтак можна давесці да ладу. Тэафіль распавядае пра сваё захапленне Юстынай. Пані Кірлова прапануе зусім нечаканае для Ружыца выйсце - жаніцца на беднай выхаванцы. Думка жаніцца на дзяўчыне, якая дрэнна кажа па-французску, падабаецца велікасвецкаму пану. Аднак пані Кірлова пераконвае яго, што жаніцьба дапаможа яму адрадзіцца, дапаможа пераадолець прыхільнасць да морфія. Само слова "морфій" выклікае ў яе такую агіду, што яна яго не ўжывае ў гаворцы. Расчулены роднасным клопатам, Ружыц вырашае ўносіць плату за гімназічнае навучанне хлопчыкаў пані Кірловай [8, с. 108].

Малады Вітольд Карчынскі імкнецца да новага, першапачаткова чыстага і сумленнага жыцця. Ён увесь час мае зносіны з Багатыровічамі - з людзьмі, якія апрацоўваюць зямлю сваімі рукамі, абмяркоўвае з імі праект пабудовы грамадскага млына ці капанне студні бліжэй да іх хат, каб не трэба было хадзіць з вёдрамі ўгару. Вітольд кахае Марыню Кірылаўну; ён не спрабуе спакусіць яе, маладыя людзі ў сумесных шпацырах абмяркоўваюць планы на будучыню. Ён сябруе з Юстынай, якая ўсё больш часу праводзіць з Багатыровічамі і іх суседзямі, удзельнічае ў жніве, усе разам гуляюць вяселле суседкі.

Зыгмунт Карчынскі імкнецца зачараваць Юстыну. Ён робіць гэта з уласцівымі яму эгаізмам і вытанчанасцю: дасылае дзяўчыне кнігу А. Мюсэ, у дарагой вокладцы, з вызалачанымі ініцыяламі 3. К., якую яны калісьці разам чыталі. У кнігу ён уклаў ліст, у якім замаўляе яе ўсё ўспомніць, уваскрэсіць сябе ранейшую, дазволіць яму пагаварыць з ёю сам-насам, "адгадаць загадку яго пабітага жыцця" і таму падобнае. Юстына адкрывае кнігу, вочы яе спыняюцца на радках, падкрэсленых сінім алоўкам: "…увесь мой гонар схіляе перад Вамі калены…", праз некалькі старонак - ізноў падкрэслена: "…кахаць - гэта сумнявацца ў самім сабе, бачыць сябе то пагарджаным, то пакінутым…" Юстына рэзка зачыняе кнігу і імпэтна ўстае - і тут раптам яна раптам адчувае моцны водар палявых кветак - велізарны букет ("у выглядзе веніка", як заўважае Марта) сабраў для Юстыны Ян Багатыровіч. Яна глядзіць на кветкі і ўспамінае, як яны з Янам хадзілі па мяжы, збіралі і разглядалі расліны, захапляліся прыгажосцю, разнастайнасцю і моцай прыроды. І вось ужо Юстына ўсміхаецца сваім успамінам, вымае з букета кветку "дзявоцкае шчасце", уплятае ў касу, а ліст ірве на дробныя жмуткі і выкідвае ў акно. У фінале рамана Юстына і Ян заручаюцца. 

Ян і Цэцылія ― легендарныя продкі роду Багатыровічаў ― паходзілі з розных саслоўяў. У брацкай магіле з часоў польскага паўстання 1863 г. ляжаць прадстаўнікі і памешчыцкага роду Карчынскіх, і засцянковай шляхты Багатыровічаў. І ў заключэнне маладая, прыгожая, але бедная дваранка Юстына адмаўляецца выйсці замуж за багатага памешчыка Ружыца і аддае сваё сэрца і руку засцянковаму шляхціцу Яну Багатыровічу, які дабывае хлеб уласнай працай. Станоўчымі героямі ў творы з’яўляюцца памешчыкі Бенедыкт Карчынскі і ўдава калішняга паўстанца Анджэя Карчынскага. Усе сімпатыі аўтара на баку такіх прадстаўнікоў маладога пакалення дваранства, як Вітольд або Юстына. Іх паводзіны, імкненне да збліжэння з народам (практычна са збяднелай засцянковай шляхтай) увасабляюць уяўленне пісьменніцы аб станоўчым ідэале. Грамадству патрэбны, на думку Э.Ажэшкі, беражлівыя адносіны да патрыятычных традыцый і ў першую чаргу ― звязаных з нацыянальна-вызваленчай барацьбой, а таксама імкненне да эканамічнага развіцця краіны. У сувязі з гэтым пісьменніца ўслаўляе і фізічную працу (натхнёны малюнак жніва даецца ў рамане “Над Нёманам”) і прадпрымальніцкую дзейнасць. Шматзначнай у гэтым плане выступае адна дэталь. Удаву Анджэя Карчынскага пісьменніца не называе яе ўласным імем, а ўсюды яна выступае як Анджэіха (Andrzejowa Korczynska). І гэтым самым удзельнік паўстання Анджэй Карчынскі, які спіць вечным сном у брацкай магіле, нябачна прысутнічае на старонках рамана побач з жывымі героямі [10, с. 67].

У рамане асаблівую мастацкую ролю адыгрывае небывала выразная абмалёўка такой паталагічнай сацыяльнай з’явы, як паразітызм. І характэрна тое, што пісьменніца бачыць яго ў памешчыцкім асяроддзі. А набывае ён разнародныя праявы і формы. Пані Эмілія Карчынская настолькі абяссілілася, прыводзячы ўвесь свой час у пасцелі, што для яе незвычайна складанай праблемай становіцца неабходнасць самастойна спусціцца па сходках на некалькі прыступак уніз. Яна захапляецца мастацкай літаратурай, творамі пра каханне, але і кніжкі павінен чытаць ёй нехта.  Нездарма пра яе гаворыць Марта, сваячка, якая вядзе ўсе гаспадарскія справы ў доме Карчынскіх: “Каб уласных блох песціць, так як яна свае хваробы, то павырасталі б, як валы…” Нават і Бенедыкт Карчынскі сказаў пра яе, пра сваю жонку, што яна, не маючы чаго рабіць і не рухаючыся, развучылася хадзіць. І тым не менш яна лічыць сябе моцна пакрыўджанай лёсам, бо муж яе не сядзіць неадступна пры ёй, не цешыць яе гутаркамі пра каханне, а займаецца ўсяго толькі гаспадарскімі клопатамі. Яна ніяк не дарасла да разумення таго, што каб есці хлеб і рабіць якія б там ні было выдаткі, трэба на ўсё гэта так ці інакш зарабіць.

Іншы тып паразіта ўяўляе сабою пан Ружыц. У дваццацідвухгадовым узросце ён атрымаў у спадчыну маёнткі вартасцю каля мільёна рублёў. Праз нейкіх 8 або 9 гадоў, калі ён меў 31 год, застаўся ў яго адзін маёнтак, які ацэньваўся прыблізна ў 300 тысяч рублёў. Астатнія паглынулі розныя азартныя гульні, любоўныя прыгоды ў замежных краінах, жыццё на шырокую нагу. Такі лад жыцця быў узаконены яшчэ ў эпоху прыгоннага ладу, што адзначыла і сама Э. Ажэшка ў рамане: “Прыгонніцтва, якое забяспечыла людзям яго пакалення бязбеднае існаванне… ператварыла грамадства ў стаячую ваду, напоўненую заразай атупення, распуты, гультайства і апатыі”. Гэта і былі сацыяльныя вытокі паразітызму з яго найразнароднейшымі праявамі. Затое ж пасля сялянскай рэформы 1861 г. усе тыя, што карысталіся паднявольнай працай прыгонных, апынуліся перад больш ці менш цяжкімі выпрабаваннямі. Для таго, каб трымацца на паверхні, трэба было нешта рабіць, круціцца самому, як гэта добра ўсведаміў Бенедыкт Карчыньскі. Што ж датычыць пана Ружыца, то ён, акрамя ўсяго іншага, стаў яшчэ наркаманам, марфіністам [16, с. 17].

Каларытную галерэю паразітаў, выгадаваных памешчыцкім асяроддзем, дапаўняе малады паніч Зыгмунт Карчынскі, сын калішняга паўстанца Анджэя. Маці Зыгмунта, аслепленая любоўю да сына, паверыўшы ў яго талент мастака-жывапісца, не падумала пра тое, што той прапанаваў прадаць маёнтак і пераехаць у Італію, бо толькі там можна быць па-сапраўднаму шчаслівым і жыць у адпаведным велікасвецкім асяроддзі, якое адно толькі дасць магчымасць задаволіць усе духоўныя патрэбы. А той народ, якому ён павінен быў бы, па прыкладу бацькі і паводле найсвяцейшых уяўленняў маці, прысвяціць сваё жыццё, ― гэта было ўсяго толькі “быдла” для такой узвышанай істоты, як сам Зыгмунт. Для пісьменніцы ён з’яўляецца вырадкам, што адрокся ад родных каранёў, ад радзімы і народа, ад тых ідэалаў, за якія яго бацька Анджэй Карчынскі аддаў сваё жыццё ў паўстанні.

Яго маральны воблік асабліва яскрава раскрываецца ва ўзаемаадносінах з Юстынай. Ён настырна дамагаецца, каб яна стала яго палюбоўніцай, бо гэтага патрабуе яго ўзвышаная натура. У свой час ажаніцца з ёю яму не дазволіла сацыяльнае становішча абаіх. Затое, будучы жанатым, ён бесцырымонна і нахабна дамагаецца ад Юстыны права на каханне. Вось такіх людзей, як Зыгмунт, як пані Эмілія, як пан Ружыц, гадавала памешчыцкае асяроддзе.

Затое Бенедыкт Карчынскі ўсе сілы аддаваў справе зберажэння сваёй маёмасці. І рабіў гэта свядома, разумеючы значэнне такой дзейнасці не толькі для сябе, але і для грамадства, пра што ён вельмі выразна сказаў аднойчы ў час вячэры ў прысутнасці жонкі: “Бо каб палец аб палец не стукнуць, як робяць гэтыя паночкі, то скажу па праўдзе, гэта свінства. Чалавек, які есць хлеб і не працуе, хай сабе ў яго блакітная кроў, папялястая альбо чырвоная, лічыцца дармаедам і нічым больш… Калі ж яшчэ і на марцыпанах пасвіцца, а для народа, які яму гэтыя марцыпаны дае, нават пальцам кіўнуць не хоча, тады я такога чалавека лічу…”[2, с. 67]. Ад гэтых слоў у яго жонкі Эміліі пачаўся чарговы прыступ хваробы.

У цэлым пры абмалёўцы герояў Э. Ажэшка пазбягае шаблоннага падыходу. Галоўнай меркай вартасці чалавека служыць для яе не яго паходжанне і не становішча, а асабістыя якасці і перш за ўсё ― адносіны да патрыятычных абавязкаў, да важнейшых грамадскіх спраў. Гэта ― для памешчыкаў, шляхты, інтэлігенцыі. Крытэрыі мяняюцца, калі героямі твораў становяцца сяляне. Ад іх патрабуюцца працавітасць, добрасумленнасць ва ўзаемаадносінах з людзьмі, у сямейных адносінах, маральная чысціня ў традыцыйным хрысціянскім разуменні.

Канешне, нельга не згадніцца з польскай даследчыцай Марыяй Жмігродскай, якая піша: “Ажэшка глядзіць на польскае дваранства перш за ўсё як на эліту народа, якае складае, дзякуючы свайму матэрыяльнаму становішчу і культурнаму ўзроўню, сур’ёзную грамадскую сілу. Найбольш істотнай праблемай для пісьменніцы становіцца ўцягванне дваранства ў актыўную працу па культурнай перабудове краіны ― павышэнні яе прадукцыйнасці, мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі, уцягванні памешчыцкіх капіталаў у прамысловасць. Перш за ўсё, памешчык павінен станавіцца грамадскім працаўніком, адказным за гаспадарчы прагрэс і культурнае развіццё краю”. Даследчыца зрабіла свой вывад на падставе ўважлівага вывучэння творчай спадчыны пісьменніцы. [15, с. 37].

У рамане Э. Ажэшкі каштоўным для любога чытача становіцца ўзнаўленне непаўторнага каларыту рэальнай гістарычнай эпохі, самога побыту і паўсядзённых спраў жыхароў Наднямоння. Нікога не пакіне раўнадушным праслаўленне працы ― можна паўтарыць, што натхнёны малюнак жніва даецца ў творы. Аднолькава павучальным для кожнага чытача застанецца запавет, увасоблены ў мастацкай сістэме вобразаў, ― берагчы ўсё роднае, бацькоўскую зямлю, традыцыі, мову. Бясспрэчна, беларускі чытач будзе ўспрымаць некаторыя моманты па-свойму. Але калі мы захочам разглядаць раман “Над Нёманам” у кантэксце ўсёй творчасці пісьменніцы, тады будзем мець падставу і права лічыць яго аднолькава каштоўным не толькі для польскага, але і для беларускага чытача. Тое, пра што мы чытаем у рамане “Над Нёманам”, ― гэта наша гісторыя, пра якую нам трэба ведаць. Беларушчына, якая на нашай зямлі ў XIX ст. адраджалася ў такіх пакутах, вельмі цяжка і не ўсюды аднолькава паспяхова “адрывалася” ад польскай нацыянальнай свядомасці, як назваў гэтую з’яву Генадзь Кісялёў.

Поспех рамана “Над Нёманам” Ажэшка тлумачыць вернасцю ідэям Міцкевіча і нацыянальна-вызваленчай барацьбы 60-х гадоў. Яна лічыць вялікім гонарам для сябе тое, што раман “Над Нёманам” ставяць услед за эпапеяй “Пан Тадэвуш”. Тут упершыню ў польскай аповесці, ― піша Э. Ажэшка аб сваім рамане “Над Нёманам”, ― з’явілася грамадская, сапраўды народная група, ― так званая дробная шляхта. У паэзіі яе паказваў Міцкевіч (“Пан Тадэвуш”), але ў прозе да мяне яе ніхто не закранаў. Гэта былі адгалоскі катастрофы 1863 г., паданні з далёкага мінулага, раны сучаснага жыцця (падкрэслена В. Гапавай). Усё гэта выклікала ў крытыкі і чытача самыя шчырыя пачуцці.

Сярод герояў рамана вылучаецца Вітольд Карчынскі. Яго думкі накіраваны да шырокай дзейнасці на карысць грамадства. Пісьменніца бачыць у такіх гарачых і самаадданых асобах будучыню. Вітальд гаворыць: “Мы готовы идти и идем в их тесные, темные норы, хотя бы это грозило нам неминуемой гибелью”.

Жыхары Багатыровічаў, нашчадкі перасяленцаў з Польшчы, у мінулым дробныя шляхцічы, па ладзе жыцця і маёмаснаму становішчу ад сялян нічым не адрозніваюцца. І ўсё ж яны і іх продкі не ведалі векавой прыгоннай няволі, якая зводзіла чалавека да становішча скаціны. Яны захавалі пачуццё ўласнай добрай якасці, уменне шанаваць незалежнасць і плады чалавечай працы, які пераўтварыў за стагоддзі некалі дзікі прынёманскі край. У вачах Ажэшкі гэта было тым мінімумам умоў, пры якіх працоўнае жыццё земляроба магло набыць дастатковую ступень прывабнасці і вабіць да сябе тых герояў рамана, якія пастаўлены ў неабходнасць выбару паміж двума светамі.

Раман "Над Нёманам" -  пышны гімн працы. Ён увесь працяты думкай, што самыя лепшыя чалавечыя пачуцці каханне, сяброўства, уменне разумець і любіць прыроду - дадзены толькі людзям працы. Глыбокая вера пісьменніцы ў дабратворны ўплыў чалавечай працы падкрэсліваецца і лёсамі герояў твора.

Пра працу і яе значэнне для грамадства ў часы Ажэшкі ў Польшчы казалі многія. Пасля разгрому паўстання шэраг публіцыстаў і ідэолагаў высунуў новую праграму, і плынь гэта атрымала назву "пазітывізму". "Пазітывісты" казалі: даволі паўстанніцкай рамантыкі, патрыятычныя летуценні нязбытныя, трэба навучыцца працаваць, развіваць прамысловасць, асвету, навуку. Гэта была праграма буржуазнага прагрэсу, прагрэсу, які выключаў рэвалюцыю, гэта быў парыў з рэвалюцыйнымі традыцыямі папярэдняй эпохі. Разам з тым сярод тых, хто падзяляў пазітывісцкія гледжанні, былі і людзі дэмакратычна наладжаныя, якія імкнуліся адукоўваць народ і паляпшаць яго становішча.

Творы Элізы Ажэшкі, - гэта асабліва адносіцца да рамана "Над Нёманам", - сведчаць пра тое, што побыт, умовы існавання, жыццёвыя паняцці, маральна-псіхалагічны склад людзей, якія належаць да самых розных грамадскіх груп, пісьменніца ведала выдатна. Гэта давала ёй магчымасць падрабязна і пэўна абмалёўваць як адлюстроўваемых герояў, так і пэўнае становішча, у якім яны дзейнічаюць. Вядома, напрыклад, што матэрыял рамана "Над Нёманам" Ажэшка збірала на працягу шэрагу гадоў. Пачынаючы з 1871 года яна кожнае лета выязджала з Гародні ў прынёманскі край і ўважліва прыглядалася да жыцця іх насельнікаў [2, с. 67].

Пазбягаючы аднастайнасці і статычнасці ў абліччы персанажаў, дэталёва аналізуючы розныя бакі характару, паказваючы спалучэнне самых супярэчлівых якасцяў у адным чалавеку і змену яго пад уплывам жыццёвых умоў, Э. Ажэшка не толькі дае адзнаку, але і заўсёды імкнецца выявіць і растлумачыць тыя разнастайныя прычыны - акалічнасці жыцця, выхаванне, маёмаснае становішча, - якія зрабілі чалавека такім, якім ён ёсць. Для пісьменніцы важна, каб намаляваныя ў рамане лёсы прымусілі чытача задумацца над заганамі і ходам развіцця сучаснага грамадства. Гэта рыса таленту пісьменніцы, якая не прызнавала бяскрылага камернага псіхалагізму, моцна злучае яе творчасць з рэалістычным мастацтвам, мудрым і гарачым настаўнікам жыцця.

Патрыятычнае каханне пісьменніцы да народа надало раману светлае, аптымістычнае гучанне, працяла яго своеасаблівым і жыццесцвярджальным лірычным настроем. Чытача рамана чаруе яго паэтычнасць. Незвычайна паэтычныя старонкі, дзе апісваецца прынёманская прырода. Найболей лірычныя, пераломныя моманты ў настроях і лёсах дарагіх для пісьменніцы герояў суправаджае вясёлкавая і многагалосая сімфонія фарбаў і гукаў, якую ўбачыла і падслухала пісьменніца ў прыродзе мілага яе сэрцу краю. Юстына і Ян, героі лірычнага плану кнігі, адораны здольнасцю чула ўспрымаць і шанаваць атачальную іх прыгажосць, і родная прырода становіцца як бы памагатай іх пачуцця, робіць яго далікатным і моцным, асцярожным і адважным [11, с. 69].

Паэтычнае зачараванне рамана ў поўнай меры адчувае і сучасны чытач. Светлая вера пісьменніцы ў чалавека, працу, волю даюць ёй магчымасць і праз шматлікія дзесяцігоддзі знаходзіць з чытачамі агульную мову. У гэтым прычына доўгага жыцця і шырокай папулярнасці рамана "Над Нёманам".


ЗАКЛЮЧЭННЕ

Закаханая ў магутную стыхійную прыгажосць Нёмана, Э.Ажэшка смела, таленавіта паказала сувязь драмаўшай сілы гэтай ракі з абуджанай ужо самасвядомасцю беларусаў, растлумачыла, як нараджаецца пачуццё прыгожага ў чалавеку пад уздзеяннем нёманскай прыроды, раздольнага рачнога прастору.

У рамане паказаны маштабны, панарамны малюнак жыцця розных слаёў грамадства, шырокі ахоп найразнастайнейшых праблем тагачаснай эпохі, калі яшчэ такой жывой была памяць пра падзеі паўстання 1863 г. У цэнтры ўвагі аўтара ― лёс памешчыцкай сям’і Карчыньскіх у працяглай перспектыве, яе паўсядзённы побыт у летні час, запоўнены гаспадарскімі клопатамі, турботамі і працай, узаемаадносіны з асяроддзем дробнашляхецкім, а практычна ― з сялянскім. І ўсё гэта падаецца на фоне маляўнічай і багатай летняй прыроды Наднямоння.

Наднёманская вёска прадстаўлена родам Багатыровічаў, якія паходзілі са шляхты, але афіцыйна перасталі лічыцца прадстаўнікамі гэтай сацыяльнай групы. А побач існуе памешчыцкі род Карчыньскіх. Паміж Карчыньскімі і Багатыровічамі на нейкім этапе разгараецца востры сацыяльны канфлікт. Хлебаробы, прыціснутыя бядой, не надта ашчадна абыходзяцца з сенажацямі або дарамі палёў свайго суседа. Яны нават спрабавалі даказваць свае правы, звяртаючыся да судовых інстанцый. Але наступіў час, і яны памірыліся. Знайшліся ў іх агульныя інтарэсы, пры якіх узаемаразуменне павінна было прынесці карысць абодвум бакам. Так адбылося ў адпаведнасці з асноўнай ідэйнай канцэпцыяй твора.

У цэлым пры абмалёўцы герояў Э. Ажэшка пазбягае шаблоннага падыходу. Галоўнай меркай вартасці чалавека служыць для яе не яго паходжанне і не становішча, а асабістыя якасці і перш за ўсё ― адносіны да патрыятычных абавязкаў, да важнейшых грамадскіх спраў. Гэта ― для памешчыкаў, шляхты, інтэлігенцыі. Крытэрыі мяняюцца, калі героямі твораў становяцца сяляне. Ад іх патрабуюцца працавітасць, добрасумленнасць ва ўзаемаадносінах з людзьмі, у сямейных адносінах, маральная чысціня ў традыцыйным хрысціянскім разуменні.

Жыццё наднёманскага краю стала важным фактарам фарміравання Э. Ажэшкі як мастака. У яе творы арганічна ўвайшлі беларускія народныя песні, паданні, абрады. Веданне этнаграфічных асаблівасцяў і нацыянальнага характару, мовы і побыту дазволіла пісьменніцы стварыць яркія, запамінальныя вобразы сялян-беларусаў, праўдзіва паказаць умовы жыцця беларускага народа. Не выпадкова Іван Франко пісаў пра неабходнасць перакладу на ўкраінскую мову, “асабліва такіх дасканалых… твораў, як… аповесці з жыцця беларускага народа” Э. Ажэшкі. Беларускі паэт Фр. Багушэвіч называў яе каралевай жывога слова і пакутлівай праўды. Ужо ў наш час беларуская даследчыца творчасці Э. Ажэшкі В. Гапава пісала: “Сапраўды, прадаўжаючы традыцыі вялікага Міцкевіча, пісьменніца, як ніхто да яе ў польскай літаратуры, заглянула ў хату беларускага селяніна і, жахнуўшыся яго нядолі, сцвердзіла высакародную духоўную прыгажосць і паэтычнасць светаўспрымання беларусаў” [ 13, с. 99 ].

Галоўная праблема для пісьменніцы ― нацыянальнае адраджэнне краіны, якое можна ажыццявіць у саюзе і супрацоўніцтве памешчыцкага двара і вёскі, прадстаўленай шляхецкім засценкам. А разам з гэтым ― умацаванне эканамічных асноў існавання грамадства на роднай зямлі. Так у агульных рысах вызначаюцца тэма і ідэя рамана. Для пісьменніцы аднолькава непрымальнымі становяцца пошукі дабрабыту недзе там на ўсходзе, у Расіі, і магчымасць адрачыся ад усяго роднага, каб траціць упустую час у велікасвецкіх салонах на захадзе. Ідылія ўзаемаадносін усіх слаёў грамадства на роднай зямлі, падпарадкаваная задачам захавання нацыянальнай свядомасці, складае асноўную, вядучую думку твора, ідэйную аснову ўсёй творчасці пісьменніцы. Ідэя сацыяльнага кампрамісу праходзіць чырвонай ніткай праз увесь раман.

Раман “Над Нёманам” сведчыць аб тым, што быт, умовы існавання, маральна – псіхалагічны склад людзей пісьменніца ведала дасканала. Гэта давала ёй магчымасць дасканала абмалёўваць герояў, абставіны, у якіх яны дзейнічалі. Вядома, напрыклад, што матэрыял для рамана Э. Ажэшка збірала на працягу некалькі гадоў. Пачынаючы з 1879 года яна кожнае лета выязджала з Гродна ў прынёманскі край і ўважліва прыглядалася да жыцця насельніцтва.

Э. Ажэшка паказала не толькі асобныя тыпы і характары, але і ўзаемаадносіны паміж рознымі грамадскімі групамі, сутыкненні іх маральных поглядаў, адрозненні ў выхаванні, псіхалогіі, жыццёвых укладах.

Патрыятычная любоў Э. Ажэшкі да народа надала раману светлае, аптымістычнае гучанне, надзяліла яго своеасаблівым і жыццесцвярджаючым сэнсам. Чытача рамана захапляе яго паэтычнасць. Незвычайна паэтычныя тыя старонкі твора, дзе апісваецца прынёманская прырода. Малюнкі прынёманскіх палёў і лугоў, самой прыгажуні ракі – гэта нешта большае, чым фон, на якім адбываецца дзеянне. Найбольш лірычныя, пераломныя моманты ў лёсах герояў суправаджае многагалосая сімфонія фарбаў і гукаў. Юстына і Ян, героі лірычнага плана кнігі, надзелены здольнасцю чутка ўспрымаць і цаніць навакольную прыгажосць, і родная прырода становіцца дапаможніцай іх пачуцця, робіць яго моцным і яскравым.

Лірычнае гучанне раману надае і паэзія народа. У твор арганічна ўключаны апісанні розных паданняў і звычаяў, легенда пра Яна і Цэцылію, урыўкі народных песен. Песня гучыць амаль у кожнай главе. Часам героі укладаюць у яе свой сакравенны сэнс. Часта песня адлюстроўвае перажыванні народа, дапамагае адчуць складанасць і вастрыню падзей. Падчас яна ўваходзіць у рамкі яркай і сакавітай карціны народнага побыту, якой з’яўляецца, напрыклад, апісанне шлюбу Эльжусі. І заўсёды песня прызвана выразіць духоўную прыгажосць, якую збярог у сваім цяжкім жыцці просты чалавек – працаўнік.

Паэтычную шматграннасць рамана адчувае і сучасны чытач. Любоў да народа выдатнай польскай пісьменніцы, яе светлая вера ў чалавека, працу, свабоду даюць ёй магчымасць праз многія дзесяцігоддзі знаходзіць з чытачамі агульную мову. Менавіта ў гэтым прычыны доўгага жыцця і шырокай папаулярнасці рамана “Над Нёманам”.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1.     Ажэшка, Э. Аповесці, апавяданні, нарысы. – Мінск, 2000. – С. 6 – 32.

2.      Арцеменко, Е. П., Сокалава, Н. К. Пра некаторыя прыёмы вывучэння мовы мастацкіх твораў. Варонеж : Выдавецтва Варонежскага ўніверсітэта, 1999. – 106 с.

3.     Ахманава, О. С. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. Мінск: Савецкая энцыклапедыя, 1999. –  606 с.

4.     Бахцін, М. Эпас і раман. Пытанні літаратуры, 1970. – 345 с.

5.     Бушмін, А. С. Пераемнасць і развіццё літаратуры. Л.; Навука, Ленінгр. Аддзял., 1995. – 458 с.

6.     Васільева, А. Г. Дапаможнік для чытання мастацкай літаратуры: Стылістычны аналіз мастацкага твора. – М.: Маскоўскі ўніверсітэт, 1970. 282 с.

7.     Вінаградаў, В. В. Вынікі абмеркавання пытанняў стылістыкі. – Пытанні мовазнаўства, 1989, С.60 – 87.

8.     Гапава, В. І. Творы Э.Ажэшкі пра беларускае сялянства. У кн.: Кароткія паведамленні Інстытута славяназнаўства, вып. 16. М., 1985. С. 105 – 114.

9.     Гапава, B. I. Эліза Ажэшка. Жыцце i творчасць. Mінск: Выдавецтва Беларусь, 1969. – 232 с.

10. Гіршман, М. М. Праблемы цэласнага аналізу мастацкай прозы. Рытмічная арганізацыя мастацкага цэлага. Данецк: Данецкі ўніверсітэт, 1973. – 45 с.

11. Горскі, І. К. Літаратура 60-80-х гадоў XIX у. У кн.: Гісторыя польскай літаратуры. М., 1968, т. I, С. 457 – 502.

12. Дняпроў, В. І. Праблемы рэалізму. Л.: Савецкі пісьменнік, Ленингр. отделение, 1980. – 352 с.

13. Ивановский , В. Идущая за голосом души  // Перспектива. – 2005. – 13 мая. – С.17 – 26.

14. Марціновіч, А. Наднямонне вачыма Элізы Ажэшкі // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 25 красавіка. – С. 6.

15. Мусіенка, С. Беларускія матывы ў кантэксце дзейнасці і творчасці Э. Ажэшкі // Творчасць Ажэшкі і беларуская культура. – Гродна, 2002. – 125 с.

16. Пяткевіч, А. М. Творчась Элізы Ажэшкі як прадукт беларуска – польскага культурнага памежжа. Мн., 2006. – 118 с.

17. Рутова, М. “Над Нёманам” в картинах и фотографиях // Вечерний Гродно. – 2007. – 23 мая. – С. 32

18. Элиза Ожешко “Над Неманом” . – Мн., 1986. – 528 с.

19. Яновіч, М. Эліза Ажэшка: параднёная з беларускім народам // Народная воля. – 2001. – 10 ліпеня. – С. 3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1. Гаваркія назвы кветкавых і травяністых раслін Наднямоння

Вельмі распаўсюджана меркаванне, што сяляне зусім абыякава ставяцца да навакольнай прыроды, яе прыгажосці, і з'яў, якія непасрэдна не ўплываюць на іхняе штодзённае жыццё, проста не заўважаюць. Здзіўляе адно: як гэтае меркаванне можа суадносіцца з народнай песняй, дзе густа рассыпаны надзвычай маляўнічыя і дакладныя вобразы прыроды. Пярэчыць гэтаму і рэальнае веданне народам расліннага свету, настолькі дакладнае, што смела можна сцвярджаць: ад самага высокага дрэва да найдрабнейшай травінкі, якія растуць на той самай зямлі, што і ён, няма такой расліны, якая ў яго мове не мела б назвы, а ўжо ў саміх тых назвах выяўляецца назіральнасць, выказаная вобразна і паэтычна, часам грубавата, але затое дакладна.

Вось вязанка назваў, што выяўляюць характэрныя ўласцівасці раслін.

Скрыпіца (Silene inflata, на Мазоўшы — skrzypek). Ніклая, фіялетавая кветка, якая, калі сціснеш яе ў пальцах, злёгку паскрыпвае.

Шалястуха (Thlaspi arvense). Калі выспявае насенне гэтай травы, торбачкі, у якіх яно знаходзіцца, набываюць залацісты колер і пры самым маленькім дотыку вельмі мілагучна шалясцяць.

Рагуля (Delphinium consolida). У Лідскім павеце называюць рагулькай. Фіялетавая кветка, якая расце ў збажыне. Лісцікі прадаўгаватыя, падобныя на рогі.

Валачай, альбо коткі, альбо яшчэ каташкі (Trifolium arvense). Від канюшыны; бухматая шэрая кветачка, якая сваім колерам і мяккасцю нагадвае каціную поўсць.

Галубейнік (Anchusa arvensis). Трэба было шмат назіральнасці, каб назваць гэтую расліну паводле колеру кветак, бо нават там, дзе яна шырока разрастаецца, што здараецца вельмі рэдка, толькі зблізку заўважны пяшчотны блакіт яе кветачак, такіх дробненькіх, што можна параўнаць іх з вушкам іголкі, да таго ж яшчэ і схаваных у чашачках з лісця.

Званочкі (Campanula rapunculoides).

Кубачкі (Campanula rotundifolia).

Падарожнік (Plontago media). Гэтую назву мае толькі кветка, што на цвёрдым і высокім сцябле тырчыць ля дарогі. Уся расліна называецца бабка.

Дзеравянка (Cichorium intybus). Цвёрдае, дзеравяністае сцябло, якое цяжка зламаць.

Ліпка (Galium uliginosum). Зарослая валаскамі, якімі пры кожным дотыку моцна прычэпліваецца да скуры ці адзення, робячы ўражанне ліпкай рэчы.

Хвашчай (хвошч, хвошчка) — расліна, якая ад цэнтральнага сцябла выпускае мноства аголеных сцяблінак, як быццам тоненькіх хвосцікаў.

Сухавейка, альбо налупнік (Elichrysumi arenarium). Гэтая кветка, як вядома, вызначаецца сухасцю. У народзе лекавы сродак ад сухотаў.

Сардэчнік (Alchemilla vulgaris). Засцянковая шляхта называе яго гусіныя лапкі. Лісце паводле сваёй формы нагадвае сэрца, а размяшчэннем тканак абалонкі — ногі вадзяных птушак.

Казліныя бароды (польскай і лацінскай назваў не ведаю). Ліловая кветка на высокім сцябле, што выбіваецца з купкі вузкіх прадаўгаватых лістоў, яна, калі вырваць яе з зямлі і павярнуць уніз, вельмі дакладна нагадвае казліную бараду.

Маслянка (польскай і лацінскай назваў не ведаю). Пры націсканні пакідае на пальцах вадкасць, падобную да тлушчу. Кветка жоўтая і бліскучая, нібыта намазаная тлушчам.

Існуе іншая група назваў, якія нібыта паходзяць ад характэрных уласцівасцей расліны (лекарскіх, гаспадарчых ці чарадзейскіх).

Падгруднік (Hypopitys monotropa). Ужываецца супроць болю пад грудзьмі.

Горлінец. Ад гарлавога болю.

Блашчытнік. Мае моцны пах, ад якога здыхае жамяра. Сяляне пасыпаюць ім падлогу ў хатах і ложкі.

Боршч. Як зварыцца, мае кіславаты смак. Часам яго ўжываюць у страву замест бурачнага лісця.

На маю думку, да гэтай групы належыць таксама цэлы шэраг парушэннікаў, раслін, што ўжываюцца звычайна пры жаночых хваробах. Лекаркі сцвярджаюць, што існуе дзевяць парушэннікаў, я ж да гэтага часу атрымала толькі пяць назваў. Гэта наступныя:

1) Срэбнік срабрысты (Potentilla argentea).

2) Паслёнак (Helianthemum vulgare).

3) Грушычка (Pyrola rotundifolia).

4) Дзевянцёрнік (Parnassia palustris).

5) Рдэст (Polygonum dumetorum).

Кожная з гэтых раслін мае асобную назву, так што парушэннік — гэта нібыта лекарская назва, якая адносіцца да цэлай групы раслін, што ўжываюцца ад пэўных хвароб.

Да трэцяй групы назваў можна аднесці тыя, якія хутчэй за ўсё маглі ўзнікнуць з паданняў і назіранняў, аднак настолькі аддаленых у часе, што сёння адшукаць іх у народзе вельмі цяжка. Не скажу, што немагчыма, бо на гэтай ніве росшукаў адно новае знаёмства, адзін пробліск памяці, з якой знешне, здавалася, ужо ўсё было ўзята, неспадзявана могуць усё растлумачыць.

Найлепшы з усіх сродкаў ад усялякай зробленай хваробы — капытнік (Asarum europaeum), але толькі тады, калі сурокі былі кінутыя на чалавека ззаду (з плеч накінуты), калі ж яны кінутыя на чалавека спераду, то лепш ужыць дзіван, альбо ўрочнік, альбо адзін з трох уразнікаў, а менавіта той, які мае пяціпалы корань. Урочнік найлепш выратоўвае сурочаных дзяцей, калі ім абкурваюць іх. Адзін жа з парушэннікаў, змяшаны з насеннем морквы, здымае з жанчыны сурокі, якія зрабілі яе бясплоднай.

Вельмі своеасаблівыя сродкі пры ацёку горла і ўсялякіх нарастаў на ім. Першы з іх такі: перад усходам сонца трэба ўзяць дзевяць шпілек, укалоць імі ўздутае месца па дзевяць разоў, а потым уваткнуць гэтыя шпількі ў частаколіну. Працэдуру паўтараць дзевяць дзён у той жа самы час, а апошнім разам шпількі выкінуць за плот. Другі сродак значна цяжэйшы для выканання. Трэба падысці да нябожчыка, які ляжыць яшчэ ў хаце, узяць ягоную руку і тыльным бокам гэтай рукі з усяе сілы тры разы ўдарыць па ўздутым месцы.

Вось так ад розных недамаганняў і небяспек шукае тутэйшы люд сабе палёгку і абарону. Як ні дзіўна, але вера ў гэтыя надзейныя, а найчасцей безвыніковыя сродкі, нягледзячы на ўсю іхнюю безвыніковасць, трымаецца стагоддзямі. Лекаркі сцвярджаюць, што вылечылі шмат людзей, многа народу таксама заўсёды прыходзіць да іх. Вось новая жменька назваў, якія дае наднёманскі люд раслінам.

Рожа 1 (Malva abcea). Высокая расліна з вялікай кветкай прыгожага ружовага колеру.

Рожа 2 (Lavatera thuringiaca). Кветка таксама ружовая, але меншая за папярэднюю.

Кручкі (Platanthera bifolia). Дробненькая белая кветачка, якая мае кручкаватую форму.

Быліна (Aconitum napellus). Ужываецца як лякарства ад парушэння і болю ў грудзях, аднак не належыць да групы парушэнцаў.

Кактус (Ajuga genevensis). Ім лечацца ад каўтуна, а таксама ад так званай салодкай болькі.

Дзевяціранка (Potentilla Tormentilla). Корань яе, настоены на гарэлцы, лечыць парушэнне.

Святы Юзаф (Calamintha Acinos). Лякарства ад болю ў грудзях.

Жыватабольнік (Plantago arenaria). Ад венерычных захворванняў і хвароб страўніка.

Маркоўнік, альбо маркоў (Daucus carota). Змяшаны з палёнам (палыном) і кропам (валяр'янай) лечыць ад болю пад грудзьмі. Насенне маркоўніку разам з парушэнцам Parnassia palustris — ад бяздзетнасці, што паходзіць ад чараў (зроблена).

Скрыпіца (Silene inflata). Ёю трэба паіць дзяцей, калі ахрыпнуць.

Скочкі, заечая капуста (батанічных назваў абедзвюх гэтых раслін я не ведаю). Гатаваць з гарчыцай і даваць піць адвар жанчынам, калі ў іх не хапае малака.

Тры апошнія згаданыя тут лекавыя сродкі звязаныя з народнай медычнай сімволікай, на якую і раней я колькі разоў звяртала ўвагу. Насенніцы слёзак падобныя на авальныя мяшэчкі, якія сапраўды вельмі нагадваюць кроплі, што сплываюць уніз па сцябле. Мясцовыя жыхары назвалі расліну слёзкамі і лечаць ёю вочы, калі з іх пачынаюць цячы слёзы.

Скочкі і заечая капуста — расліны тоўстыя, сочныя і мясістыя настолькі, што засушыць іх аказалася немажлівым, у прыватнасці для мяне. Дык таму і п'юць іх жанчыны, якім не хапае малака для кармлення немаўлят [7, с. 67].


Скачано с www.znanio.ru

XVII ра ё нны конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Першыя крокі ў на в уку»

XVII ра ё нны конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Першыя крокі ў на в уку»

ЗМЕСТ УСТУП ................

ЗМЕСТ УСТУП ................

УСТУП Нёман шырокай хваляй уліўся ў беларускую і польскую літаратуры

УСТУП Нёман шырокай хваляй уліўся ў беларускую і польскую літаратуры

Мэта : даказаць, што раман Элізы

Мэта : даказаць, што раман Элізы

Раздел 1. Э. Ажэшка – жывая мудрасць і жывое сэрца эпохі

Раздел 1. Э. Ажэшка – жывая мудрасць і жывое сэрца эпохі

Нагорскім пасля дваццаці гадоў сяброўства, пасля смерці яго жонкі, узяла шлюб (1894)

Нагорскім пасля дваццаці гадоў сяброўства, пасля смерці яго жонкі, узяла шлюб (1894)

Вільні, у Гродне стварыць узорны сад; трохі пра гэта ведаю, бо калісьці ў сябе на вёсцы мела прыгожыя сады і вельмі імі апекавалася

Вільні, у Гродне стварыць узорны сад; трохі пра гэта ведаю, бо калісьці ў сябе на вёсцы мела прыгожыя сады і вельмі імі апекавалася

Раздзел 2. Своеасаблівасць духоўнага свету беларусаў і адметнасць назваў раслін у рамане 2

Раздзел 2. Своеасаблівасць духоўнага свету беларусаў і адметнасць назваў раслін у рамане 2

Руж ы ц а м , які толькі што вярнуўся з-за м я жы, дзе праматаў вялікую частку стану і стаў марфіністам

Руж ы ц а м , які толькі што вярнуўся з-за м я жы, дзе праматаў вялікую частку стану і стаў марфіністам

К а рч ы нск і х Ян, які апрацоўвае зямлю ўласнымі рукамі, мала чым адрозніваецца ад селяніна

К а рч ы нск і х Ян, які апрацоўвае зямлю ўласнымі рукамі, мала чым адрозніваецца ад селяніна

Руж ы ц вырашае ўносіць плату за гімназічнае навучанне хлопчыкаў пані

Руж ы ц вырашае ўносіць плату за гімназічнае навучанне хлопчыкаў пані

Грамадству патрэбны, на думку Э

Грамадству патрэбны, на думку Э

Бенедыкт Карчыньскі. Што ж датычыць пана

Бенедыкт Карчыньскі. Што ж датычыць пана

Канешне, нельга не згадніцца з польскай даследчыцай

Канешне, нельга не згадніцца з польскай даследчыцай

Жыхары Багатыровічаў , нашчадкі перасяленцаў з

Жыхары Багатыровічаў , нашчадкі перасяленцаў з

Гэта рыса таленту пісьменніцы, якая не прызнавала бяскрылага камернага псіхалагізму, моцна злучае яе творчасць з рэалістычным мастацтвам, мудрым і гарачым настаўнікам жыцця

Гэта рыса таленту пісьменніцы, якая не прызнавала бяскрылага камернага псіхалагізму, моцна злучае яе творчасць з рэалістычным мастацтвам, мудрым і гарачым настаўнікам жыцця

ЗАКЛЮЧЭННЕ Закаханая ў магутную стыхійную прыгажосць

ЗАКЛЮЧЭННЕ Закаханая ў магутную стыхійную прыгажосць

Э. Ажэшкі. Беларускі паэт Фр.

Э. Ажэшкі. Беларускі паэт Фр.

Песня гучыць амаль у кожнай главе

Песня гучыць амаль у кожнай главе

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 1.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 1.

Яновіч, М. Эліза Ажэшка: параднёная з беларускім народам //

Яновіч, М. Эліза Ажэшка: параднёная з беларускім народам //

Дадатак 1. Гаваркія назвы кветкавых і травяністых раслін

Дадатак 1. Гаваркія назвы кветкавых і травяністых раслін

Сухавейка, альбо налупнік ( Elichrysumi arenarium )

Сухавейка, альбо налупнік ( Elichrysumi arenarium )

Найлепшы з усіх сродкаў ад усялякай зробленай хваробы — капытнік (

Найлепшы з усіх сродкаў ад усялякай зробленай хваробы — капытнік (

Скрыпіца ( Silene inflata ). Ёю трэба паіць дзяцей, калі ахрыпнуць

Скрыпіца ( Silene inflata ). Ёю трэба паіць дзяцей, калі ахрыпнуць
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
04.04.2022