ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ
Оценка 4.6

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

Оценка 4.6
Образовательные программы +1
docx
Междисциплинарный 3
10.01.2023
ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ  ДЗЕЙНАСЦІ  Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ  ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ
В работе раскрываются особенности организации проектной деятельности учащихся на занятиях объединений по интересам художественного профиля (изобразительное искусство и декоративно-прикладное творчество)
Статья № 1.docx

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ  ДЗЕЙНАСЦІ

Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА

СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ

ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

Разрэзава Надзея Віктараўна, метадыст ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі

Цэнтральнага раёна г.Гомеля”,

калектыў педагогаў дадатковай адукацыі

ўзорнай студыі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкаладной творчасці “Кудесница”:

Пипчанкова Святлана Виктараўна,

Васіллева Наталля Мікалаеўна,

Парошына Людміла Міхайлаўна,

Карпалава Таццяна Сяргееўна,

педагогі дадатковай адукацыі

ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі

Цэнтральнага раёна г.Гомеля”

ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Цэнтральнага раёна г.Гомеля» на працягу многіх гадоў з'яўляецца апорнай пляцоўкай па распаўсюджванні выніковага  вопыту сярод  педагогаў дадатковай адукацыі.

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Цэнтральнага раёна г.Гомеля працу з прыродным матэрыялам з 2002 года вядзе ўзорная студыя выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кудесница».

Менавіта тады сфармаваўся калектыў аднадумцаў, якія вырашылі стварыць шматпрофільную студыю дзіцячай творчасці. У 2014 годзе студыі прысвоена званне ўзорнага калектыву.

З самага пачатку перад калектывам студыі былі пастаўлены наступныя задачы:

- прывіць вучням любоў да беларускай нацыянальнай культуры;

- навучыць навыкам працы ў традыцыях народных промыслаў;

- знаёміць навучэнцаў з сучаснымі вобразамі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, якія развіваюцца ў Беларусі.

На сённяшні дзень у студыю ўваходзяць пяць аб'яднанняў па інтарэсах:

- «Арт-дэко» (кіраўнік – педагог дадатковай адукацыі Карпалава Таццяна Сяргееўна);

- «Чароўная палітра» (кіраўнік – педагог дадатковай адукацыі Падольская Ніна Міхайлаўна);

- «Кудесница» (кіраўнік – педагог дадатковай адукацыі Піпчанкова Святлана Віктараўна);

- «Залатая саломка» (кіраўнік – педагог дадатковай адукацыі Парошына Людміла Міхайлаўна);

- «Скарбонка традыцый» (кіраўнік – педагог дадатковай адукацыі Васіллева Наталля Мікалаеўна).

Вывучэнне народнай культуры, захаванне беларускіх традыцый ды іх папулярызацыя – адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці ўзорнай студыі выяўленчай і дэкаратыўна-мастацкай творчасці «Кудесница».

Выхаваць у вучняў любоў да Радзімы, патрыятызм, адказнасць, павагу і інтарэс да гісторыі Айчыны, аб’яднаць іх на аснове высокіх ідэалаў дапаможа вывучэнне нацыянальных традыцый і культуры беларускага народа. Каб рэалізаваць гэтую мэту, вучні і педагогі ўзорнай студыі накіравалі свае намаганні на распрацоўку і здзейсненне творчых праектаў, якія сталі скарбонкай вопыту вучняў і педагогаў.

Работа з прыродным матэрыялам у аб'яднаннях па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца важнай часткай эстэтычнага, і духоўнага выхавання навучэнцаў. У працэсе творчай дзейнасці вучні актыўна далучаюцца да свету прыроды, вучацца бачыць яе прыгажосць, разнастайнасць, унікальнасць. Фарміраванне кампетэнцыі навучэнцаў разглядаецца з пазіцыі фарміравання духоўнай  культуры асобы.

На працягу шмат гадоў узорная студыя выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кудесница» працуе над стварэннем розных скарбонак, вырабаў сувенірнай прадукцыі, кніг-творчасці і мастацтва.

Адным з фактараў матывацыі да працэсу навучання выступае прафесійнае майстэрства педагога дадатковай адукацыі, яго ўменне скаардынаваць накіраванасць цікавасці да атрымання новых ведаў. І тут на дапамогу прыходзяць нестандартныя формы правядзення заняткаў у студыі, а таксама праектная дзейнасць.

На працягу апошніх гадоў на занятках студыі актыўна выкарыстоўваецца метад праектаў, які ўключае праблемнае навучанне, дыферэнцыраваны падыход, методыку супрацоўніцтва. Гэта дазваляе ператварыць заняткі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасцю ў творчыя майстэрні, дзе вырашаюцца сапраўды цікавыя, практычна значныя і даступныя  для навучэнцаў праблемы. Гэты метад – сукупнасць пошукавай, праблемнай работы, творчай па сваёй сутнасці.

Прымяненне метаду праектаў у дадатковай адукацыі дазваляе фармаваць ў навучэнцаў пачуццё адказнасці за канчатковы вынік, за якасць створанага прадукта, прывівае навыкі працы ў камандзе, у старэйшым узросце – дазваляе ім, абапіраючыся на назапашаны вопыт, прымаць удзел у распрацоўцы рэальных праектаў, якія могуць быць выкарыстаны на практыцы. Пры гэтым навучэнцы паказваюць узровень сваёй кампетэнтнасці.

Праектныя кампетэнцыі патрабуюць:

- наяўнасць у вучняў унутранай матывацыі да якаснага ажыццяўлення сваёй дзейнасці;

- здольнасць да фарміравання прафесійных каштоўнасцяў;

- запатрабаванне развіваць прафесійныя каштоўнасці метадамі праектавання і прагназавання [1].

Такім чынам, праектныя кампетэнцыі выступаюць як састаўны элемент сістэмы дадатковай адукацыі і спрыяюць:

- развіццю здольнасці самастойна крытычна думаць;

- развіццю здольнасці генерыраваць новыя ідэі;

- развіццю і ўдасканаленню творчага мыслення;

- ўдасканаленню камунікатыўнай кампетэнцыі;

- развіццю індывідуальных асобасных якасцяў навучэнцаў;

- развіццю самастойнасці ў набыцці новых ведаў [2].

У студыі займаюцца 64 навучэнца ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. З вялікім жаданнем яны спасцігаюць тэарэтычныя і практычныя навыкі працы з тканінай, бісерам, вышываннем крыжыкам і стужачкай, пляценні макрамэ, ручнога ткацтва. На занятках выяўленчага мастацтва: малюнак, жывапіс, кампазіцыя. Усе аб'яднанні па інтарэсах з'яўляюцца шматпрофільнымі. Напрыклад, асвойваючы дэкаратыўны роспіс па дрэве і шкле, навучэнцы таксама вывучаюць асновы жывапісу і малюнка.

Фарміраванне кампетэнцый навучэнцаў адбываецца ў адзінстве з пазнаннем творчасці, культуры і каштоўнасцяў беларускага народа. З самага пачатку студыя арыентавалася на працу з прыродным матэрыялам. Навучэнцы нарыхтоўваюць розныя матэрыялы (салома, лаза, лён, дрэва, гліна) і ствараюць кампазіцыі і сувенірную прадукцыю розных відаў, перадаюць на паперы прыгажосць і багацце беларускай прыроды.

На пачатку работы над пэўным праектным заданнем педагогі дадатковай адукацыі разам з навучэнцамі прадумваюць, які праект па характары дзейнасці будзе выбраны для рэалізацыі: даследчы, прыкладны (практыка-арыентаваны), інфармацыйны, творчы.

Даследчы праект па структуры нагадвае навуковае даследаванне, прыкладныя праекты накіраваны на стварэнне канкрэтных прадуктаў дзейнасці, інфармацыйныя – на збор і апрацоўку інфармацыі, творчы праект прадугледжвае максімальна свабодны і нетрадыцыйны падыход да  афармлення вынікаў. Праекты таксама адрозніваюцца па камплектнасці, па працягласці, па ліку ўдзельнікаў. Найбольш адчувальная розніца  заключаецца ў тым, што адны праекты разлічаны на рэалізацыю на  працягу адных вучэбных заняткаў (міні-праект), другія ахопліваюць серыю вучэбных заняткаў і самастойную дзейнасць навучэнцаў па-за заняткамі [7].

Затым вучні знаёмяцца з этапамі работы над праектам: падрыхтоўкай, планаваннем, даследаваннем, аналізам і абагульненнем, прадстаўленнем праекта, ацэнкай вынікаў і працэсу.

Каб навучэнцы актыўна ўключаліся ў працу, ствараецца праблемная сітуацыя, якая будзе спрыяць фармуляванню актуальнай і цікавай тэмы для вывучэння або даследавання, навучэнцам даецца магчымасць самастойна рэалізаваць праект, затым разам размяркоўваюцца ролі паміж  навучэнцамі.

Педагогі дадатковай адукацыі студыі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці дапамагаюць ажыццявіць пошукавую ці даследчую дзейнасць, кансультуюць навучэнцаў на ўсіх этапах дзейнасці, арганізоўваюць правядзенне прамежкавых вынікаў. Навучэнцы самастойна ацэньваюць сваю працу, калі ёсць патрэба, арганізоўваецца прэзентацыя выніковай работы.

Асобна патрэбна сказаць пра арганізацыю знешняй ацэнкі праектаў. Такім чынам можна адсочваць эфектыўнасць, збоі, праводзіць своечасовую карэкцыю. Характар ацэнкі залежыць ад тыпу і тэмы праекта, умоў правядзення. 

Поспех праекта шмат у чым залежыць ад правільна арганізаванай працы на асобных этапах.

Вынікі праектаў можна прадставіць як навуковы даклад, дзелавую гульню, экскурсію, канферэнцыю, інсцэніроўку, спектакль, падарожжа, рэкламу, рэферат, прэзентацыю і інш.

Крытэрыі ацэнкі праекта павінны быць зразумелыя. Іх павінна быць не больш за 7–10.

Выяўленчая і  дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць навучэнцаў ва ўзорнай студыі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кудесница» характарызуецца свабодай рэалізацыі задум дзяцей праз выкарыстанне разнастайных матэрыялаў, тэхналогій, не абмяжоўваючы іх у актыўным уяўленні.

На працягу сваёй дзейнасці ўзорная студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кудесница»распрацавала і ажыццявіла наступныя праекты:

1. Праект «Адраджэнне беларускіх рамёстваў»;

2. Праект па стварэнні лялек-абярэгаў «Нашчадкі традыцый»;

3. Праект па стварэнні кнігі «Скарбніца народных мастацтваў»;

4. Майстар-клас па стварэнні упрыгожванняў з прыродных матэрыялаў;

5. Праект па стварэнні кнігі зімовых абрадаў «Калядная зорка»;

6. Праект «Горад любімы, горад родны».

Пералічаныя праекты прадстаўлены ў Дадатку да дадзенай працы.

У працэссе заняткаў па тэме «Пезажны жывапіс і графіка» быў створаны цыкл работ з вывучэннем асаблівасцей роднай прыроды (Дадатак)

Хацелася б адзначыць, што праектная студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці будуецца на наступных прынцыпах:

- здольнасці навучэнцаў;

- арганізацыі сітуацый поспеху;

- стварэння сітуацый свабоднага выбару і т.д.

Асаблівасцю заняткаў студыі з’яўляецца правядзенне заняткаў крэатыўнага тыпу: занятак-фантазія, занятак-пошук, занятак вобразнай творчасці, занятак абароны творчых работ.

Такім чынам, развіццё ў навучэнцаў мастацка-праектных кампетэнцыі рыхтуе іх у будучыні да атрымання прафесіі ў розных галінах.

Варта адзначыць, што выкарыстанне метаду праектаў садзейнічае станаўленню навучэнцаў як грамадзян, усебаковаму і гарманічнаму іх развіццю, задавальненню патрэбы ў самавыражэнні, выхаванні лепшых маральных якасцяў, далучэнні да агульначалавечых каштоўнасцяў.

На базе ўзорная студыі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кудесница» неаднаразова праводзіліся раённыя, гарадскія, абласныя майстар-класы і семінары-практыкумы. Студыйцы прымаюць актыўны ўдзел у раённых, гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх выставах, конкурсах, фестывалях. Лепшыя працы адзначаны граматамі і дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Зыходзячы з вышэй сказанага, праца над праектамі (тэарэтычная, практычная) стварае адукацыйную прастору для фарміравання пэўных якасцяў у вучняў, якія развіваюць іх кампетэнцыі. Метад праектаў лічыцца вельмі эфектыўным інструментам для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў.

ЛІТАРАТУРА І ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ РЭСУРСЫ

1. Герасімовіч, Л.А. Праектнае навучанне / Л. А. Герасімовіч // Мінская школа. – 2003. – №2. – с. 35-39.

2. Голубева, Е.С. Роля дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў развіцці творчых здольнасцяў дзяцей / Е. С. Голубева / / Актуальныя задачы педагогікі: матэрыялы III Міжнар. навук. конф. (г. Чыта, люты 2013 г.). – Чыта: Выдавецтва Малады вучоны, 2013. – с. 27-29.

3. Грызаглазава, А.В. Выхаванне малодшых школьнікаў сродкамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва / А. В. Грызаглазава // Малады навуковец. – 2013. – №12. – с. 445-447.

4. Запрудскі, Н.І. Тэхналогія педагагічных майстэрняў: Вучэбна-метад. дапаможнік / Н. І. Запрудскі. – Мазыр: ОООИД «Белы вецер», 2002. - 92

5. Раджапава, З. Г. Развіццё дызайнерскіх здольнасцяў навучэнцаў на ўроках прыкладнога мастацтва / З. Г Раджапава // Малады навуковец. — 2012. — №1. Т. 2. — стар. 122-124.

6. Хутарской, А. В. Развіццё адоранасці школьнікаў: Методыка прадуктыўнага навучання: Дапаможнік для настаўніка / А. В. Хутарской. – М.: Гуманит.выд. цэнтр ВАЛДОС, 2000. – 320 с.

7. Хутарской, А. В. Тэхналогія праектавання ключавых і прадметных кампетэнцый / А. В. Хутарской // Інтэрнэт-часопіс "Эйдос" [Электронны рэсурс]. – 2004. – Рэжым доступу: http://www.eidos.ru/journal/2005/1212.htm - Дата доступу: 15.04.2015.

8. Хутарской, А. В. Як навучаць творчасці? / А. В. Хутарской // Інтэрнэт-часопіс «Эйдос» [Электронны рэсурс]. – 2004. - Рэжым доступу: http://eidos.ru/journal/2001/0105.htm - Дата доступу: 15.04.2015.

9. Янкоўская, А.А. Развіццё творчай актыўнасці падлеткаў сродкамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва / А. А. Янкоўская // Педагагічнае майстэрства: матэрыялы міжнар. навук. канф.  – Масква, 2012. – с. 197-199.

ДАДАТАК

Праект

па стварэннІ кнігі

«Скарбніца беларускіх мастацтваў»

Праект

па стварэнні кнігі ЗІМОВЫХ АБРАДАЎ

«Калядная зорка»

Майстар-клас

па стварэнні упрыгожванняў

з прыродных матэрыялаў

Камплект упрыгожванняў «Рагнеда»

Камплект упрыгожванняў «Дриада»

Камплект упрыгожванняў «Валошка»

Творча-даследчы праект

«Таямніцы лялек-абярэгаў»

Праект

«Адраджэнне беларускіх рамёстваў»

Стылізацыя беларускага касцюма

Прадстаўленыя беларускія стылізаваныя касцюмы пашытыя на занятках аб'яднання па інтарэсах «Мяккая цацка» ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Кудесница».      

Стылізаваная беларуская сувенірная прадукцыя

Дадзеныя лялькі-сувеніры, зробленыя на занятках аб'яднання па інтарэсах «Саломапляценне» ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці «Кудесница».

ВЫСТАВА РАБОТ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ

НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ТЭМАТЫКІ

ВЫСТАВА РАБОТ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА З НАЦЫЯНАЛЬНЫМІ МАТЫВАМІ

Скачано с www.znanio.ru

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў

Залатая саломка» (кіраўнік – педагог дадатковай адукацыі

Залатая саломка» (кіраўнік – педагог дадатковай адукацыі

Такім чынам, праектныя кампетэнцыі выступаюць як састаўны элемент сістэмы дадатковай адукацыі і спрыяюць: - развіццю здольнасці самастойна крытычна думаць; - развіццю здольнасці генерыраваць новыя ідэі;…

Навучэнцы самастойна ацэньваюць сваю працу, калі ёсць патрэба, арганізоўваецца прэзентацыя выніковай работы

Навучэнцы самастойна ацэньваюць сваю працу, калі ёсць патрэба, арганізоўваецца прэзентацыя выніковай работы

На базе ўзорная студыі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кудесница» неаднаразова праводзіліся раённыя, гарадскія, абласныя майстар-класы і семінары-практыкумы

На базе ўзорная студыі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кудесница» неаднаразова праводзіліся раённыя, гарадскія, абласныя майстар-класы і семінары-практыкумы

ЛІТАРАТУРА І ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ РЭСУРСЫ 1

ЛІТАРАТУРА І ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ РЭСУРСЫ 1

ДАДАТАК Праект па стварэннІ кнігі «Скарбніца беларускіх мастацтваў»

ДАДАТАК Праект па стварэннІ кнігі «Скарбніца беларускіх мастацтваў»

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ  ДЗЕЙНАСЦІ  Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ  ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

Праект па стварэнн і кнігі

Праект па стварэнн і кнігі

Майстар-клас па стварэнні упрыгожванняў з прыродных матэрыялаў

Майстар-клас па стварэнні упрыгожванняў з прыродных матэрыялаў

Камплект упрыгожвання ў «Валошка»

Камплект упрыгожвання ў «Валошка»

Праект «Адраджэнне беларускіх рамёстваў»

Праект «Адраджэнне беларускіх рамёстваў»

Стылізаваная беларуская сувенірная прадукцыя

Стылізаваная беларуская сувенірная прадукцыя

ВЫСТАВА РАБОТ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ

ВЫСТАВА РАБОТ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ  ДЗЕЙНАСЦІ  Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ  ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ  ДЗЕЙНАСЦІ  Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ  ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ  ДЗЕЙНАСЦІ  Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ  ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАЕКТНАЙ  ДЗЕЙНАСЦІ  Ў ДУХОЎНА-МАРАЛЬНЫМ ВЫХАВАННІ АСОБЫ НАВУЧЭНЦА СРОДКАМІ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ І ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ ВА ЎСТАНОВЕ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ  ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

ВЫСТАВА РАБОТ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
10.01.2023