БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

  • pptx
  • 10.02.2020
Публикация в СМИ для учителей

Публикация в СМИ для учителей

Бесплатное участие. Свидетельство СМИ сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Иконка файла материала Беларускі каляндар.pptx

БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР

Навучэнцы 3 класа:
Цурганаў Барыс
Парфянкова Валерыя
Кіраўнік – Ціханоўская Алена Уладзіміраўна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Капачоўскі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя кшола»

Аг. Капачы 2016

СТУДЗЕНЬ

Этымалогія назвы

Народныя прыкметы месяца

Беларускія каляндарныя святы

Беларуская назва "студзень" сведчыць пра яго характар: значыць, гэты месяц сцюдзёны, калі на зямлю прыходзяць халады

Студзень – году пачатак, зіме – сярэдзіна.
Студзень мяце – ліпень залье.
Студзень пагодны – год будзе плодны.

6 – Каляды (Коляды)
7 – Ражство Хрыстова
13 – другая куцця (тоўстая і шчодрая)
14 – Стары Новы год
19 – Вадохрышча

ЛЮТЫ

Этымалогія назвы

Народныя прыкметы месяца

Беларускія каляндарныя святы

Месяц зімы, калі яна была ў самай сіле

Пытаецца люты, ці добра ногі абуты.
Люты марозны і сухі – жнівень гарачы.
Як прыдуць Грамніцы – скідай рукавіцы.

15 – Грамніцы (Стрэчанне)

САКАВІК

Этымалогія назвы

Народныя прыкметы месяца

Беларускія каляндарныя святы

Беларуская назва першага месяца вясны паходзіць ад слова "сок". У гэтую пару ён пачынае цячы з дрэў

Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ.
На Саракі прыляцелі з-за мора птакі (прылятае 40 жаўранкаў).
Саракі – не суйся блізка да ракі.

Масленіца
Гуканне вясны
22 – Сорак пакутнікаў (Саракі)

КРАСАВІК

Этымалогія назвы

Народныя прыкметы месяца

Беларускія каляндарныя святы

Беларуская назва паходзіць ад слова "красаваць", бо тады з'яўляюцца першыя краскі - кветкі. У старажытнай літаратуры сустракаецца найменне "кветень"

Красавік чорны ў полі, а ў бары – белы.
У красавіку грымот – цёплы будзе год.
Калі ў апошні дзень красавіка сонца ўзыйдзе ясна – будзе сухое лета, а калі праз хмары – дажджлівае.

6 – Камаедзіца (у гонар мядзведзя)
7 – Благавешчанне
Вялікдзень (рус. Пасха)

ТРАВЕНЬ (МАЙ)

Этымалогія назвы

Народныя прыкметы месяца

Беларускія каляндарныя святы

Сучаснай літаратурнай назве месяца "май" адпавядае старабеларуская форма "травень", якая паходзіць ад слова "трава", бо ў гэтым месяцы зямля пакрываецца зеленню.

Май – жывёлу ў поле пхай.
Май – валам дай, а сам на печ уцякай.
Май халодны – год галодны.
Аўсей – авёс сей.

6 – Юрый (Ягорый, Георгій)
7 – Сава
15 – Дзень Барыса і Глеба
22 – Мікола веснавы
24 – Дзень Кірыла і Мяфода

Радаўніцы

ЧЭРВЕНЬ

Этымалогія назвы

Народныя прыкметы месяца

Беларускія каляндарныя святы

Назва тлумачыцца з'яўленнем чарвякоў, а таксама чырвоным колерам, які набываюць некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару

Калі ў першы і другі дзень чэрвеня лье дождж - увесь месяц будзе сухі.
У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар.
Сей лён на Алену – будзе кашуля па калена.
Прыйшоў Ерамей – больш не сей

3 – Алена
13 – Ерамей
25 – Анупрэй

ЛІПЕНЬ

Этымалогія назвы

Народныя прыкметы месяца

Беларускія каляндарныя святы

Назва паходзіць ад слова "ліпа" - дрэва цвіце менавіта ў гэтую пару

Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку і печка пагрэе.
Прыйшоў Пятрок – апаў лісток.

6 на 7 – Купалле
12 – Дзень Пятра і Паўла (Пятрок)
14 – Кузьма і Дзям’ян
21 – Дзень Казанскай Божай Маці

ЖНІВЕНЬ

Этымалогія назвы

Народныя прыкметы месяца

Беларускія каляндарныя святы

Назва месяца жнівень («серпень») адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары. Назва "серпень" (ад слова "серп") захавалася ў украінцаў, чэхаў, палякаў.

Трэці Спас хлеба прыпас.
Кожная хата ў жніўні багата.
Хто ў жніўні гуляе, той зімой галадае.
Ілля наробіць гнілля.
Спас – лета шась!

2 – Ілья
6 – Барыс і Глеб
14 – першы Спас (Макавей)
19 – другі Спас (Яблычны)
28 – Прачыстая
29 – трэці Спас (Арэхавы)
Дажынкі – свята канца жніва.

ВЕРАСЕНЬ

Этымалогія назвы

Народныя прыкметы месяца

Беларускія каляндарныя святы

Назва месяца паходзіць ад слова "верас" – расліны, якая цвіце ў канцы лета і пачатку восені

Узвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла.
Як настане верасень – у гаспадара поўна гумно і кішэнь.

11 – Іван Галавасек
21 – Малая Прачыстая
27 – Узвіжанне (звіжанне) - свята "закрывання" зямлі на зіму.

КАСТРЫЧНІК

Этымалогія назвы

Народныя прыкметы месяца

Беларускія каляндарныя святы

Беларуская назва месяца паходзіць ад слова "кастрыца" (кастра): у гэты час сяляне часалі, трапалі лён і каноплі, з якіх ападала шмат кастры.

У кастрычніку і хата з дрывамі, і мужык з лапцямі.
Пакрова – дзеўка гатова. Пакрова прайшла – дзеўка замуж не пайшла.

7-14 – «бабіна лета»
14 – Пакроў
14-21 – «дзявоцкае лета»
25т – Дзяды(Змітраўка)

ЛІСТАПАД

Этымалогія назвы

Народныя прыкметы месяца

Беларускія каляндарныя святы

Назва месяца тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў

У лістападзе гола ў садзе.
На Мацея дарога (зіма) пацея.
Прыўшоў Міхал – усіх з поля паспіхаў.
Па Усіх Святых – холад для ўсіх.

1 – Дзень Усіх Святых
4 – Казанская Божая Маці
8 – Дзмітры (Зміцер)
14 – Кузьма і Дзям’ян
21 – Дзень Міхала
27 – Святы Юстыніян
28 – Гурый (пачынаецца Піліпаўка)
29 – Мацей

СНЕЖАНЬ

Этымалогія назвы

Народныя прыкметы месяца

Беларускія каляндарныя святы

Апошні месяц года атрымаў назву ад слова "снег"

Снежань зіму пачынае, а год канчае.
Мароз у снежні і снег вышэй хаты – будзе год тады багаты.

4 – Узвядзенне
9 – Юр’я
13 – Дзень святога Андрэя
19 – Мікола зімовы