Заданне 1. Падбярыце тэкст на рускай мове (прыкладна палову друкаванай старонкі) і выканайце наступный заданні:
Деревня была невелика, хоть и в две улицы, очень зеленая и очень яркая от цветов. Возле каждого дома георгины распахнули свои бутоны, красные, жёлтые, белые и белые с красным. Вальков подивился гигантским рябинам, что выстроились по обе стороны улицы. Щедро осыпанные багрово-спелыми ягодами, они смыкали свои вершины над узкой улочкой, образуя тенистый свод. И ещё удивили его сплетни вокруг палисадников, дворов и огородов, поделанные из старых рыбацких сетей, растянутых по кольям. Ясно, заборы чинить ему здесь не придётся, а вот маленькие, опрятные избы словно бы поджидали его: где прогнила тесовая крыша, где оттянуло вниз ставенки, где скособочилась дверь, похилилось крыльцо, завалился сараюшко. Видать, давненько не захаживали сюда плотники, а здешним жителям то ли недосуг, то ли не в навык самим подправить свои жилища. Похоже, случайный дружок не соврал, Вальков и впрямь будет тут желанным гостем.
а)перакладзіце тэкст на беларускую мову;
Вёска была невялікая, хоць і ў дзве вуліцы, вельмі зялёная і вельмі яркая ад кветак. Побач з кожнай хатай вяргіні расхінулі свае бутоны, чырвоныя, жоўтыя, белыя і белыя з чырвоным. Валькоў здзівіўся вялізным рабінам, якія выстраіліся абапал вуліцы. Шчодра абсыпаныя барвяна-саспелымі ягадамі, яны стульвалі свае вяршыні над вузкай вулачкай, утвараючы цяністы звод. І яшчэ здзівілі яго платы вакол кветнікаў, двароў і гародаў, зробленыя са старых рыбацкіх сетак, расцягнутых па калах. Зразумела, агароджы рамантаваць яму тут не прыйдзецца, а вось маленькія, ахайныя хаты нібы чакалі яго: дзе прагніла дранкавая страха, дзе адцягнула ўніз аканічкі, дзе скасабочыліся дзверы, пахіліўся ганак, заваліўся хлявок. Відаць, даўнютка не наведвалі сюды цесляры, а тутэйшым жыхарам ці то няма калі, ці то не ў навык самім падправіць сваё жыллё. Відаць, выпадковы сябрук не схлусіў, Валькоў і сапраўды будзе тут жаданым госцем.
б) назавіце фанетычныя і арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, прыстаўныя галосныя, прыстаўныя зычныя, падоўжаныя зычныя, аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова, асіміляцыя па мяккасці, звонкасці, глухкасці, свісцячых перад шыпячымі і шыпячымі перад свісцычымі і інш.), пацвярджаючы іх прыкладамі з тэксту;
Аканне: выстраіліся, рамантаваць
Яканне: невялікая, зялёная, вялізным, вяршыні, цяністы
Дзеканне: дзве, здзівіўся, здзівілі, прыйдзецца, дзе, дзверы, будзе
Цеканне: цяністы, расцягнутых, рамантаваць, адцягнула, відаць, цесляры, ці, падправіць, госцем
Прыстаўныя зычныя: вуліцы
Падоўжаныя зычныя: прыйдзецца, жыллё
Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова: звод, ўніз
Асіміляцыя па мяккасці: дзве, саспелымі, здзівілі, расцягнутых, дзверы
Асіміляцыя па звонкасці-глухкасці: вузкай, адцягнула, падправіць, выпадковы
Зацвярдзелыя зычныя: чырвоныя, жоўтыя, чырвона-чорныя, рабінам, шчодра, вяршыні, вулачкай, утвараючы, яшчэ, агароджы, рамантаваць, чакалі, дзверы, скасабочыліся, цесляры, тутэйшым, жыхарам, падправіць, жыллё, жаданым
в)выпішыце з тэксту запазычаныя словы, указваючы прыкмету запазычанасці.
Бутон (ад франц. bouton)
Заданне 2. Зрабіць графічны марфемны аналіз 5 самастойных часцін мовы, выбраных з прыведзенага тэксту.
1. Вёска
2. Зялёная
3. Расхінулі
4. Даўнютка
5. Дзве
Заданне 3. Зрабіць графічны словаўтваральны аналіз 10 самастойных часцін мовы, выбраных з прыведзенага тэксту.
1.абсыпаныя
абсыпаць + а + н (суфіксальны спосаб утварэння)
2.вяршыні
верх + ын (суфіксальны спосаб утварэння)
3.вулачкай
вуліца + к (суфіксальны спосаб утварэння)
4.цяністы
цень + іст (суфіксальны спосаб утварэння)
5.даўнютка
даўно + ютк (суфіксальны спосаб утварэння)
6.
тутэйўым тут + эйш (суфіксальны спосаб утварэння)
7.выстраіліся
вы + строіцца (прыставачны спосаб утварэння)
8.кветнікаў
кветка + нік (суфіксальны спосаб утварэння)
9.зроблены
зрабіць + л + ен (суфіксальны спосаб утварэння)
10.утвараючы
утвараць + юч (суфіксальны спосаб утварэння)
Заданне 4. Выпішыце з тэксту ўсе назоўнікі ў пачатковай форме і вызначце іх тып скланення.
Вёска I скланенне
Вуліца I скланенне
Кветка I скланенне
Хата I скланенне
Вяргіня I скланенне
Бутон II скланенне
Рабіна I скланенне
Ягада I скланенне
Вяршыня I скланенне
Вулачка I скланенне
Звод II скланенне
Плот II скланенне
Кветнік II скланенне
Двор II скланенне
Гарод II скланенне
Сетка I скланенне
Кол II скланенне
Агароджа I скланенне
Хата I скланенне
Страха I скланенне
Ганак II скланенне
Хлявок II скланенне
Цесляр II скланенне
Жыхар II скланенне
Навык II скланенне
Жыллё II скланенне
Сябрук II скланенне
Госць II скланенне
Заданне 5. Выпішыце з тэксту ўсе прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны дапасуюцца (у пачатковай форме). Вызначце разрад прыкметнікаў.
Вёска невялікая - якасны
Вёска зялёная і яркая - якасныя
Бутон чырвоны, жоўты, белы, чырвона-чорны і белы - якасныя
Вялізная рабіна - якасны
Ягада барвяна-саспелая - якасны
Вузкая вулачка - якасны
Цяністы звод - якасны
Рыбацкая сетка - прыналежны
Маленькая, ахайная хата - якасныя
Дранкавая страха - адносны
Тутэйшы жыхар - адносны
Выпадковы сябрук – якасны
Заданне 6. Запішыце наступныя лічэбнікі словамі і праскланяйце іх:
25,2 цэнтнера
Н. Дваццаць пяць цэлых дзве дзясятых цэнтнера
Р. Дваццаці пяці цэлых дзвюх дзясятых цэнтнера
Д. Дваццаці пяці цэлым дзвюм дзясятым цэнтнера
В. Дваццаць пяць цэлых дзве дзясятых цэнтнера
Т. Дваццаццю пяццю цэлымі двума дзясятымі цэнтнера
М. (аб) дваццаці пяці цэлых двух дзясятых цэнтнера
1247 вучняў
Н. Тысяча двесце сорак сем вучняў
Р. Тысячы двухсот сарака сямі вучняў
Д. Тысячы двумстам сарака сямі вучням
В. Тысячу двесце сорак сем вучняў
Т. Тысячай двумастамі сарака сямю вучнямі
М. (аб) тысячы двухстах сарака сямі вучнях
438 экзэмпляраў
Н. Чатырыста трыццаць восем экземпляраў
Р. Чатырохсот трыццаці васьмі экземпляраў
Д. Чатыромстам трыццаці васьмі экземплярам
В. Чатырыста трыццаць восем экземпляраў
Т. Чатырмастамі трыццаццю васьмю экземплярамі
М. (аб) чатырохстах трыццаці васьмі экземплярах
Пяцёра дзяцей
Н. пяцёра дзяцей
Р. пяцярых дзяцей
Д. пяцярым дзецям
В. пяцёра дзяцей
Т. пяцярымі дзецьмі
М. аб пяцярых дзецях
Паўтары лыжкі
Н. Паўтары лыжкі
Р. Паўтары лыжкі
Д. Паўтары лыжцы
В. Паўтары лыжкі
Т. Паўтары лыжкамі
М. (аб) паўтары лыжках
Заданне 7. Выпішыце з тэксту ўсе дзеясловы ў той форме, у якой яны пададзены. Вызначце спражэнне дзеяловаў.
Была I спражэнне
Расхінулі I спражэнне
Здзівіўся I спражэнне
Выстраіліся II спражэнне
Стульвалі I спражэнне
Здзівілі I спражэнне
Рамантаваць I спражэнне
Прыйдзецца I спражэнне
Чакалі I спражэнне
Прагніла I спражэнне
Адцягнула I спражэнне
Скасабочыліся II спражэнне
Пахіліўся II спражэнне
Заваліўся II спражэнне
Наведвалі I спражэнне
Падправіць II спражэнне
Схлусіў II спражэнне
Будзе I спражэнне
Заданне 8. Выпішыце з тэксту 10 словазлучэнняў. Укажыце від сувязі праведзеных словазлучэнняў.
1. Вёска невялікая – дапасаванне, поўнае
2. Вялізныя рабіны – дапасаванне, поўнае
3. Дранкавая страха – дапасаванне, поўнае
4. Тутэйшым жыхарам – дапасаваннее, поўнае
5. Здзівіўся рабінам – кіраванне, слабое
6. Стульвалі над вулачкай - кіраванне, слабое
7. Зробленыя з сетак – кіраванне, слабое
8. Даўнютка не наведваліся – прымыканне
9. Адцягнула ўніз - прымыканне
10. Шчодра абсыпаныя - прымыканне
Заданне 9. Вызначце тып кожнага сказа (у прыведзеным тэксце) паводле структуры. Для простых сказаў укажыце іх разнавіднасць паводле спосабу выражэня галоўных членаў, для складаных – іх разнавіднасць паводле спосабу сувязі.
1) Вёска была невялікая, хоць і ў дзве вуліцы, вельмі зялёная і вельмі яркая ад кветак. 2) Побач з кожнай хатай вяргіні расхінулі свае бутоны, чырвоныя, жоўтыя, белыя, чырвона-чорныя і белыя з чырвоным. 3) Валькоў здзівіўся вялізным рабінам, якія выстраіліся абапал вуліцы. 4) Шчодра абсыпаныя барвяна-саспелымі ягадамі, яны стульвалі свае вяршыні над вузкай вулачкай, утвараючы цяністы звод. 5) І яшчэ здзівілі яго платы вакол кветнікаў, двароў і гародаў, зробленыя са старых рыбацкіх сетак, расцягнутых па калах. 6) Зразумела, агароджы рамантаваць яму тут не прыйдзецца, а вось маленькія, ахайныя хаты нібы бы чакалі яго: дзе прагніла дранкавая страха, дзе адцягнула ўніз аканічкі, дзе скасабочыліся дзверы, пахіліўся ганак, заваліўся хлявок. 7) Відаць, даўнютка не наведвалі сюды цесляры, а тутэйшым жыхарам ці то няма калі, ці то не ў навык самім падправіць сваё жыллё. 8) Відаць, выпадковы сябрук не схлусіў, Валькоў і сапраўды будзе тут жаданым госцем.
1) Сказ просты, двухсастаўны
2) Сказ просты, двухсастаўны
3) Сказ просты, двухсастаўны
4) Сказ просты, двухсастаўны
5) Сказ просты, двухсастаўны
6) Сказ складаны, з рознымі відамі сувязі (пры дапамозе злучніка “а” і пры дапамозе інтанацыі)
7) Сказ складаны, складаназлучаны
8) Сказ складаны, бяззлучнікавы
Заданне 10. Вызначце стыль і тып маўлення. Абгрунтуйце свой выбар.
Стыль маўлення – мастацкі, таму што у тэксце падаецца вобразнае апісанне прадметаў.
Тып маўлення – апавяданне з элементамі апісання. У тэксце ідзе паслядоўнае выкладанне фактаў. Тэкст змяшчае ў сабе дакладную слоўную перадачу уражанняў, апісанне прадметаў.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.