Заданне 1. Падбярыце тэкст на рускай мове (прыкладна палову друкаванай старонкі) і выканайце наступный заданні:
Вокруг уже не было прежней темноты, вместе с нею исчезла прохлада. Было душно, и повсюду громоздились кирпичные и бетонные груды. Сначала Волоке показалось, что взрывом его отбросило куда-то в сторону от того места, где он дрался с немцем, но, вглядевшись в сумерки, боец узнал засыпанные щебенкой ступени, с которых он скатился сюда. Их было только шесть снизу. Повыше, упершись ребром в лестницу, застряла бетонная плита, рухнувшая с полтолка и загородившая выход. С другой стороны врезалась концом в заваленный кирпичом пол ржавая изогнутая балка. Упади она всего на каких-нибудь полметра ближе, вряд ли довелось бы теперь Волоке видеть ее.
Повернувшись, боец высвободил из щебенки руки, приподнялся, однако ноги были еще крепко чем-то прижаты. Он повернулся на бок и попробовал встать. Ноги, кажется, были целы, руки тоже, только одна сильно болела в плече. Стряхивая с себя песок и мусор, он вытащил из завала одну ногу, потом другую и сел. И тогда из груди его прорвался судорожный, неудержимый кашель. Иван захлебывался от удушья, грудь разрывалась. Пыль и песок забили, видно, все легкие.
а)перакладзіце тэкст на беларускую мову;
Навокал ужо не было ранейшай цемры, разам з ёю знікла прахалода. Было душна, і ўсюды грувасціліся цагляныя ды бетонныя груды. Спачатку Валоку здалося, што выбухам ён адкінуты кудысьці ў бок ад таго месца, дзе ён біўся з немцам, але, угледзеўшыся ў прыцемкі, баец пазнаў абсыпаныя друзам прыступкі, з якіх ён зваліўся сюды. Іх было толькі шэсць знізу. Вышэй, упёршыся рабром у лесвіцу, засела бетонная пліта, якая павалілася са столі і загарадзіла выхад. З другога боку урэзалася канцом у заваленую цэглай падлогу іржавая выгнутая бэлька. Упадзі яна ўсяго на якіх-небудзь паўметра бліжэй, наўрад ці давялося б цяпер Валоку бачыць яе.
Павярнуўшыся, баец вызваліў ад друзу рукі, прыўзняўся, але ногі былі яшчэ моцна чымсьці прыціснуты. Ён павярнуўся на бок і паспрабаваў устаць. Ногі, здаецца, былі цэлыя, рукі таксама, толькі адна вельмі балела ў плячы. Ссыпаючы з сябе пясок і смецце, ён выцягнуў з-пад завала адну нагу, пасля другую і сеў. I тады з грудзей яго прарваўся сударгавы нястрымны кашаль. Іван захліпаўся ад ўдушша, грудзі разрываліся. Пыл і пясок забілі, мусіць, усе лёгкія.
б) назавіце фанетычныя і арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, прыстаўныя галосныя, прыстаўныя зычныя, падоўжаныя зычныя, аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова, асіміляцыя па мяккасці, звонкасці, глухкасці, свісцячых перад шыпячымі і шыпячымі перад свісцычымі і інш.), пацвярджаючы іх прыкладамі з тэксту;
Аканне: прахалода, цагляныя, таго, рабром, загарадзіла, выхад, баец
Яканне: давялося, павярнуўшыся
Дзеканне: дзе, угледзеўшыся, загарадзіла, упадзі, якіх-небудзь, грудзей
Цеканне: цемры, грувасціліся, кудысьці, прыцемкі, шэсць, цяпер, бачыць, чымсьці, прыціснуты, устаць, смецце, выцягнуў, мусіць
Прыстаўныя галосныя: іржавая
Падоўжаныя зычныя: смецце, удушша
Асіміляцыя па мяккасці: знікла, грувасціліся, лесвіцу,
Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова: ад, выхад, наўрад, якіх-небудзь, з-пад
Асіміляцыя па звонкасці-глухкасці: адкінуты, абсыпаныя, лёгкія
в)выпішыце з тэксту запазычаныя словы, указваючы прыкмету запазычанасці.
Бетон (ад франц. beton)
Заданне 2. Зрабіць графічны марфемны аналіз 5 самастойных часцін мовы, выбраных з прыведзенага тэксту.
Прахалода, цагляныя, шэсць, упадзі, душна
Заданне 3. Зрабіць графічны словаўтваральны аналіз 10 самастойных часцін мовы, выбраных з прыведзенага тэксту.
прахалода пра + холад (а) (прыставачны спосаб утварэння)
цагляныя цэгла + ян (ыя) (суфiксальны
спосаб утварэння)
бетонныя бетон + н (ыя) (суфiксальны спосаб утварэння)
адкінуты адкінуць + ут (ы) (суфіксальны спосаб утварэння)
прыцемкі пры + цёмны + к (і)
(прыставачна-суфіксальны спосаб утварэння)
абсыпаныя абсыпаць + ан (ыя) (суфіксальны спосаб утварэння)
завалены заваліць + ен (ы) (суфіксальны спосаб утварэння)
выгнутая выгнуць + ут (ая) (суфіксальны спосаб утварэння)
прыціснуты прыціснуць + ут (ы) (суфіксальны спосаб утварэння)
сударгавы сударга + ав (ы) (суфіксальны спосаб утварэння)
Заданне 4. Выпішыце з тэксту ўсе назоўнікі ў пачатковай форме і вызначце іх тып скланення.
Цемра – I скланенне, прахалода – I скланенне, груда – I скланенне, выбух – II скланенне, месца – II скланенне, немец – II скланенне, друз – II скланенне, прыступка – I скланенне, рабро – II скланенне, лесвіца - I скланенне, пліта - I скланенне, столь - III скланенне, выхад - II скланенне, бок - II скланенне, канец - II скланенне, цэгла - I скланенне, падлога - I скланенне, бэлька - I скланенне, баец - II скланенне, рука - I скланенне, нага - I скланенне, плячо - II скланенне, пясок - II скланенне, смецце - II скланенне, кашаль - II скланенне, удушша - II скланенне, пыл - II скланенне, пясок - II скланенне, лёгкае - II скланенне
Заданне 5. Выпішыце з тэксту ўсе прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны дапасуюцца (у пачатковай форме). Вызначце разрад прыкметнікаў.
ранейшая цемра - адносны
цагляная ды бетонная груда – адносныя
бетонная пліта – адносны
іржавая бэлька – якасны
нага цэлая - адносны
сударгавы кашаль - адносны
Заданне 6. Запішыце наступныя лічэбнікі словамі і праскланяйце іх:
25,2 цэнтнера
Н. Дваццаць пяць цэлых дзве дзясятыя цэнтнера
Р. Дваццаці пяці цэлых дзвюх дзясятых цэнтнера
Д. Дваццаці пяці цэлым дзвюм дзясятым цэнтнера
В. Дваццаць пяць цэлых дзве дзясятыя цэнтнера
Т. Дваццаццю пяццю цэлымі дзвюма дзясятымі цэнтнера
М. (аб) дваццаці пяці цэлых дзвюх дзясятых цэнтнера
1247 вучняў
Н. Тысяча двесце сорак сем вучняў
Р. Тысячы двухсот сарака сямі вучняў
Д. Тысячы двумстам сарака сямі вучням
В. Тысячу двесце сорак сем вучняў
Т. Тысячай двумастамі сарака сямю вучнямі
М. (аб) тысячы двухстах сарака сямі вучнях
438 экзэмпляраў
Н. Чатырыста трыццаць восем экзэмпляраў
Р. Чатырохсот трыццаці васьмі экзэмпляраў
Д. Чатыромстам трыццаці васьмі экзэмплярам
В. Чатырыста трыццаць восем экзэмпляраў
Т. Чатырмастамі трыццаццю васьмю экзэмплярамі
М. (аб) чатырохстах трыццаці васьмі экзэмплярах
Пяцёра дзяцей
Н. Пяцёра дзяцей
Р. Пяцярых дзяцей
Д. Пяцярым дзецям
В. Пяцёра дзяцей
Т. Пяцярымі дзецьмі
М. (аб) пяцярых дзецях
Паўтары лыжкі
Н. Паўтары лыжкі
Р. Паўтары лыжкі
Д. Паўтары лыжцы
В. Паўтары лыжкі
Т. Паўтары лыжкамі
М. (аб) паўтары лыжках
Заданне 7. Выпішыце з тэксту ўсе дзеясловы ў той форме, у якой яны пададзены. Вызначце спражэнне дзеяловаў.
Знікла I спражэнне, грувасціўся II спражэнне, здалося I спражэнне, біўся I спражэнне, пазнаў I спражэнне, зваліўся II спражэнне, засела I спражэнне, павалілася II спражэнне, загарадзіла II спражэнне, урэзалася I спражэнне, упадзі I спражэнне, давялося II спражэнне, бачыць II спражэнне, вызваліў I спражэнне, прыўзняўся I спражэнне, павярнуўся I спражэнне, паспрабаваў I спражэнне, балела I спражэнне, выцягнуў I спражэнне, сеў II спражэнне, прарваўся I спражэнне, захліпаўся I спражэнне, разрываліся I спражэнне, забілі I спражэнне
Заданне 8. Выпішыце з тэксту 10 словазлучэнняў. Укажыце від сувязі праведзеных словазлучэнняў.
ранейшая цемра – дапасаванне, поўнае
цагляная груда – дапасаванне, поўнае
бетонная пліта – дапасаванне, поўнае
іржавая бэлька – дапасаванне, поўнае
нага цэлая – дапасаванне, поўнае
сударгавы кашаль – дапасаванне, поўнае
грувасціліся ўсюды – прымыканне
біўся з немцам – кіраванне, слабое
угледзеўшыся ў прыцемкі – кіраванне, слабое
абсыпаныя друзам – кіраванне, слабое
Заданне 9. Вызначце тып кожнага сказа (у прыведзеным тэксце) паводле структуры. Для простых сказаў укажыце іх разнавіднасць паводле спосабу выражэня галоўных членаў, для складаных – іх разнавіднасць паводле спосабу сувязі.
1)Навокал ужо не было ранейшай цемры, разам з ёю знікла прахалода. 2)Было душна, і ўсюды грувасціліся цагляныя ды бетонныя груды. 3)Спачатку Валоку здалося, што выбухам ён адкінуты кудысьці ў бок ад таго месца, дзе біўся з немцам, але, угледзеўшыся ў прыцемкі, баец пазнаў абсыпаныя друзам прыступкі, з якіх ён зваліўся сюды. 4)Іх было толькі шэсць знізу. 5)Вышэй, упершыся рабром у лесвіцу, засела бетонная пліта, якая павалілася са столі і загарадзіла выхад. 6)З другога боку урэзалася канцом у заваленую цэглай падлогу іржавая выгнутая бэлька. 7)Упадзі яна усяго на якіх-небудзь паўметра бліжэй, наўрад ці давялося б цяпер Валоку бачыць яе.
8)Павярнуўшыся, баец вызваліў ад друзу рукі, прыўзняўся, але ногі былі яшчэ моцна чымсьці прыціснуты. 9)Ён павярнуўся на бок і паспрабаваў устаць. 10)Ногі, здаецца, былі цэлыя, рукі таксама, толькі адна вельмі балела ў плячы. 11)Ссыпаючы з сябе пясок і смецце, ён выцягнуў з-пад завала адну нагу, пасля другую і сеў. 12)I тады з грудзей яго прарваўся сударгавы нястрымны кашаль. 13)Іван захліпаўся ад ўдушша, грудзі разрываліся. 14) Пыл і пясок забілі, мусіць, усе лёгкія.
1) сказ складаны, бяззлучнікавы
2) сказ складаны, складаназлучаны
3) сказ складаны, з рознымі відамі сувязі (падпарадкавальнай, злучальнай)
4) сказ просты, двухсастаўны
5) сказ просты, двухсастаўны
6) сказ просты, двухсастаўны
7) сказ складаны, бяззлучнікавы
8) сказ складаны, складаназлучаны
9) сказ просты, двухсастаўны
10) сказ складаны, бяззлучнікавы
11) сказ просты, двухсастаўны
12) сказ просты, двухсастаўны
13) сказ складаны, бяззлучнікавы
14) сказ просты, двухсастаўны
Заданне 10. Вызначце стыль і тып маўлення. Абгрунтуйце свой выбар.
Стыль маўлення мастацкі, таму што ў тэксце падаецца вобразнае апісанне падзей, прадметаў.
Тып маўлення – апавяданне з элементамі апісання. У тэксце ідзе паслядоўнае выкладанне фактаў з дакладным апісаннем прадметаў, падзей.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.