Дыдактычны матэрыял для хвiлiнак чыстапiсання па беларускай мове, 4 клас

  • docx
  • 30.05.2021
Публикация в СМИ для учителей

Публикация в СМИ для учителей

Бесплатное участие. Свидетельство СМИ сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Иконка файла материала Дыдактычны матэрыял для правядзення хвілінак чыстапісання па беларускай мове ў 4 класе.docx

Дыдактычны матэрыял для правядзення хвілінак чыстапісання па беларускай мове ў 4 класе

 

ПАЎТАРЭННЕ ВЫВУЧАНАНА Ў 3 КЛАСЕ

 

Урок 1. Правапіс галосных і зычных (с. 3-6)

п пп па по пу пэ пя пе пё пю

птушкі паўлін певень

-         Якая лішняя літара? Чаму?

-         Якія гукі абазначае літара п?

-         Дайце характарыстыку гуку [п].

-         Раздяліце галосныя літары на дзве групы?

-         Што аб’ядноўвае запісаныя словы? Якое слова лішняе?

-         Запішыце словы, падкрэсліце вядомыя арфаграмы, растлумачце іх напісанне.

-         Да слова птушкі вусна падбярыце аднакаранёвыя.

 

Урок 2. Раздзяляльныя знакі. Напісанне слоў з імі (с. 6-10)

         ь ьь ььь ль льл лььл льььл

         дзень льецца Ілья

-         Якая літара запісана? Што аб ёй ведаеце? Запішыце.

-         Прачытайце словы, назавіце лішняе.

-         Запішыце словы, вызначце колькасць гукаў і літар.

-         З якой зычнай літарай сябруе раздзяляльны ь? Падкрэсліце яе.

 

Урок 3. Склад слова. Правапіс прыставак (с.10-11)

         у уу ув ун ус ум

          услых убачыць упрыгожыць

-         Што а’ядноўвае запісаныя словы?

-         Назавіце слова, у якім усе зычныя цвёрдыя.

-         Услых -  гэта слоўнікавае слова. Што яно абазначае?

-         Растлумачце іншыя словы, запішыце, пастаўце націскі.

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Услых – уголас, каб было чутна іншым.

 

ТЭКСТ

Урок 4. Тэкст. Агульныя звесткі пра тэкст (с.13-15)

З з Зз за

заяц заяч.. зайч..ня

-         Прачытайце словы. Выдзеліце першы гук, дайце яму характарыстыку.

-         Якой літарай абазначаецца гук [з]? Запішыце першы радок.

-         Растлумачце прапушчаныя арфаграмы ў словах. Запішыце, устаўляючы патрэбныя літары, абазначце корань.

 

Урок 5. Тэкст-апавяданне і тэкст-апісанне (с.16-19)

т тт та ту ты тэ

таполя тапалёвы тапольнік

-         Які гук абазначае літара т?

-         Слова таполя перакладзіце на рускую мову. Параўнайце род назоўніка ў рускай і беларускай мове.

-         Падбярыце аднакаранёвыя словы, запішыце, падкрэсліце арфаграмы.

 

Урок 6. Тэкст-апавяданне і тэкст-апісанне (с. 20-23)

вдвдвд ва вя ве ву

в..сёлка в..сёлы в..сяліцца

- Прачытайце, назавіце аднакаранёвыя словы.

- Зрабіце гукавы аналіз слова вясёлка, перакладзіце на рускую мову.

- Спішыце, устаўляючы патрэбныя літары, пастаўце націскі.

Урок 7. План тэксту (с.24-27)

сс ссс сСс

скарынка селянін Слуцк

-         Прачытайце словы, выдзеліце першы гук.

-         Якой літарай абазначаюцца гукі [с] і [с']?. Запішыце першы радок.

-         Чаму слова Слуцк запісана з вялікай літары?

-          Складзіце сказ з гэтым словам.

-         Растлумачце сэнс слоў скарынка, селянін.

-         Запішыце словы, падкрэсліце арфаграмы.

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Скарынка – цвёрды вонкавы слой хлеба, пірага.

Селянін – жыхар сельскай мясцовасці, асноўным заняткам якога з’яўляецца апрацоўка зямлі.

Роднасныя словы:

Скарынка, скарыначка, скарынкавы.

Селянін, сялянка, сяло, сяльчанін, сялянскі, сялянства, сяльцо.

 

СКАЗ

Урок 8. Аднародныя члены сказа (с.28-31)

п П Пп пр по

прачнуцца Польшча позна

-         Чаму слова Польшча напісана з вялікай літары?

-         Зрабіце гукавы аналіз слова.

-         Выдзеліце першы гук. Дайце яму характарыстыку.

-          Якой літарай абазначаецца гук [п]? Запішыце першы радок.

-         Растлумачце сэнс слова прачнуцца.

-         Запішыце словы, падкрэсліце арфаграмы, вызначце колькасць гукаў і літар у слове прачнуцца.

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Прачнуцца – перастаць спаць, прабудзіцца.

Урок 9. Сказы з аднароднымі членамі сказа (с.32-33)

г п т р гп гт гр

гісторыя гістарычны

-         Прачытайце літары. Што іх аб’ядноўвае?

-         Назавіце літару, якая абазначае няпарны зычны гук. Дайце характарыстыку гуку [р]. Запішыце літары і спалучэнні літар.

-         Прачытайце словы. Што іх аб’ядноўвае?

-         Што вы ведаеце аб значэнні слова гісторыя з урокаў па прадмеце “Мая Радзіма Беларусь”?

-         Запішыце словы, вызначце корань.

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Гісторыя - навука, якая расказвае пра жыццё і справы нашых продкаў.

 

Урок 10. Сказы з аднароднымі членамі сказа (с. 34-37)

д ду дз дж

дождж дзень дз..ўчынка

-         Якія гукі абазначаюць спалучэнні літар дз і дж? Дайце характарыстыку гэтым гукам.

-         Прачытайце. Якія словы нельга перанесці? Чаму?

-         Запішыце, устаўляючы патрэбную літару.

-         Са словам дзяўчынка складзіце сказ з аднароднымі членамі.

 

Урок 11. Словы, якія злучаюць аднародныя члены сказа ( с. 38-41)

гр гру гры гро гра

 грымець гром град

-         Прачытайце словы. Выдзеліце першы гук. Дайце характарыстыку гуку [г].

-         Назавіце літару. Запішыце спалучэнні літар.

-         Растлумачце сэнс слоў.

-         Якое лішняе слова? Чаму?

-         Колькі складоў у слове грымець? Які склад націскны? Назавіце гукі.

-         Запішыце словы, падкрэсліце арфаграмы.

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Грымець – утвараць моцныя рэзкія гукі, грукат, шум.

Гром – грукат і трэск, якія суправаджаюць маланку ў час навальніцы.

Град – атмасферныя ападкі ў выглядзе крупінак лёду рознай велічыні.

 

Урок 12. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі (с. 42- 44)

а аа ааа А АА Аа

апенька абібок аб’язджаць

-         Што ведаеце пра літару а?

-         Запішыце спалучэнні літар.

-         Прачытайце, назавіце лішняе слова.

-         Зрабіце гукавы аналіз слова аб’язджаць.

-         Растлумачце значэнне слова абібок. Перакладзіце словы на рускую мову.

-         Складзіце сказ са словам апенька.

-         Запішыце, пастаўце націскі.

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Абібок – лежабок, гультай, лодар.

 

Урок 13. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі (с. 45- 47)

у У Уу ун

унізе увечары уранку

-         Выдзеліце першы гук у запісаных словах. Назавіце імя літары, якая абазначае гук.

-         Запішыце літары і спалучэнні літар.

-         Прачытайце словы, перакладзіце на рускую мову. Растлумачце значэнне слова ўнізе. Гэта слоўнікавае слова.

-         Вызначце колькасць складоў, назавіце націскны склад, назавіце гукі і літары.

-         Запішыце словы,  пастаўце націскі. Складзіце сказ са словам унізе.

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Унізе – у ніжняй частцы; ніжэй чаго- небудзь.

Урок 14. Замацаванне вывучанага ( с. 47-51)

е ее еее се бе

с..кунда б..рэт ахвотна

- Прачытайце, якое слова лішняе? Чаму?

- Слова ахвотна – слоўнікавае. Што яно азначае? Зрабіце гука-літарны аналіз дадзенага слова.

- На вашу думку, якая літара прапушчана у словах ?

- Напішыце літару е ў спалучэнні з іншымі літарамі.

- Запішыце словы, пастаўце націскі, падкрэсліце арфаграмы.

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Ахвотна – з ахвотай, з прыемнасцю, з радасцю.

 

СЛОВА

СКЛАД СЛОВА

Урок 15. Корань слова (с. 52-55)

к кк К Кк ка ко

каса косіць кашу

-         Прачытайце словы, выдзеліце першы гук, дайце характарыстыку.

-         Якой літарай абазначаюцца гукі [к] і [к']?

-         Запішыце літары і спалучэнні літар.

-         Што аб’ядноўвае словы?

-         Якія словы нзываюцца роднаснымі?

-         Што такое корань?

-         Запішыце словы, абазначце корань.

 

Урок 16. Прыстаўка. Суфікс (с.56-59)

з зз с сс зс

зварыць спісаць скамянелы

-         Назавіце літары? Якія гукі яны абазначаюць? Што яшчэ можаце аб іх расказаць?

-         Запішыце першы радок.

-         Прачытайце словы, назавіце лішняе, растлумачце.

-         Запішыце, выдзеліце корань і прыстаўку.

-         Успомніце, што такое прыстаўка і суфікс.

 

Урок 17. Аснова слова. Канчатак (с.60 - 62)

л Л лл ЛЛ лЛл

лес л..сы л..сны

-         Якія гукі абазначае літара л?

-         Прачытайце словы, выдзеліце першы гук? Дайце характарыстыку.

-         Запішыце першы радок.

-         Што агульнага ў запісаных словах?

-         Якое слова лішняе? Чаму?

-         Запішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары, выдзеліце корань і канчатак.

-         Успомніце, што такое канчатак?

 

Урок 18. Навучальнае сачыненне

 

Урок 19. Аснова слова. Канчатак (с.63 - 64)

к кк ка ко ку ке

кардон карагод кемлівы

-         Назавіце літару, якую будзем пісаць.

-         Прачытайце склады. Які склад лішні. Чаму?

-         Ахарактарызуйце гук [к'].

-         Запішыце першы радок.

-         Прачытайце словы, растлумачце іх значэнне.

-         Падбярыце  да слоў аднакаранёвыя, складзіце з імі сказы.

-         Спішыце, пастаўце націскі, падкрэсліце арфаграмы.

Тлумачэнне значэння слоў:

Кардон – 1) тоўстая папера асобага вырабу і рознага прызначэнне; 2) дзяржаўная граніца, мяжа.

Карагод – масавая народная гульня, якая суправаджаецца танцамі, песнямі драматычнымі дзеяннямі.

Кемлівы – чалавек, які ўсё хутка і лёгка разумее, засвойвае, здагадлівы, цямкі.

 

ЧАСЦІНЫ МОВЫ

НАЗОЎНІК

Урок 20. Назоўнік як часціна мовы (агульныя звесткі) (с.65- 68)

в В вв Вв ву ва вя

 вёска вуліца Віцебск

- Прачытайце. Чаму слова Віцебск напісана з вялікай літары?

- Выдзеліце першы гук.

- Знайдзіце слова, якое пачынаецца з гука [в].

- Колькі ў ім складоў? Назавіце націскны склад. Зрабіце гукавы аналіз.

- Слова вуліца – слоўнікавае.

- Растлумачце яго значэнне. Перакладзіце на рускую мову.

- Запішыце словы, пастаўце націскі.

Тлумачэнне значэння слоў:

Вуліца – 1) два рады дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама гэта прастора; 2) месца пад адкрытым небам у процілегласць памяшканню; 3) пераноснае значэнне асяроддзе, якое сваёй некультурнасцю, нявыхаванасцюўплывае на каго-небудзь.

 

Урок 21. Скланенне назоўнікаў  (с.69-71)

л Л ля лЛл

лыжка Лявон ледзь-ледзь

-         Якія гукі абазначае літара л?

-         Параўнайце напісанне вялікай і маленькай літары, запішыце.

-         Прачытайце, растлумачце напісанне вялікай літраы.

-         Што азначае слова ледзь-ледзь?

-         Перакладзіце слова лыжка на рускую мову, падбярыце аднакаранёвыя словы.

Тлумачэнне значэння слоў:

Ледзь - чуць, злёгку, нямнога.

 

Урок 22. Скланенне назоўнікаў  (с.72-74)

кк ка кв

калідор кватэра калісьці

-         Прачытайце, назавіце слова, у якім не супадае колькасць гукаў і літар. Зрабіце гукавы аналіз.

-         Якой літарай абазначаецца гук [к]?

-          Запішыце спалучэнні літар да канца радка.

-         Растлумачце значэнне слова калісьці.

-         Запішыце словы, падкрэсліце арфаграмы.

-         Перакладзіце словы калідор і кватэра на рускую мову. Параўнайце іх вымаўленне на беларускай мове.

 

Урок 23. Складанне тэксту па серыі малюнкаў і пытаннях

 

Урок 24. Скланенне назоўнікаў   (с. 75-76)

с сс с СС СсС св сц

сцюжа сцюдзёны свята

-         Выдзеліце ў словах першы гук.

-         Якой літарай абазначаецца на пісьме?

-         Запішыце літару с  і спалучэнні літар да канца радка.

-         Якое слова лішняе? Што яно азначае?

-         Запішыце, слова сцюдзёны разбярыце па саставе.

-         Растлумачце значэнне слова сцюжа.

Тлумачэнне значэння слоў:

Свята – урачысты дзень у гонар або ў памяць якой –небудзь выдатнай падеі, даты.

Сцюжа – моцны холад, мароз.

 

Урок 25. Назоўны склон (с. 76-78)

ж жжж жжж жа жу жэ

ж..вёла ж..вёльны

- Які гук абазначае літара ж? Што можаце пра яго расказаць?

- Запішыце першы радок.

- Прачытайце словы. У якім слове не супадае колькасць гукаў і літар? Чаму?

- Якое правіла выкарыстаеце пры напісанні слоў?

- Запішыце, падкрэсліце назоўнік.

 

Урок 26. Родны склон (с. 79 – 83)

дд дз до  дздр

дошка дзьмухавец дзядуля

-         Прачытайце, назавіце слова, якое пачынаецца з гука [д].

-         Што азначае слова? Правядзіце гука-літарны аналіз.

-         Гэта слоўнікавае слова.

-         Запішыце словы, абазначце колькасць гукаў і літар, перакладзіце на рускую мову.

Тлумачэнне значэння слоў:

Дошка – 1) плоскі,  адносна шырокі і нятоўсты кавалак дрэва, выпілаваны або вычасаны з бервяна; 2) школьная прылада, на якой пішуць мелам.

 

Урок 27. Давальны склон (с. 84 – 86)

п т пт птпт

пошта паштоўка паштальён

-         Які агульны алімент маюць запісаныя літары?

-         Якія гукі абазначаюць літары? Запішыце літары і спалучэнні літар.

-         Прачытайце словы, растлумачце іх значэнне.

-         Да якой часціны мовы адносяцца словы. Дакажыце.

-         Ці з’яўляюцца яны аднакаранёвымі? Чаму?

-         Запішыце аднакаранёвыя словы, падкрэсліце арфаграмы.

Тлумачэнне значэння слоў:

Пошта - установа для перасылкі пісем, грошай, лёгкіх грузаў, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта ўстанова.

Паштальён – паштовы служачы, які разносіць карэспандэнцыю адрасатам.

Паштоўка – паштовая картка для адкрытага пісьма; паштовая картка з якім-небудзь малюнкам.

 

Урок 28. Вінавальны склон (с. 87-90)

д Д Дд да ды ду дэ

дождж дэлегацыя Дзяніс

-         Прачытайце склады. На што ўказваюць галосныя літары?

-         Запішыце літару д і склады.

-         Якое лішняе слова? Чаму?

-         Якое слова нельга перанесці?

-         Прачытайце слова, у якім больш складоў? Які склад націскны? Колькі гукаў і літар?

-         Што азначае слова дэлегацыя?

-         Запішыце, пастаўце націск, падкрэсліце арфаграмы.

Тлумачэнне значэння слоў:

Дэлегацыя – група дэлегатаў ад якой-небудзь арганізацыі, калектыву, дзяржавы.

 

Урок 29. Творны склон ( с.91- 94)

б бб Б ББ Бб

баязлівец балбатун Барысаў

-         Прачытайце, выдзеліце першы гук, дайце характарыстыку.

-         На пісьме гук [б] абазначаецца літарай б. Запішыце маленькую і вялікую літару.

-         Растлумачце напісанне вялікай літары?

-         Прачытайце слова, у якім гукаў больш, чым літар.

-         Растлумачце значэнне слоў баязлівец, балбатун.

-         Да якой часціны мовы гэтыя словы адносяцца? Падбярыце да іх роднасныя словы.

-         Запішыце, падкрэсліце арфаграмы.

Тлумачэнне значэння слоў:

     Баязлівец- той, хто ўсяго баіцца, палохаецца.

     Балбатун – той, хто занадта многа гаворыць; выдумшчык, пляткар.

 

Урок 30. Месны склон (с. 94-97)

дж дждж джа джаджа

саджаюць саджанец джала

-         Які гук абазначае спалучэнне літар дж? Дайце характарыстыку гуку.

-         Прачытайце слова, якое пачынаецца з гэтага гуку.

-         Назавіце роднасныя словы. Растлумачце значэнне слоў.

-         Запішыце, падкрэсліце спалучэнне літар дж, пазначце часіны мовы.

Тлумачэнне значэння слоў:

Саджанец – маладая дрэвавая расліна, вырашчаная з сеянцаў або чаранкоў у гадавальніку і прызначаная для перасадкі куды-небудзь.

 

Урок 31. Замацаванне (с. 97 – 98)

Пп пПп па пр

праца працавіты старанны

-         Якое слова лішняе? Чаму?

-         Запішыце спалучэнне літар з літарай п.

-         Каго мы называем працавітым?

-         Складзіце сказ са словам працавіты.

-         Запішыце, слова працавіты разбярыце па саставе.

 

Урок 32. Назоўнікі 1, 2, 3-га скланенняў (с. 99-102)

кк Кк

калектыў карабель Крычаў

-         Параўнайце маленькую і вялікую літару. Запішыце.

-         Растлумачце напісанне вялікай літары.

-         Назавіце арфаграмы ў слове Крычаў.

-         Прачытайце слова, у якім таксама на канцы пішацца ў.

-         Што азначае гэта слова? Колькі складоў? Які склад націскны? Назавіце гукі. Слова калектыў –слоўнікавае.

-         Запішыце словы, падкрэсліце арфаграмы.

-         Перакладзіце словы на рускую мову, параўнайце вымаўленне на беларускай мове.

Тлумачэнне значэння слоў:

Калектыў – група людзей, аб’яднаных інтарэсамі, агульнай дзейнасцю.

 

Урок 33. Склонавыя канчаткі назоўнікаў 1 –га скланення ( с.102-104)

д б дб да ба ду

дз..дуля бабуля 

-         Назавіце агульныя элементы ў запісаных літарах.

-         Запішыце першы радок.

-         Прачытайце, што  аб’ядноўвае словы.

-         Да якой часціны мовы адносяцца? Дакажыце.

-         Назавіце гукі ў слове дзядуля.

-         Запішыце словы. Абазначце скланенне назоўнікаў.

-         Праскаланяйце назоўнік бабуля.

 

 

Урок 34. Склонавыя канчаткі назоўнікаў 2 –га скланення (с. 105-108)

б бб бе бя

б..роза бервяно б..рэт

         - Запішыце літару б і спалучэнні з літарай.

         - Прачытайце словы.

         - Да якой часціны мовы адносяцца? Дакажыце.

         - Якое слова лішняе? Чаму?

         - Якія літары трэба ўставіць? Чаму?

         - Слова бервяно – слоўнікавае.

         - Што азначае слова? Колькі ў ім складоў? Які склад націскны?  Назавіце гукі і літары.

         - Запішыце словы, пастаўце націск, падкрэсліце арфаграмы.

         - Са словам бервяно складзіце сказ.

Тлумачэнне значэння слоў:

Бервяно - круглы, тоўсты, ачышчаны ад галін і сучча ствол вялікага дрэва.

 

Урок 35. Склонавыя канчаткі назоўнікаў 3 –га скланення (с. 109 – 111)

м М мм Мм мМм

мыш мясцовы месца

-         Прачытайце словы, выдзеліце першы гук у кожным слове. Якой літарай абазначаюцца на пісьме гукі [м], [м']? Запішыце.

-         Назавіце роднасныя словы. Дакажыце.

-         Да якой часціны мовы адносіцца слова мыш?

-         Запішыце словы, вызначце скланенне назоўнікаў, падкрэсліце арфаграмы.

-         Праскланяйце вусна назоўнік мыш.

 

Урок 36. Кантрольны дыктант

 

ПРЫМЕТНІК

Урок 37. Прыметнік  як часціна мовы (агульныя звесткі) (с.3-5)

мл млмл меелее

мяккі мітусня Маладзечна

-         Што аб’ядноўвае літары м і л? Запішыце спалучэнні літар

-         Растлумачце напісанне вялікай літары.

-         Колькі гукаў і літар у слове Маладзечна? Чаму? Да якой часціны мовы адносіцца гэта слова?

-         Назавіце яшчэ назоўнік. Што азначае слова мітусня?

-         Зрабіце гука-літарны аналіз слова мяккі.

-         Да якой часціны мовы гэта слова адносіцца?

-         Запішыце словы, падкрэсліце прыметнік хвалістай лініяй.

-         Успомніце, што ведаеце пра прыметнік.

 

Урок 38. Залежнасць формы прыметніка ад формы назоўніка ў родзе і ліку (с. 6 - 10)

ш  шо ша шу шы

шолах шорах шоргат

-         Які гук абазначае літара ш? З якіх элементаў складаецца літара? Запішыце.

-         Прачытайце. Як можна назваць гэтыя словы? (Сінонімы)

-         Растлумачце значэнне слоў.

-         Запішыце словы, пастаўце націск.

-         Падбярыце роднасныя словы до слова шоргат.

-         Вызначце род і лік назоўнікаў.

-         Вусна падбярыце да іх прыметнікі.

 

Урок 39. Змяненне прыметнікаў па склонах. Назоўны склон (с. 10-14)

         Шш Шш

         ша..ковы ш..пш..на Шклоў

-         Растлумаце напісанне вялікай літары. Параўнайце маленькую і вялікую літару ш. Запішыце першы радок.

-         Якія прапушчаны арфаграмы?

-         Растлумачце значэнне  слова шыпшына.

-         Запішыце словы, устаўляючы патрэбныя літары, падкрэсліце хвалістай лініяй прыметнік.

-         Перакладзіце словы на рускую мову.

Тлумачэнне значэння слоў:

Шыпшына – расліна з простымі не махровымі кветкамі і са сцяблом, пакрытым калючкамі; дзікая ружа.

 

Урок 40. Родны склон (с. 14-16)

св сз сы су со

сіні сініць сінюха

-         Назавіце першую літару ў запісаных спалучэннях. Якія гукі яна абазначае.

-         Дайце характарыстыку гуку [в'].

-         Запішыце першы радок.

-         Прачытайце словы. Што ў іх агульнага? Дакажыце.

-         У якім слове не супадае колькасць гукаў і літар?

-         Растлумачце значэнне слова сінюха.

-         Запішыце словы, пазначце корань.

 Тлумачэнне значэння слоў:

Сінюха – сіняватая афарбоўка скураных пакроваў, якая сведчыць аб парушэнні кровазвароту.

 

Урок 41. Давальны склон (с.16-18)

г гг ггг ге

гераізм геройскі

-         Што ведаеце пра літару г? Якія гукі абазначае. Як называецца элемент, з якога складаецца літара? Запішыце спалучэнні літар.

-         Прачытайце словы. Растлумачце іх сэнс.

-         Запішыце, вызначце агульную частку ў словах і іх асновы.

-         Назавіце прыметнік. Дакажыце.

-         Што такое прыметнік? Што абазначае? На якія пытанні адказвае? Як змяняецца?

Тлумачэнне значэння слоў:

Гераізм – здольнасць да здзяйснення подзвігу.

Геройскі – доблесны, напроўнены гераізмам.

 

Урок 42. Вінавальны склон (с.19-21)

Гг Гг

гушчар гляджу Грыша

-         Запішыце першы радок.

-         Прачытайце словы. Што іх аб’ядноўвае? Назавіце лішняе.

-         Зрабіце гука-літарны аналіз слова гляджу.

-         Растлумачце сэнс слова гушчар.Падбярыце роднасныя словы.

-         Запішыце, падкрэсліце арфаграмы.

Тлумачэнне значэння слоў:

Гушчар – густы ўчастак лесу.

 

Урок 43. Творны склон (с. 22- 24)

зз зн зу зв зд

знаўца знатны знаць

-         З якіх элементаў складаецца літара з? Запішыце спалучэнні літар да канца радка.

-         Прачытайце словы. Дайце тлумачэнне іх сэнсу.

-         Якія гэта словы?

-         Назавіце слова, у якім ёсць мяккі зычны. Дакажыце.

-         Запішыце словы, прыметнік разбярыце па саставе.

-         Калі мы так гаворым:

Знаць як свае пяць пальцаў – дасканала, усебакова

Тлумачэнне значэння слоў:

Знатны – вядомы.

Знаўца – чалавек, які валодае тонкім разуменнем чаго-небудзь альбо вялікімі пазнаннямі ў якой-небудзь галіне.

Знаць – мець звесткі аб чым-небудзь.

 

Урок 44. Месны склон (с.25-27 )

зз ззз ЗЗ ЗЗзЗЗ

зачапілася зачапіцца Заслаўе

-         З якіх элементаў складаецца маленькая (вялікая) літара з? Запішыце спалучэнні літар.

-         Прачытайце, назавіце назоўнік. Чаму слова напісана з вялікай літары? Зрабіце гука-літарны аналіз.

-         Растлумачце значэнне астатніх слоў.

-         Запішыце, падкрэсліце арфаграмы.

Тлумачэнне значэння слоў:

Зачапіць – 1) захапіць, падчапіць (кручком, пятлёй); 2) пачаць гаворку, размову; 3) зрабіць шкоду, папсаваць.

Зачапіцца – закрануўшы што-небудзь, страціць магчымасць рухацца.

 

Урок 45. Скланенне прыметнікаў у множным ліку (с.28-30)

Гг Гр гр

гараджане гарадзішча Гродна

-         Прачытайце, назвіце слова, у якім менш складоў.

-         Выдзеліце першы гук, дайце характарыстыку.

-         Якой літарай абазначаецца гук на пісьме? Запішыце.

-         Растлумачце сэнс слоў.

-         Зрабіце гука-літарны аналіз слова гараджане.

-         Гараджане - слоўнікавае слова.

-         Перакладзіце на рускую мову. Параўнайце вымаўленне. Падбярыце слоўнікавыя словы.

-         Запішыце, пастаўце націск, падкрэсліце арфаграмы.

-         Складзіце сказ са слоўнікавым словам.

Тлумачэнне значэння слоў:

Гараджане – жыхары горада.

Гарадзішча – месца, дзе захаваліся астаткі старажытнага пасялення.

Роднасныя словы:

Гараджане, гараджанін, гараджанка, горад, гарадок, гарадскі.

 

Урок 46. Навучальны пераказ

 

ЗАЙМЕННІК

Урок 47. Займеннік як часціна мовы ( с. 33- 35)

ле ло лу лееел

летапіс лодар Лідзія

Тлумачэнне значэння слоў:

Летапіс- пагадовы запіс гістарычных падзей у старажытныя часы; кніга з такімі запісамі; хроніка, гісторыя чаго-небудзь.

Лодар- той, хто не хоча працаваць, гультай.

 

Урок 48. Займеннік як часціна мовы (с. 36-39)

пт птпт па

памочнік патрэба памагаты

Тлумачэнне значэння слоў:

Памочнік – той, хто памагае каму-небудзь.

Патрэба – неабходнасць чаго-небудзь.

Памагаты- той, хто памагае каму-небудзь.

 

Урок 49. Займеннікі 1, 2, 3-й асаобы (с.39-41)

б бб ба бе бл

балерына бліскаць бадзёры

Тлумачэнне значэння слоў:

Балерына- артыстка балета; танцоўшчыца.

Бадзёры – поўны сіл, энергіі, дзйнасі, жвавасці.

 

Урок 50. Змяненне асабовых займеннікаў па склонах (с.42-44)

мм мя му мв

морква мокры мы

 

Урок 51. Змяненне асабовых займеннікаў па склонах ( с.45-47)

лл лы лу ло

луг лугавы

 

Урок 52. Навучальны пераказ

 

ДЗЕЯСЛОЎ

Урок 53. Дзеяслоў як часціна мовы ( с. 50-53)

с С СС

стогн стогнуць Святлана