ГУЛЬНЯ – ПАДАРОЖЖА “ВАНДРОЎКА ПА РОДНАЙ БЕЛАРУСІ”
Мэта: фарміраваць пазітыўныя адносіны да Рэспублікі Беларусь, павагу і цікавасць да гісторыі і традыцый сваёй краіны, папоўніць веды аб Беларусі.
Рэквізіт:маршрутныя лісты для каманд-удзельніц;пытанні да кожнай станцыі; лісточкі, на якіх напісаны прозвішчы беларускіх паэтаў.
Музыкальнае суправаджэнне: мелодыя песні “Завешся ты ласкава Белай Руссю”/муз. Л.Захлеўнага, сл. І.Лучанка/
Вядучы:/на фоне мелодыі “Завешся ты ласкава Белай Руссю”/
О,Беларусь, майго народа сэрца,
Твой гулкі рытм нікому не спыніць.
У вернасці Айчыне не клянецца,
Той, хто не можа без яе пражыць.
Мяне ты і вучыла, і лячыла,
Я пра цябе спяваю зноў і зноў.
Мая зеленакрылая Айчына,
Краіна бессмяротных курганоў.
Зямля бацькоў – жыцця крыніца. Менавіта тут, ля парога бацькоўскага дома, і пачынаецца наша з вамі агульная Радзіма – Рэспубліка Беларусь. І не важна, жывеш ты ў вялікім горадзе, ці ў маленькай вёсачцы. Толькі пад небам роднай Беларусі вы можаце знайсці сваё месца, раскрыць свае здольнасці, прынесці карысць грамадству, адчуваць сябе сапраўднымі патрыётамі Беларусі.
Дарагія сябры! Сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа па нашай роднай Беларусі. Сёння вы адначасова праверыце свае веды і пазнаеце шмат новага і цікава пра Беларусь. Для гэтага вам неабходна пераадолець 12 станцый, якія указаны ў вашых маршрутных лістах. Я запрашаю да мяне камандзіраў ад кожнай группы для атрымання маршрутных лістоў.
У добры шлях!
1.Станцыя “Гарады Беларусі”
1.Горад Беларусі, які носіць жаночае імя./Ліда/
2.Горад, ў якім схавалася слова “слон”./Слонім/
3.Горад, які першы прыняў бой у пачатку Вялікай Айчыннай вайны./Брэст/
4.Горад, які мае пушыстае імя./Пухавічы/
5.Горад, які мае мужчынскае імя./Барысаў/
6.Горад, назва якога звязана з назвай пушнога звярка, які водзіцца ў Беларусі./Бабруйск/
7.Гарады, якія адрозніваюцца адной буква./Мінск,Пінск/
8.Адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі./Полацк/
9.Горад,у гонар якога Сімяон Полацкі ўзяў сабе прозвішча./Полацк.Ён там нарадзіўся/
10.Старыжытны горад, у якім нарадзіўся Францыск Скарына./Полацк/
11.Сталіца Рэспублікі Беларусь./Мінск/
2.Станцыя “Экалагічная”
1.Назавіце самыя вялікія рэкі Беларусі./Днепр,Неман, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Сож, Бярэзіна/
2.Якая рыба мае змеявідную форму і жыве ў азёрах Віцебшчына./Вугор/
3.Назавіце жывёлу беларускіх лясоў – сімвал Беларусі./Зубр/
4.Чкі абласны цэнтр Беларусі ўзяў назву ад брозавай кары./Брэст/
5.Якая птушка можа зрабіць гняздо на страхе хаты./Бусел/
6.Якія птушкі з’яўляюцца ўрачамі лесу./Дзяцел, сініца, попаўзень/
7.Якіх птушак называюць гарадскімі жыхарамі./Вераб’ёў/
8.Якую расліну называюць сябрам таго, хто ідзе пешшу./падарожнік/
9.Якія вы ведаеце нацыянальныя паркі Беларусі./Прыпяцкі, Нарачанскі, Белавежская пушча, Браслаўскія азёры/
10.Навошта ў краіне ствараюцца прыродаахоўчыя тэрыторыі./Для аховы рэдкіх відаў жывёл і раслін, якія занесены ў Чырвоную Кнігу рэспублікі Беларусь/
11.Назавіце рыб, якія жывуць у рэках Беларусі./Карась, шчупак, судак, налім,ерш, акунь і інш./
3.Станцыя “Чым і кім славіцца мой край”
1.Хто такі Ф.Скарына./Першадрукар/
2.Якіх вядомых гістарычных асоб Беларусі вы ведаеце./Рагвалод, Кірыла Тураўскі, Ефрасіння Полацкая і г.д./
3.Якую выдатную дату адзначаюць Беларусы 3 ліпеня./Дзень незалежнасці/
4.Якога колеру было адзенне беларусаў у старажытнасці./Белага/
5.Назавіце абласныя цэнтры Беларусі./Мінск, Гродна, Гомель, Магілёў, Віцебск, Брэст/
6.Назавіце самы старажытны горад Беларусі./Полацк. Ён заснаваны ў 862 годзе/
7.У якім горадзе адбываецца фестываль “Славянскі базар”./У Віцебску/
8.Назавіце нацыянальную скарбніцу, якая сёння з’яўляецца сімвалам Беларусі./Нацыянальная бібліятэка/
9.Назавіце першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага./Навагародак/
10.Хто напісаў паэму “Песнь пра зубра”./М.Гусоўскі/
11.Назавіце імя першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь./А.Р.Лукашэнка/
4.Станцыя “Дзякуй дзеду за Перамогу”
1.Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна./22 чэрвеня 1941 года/
2.Назавіце дату вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў г.Мінска./3 ліпеня 1945 года/
3.Назавіце гарады-героі./Мінск,Брэская крэпасць, Ленінград, Севастопаль, Курск, Кіеў, Адэса, Наварасійск, Тула, Керч, Сталінград/
4.Хто такі бацька Мінай./Камандзір партызанскага атрада/
5.Колькі беларусаў загінула ў гады Вялікай айчыннай вайны./Кожны чацвёрты/
6.Назавіце дзень перамогі над фашысцкай Германіяй./9 мая 1945 года/
7.Якіх піянераў-герояў вы ведаеце./Л.Голік, М.Казей, З.Партнова, В.Коцік/
8.Што сімвалізуе помнік Курган Славы./Яднанне 4 франтоў/
9.Як называецца мемарыяльны комплекс, які ўшаноўвае памяць пра мірных жыхароў, спаленых фашыстамі вёскі./Хатынь/
10.Што такое “рэйкавая вайна”./У гады вайны партызаны праводзілі аперацыі па падрыве чыгункі/
11.Як называлася аперацыя па вызваленню Беларусі./Багратыён/
5.Станцыя “Што ты ведаеш пра Беларусь”
1.Назавіце асноўны закон Беларусі./Канстытуцыя РБ/
2.Што ўвасабляюць сцяг, герб, гімн Беларусі./Радзіму/
3.Якім колерам нашы продкі размалёўвалі шчыты./Чырвоным/
4.Расліна, якая з’яўляецца сімвалам працы і дабрабыту./Лён/
5.Якія прадметы адзення ў даўніну з’яўляліся адметнымі рысамі знатных людзей./Чырвоная шапка, чырвоныя боты/
6.Колькі колераў мае беларускі сцяг./Тры - зялёны, чырвоны,белы/
7.Якія кветкі маюцца на беларускім гербе./Канюшына, лён/
8.Назавіце Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь./15 сакавіка/
9.Дзень дзяржаўнага сцяга і герба Рэспблікі Беларусь./Другая нядзеля мая/
10.Як называецца галоўная песня краіны./Гімн/
11.Якія краіны з’яўляюцца суседзямі Беларусі./Польша, Літва,Латвія, Расія, Украіна/
6.Станцыя “Мая Кругляншчына”
1.Назавіце год заснавання Круглага./1524/
2.Дата вызвалення Круглянскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў./28 чэрвеня 1944 года/
3.Назавіце мастака, які жыў у вёсцы Лыскаўшчына./Неўраў М.В./
4.Вядомы генерал царскай арміі, які пахаронены ў весцы Тубышкі./М.Р.Чарняеў/
5.Дзе пахаваны герой Савецкага Саюза А.С.Лукашэвіч./в.Глубокае/
6.Назавіце год адкрыцця раённага гісторыка – краязнаўчага музея./1991/
7.Як назву носіць помнік у гонар падпольшчыкаў,які знаходзіцца ў гарадскім парку./АБЗВР – аганізацыя барацьбы за вызваленне Радзімы/
8.Імя заслужанага будаўніка РБ, кіраўніка ПМК-266б/М.В.Патрончык/
9.Якую назву носіць галоўная вуліца г.п.Круглага./Савецкая/
10.Што вырабляе народны майстар А.А.Харкевіч./Музыкальныя прылады/
11.Як называеццца вядомае возера каля в.Шапялевічы./Хотамле/
7.Станцыя “Казачная”
1.Якімі словамі пачынаецца казка “КурачкаРаба”./Жылі-былі дзед і баба. Была ў іх курачка Раба/
2.Што казала Каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з пашы./Нідзе не была, нічога не ела, нічога не піла.толькі як беглда праз масток,ухапіла кляновы лісток/
3.Якімі словамі заканчваецца казка “Як курачка пеўніка ратавала”/”Ку-ка-рэ-ку!Чуб-чубатка-маладзец! Тут і казцы канец”/
4.З якой казкі гэтыя радкі? Хто яе напісаў?
З доўгімі вусішчамі,
З чорнымі вачышчамі,
Зыркімі,лупатымі,
З лапамі рагатымі,
Шырачэзнымі ў шыі,
Клешні во якія!/Я.Колас.Рак-вусач”/
5.то адправіў тэлеграму?
а/Гэй,каза,збірай манаткі,
Уцякай хутчэй ты з хаткі.
Бовунь дзед ідзе,
Ён касу нясе./Каза-манюка/
б/Карова,карова,дай масла!
Пеўнік ляжыць, не дыхае,бабінкай падавіўся.
/Як курачка пеўніка ратавала/
в/”Я ад бабкі ўцёк,я ад дзедкі ўцёк,
А ад цябе,ліса, і падаўна уцяку” /Калабок/
6.Успомніце казкі,персанажам якіхз’яўляецца лісіца/”Воўк і лісіца”, “Мужык, воўк і ліса”, Зайкава хата”, “Коцік,пеўнік і ліса”, “Як хто звяроў напалохаў”/
7.Каму належаць гэтыя рэч?/вядучы паказвае/
а/Яйка/курачка Раба/
б/Іголка/Кашчэй Бессмяротны/
в/Чаравічок/Папялушка/
г/Каласок/Пшанічны каласок/
д/Боты /Кто у ботах/
е/Парасон/Старуха Шапакляк/
8.Станцыя “Мова маёй бабулі”
Вядучы: На гэтай станцыі мы з вамі звернемся да народнай мудрасці.Гэта прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы, якія робяць нашу мову больш яркай і каларытгнай.Я буду гаварыць пачатак прыказкі, а вы – яе заканчэнне.
Ваўкоў баяцца …/у лес не хадзіць/
У чужым воку саломку бачым…/у сваім бервяна не заўважаем/
Хто апарыцца на малацэ…/той і на ваду дзьмухае/
Было б балота…/а чэрці знойдуцца/
Век жыві…/век вучыся/
Гром не грымне…/мужык не перахрысціцца/
Гультай за работу…/мазоль за руку/
Каб ведаў,дзе павалішся…/то саломкі падаслаў бы/
З ваўкамі жыць…/па-воўчаму выць/
Бадлмвай карове…/бог рагоў не дае/
Ведае кошка…/чыё сала з’ела/
Добрая слава на палічцы ляжыць…/а рэнная па дарожцы бяжыць/
9.Станцыя “Спяваем разам”
Удзельнікі пяваюць беларускія песні, якія павінны адгадаць па першым акордам мелодыі, і праспяваць прыпеў.
10.Станцыя “Гульнёвы падворак”
Гульня “Пеўні”
Удзельнікі закладваюць рукі за спіну, падгінаюць адну нагу і,скачучы на другой, штурхаюць праціўніка грудзьмі або плячом. Той, хто страціў раўнавагу і стаў на зямлю дзвюма нагамі, выбывае з гульні.
Гульня “Воўк і каза”
Дзеці выбіраюць ваўка і казу. Астатнія –пастухі.Пастухі бяруцца за рукі, рухаюцца па кругу, у сярэдзіне якога знаходзіцца каза. Воўк павінен злавіць казу. Прабрацца ў сярэдзіну круга воўк можа толькі праз вароты, калі два пастухі, якія знаходзяцца побач, падымуць рукі ўверх. Калі воўк зловіць казу, яна становіцца ваўком, а адзін з пастухоў становіцца казой.
Гульня “Самы кемлівы”
Абазначаюцца месцы /лес, балота, поле/. Дзеці становяцца ў ў шарэнгу, вядучы называе расліны /гэта могуць быць – авёс, чарот, пшаніца,сасна,ландыш. Кукуруза і г.д./ Дзеці павінны па чарзе бегчы ў той бок,дзе расце гэта расліна.
11.Станцыя “З крыніц спрадвечных”
Удзельнікі выбіраюць лісточкі, на якіх напісаны прозвішчы беларускіх паэтаў. Ім неабходна прачытаць па аднаму вершу выбранага аўтара.
Падвядзенне вынікаў гульні адбываецца ў актавай зале, пасля таго, як каманды пройдуць усе станцыі.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.