Игра -викторина "Мая чароуная Беларусь"
Оценка 5

Игра -викторина "Мая чароуная Беларусь"

Оценка 5
docx
30.05.2021
Игра -викторина "Мая чароуная Беларусь"
Игра-викторина Мая чароуная Беларусь.docx

         Гульня-віктарына “Мая чароўная Беларусь”

Мэты:     праверыць веды вучняў пра сваю Радзіму;

                 развіваць пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці;

                 выхоўваць любоў да сваёй Радзімы.

                                                    Ход віктарыны

Гучыць запіс песні “Мой родны кут”

Вучань (чытае верш Васіля Віткі “Беларусь”)       

На карце вялікага свету                                            

Яна, як зялёны лісток,                                                            

Песня гарачага лета,                                                 

Крынічнай вады глыток,                                             

Адвечная калыханка,                                                           

Душы запаветны куток,                                                       

Трапеча гарачым ранкам                                                  

На дрэве нястомны лісток.                                            

А ў навальніцу б’ецца,                                                    

Небачны паміж лісця,                                                       

Як роднае матчына сэрца,                                                 

Што мне даражэй жыцця.                                                 

                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                              

Вядучы: Добры дзень, сябры! У нашай віктарыне прымуць удзел дзве каманды: каманда “Васілінка” і каманда “Несцерка”. Ацэньваць конкурсы будзе кампетэнтнае журы.

Першы конкурс “Мастакі зямлі беларускай”

Зараз на момант вы,рабяты,будзеце мастакамі, але маляваць прапаную не алоўкамі,а словамі. Трэба “ намаляваць” карціну пра нашу Беларусь.Кожнае прыгожае слова трэба растлумачыць.Заданні каманды выконваюць па чарзе.За кожны правільны адказ 1 бал.

Сінявокая. У нас шмат прыгожых рэк і азёр,а яшчэ ў беларусі сінія вочы.У полі сінія васількі.

Зялёная: Шмат лясоў,палёў,лугоў.

Дружалюбная: Беларусы-народ дружалюбны і гасцінны.На вуліцах нашых гарадоў можна ўбачыць людзей з розных краін.

Лепшая:  Таму, што гэта наша Радзіма.

Белая Русь:  Белы колер-колер дабра і чысціні.У пакоях беларусаў шмат белага: белыя сцены, белыя фіранкі на вокнах, белы абрус на стале.Здаўна беларусы любілі апранацца ў белыя льняныя кашулі.

Прыгожая:  У нас прыгожыя гарады і вёскі,вельмі цудоўная прырода.

Працавітая:  У Беларусі жывуць працавітыя людзі,якія робяць шмат патрэбных рэчаў.

Лясная:  Шмат лясоў,бароў,пушчаў.

Дзівосная:  У нас дзівосныя вырабы з саломы,з гліны,драўляныя цацкі,вышываныя ручнікі.

Шчодрая:  Наша краіна дапамагае народам іншых краін у цяжкія гадзіны.

Партызанская:  У гады Вялікай Айчыннай вайны ў беларускіх лясах знаходзілася шмат партызанскіх атрадаў,якія змагаліся супраць нямецкіх захопнікаў.

Вядучы: Пакуль журы падводзіць вынікі першага конкурсу , мы прапануем вашай увазе мультымедыйную прэзінтацыю “Прыгажосць прыроды Беларусі”

(мультымідыйная прэзінтацыя “Мая Беларусь”)

Слова паважанаму журы.

Вядучы:  Наша краіна вельмі цудоўная і прыгожая.Аб яе прыгажосці напісана шмат вершаў беларускімі паэтамі. А значыць наступны “Конкурс на лепшага чытача”. Кожны чытач можа прынесці сваёй камандзе да 5 балаў.

 

Песня

 

Вядучы:  Дадзім слова журы

Вядучы:  Наступны конкурс называецца “Падумай і адкажы” .Па чарзе кожнай камандзе буду задаваць пытанне.Калі каманда не можа адказаць на пытанне,на яго адказвае другая каманда.За кожны правільны адказ-1 бал.

1.  Як можна назваць Беларусь па іншаму? ( Краіна,Бацькаўшчына,Айчына)

2.  Назавіце сталіцу Рэспублікі Беларусь? (Мінск)

3.  Назавіце прэзідэнта краіны?  ( Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка)

4.  З якімі краінамі мяжуе Беларусь? (Літва, Латвія,Польшча, Україна, Расія)

5.  Чаму беларусаў называюць бульбашамі? (Бульба – другі хлеб беларусаў,самая любімая страва)

6.  Якое возера называюць у нас “Беларускім морам”? ( Возера Нарач)

7.  Назавіце самую вялікую раку Беларусі.(Днепр)

8.  Назавіце,якія колеры на беларускім сцяге? ( Чырвоны,зялёны,белы)

9. Якіх славутых людзей Беларусі вы ведаеце? ( Ефрасіння Полацкая,Сімеон Полацкі,Францыск Скарына,Кірыла Тураўскі)

10.  Якіх беларускіх паэтаў і пісьменнікаў вы ведаеце? (Янка Купала,Якуб Колас,Максім Багдановіч,Пятрусь Броўка)

Вядучы:  Зноў слова журы

 

Вядучы: А зараз даведаемся як нашы ўдзельнікі ведаюць назвы беларускіх гарадоў. А па гэтаму наступны конкурс “Горад  Беларусі”

Кожнай камандзе трэба напісаць назву горада,якая пачынаецца з вызначанай літары. За кожны правільны адказ-1 бал.

Г – Гродна                                          Б - Барысаў

О – Орша                                            Е - Ельск

Р – Рагачоў                                         Л - Лепель

А – Асіповічы                                     А - Ашмяны

Д – Добруш                                        Р – Рэчыца

                                                              У – Ушачы

                                                              С – Слонім

                                                              І – Івацэвічы

 Вядучы:   Журы падводзіць вынікі,а гледачам прапаную  крыжаванку  “Запішы слова”.

У клеткі па гарызанталі запішыце словы (назвы раслін),якія пачынаюцца з пэўных літар.

Д

 

 

 

 

 

Л

 

 

 

 

С

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

П

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

 

 

Дуб,ліпа,саснабяроза,рамонак,пралеска.

Вядучы:  Слова паважанаму журы.

 Генадзь Бураўкін  “Рэкі Беларусі”

З маленства сэрцам я ірвуся

Ткаць песні з вашых паясоў,

О,рэкі,рэкі Беларусі

Сярод лугоў,сярод лясоў!

Як мне салодка з вас пілося!

Як сняцца,што ні гавары,

І вашы завадзі,і плёсы,

І лугавіны і віры,

І ластаўкі на вашых кручах,

Цень ад вербаў і бяроз,

Ля берагоў – аір пахучы,

Чарот і талака стракоз.

Вядучы:   Рабяты,а ці ведаеце вы назвы рэк,якія працякаюць па тэрыторыі Беларусі? Ведаеце,ну тады праверым. Наступны конкурс  “Рэкі і азёры Беларусі” . Трэба разгадаць крыжаванку,якая ляжыць у вас на сталах.Калі ўсе рэкі ў крыжаванцы будуць названы правільна,то ў выдзеденым слупку вы прачытаеце назву самага вялікага возера Беларусі.За кожны правільны адказ 1 бал.

1

 

 

 

 

 

 

 

 

2

 

 

 

 

 

 

 

3

 

 

 

 

 

4

 

 

 

 

 

5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.     Галоўны прыток Дняпра.

2.     Прыток Заходняй Дзвіны,бярэ пачатак у Літве.

3.     Самая вялікая рака нашай рэспублікі.

4.     Рака,якая пачынаецца ў Мінскай вобласці,працякае праз горад Гродна.

5.     Невялікая рэчка,якая ўпадае ў Заходнюю Дзвіну.

 Адказы: 1. Бярэзіна.2. Дзісна.3. Днепр.4. Нёман.5. Ушача.

У выдзеленым слупку – Нарач.

Вядучы:  А ў нас конкурс загадак

1.  Сам драўляны,а галава жалезная.   (Малаток).

2.  Ляжыць паленца,а ў сярэдзіне сэрца. (Аловак).

3.  Румяны піліп да палкі прыліп.  (Яблык).

4.  Хто гаворыць на ўсіх мовах? (Язык ці рэха).

5.  Кругленькі,маленькі,а за хвост не падымеш. (Клубок).

6.  Што за рэч: паглядзіш на яе – сябе ўбачыш? (Люстэрка).

7.  Белае поле,чорнае насенне,хто яго сее,той разумее. (Кніга).

8.  Ходзіць,скача па пакоі дзед з доўгаю барадою,як няма чаго рабіць,у куце тады стаіць.  (Венік).

9.  Есці век яна не просіць,хоць зубоў і многа мае,як працуе сыпле проса,весела спявае.  (Піла).

10.  Дровы нарыхтоўвае працаўніца дбайная,галава сталёвая,тулава – драўлянае. (Сякера).

 

Вядучы:  Журы правярае правільнасць адказаў  крыжаванцы,а мы працягваем нашу гульню.

 

Вядучы: Ведаць,паважаць,любіць і берагчы сваю мову павінен кожны чалавек.Як вы авалодалі беларускай мовай мы зараз пабачым. Конкурс “Перакладчыкі”. За кожны правильны адказ – 1 бал.

 

 Каманда “Васілінка”                                                         Каманда “Несцерка”

Ветка –                                                                                         Почва -

Интересно –                                                                                Каменщик -                                                                              

Карандаш –                                                                                 Подсолнух -

Художник –                                                                                  Ёжик -

Направление -                                                                            Белка –

 

Вядучы:  Слова журы.

 

Вядучы: Наступны конкурс “Добры знаўца прыроды”. За адну хвіліну кожная каманда павінна запісаць 6 споў: каманда “Васілінка” – назвы птушак, каманда “Несцерка” – назвы жывёл.

Шпак -                                                           Зубр -

Ластаўка -                                                     Лось -

Дзяцел -                                                        Воўк -

Бусел -                                                           Ліса -

Зязюля  -                                                       Карова -

Верабей  -                                                     Вавёрка -

 

Вядучы: Дадзім слова журы.

 

Вядучы: Багата наша мова на прыказкі і прымаўкі. Апошні конкурс “Прыказкі і прымаўкі”. Кожнай камандзе трэба па пачатку знайсці працяг прыказкі.

 

Каманда “Васілінка”

1.     Не ўсякі добры кут чалавеку ……………………..(бацькаўшчына).

2.     Няма смачнейшай вадзіцы,як з роднай ………………(крыніцы).

3.     Радзіма – матка,чужына - ……………….(мачыха).

4.     Свая хатка – як родная ………………………(матка).

5.     У гасцях добра,а дома …………………..(лепш).

6.     Усякая птушка сваё гнязздо ……………..(бароніць).

7.      Хто страціў Радзіму,той плача ўсё …………………..(жыццё).

 

Каманда “Несцерка”

1.     Чалавек без Радзімы,што салавей  без ………………(песні).

2.     Бацькаўшчыну не купляюць і не ………………(прадаюць).

3.     Дарагая тая матка,дзе радзіла мяне …………………(матка).

4.     Для ўсякай птушачкі сваё гняздо  ……………………(міла).

5.     Ідзі ў родны край,там і пад елкаю ………………(рай).

6.     У родным лесе і куст …………….(родны).

7.      Кожнаму свій куток ……………..(мілы).

 

Вядучы:  Праверым,як каманды паспяхова справіліся з заданнем.

Слова журы. Пераможцы атрымоўваюць граматы і прызы.

Песня

 


Васіль Жуковіч “Беларус”

Белы ручнік мой, белы абрус,

Сам я няцёмны душою?

Хто ў белым свеце я?

Я – беларус, -

Будзьце знаёмы са мною.

Дружбу цаню і гатовы дружыць

Я ці не з цэлым сусветам.

Свету адкрыты,хачу вольна жыць,

Добрым служыць запаветам.

Яркая зорка надзеі гарыць,

Торыцца шлях наш вякамі.

Шчасце трывалае можна стварыць

Толькі сваімі рукамі.

Можна ў далёкіх краінах пабыць –

Хай там марскіх а ці горных…

Нельга радзімых мясцінаў забыць,

Фарбаў лясных і азёрных.

Пасябраваць можна з мовай чужой,

Ёю валодаць свабодна;

Нельга адно здрадзіць роднай сваёй

І адрачыся ад роднай.

Белы ручнік мой,белы абрус.

Вышыла мама кашулю.

Не прамяняю сваю Беларусь –

Не выбіраю матулю.


 

Вядучы:  Ну вось і падыйшла да завяршэння наша гульня – віктарына.Вы вельмі добра ўдзельнічалі ў гульні. Вялікі вам дзякуй.А з якім настроем вы працавалі? Пакажыце.

Да новых сустрэч.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

Гульня-віктарына “Мая чароўная

Гульня-віктарына “Мая чароўная

Прыгожая: У нас прыгожыя гарады і вёскі,вельмі цудоўная прырода

Прыгожая: У нас прыгожыя гарады і вёскі,вельмі цудоўная прырода

Вядучы: Зноў слова журы

Вядучы: Зноў слова журы

Як сняцца,што ні гавары, І вашы завадзі,і плёсы, І лугавіны і віры, І ластаўкі на вашых кручах,

Як сняцца,што ні гавары, І вашы завадзі,і плёсы, І лугавіны і віры, І ластаўкі на вашых кручах,

Што за рэч: паглядзіш на яе – сябе ўбачыш? (Люстэрка)

Што за рэч: паглядзіш на яе – сябе ўбачыш? (Люстэрка)

Свая хатка – як родная ………………………(матка)

Свая хатка – як родная ………………………(матка)

Игра -викторина "Мая чароуная Беларусь"

Игра -викторина "Мая чароуная Беларусь"

Игра -викторина "Мая чароуная Беларусь"

Игра -викторина "Мая чароуная Беларусь"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
30.05.2021