Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района
Оценка 4.6

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Оценка 4.6
Исследовательские работы
doc
география
10 кл
13.11.2018
Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района
Работа.doc
X областной конкурс работ исследовательского характера (конференция) учащихся по учебным предметам «Хрустальная Альфа» Секция «География» Ў ТАПАНІМІІ ІЎЕЎСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ ПАРНЫЯ НАЗВЫ  Автор работы: Бутрим Владислав Станиславович, 10 класс,  государственное учреждени образования  “Учебно­педагогический комплекс Лелюкинский детский сад­средняя школа, +375­29­59­59­631 Руководитель работы: Баланович Ольга Генриховна,  учитель географии,  государственное учреждени образования  “Учебно­педагогический комплекс  Лелюкинский детский сад­средняя школа” 2018 ЗМЕСТ X областной конкурс работ исследовательского характера (конференция) учащихся по учебным предметам «Хрустальная Альфа»........................................1 Секция «География».........................................................................................1 ПАРНЫЯ НАЗВЫ Ў ТАПАНІМІІ ІЎЕЎСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ...................................................................................................................1 Автор работы: Бутрим Владислав Станиславович, 10 класс, государственное учреждени образования “Учебно­педагогический комплекс Лелюкинский детский сад­средняя школа, +375­29­59­59­631...............................1 Руководитель работы: Баланович Ольга Генриховна, учитель географии, государственное учреждени образования “Учебно­педагогический комплекс Лелюкинский детский сад­средняя школа”...............................................................1 ЗМЕСТ................................................................................................................2 .............................................................................................................................3 УВОДЗІНЫ.........................................................................................................4 АСНОЎНАЯ ЧАСТКА. ПАРНЫЯ НАЗВЫ Ў ТАПАНІМІІ ІЎЕЎСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.......................................................................6 ЗАКЛЮЧЭННЕ...............................................................................................10 СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ..............................................................11 ДАДАТАК 1.....................................................................................................12 ДАДАТАК 2.....................................................................................................13 ДАДАТАК 3.....................................................................................................14 ДАДАТАК 4.....................................................................................................15 ДАДАТАК 5.....................................................................................................16 ДАДАТАК 6.....................................................................................................17 ДАДАТАК 7.....................................................................................................18 ДАДАТАК 8.....................................................................................................19 2 3 УВОДЗІНЫ “Тапаніміка – гэта мова зямлі, а зямля ёсць кніга, дзе гісторыя чалавецтва запісана ў геаграфічнай наменклатуры”, ­ пісаў у першай палове XIX  стагоддзя вядомы     журналіст   і   этнограф     Мікалай   Іванавіч   Надзеждзін.       Жаданне прачытаць гэту “кнігу” ўзнікла ў чалавека з даўніх часоў. Яшчэ ў антычныя часы з’явілася   традыцыя   суправаджаць   геаграфічныя   і   гістарычныя   сачыненні тлумачэннем назваў.    Кожны куточак нашай краіны мае сваю гісторыю і сваю назву. За многія стагоддзі набылі сваю назву не толькі гарады і вёскі, вялікія рэкі і азёры, але і невялічкія   хутары   і   ўрочышчы,  палі   і   лясы,   ручаі   і   крынічкі,   нават   асобныя дрэвы і камяні. У гэтых назвах – гісторыя     нашых вёсак, гісторыя нашага краю і, у рэшце рэшт,­ гісторыя  Радзімы, таму што назвы гэтыя застаюцца і тады, калі самы з’явы, утварыўшыя іх, даўно адышлі ў мінулае. Мы павінны помніць, што, калі з народнай памяці, як з магнітнай ленты, сатруцца шматлікія мелкія назвы, мы згубім цэлы пласт нашага мінулага, які нельга будзе аднавіць ні ў архіўных тайніках, ні з дапамогай архелагічных раскопак.     Менавіта гэтыя думкі натхнілі  на вывучэнне парных назваў у тапаніміі Іўеўскага раёна  і афармленне карты парных назваў.   Геаграфічныя назвы населеных пунктаў нясуць пэўную інфармацыю пра характар народа, яго гісторыю, схільнасці і асаблівасці побыту. У спадчыну ад мінулых   пакаленняў   нам   засталася   велізарная   колькасць   тапонімаў,   якія дапамагаюць сёння вывучыць нашу краіну. Сярод іх нярэдка трапляюцца парныя назвы, ці назвы­дублёры, якія паўтараюцца ў розных варыянтах на невялікай адлегласці. Такіх пар назваў у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці выяўлена 27. Вывучэннем   парных   назваў   Іўеўскага   раёна     яшчэ   ніхто   не   займаўся,   таму даследніцкая работа мае пэўнае навуковае значэнне. Мэта   даследчай   работы   –   даць   навуковае   тлумачэнне   прычынам узнікнення парных назваў у тапаніміі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Для дасягнення   пастаўленай   мэты   вызначаны   наступныя   задачы:   вывучыць тэарэтычныя   асновы   навукі   тапанімікі,     скласці     спіс     парных   тапонімаў   з 4 кароткім тлумачэннем іх паходжання, выявіць прычыны і шляхі фарміравання падобных назваў і класіфіцыраваць  іх,  нанесці на карту Іўеўскага раёна парныя тапонімы   ў   адпаведнасці   з   вызначанай   класіфікацыяй,   распрацаваць   пытанні практычнага прымянення вынікаў даследчай работы. Аб’ектам даследавання з’яўляецца тэрыторыя Іўескага раёна. Прадметам даследавання з’яўляюцца айконімы абранай тэрыторыі даследавання. У рабоце выкарыстаны наступныя метады работы: тэарэтычны аналіз; класіфікацыя; параўнанне  (збор, апрацоўка і сістэматызацыя матэрыялу)  картаграфаванне     Актуальнасць   тэмы   даследчай   работы   абумоўлена   адсутнасцю   работ, прысвечаных вывучэнню парных назваў у тапаніміі Іўеўскага раёна, якія нясуць   гістарычную   інфармацыю. каштоўную   геаграфічную,   этнаграфічную   і   Тапанімічны   матэрыял   дае   магчымасць   вызначыць   характар   кантактаў   паміж насельніцтвам 5 АСНОЎНАЯ ЧАСТКА. ПАРНЫЯ НАЗВЫ Ў ТАПАНІМІІ ІЎЕЎСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ      Усё на Зямлі мае сваю назву. Гэта першае, што мае чалавек напачатку жыцця, сваё імя. Гэта назва мястэчка, вёскі ці горада, у якім ён нарадзіўся. Гэта яго першааснова, яго вытокі. Геаграфічныя назвы акаляюць  нас паўсюль, мы сутыкаемся з імі кожны дзень. Іх колькасць нават не паддаецца ўліку. Толькі на Беларусі   каля   трыццаці   тысяч   афіцыйных   назваў   населеных   пунктаў,   апрача гэтага шмат неафіцыйных. Іўеўскі раён   змяшчае  374 населеныя пункты. Аднак навука пра паходжанне геаграфічных назваў, тапаніміка, адносна маладая. Яе часта называюць мовай зямлі, бо геаграфічныя назвы — гэта люстэрка гісторыі і культуры народу, яго побыту, звычаяў, ментальнасці людзей, іх светаадчування і псіхалагічнага стану. Яны з'яўляюцца неад'емнай часткай сучаснай цывілізацыі і ўяўляюць   сабой   унікальнае   тапанімічнае   асяроддзе,   без   якога   немагчыма існаванне чалавецтва. Назвы не ствараліся штучна, у іх знаходзілі адлюстраванне асаблівасці   прыродна­геаграфічных   умоў,   асаблівасці гістарычнага развіцця. Зыходзячы з гэтага напрошваецца лагічная выснова, што   імёны   людзей, заўсёды можна знайсці тлумачэнне таго, адкуль жа паходзіць тая ці іншая назва. Геаграфічныя   назвы   з’яўляюцца   своеасаблівымі   праваднікамі   мінуўшчыны   ў сучаснасць. Таму ў шматлікіх  краінах  падыход да тапаніміі вельмі сур’ёзны: геаграфічныя назвы не перайначваюцца і з’яўляцца помнікамі культуры, якія ахоўваюцца   заканадаўствам.   У   дадзеным   кантэксце   можна   прывесці   словы акадэміка   З.   С.   Ліхачова:   «Помнікам   духоўнай   культуры   асаблівага   роду з'яўляюцца   гістарычныя   геаграфічныя   назвы  —  імёны   нашых   месцаў   і   вёсак, вуліц і плошчаў, застаў і слабод. Тапанімія народа ўяўляе сабой калектыўны твор   народнага   генія   Тапонімы   служаць   арыентырамі   ў   часе   і   прасторы, ствараючы   культурнае гісторыка  аблічча ­       краіны».   Геаграфічныя назвы ­ абавязковы элемент геаграфіі. А тапаніміка — навука аб 6 геаграфічных   назвах.   Яна   вывучае   іх   паходжанне,   іх   сэнсавае   значэнне, напісанне, вымаўленне. Тэрмін «тапаніміка» складзены з грэцкіх слоў, азначаюць «месца» (топас) і «імя» (онома) ­ вучэнне аб мясцовых назвах, аб назвах месцаў. Тапанімія   ­   важная   крыніца   для   даследавання   гісторыі   мовы,   часта належыць да моваў народаў, якія жылі на гэтай тэрыторыі, дапамагае аднавіць рысы гістарычнага мінулага народаў, вызначыць межы іх рассялення, акрэсліць вобласці   былога   распаўсюджвання   моў,   геаграфію   культурных   і   эканамічных цэнтраў, гандлёвых шляхоў. [10,с. 9] Сукупнасць тапонімаў на якой­небудзь тэрыторыі складае яе тапанімію. Мікратапанімія   ўключае   назвы   дробных   геаграфічных   аб'ектаў:   урочышчаў, ключоў, сельскагаспадарчых угоддзяў і т. п. Тапаніміка развіваецца ў цесным узаемадзеянні   з   геаграфіяй,   гісторыяй,   этнаграфіяй.   Тапаніміка   дапамагае аднавіць рысы гістарычнага мінулага народаў, вызначыць межы іх рассялення, акрэсліць   вобласці   былога   распаўсюджвання   моў,   геаграфію   культурных   і эканамічных цэнтраў, гандлёвых шляхоў і г. п.  Тапаніміка   ­   найважнейшы   элемент   краязнаўчай   работы.   Праведзенае апытанне   сярод   вучняў   пачатковай   школы   Лелюкінскага   дзіцячага   сада   – сярэдняй   школы     паказала,   што   90%   дзяцей   хацелі   б   даведацца   больш   аб гісторыі сваёй вёскі, аб яго назве, аб асаблівасцях мовы. Такім чынам, матэрыял тапанімікі   дае   шырокія   магчымасці   для   развіцця   пазнавальнага   інтарэсу, мыслення.   Акрамя   станоўчага   ўплыву   на   развіццё   пазнавальнай   цікавасці выкарыстанне  тапанімікі спрыяе  павышэнню  ўзроўню агульнай пісьменнасці  і культуры мовы, так  як правілы  напісання і вымаўлення геаграфічных  назваў таксама ўваходзяць у вядзенне тапанімікі. [9, с. 37] Усе тапонімы дзеляцца на наступныя класы: ­ айконімы ­ назва населеных пунктаў; ­ гідронімы ­ назва рэк; ­ аронімы ­ назва горных вяршыняў; ­ урбанонімы ­ назва унутраных гарадскіх аб'ектаў; ­ гадонімы ­ назва вуліц; ­ агаронімы ­ назва плошчаў; 7 ­ драмонімы ­ назва шляхоў зносін. Маю   ўвагу   прыцягнулі     парныя   назвы   або   назвы   ­   дублёры   населеных пунктаў   Іўеўскага     раёна.   Чаму   ж   узніклі   парныя   назвы?   Нашы   продкі   мелі багаты слоўнікавы запас і заўсёды маглі адшукаць трапную, непаўторную назву свайму населенаму пункту ў пэўнай мясцовасці. Адказ можа быць толькі адзін: назвы­дублёры   маглі   даць   толькі   выхадцы   з   вёскі   ці   мястэчка,   якія, перасяліўшыся на новае месца пражывання, давалі ранейшую, звычную і дарагую іх сэрцу назву новаму населенаму пункту. Але паколькі з дзвюма аднолькавымі назвамі   магла   ўзнікнуць   блытанасць,   яны   новую   назву   часткова   змянялі   – дадавалі   да   яе   прыметнік   ці   называлі   ў   памяншальнай   форме.  Так   на   карце з’яўвіліся   Паддуды   побач   з   Дудамі   (тэрыторыя   Лелюкінскага   сельсавета   і Іўеўскага),   Залясоўшчына   і   Заляскоўшчына   (тэрыторыя   Эйгердаўскага сельсавета),   Каменная   Слабада   ля   Слабады   (тэрыторыя   Бакштаўскага сельсавета)   і   гэтак   далей   (   Дадатак   1)   Калі   да   назвы   аднаго   ці   двух   новых населеных   пунктаў   дабаўляліся   прыметнікі,   то   тады   і   да   назвы   першага населенага   пункта,   з   якога   пачалося   перасяленне,   таксама   мог   дабавіцца прыметнік. Так з’яўляліся не толькі пары, а і цэлы рад назваў з аднолькавай асновай:  Шчучы  Бор  – Сухі  Барок –  Круглы  Бор  (тэрыторыя  Бакштаўскага сельсавета). ( Дадатак 2) І ва ўсіх гэтых вёсках і па сённяшні дзень жывуць нашчадкі   перасяленцаў,   звязаныя   паміж   сабою   кроўнымі   сувязямі   далёкага радства. Прыметнікі,   якія   выкарыстоўваліся   ў   якасці   дабавак   да   назваў,   маглі адзначаць   адносны  ўзрост  такіх  населеных  пунктаў. Яны  маглі  ўказваць  і  на характар новых паселішчаў ці іх месцазнаходжанне ля   іншых весак. Таксама дабаўленыя прыметнікі маглі ўказваць асаблівасці мясцовасці ці адносны памер мясцовасці, адлегласць да першапачатковай вёскі,  напрыклад Старое Козінава і Новае   Козінава   (тэрыторыя   Бакштаўскага   сельсавета),   Апіта   і   Малая   Апіта, Старая Вергань і Новая Вергань, Антонаўскія Пасекі (тэрыторыя Геранёнскага сельсавета), Малое Барава і Вялікае Барава, Чапунь і Малая Чапунь, Мільва­ 8 Бярэзіна і Новая Бярэзіна (тэрыторыя Лелюкінскага сельсавета), Вялікая Показь і Малая Показь, Вялікая Почарня і Малая Почарня, Вялікія Князікоўцы і Малыя Князікоўцы,   Новая   Жыжма   (тэрыторыя   Ліпнішкаўскага   ссельсавета),Малыя Сонтакі   і   Вялікія   Сонтакі   (тэрыторыя   Іўеўскага   сельсавета),   Баранавічы   і   (тэрыторыя   Трабскага Аколіца   Баранавічы,   Батукі   і   Зарэчныя   Батукі   сельсавета), Высокая Грэбля (тэрыторыя Эйгердаўскага сельсавета). ( Дадатак 3) Традыцыі давання назваў мяняліся з цягам часу. Калі ў 17 – 19 стагоддзях часцей за ўсё назвам новых паселішчаў давалі памяншальную форму ці дадавалі да іх назвы­прыметнікі Новы – Стары, Малы – Вялікі і гэтак далей, то ў 20 стагоддзі   ў   якасці   прыметнікаў   пачалі   выкарыстоўваць   савецкія   тэрміны   ці дадаваць   лічбы   адзін   –   два.   На   тэрыторыі   Іўеўскага   раёна   адсутнічаюць геаграфічныя   назвы   з   прамою   прыкметай   савецкіх   часоў   (з   прыметнікам “савецкая”, “чырвоная”, “камсамольская” і г.д.), але  ёсць геаграфічныя назвы з лічбамі: Бакунава ­  1 і Бакунава ­  2, Замошша – 1 і Замошша – 2, х.Перуч – 1 і х.Перуч   –   2,   х.Сябрынь   –   1   і   х.   Сябрынь   –   2   на   тэрыторыі   Бакштаўскага сельсавета, Лаздуны – 1 і Лаздуны – 2 на тэрыторыі Лаздунскага сельсавета. (   Дадатак   4)   Неабходна   адзначыць,   што     дадзеныя   населеныя   пункты   былі вядомымі з такімі назвамі яшчэ да савецкіх часоў. Так захаваліся звесткі пра вёскі Лаздуны – 1 і Лаздуны – 2 з 16­га стагоддзя, Бакунава – 1 і Бакунава – 2 з 18­га стагоддзя, х.Сябрынь ­1 і х.Сябрынь – 2 з 19 стагоддзя. Таму ў дадзеным выпадку   паходжанне   нумарных   айконімаў     Іўеўшчыны   тлумачыцца   блізасцю геаграфічнага становішча. Аналізуючы   парныя   назвы   Іўеўскага   раёна   Гродзенскай   вобласці,   па выпадзеннях з рада можна ўзнавіць існаванне населеных пунктаў, якія ўжо зніклі ў наш час:  ёсць вёска Новасяды, ( Дадатак 5) але сёння няма ўжо вёскі, якая састаўляла б адпаведны рад. Населеныя пункты з парнымі назвамі звычайна знаходзяцца на невялікай адлегласці:   ад  1  да 5  кіламетраў  (Лаздуны  – 1  і  Лаздуны – 2  на  тэрыторыі 9 Лаздунскага сельсавета, Вялікія Князікоўцы і Малыя Князікоўцы на тэрыторыі Ліпнішкаўскага сельсавета, Мільва Бярэзіна і Новая Бярэўіна, Паддуды і Дуды на тэрыторыі Лелюкінскага сельсавета) ( Дадатак 6). Але трапляюцца і вёскі, якія знаходзяцца на адлегласці ў 10 – 20 кіламетраў : Барава і Малое Барава на тэрыторыі   Лелюкінскага   сельсавета.   Гэта   значыць,   што   перасяленні   маглі адбывацца і на значныя адлегласці ў пошуках свабодных земляў ці па загадзе валадароў. ЗАКЛЮЧЭННЕ Усе   геаграфічныя   назвы   маюць   свой   сэнс.   Мова   народа   не   з'яўляецца чымсьці застылым, яна змяняецца, развіваецца, некаторыя словы знікаюць зусім, некаторыя мяняюць свой сэнс. Таму цяжка бывае знайсці тлумачэнне імя таго ці іншага   населенага   пункта.   Любая   геаграфічная   назва   гістарычна   і   з'яўляецца помнікам культуры кожнага народа. Такая яго прырода. Сыходзяць стагоддзі, людзі, падзеі, але памяць пра іх застаецца ў памяці людзей, справах і ўспамінах, у тым ліку і тапонімах ­ назвах рэк і азёр, вёсак і гарадоў. Аналізуючы   ўтварэнне   парных   назваў     у   тапаніміі   Іўеўшчыны   можна ўзнавіць   накірункі   лакальных   міграцый   насельніцтва   цяперашняй   тэрыторыі 10 раёна на працягу пэўнага гістарычнага перыяду. А калі звярнуцца яшчэ і да гістарычных дакументаў, можна ўстанавіць і дакладны час гэтых міграцый. Аналізаваць   парныя   назвы   на   практыцы   можна   на   ўроках   геаграфіі Беларусі   (вывучаецца   ў   10   класе)   пры   вывучэнні   пытанняў   аб   геаграфічных назвах Беларусі,   асаблівасцей гарадскога і сельскага рассялення. На ўроках гісторыі   вывучэнне   і   аналіз   парных   назваў   можа   дапамагчы   ўдакладніць   час узнікнення населеных пунктаў ці выявіць месца знаходжання зніклых вёсак.  Вынікам   работы     з’яўляюцца   складзены   слоўнік   парных     тапонімаў Іўеўскага раёна, карта парных тапонімаў Іўескага раёна (Дадатак 7). Лічу, што мэта работы дасягнута. Практычнае значэнне дадзенай работы заключаецца ў тым, што апрацаваны матэрыял можа быць выкарыстаны на ўроках геаграфіі, гісторыі,   літаратуры,   на   занятках   па   краязнаўству,   у   пазакласных мерапрыемствах.   Далейшае   вывучэнне   тапонімаў   Іўеўскага   раёна   плануецца працягваць на прыкладзе вывучэння гідронімаў і гадонімаў Даследаванне сваёй малой радзімы абуджае ў кожным з нас патрыёта. Не спажыўца,   а   сапраўднага   грамадзяніна   сваёй     краіны.   Я   цалкам   згодны   з выказваннем: «Памятай, свету не пазнаеш, не ведаючы краю свайго!» СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ Архіў газет ”Іўеўскі край “  1. 2. Журнал «География проблемы обучения» В.А. Жучкевич Пашков Г.П., Уляшка М.И. 3. 4. Материалы школьного музея. Мурзаев   Э.М.    География   в   названиях,  Очерки   топонимики.  ­М.: «Наука», 1979. ­ 85с. 5. Мурзаев Э. М.   Словарь географических терминов. ­М.: «Мысль», 1984. – 100 с. 6. Памяць.   Іўеўскі   раён:   навукова­папулярнае   выданне.   /­   Мінск: БЕЛТА, 2002 7. Пашков Г. П.  Память. Белорусская энциклопедия. Минск, 2004. 11 8. Попов А.И.  Географические названия (введение в топонимику).­ Л.­ М.: “Наука”, 1965­ 181 с. 9. Поспелов Е.М.   Топонимика в школьной географии. Пособие для учителей. ­ М.: Просвещение, 1981. ­ 144с. 10. Суперанская А.В.  Что такое топонимика. ­ М.: “Наука”, 1985. – 176 с. 11. http://ivje.gov.by/ru/  ДАДАТАК 1  Прыклады парных назваў  населеных пунктаў 12 ДАДАТАК  2 Прыклады парных назваў  населеных пунктаў  13 ДАДАТАК 3 Прыклады парных назваў  населеных пунктаў  14 ДАДАТАК 4 Прыклады парных назваў  населеных пунктаў  15 ДАДАТАК 5 Прыклады парных назваў  населеных пунктаў, якія зніклі з рада 16 ДАДАТАК 6 Прыклады парных назваў  населеных пунктаў  17 ДАДАТАК 7 Прыклады парных назваў  населеных пунктаў  18 Слоўнік парных  тапонімаў Іўеўскага раёна ДАДАТАК 8 Дадавалі да старой назвы населенага  пункта прыметнік ці называлі ў  памяншальнай форме Дадавалі да старой назвы прыметнік ці  называлі ў памяншальнай форме Да назвы аднаго ці двух новых  населеных пунктаў дабаўляліся  прыметнікі Прыметнікі ўказвалі і на характар  новых паселішчаў ці іх  месцазнаходжанне ля  іншых весак Паддуды побач з Дудамі (тэрыторыя  Лелюкінскага сельсавета і Іўеўскага),  Залясоўшчына і Заляскоўшчына  (тэрыторыя Эйгердаўскага сельсавета), Каменная Слабада ля Слабады  (тэрыторыя Бакштаўскага сельсавета) Паддуды побач з Дудамі (тэрыторыя  Лелюкінскага сельсавета і Іўеўскага),  Залясоўшчына і Заляскоўшчына  (тэрыторыя Эйгердаўскага сельсавета), Каменная Слабада ля Слабады  (тэрыторыя Бакштаўскага сельсавета) Шчучы Бор – Сухі Барок – Круглы Бор (тэрыторыя Бакштаўскага сельсавета). Старое Козінава і Новае Козінава  (тэрыторыя Бакштаўскага сельсавета),  Апіта і Малая Апіта, Старая Вергань і  Новая Вергань, Антонаўскія Пасекі  (тэрыторыя Геранёнскага сельсавета),  Малое Барава і Вялікае Барава, Чапунь і Малая Чапунь, Мільва­Бярэзіна і  Новая Бярэзіна (тэрыторыя  Лелюкінскага сельсавета), Вялікая  Показь і Малая Показь, Вялікая  Почарня і Малая Почарня, Вялікія  Князікоўцы і Малыя Князікоўцы,  Новая Жыжма (тэрыторыя  Ліпнішкаўскага ссельсавета),Малыя  Сонтакі і Вялікія Сонтакі (тэрыторыя  Іўеўскага сельсавета), Баранавічы і  Аколіца Баранавічы, Батукі і Зарэчныя Батукі  (тэрыторыя Трабскага  19 Дадавалі  лічбы адзін – два (побач  геаграфічнае становішча) сельсавета), Высокая Грэбля  (тэрыторыя Эйгердаўскага сельсавета) Бакунава ­  1 і Бакунава ­  2, Замошша  – 1 і Замошша – 2, х.Перуч – 1 і  х.Перуч – 2, х.Сябрынь – 1 і х. Сябрынь – 2 на тэрыторыі Бакштаўскага  сельсавета, Лаздуны – 1 і Лаздуны – 2  на тэрыторыі Лаздунскага сельсавета Па выпадзенню з рада некаторых    населеных пунктаў Новасяды ­ Звычайна знаходзяцца на невялікай  адлегласці: ад 1 да 5 кіламетраў   ­ Лаздуны – 1 і Лаздуны – 2 на  тэрыторыі Лаздунскага сельсавета,  Вялікія Князікоўцы і Малыя  Князікоўцы на тэрыторыі  Ліпнішкаўскага сельсавета, Мільва  Бярэзіна і Новая Бярэўіна, Паддуды і  Дуды на тэрыторыі Лелюкінскага  сельсавета ­  трапляюцца і вёскі, якія знаходзяцца  на адлегласці ў 10 – 20 кіламетраў :  ­ Барава і Малое Барава на тэрыторыі  Лелюкінскага сельсавета. 20

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района

Исследовательская работа учащегося 10 класса по топонимии Ивьевского района
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
13.11.2018