Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Смаліцкая сярэдняя школа”
Метадычная распрацоўка класнай гадзіны
ў форме тэлевізійнай гульні “Свая гульня”
“Знаўцы беларускай сімволікі”
|
Падрыхтавала: настаўнік біялогіі дзяржаўнай установы адукацыі “Смаліцкая сярэдняя школа” Кіслякова Вольга Аляксандраўна +375336295603 SMOLUPK-2012@tut.by
|
аг. Смаліца, 2023
Тлумачальная запіска
Герб, сцяг і гімн дзяржавы – галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Яны адлюстроўваюць пэўныя бакі нацыі і дзяржавы, даючы ўяўленне аб гістарычным шляху краіны і яѐ нацыянальных каштоўнасцях. У іх захоўваецца памяць продкаў, якія перадалі нам любоў і павагу да Айчыны, веру ў дабро і справядлівасць. Герб, сцяг, гімн Беларусі – гэта знакі гісторыі, аб якіх можна расказаць у займальнай, гульнявой форме. Выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі дазваляе не толькі сфарміраваць у грамадзян паважлівае стаўленне да сімвалаў дзяржаўнай улады, але і спрыяе патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення ў цэлым, яго грамадзянскаму станаўленню.
Выкарыстанне дзяржаўнай сімволікі на мерапрыемствах ідэалагічнага, прававога характару дазваляе паступова і паэтапна далучаць маладое пакаленне да асноў ідэалогіі нашай дзяржавы, фарміраваць пачуццё любові і павагі да Радзімы, гонару за яе дасягненні, пачуццё адказнасці за развіццё і росквіт, спрыяе фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Дадзенае мерапрыемства складзена з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей. У ходзе мерапрыемства ў вучняў фарміруецца актыўная дзяржаўная пазіцыя.
Мэты: прывіццё асноўных каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці; фарміраванне актыўнай дзяржаўнай і асобаснай пазіцыі моладзі ў станаўленні моцнай і аўтарытэтнай дзяржавы.
Задачы: спрыяць усведамленню навучэнцамі беларускай дзяржаўнасці, разуменню імі традыцый, ідэй і культуры беларусаў, далучэнню іх да нацыянальнай спадчыны; фарміраванне павагі да дзяржаўных сімвалаў, азнаямленне з правіламі іх выкарыстання.
Абсталяванне: Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, карта Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, запіс Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, прэзентацыя гульні.
Класная гадзіна ў форме тэлевізійнай гульні “Свая гульня”
«Знаўцы беларускай сімволікі»
Мэты: прывіццё асноўных каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці; фарміраванне актыўнай дзяржаўнай і асобаснай пазіцыі моладзі ў станаўленні моцнай і аўтарытэтнай дзяржавы.
Задачы: спрыяць усведамленню навучэнцамі беларускай дзяржаўнасці, разуменню імі традыцый, ідэй і культуры беларусаў, далучэнню іх да нацыянальнай спадчыны; фарміраванне павагі да дзяржаўных сімвалаў, азнаямленне з правіламі іх выкарыстання.
Абсталяванне: куток Дзяржаўнай сімволікі, дзе размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, карта Рэспублікі Беларусь; Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, запіс Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, лэпбук “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”, прэзентацыя гульні.
Ход класнай гадзіны
1. Арганізацыйны момант
Добры дзень, паважаныя сябры і госці нашага сённяшняга мерапрыемства. Мы рады бачыць Вас у нас на класнай гадзіне, прысвечанай Дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь.
У нашым класным пакоі знаходзіцца куток Дзяржаўнай сімволікі, ён стане для вас добрай падказкай у нашай гульні. Звярніце, калі ласка, увагу - на ім адлюстраваны Дзяржаўны сцяг нашай краіны, герб, надрукаваны словы Дзяржаўнага гімна, указаны аўтары слоў і музыкі.
Давайце зараз усміхнёмся адзін аднаму і пажадаем усім выдатнага настрою і добрай гульні.
2. Уступная частка
Ці ведаеце вы, што наша краіна знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы і прымае актыўны ўдзел у сусветным жыцці?
Сёння мы пагаворым аб сімвалах нашай краіны. Аб тых сімвалах, з дапамогай якіх прынята прадстаўляць нашу краіну ў свеце.
Як вы разумееце сэнс слова “сімвал”? (Сімвалы-гэта ўмоўныя знакі: словы, прадметы, дзеянні для абазначэння пэўных паняццяў і ідэй, а таксама прыналежнасці да чаго-небудзь. Напрыклад: голуб-гэта сімвал міру).
У далёкім мінулым людзі, якія жылі разам, утваралі плямёны. Плямёны, якія не жадалі ці не ўмелі захоўваць вопыт продкаў, гінулі. Тыя ж плямёны, у якіх з павагай ставіліся да запаветаў і культуры продкаў, квітнелі і развіваліся. У жорсткіх бітвах за свабоду і незалежнасць нашы продкі карысталіся акруглымі шчытамі, афарбаванымі ў пэўныя колеры. Неабходнасць пазначаць свае паліцы, аддзяляць іх ад варожых, адначасова запалохаць ворагаў і падбадзёрыць сваіх воінаў паступова прывяла да стварэння сцяга, а ўпрыгожаны рознымі “шчаслівымі прыкметамі” або “знакамі лёсу” шчыт ператварыўся з цягам часу ў герб. Вось так і ўтвараліся дзяржаўныя сімвалы.
Скажыце, калі ласка, якія дзяржаўныя сімвалы вы ведаеце?
Герб, сцяг і гімн лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа і шануюцца гэтак жа, як роднае слова, родны дом, родная культура і звычаі, і сімвалізуюць, увасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму.
Асноўны закон, па якім мы жывём, - гэта Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. У артыкуле 19 раздзела 1 чытаем: “Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн”.
14 мая 1995 г. у Рэспубліцы Беларусь адбыўся першы ў яе гісторыі рэферэндум, ініцыятарам якога быў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Па выніках рэферэндуму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны ўказ аб зацвярджэнні Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. 14 лістапада 1995 г. было ўсталявана свята-Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, якое адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.
Сімволіка займае ў любой дзяржаве асаблівае месца, паколькі з’яўляецца канцэнтраваным выразам яго ідэалогіі. Сімвалы перадаюць гістарычную спадчыну чалавецтва, дазваляюць зазірнуць у мінулае і будучыню.
Сёння мы з вамі яшчэ раз успомнім аб гісторыі стварэння сімволікі нашай краіны, успомнім, што сімвалізуюць яе асобныя элементы, як патрэбна паводзіць сябе ў адносінах да Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.
3. Асноўная частка
І так, у нашай сённяшняй гульні прымаюць удзел дзве каманды. Кожная каманда мае свайго капітана.
Прадстаўленне каманд
Судзейства нашай гульні здзяйсняе строгае, але справядлівае журы.
Прадстаўленне журы.
Для пачатку ўспомнім правілы гульні.
1. Наша гульня праводзіцца ў адзін раўнд, які складаецца з 5 тэм па 5 пытанняў у кожнай (25 пытанняў). Пытанні размяшчаюцца злева направа па ўзрастанні ступені складанасці (ад 10 да 50).
2. У гульні ўдзельнічаюць 2 каманды, якія, карыстаючыся прыведзенай схемай, выбіраюць тэму пытання і яго кошт.
3. Гульню пачынае каманда, якая правільна адкажа на пытанні размінкі. Капітан каманды выбірае тэму і намінал пытання. Вядучы зачытвае пытанне. Каманда вядзе абмеркаванне і падымае сігнальную картку, калі падрыхтаваны адказ. Абмеркаванне на гэтым заканчваецца. Каманда адказвае на пытанне (капітан каманды).
У выпадку правільнага адказу каманда атрымлівае колькасць балаў, якая адпавядае кошту пытання, і права выбару наступнага пытання. Калі ж каманда дае няправільны адказ, то тая ж сума здымаецца з рахунку каманды і права адказу на гэтае пытанне пераходзіць да іншых каманд. Перамагае каманда, якая набрала большую колькасць балаў.
1. Сярод пытанняў у гульні могуць быць незвычайныя: “Пытанне-аўкцыён” і “Кот у мяшку”. “Пытанне-аўкцыён” дастаецца камандзе, якая выбрала гэтае пытанне, і дазваляе ёй павысіць кошт пытання ў межах назапашанай сумы. Правільны адказ на “пытанне-аўкцыён” павялічвае агульную колькасць балаў каманды на стаўку, зробленую камандай у аўкцыёне, няправільны - памяншае. Калі каманда трапляе ў выбары пытання на “ката ў мяшку” , то яна аўтаматычна перадае ход іншай камандзе. Правільны адказ на пытанне “ката ў мяшку” павялічвае агульную колькасць балаў каманды на кошт дадзенага пытання, няправільны - памяншае.
Каб у гульні ўсё прайшло без замінкі,
Пачнем яе мы з маленькай размінкі.
Пытанні размінкі:
1. Якая жывёла з’яўляецца сімвалам Беларусі? (зубр)
2. Самы старажытны горад Беларусі? (Полацк)
3. У якім годзе была прынята дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь? (1994)
4. У выніку якой аперацыі Другой сусветнай вайны была вызвалена тэрыторыя Беларусі? (Багратыён)
5. У якім годзе Беларусь стала незалежнай дзяржавай? (1991)
Увага на экран. Пачынаем нашу гульню.
Назва тэмы |
Кошт пытання |
||||
З гісторыі сімволікі РБ |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
Герб Рэспублікі Беларусь |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
Гімн Рэспублікі Беларусь |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
Сцяг Рэспублікі Беларусь |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
Рытуалы, звязаныя з сімволікай нашай краіны |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
1. З гісторыі сімволікі Рэспублікі Беларусь
1. Вядома, што сцяг нашай дзяржавы мае два асноўныя колеры: чырвоны і зялёны. Знакам чаго з даўніх часоў і да гэтага часу з’яўляецца чырвоны колер? (Знак Сонца)
2. Што з даўніх часоў увасабляюць сцяг, герб, гімн? (Радзіму)
3. У што з часам ператварыўся шчыт воіна, упрыгожаны рознымі «шчаслівымі прыкметамі» і «знакамі лёсу»? (Герб)
4. З дапамогай узораў або арнаменту людзі выказвалі розныя пажаданні і запаветы. На Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь адлюстравана частка найбольш старажытнага арнаменту. Кім і калі была выканана гэта работа? (Работа была выканана ў 1917 г. сялянкай Матронай Маркевіч з Сенненскага павета.)
5. Назавіце дату святкавання Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга? (Свята Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга адзначаецца ў другую нядзелю мая).
2. Герб Рэспублікі Беларусь
1. Якое збожжа прысутнічае на гербе Рэспублікі Беларусь? (пшаніца)
2. Што размешчана на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь над словамі Рэспубліка Беларусь? (частка зямнога шара)
3. Якога колеру контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь? (залаты)
4. Якімі раслінамі пераплецены герб Беларусі? (З аднаго боку - ружовымі кветкамі канюшыны, з другога - блакітнымі кветкамі лёну).
5. Пералічыце асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў, якія адлюстраваны ў гербе нашай дзяржавы. (Грамадзянскае адзінства, праца, міралюбнасць, гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць).
3. Гімн Рэспублікі Беларусь
1. Якімі словамі пачынаецца гімн Беларусі? (Мы, беларусы,- мiрныя людзi).
2. Якімі словамі заканчваецца прыпеў Дзяржаўнага гімна Беларусі? (Вечна жывi i квiтней, Беларусь!)
3. “Пытанне-аўкцыён” Хто з’яўляецца аўтарам слоў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь? (Словы М.Клімковіча, У.Карызны)
4. Хто з’яўляецца аўтарам музыкі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь? (Музыка Н.Сакалоўскага)
5. Колькі куплетаў у гімне нашай рэспублікі? (3)
4. Сцяг Рэспублікі Беларусь
1.Колькі палосак на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? (2)
2. З якіх колераў складаецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь? (Чырвоны, зялёны)
3. Што размешчана злева на сцягу Рэспублікі Беларусь? (Нацыянальны фрагмент вышыўкі, арнамент)
4. Што сімвалізуе арнамент на сцягу Рэспублікі Беларусь? (Працавітасць, працоўнае майстэрства)
5. Сімвалам чаго з'яўляецца ромб у арнаменце сцяга Рэспублікі Беларусь? (Урадлівасці)
5. Рытуалы, звязаныя з сімволікай нашай краіны
1. Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з…
З чым выкарыстоўваецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах (З наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь).
2. “Кот у мяшку” Крымінальная адказнасць за здзек над дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь (у прыватнасці, над сцягам) вызначаецца артыкулам 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Што ў ёй гаворыцца? (У ёй гаворыцца, што здзек над сцягам караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем свабоды на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем свабоды на той жа тэрмін).
3. “Кот у мяшку” Пры афіцыйным выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прысутныя слухаюць або выконваюць яго. Як ? (стоячы (мужчыны – без галаўных убораў)
4. У выпадку, калі выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь суправаджаецца ўзняццем Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, прысутныя, як правіла, паварочваюцца да…
Да чаго паварочваюцца прысутныя тварам? (да Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь).
5. Сімвалічным увасабленнем нашай свабоды і незалежнасці з’яўляецца плошча аднаго з дзяржаўных сімвалаў нашай краіны. Урачыстае адкрыццё плошчы адбылося напярэдадні галоўнага свята краіны – Дня Незалежнасці 2 ліпеня 2013 г. На ўрачыстым адкрыцці плошчы была закладзена новая патрыятычная традыцыя – прынясенне клятвы вернасці гэтаму дзяржаўнаму сімвалу – сімвалу апоры незалежнасці і дзяржаўнасці. Упершыню такую клятву прамовілі самыя годныя прадстаўнікі навукі, культуры, прамысловасці, спорту. Плошча якога дзяржаўнага сімвала існуе ў нашай краіне? (Дзяржаўнага сцяга ).
Вось і скончылася наша мерапрыемства. Я ўпэўнена, што яно не прайшло для вас дарэмна. Я перадаю слова журы, якое і падвядзе вынік нашай сустрэчы.
Журы аб’яўляе вынікі гульні.
Узнагароджанне пераможцаў.
Наша сустрэча была прысвечана дзяржаўным сімвалам нашай краіны. Спадзяёмся, што вы даведаліся шмат цікавага і з карысцю правялі час.
Да новых сустрэч.
Спіс выкарыстаных крыніц:
1. Гімн Беларусі – Вікіпедыя- https://ru.wikipedia.org/wiki/Гимн_Белоруссии
2. Дзяржаўныя сімвалы-Нацыянальны прававы інтэрнэт – партал Рэспублікі Беларусь- https://pravo.by/gosudarstvo-i-pravo/gosudarstvennaya-simvolika/gosudarstvennye-simvoly/
3. Дзяржаўныя сімвалы Беларусі-Вікіпедыя –https://ru.wikipedia.org/wiki/Государственные_символы_Белоруссии
4. Сцяг Беларусі – Вікіпедыя- https://ru.wikipedia.org/wiki/Флаг_Белоруссии
5. Герб і сцяг Беларускай дзяржавы. Мн., “Юнацтва, 2002
Скачано с www.znanio.ru
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.