Класная гадзіна "Шануйце родную мову"

  • docx
  • 16.10.2024
Публикация в СМИ для учителей

Публикация в СМИ для учителей

Бесплатное участие. Свидетельство СМИ сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Иконка файла материала Класная гадзіна Шануйце родную мову.docx

Класная гадзіна “Шануйце родную мову”

Задачы:

адукацыйныя: 

актуалізаваць веды дзяцей пра беларускую мову.

 развіваючая: ствараць умовы для развіцця маўлення, памяці, мыслення, цікаўнасці;

выхаваўчыя: спрыяць выхаванню павагі да традыцый свайго народа, пачуцця гонару за сваю краіну, за свой народ і мову.

 

Ход мерапрыемства

Настаўнік. 

Добры дзень, паважаныя сябры!

Я сардэчна ўсіх вітаю

І на класную гадзіну запрашаю.

Бачу,што ўсё гатова,

Значыць,трэба пачынаць.

-         Усе мы розныя! Нягледзячы на ​​гэта, многае нас аб'ядноўвае. Як вы лічыце, што можа аб'ядноўваць нас з вамі?

Адказы дзяцей.

Настаўнік. Так, усе мы – жыхары Рэспублікі Беларусь. Нас яднае адзіная краіна, адзіная культура, адзіныя традыцыі і абавязкава наша родная беларуская мова. Паразважайце, што такое Радзіма?

Адказы дзяцей.

Настаўнік. Сапраўды, Радзіма - гэта той куток зямлі, дзе чалавек адчувае сябе як дома, часткай гэтага месца.

Радзіма – гэта шчасце, Радзіма – гэта рай,
Радзіма – гэта песні, што льюцца з краю ў край.
Радзіма – гэта сонца, зямля ў зіхценні рос.
І любім мы Радзіму, яна – наш светлы лёс.

 

Настаўнік. Давайце напішам слова БЕЛАРУСЬ і на кожную літару будзем даваць характарыстыку нашай краіне.

Б – белая

Е – еўрапейская

Л – любімая

А – адзіная

Р – родная

У – урачыстая

С – самая-самая

Настаўнік. А зараз я прапаную праверыць, ці добра вы ведаеце нашу родную мову. Пагуляем у гульню “Перакладчыкі”. Я буду называць словы на рускай мове, а вы павінны перакласці на беларускую.

Родина - Радзіма

Глаза – вочы

Платье – сукенка

Юбка – спадніца

Конфета – цукерка

Картошка – бульба

Лук – цыбуля

Шлыпа – брыль

Магазин – крама

Спасибо – дзякуй

 

Настаўнік. Якія вы ўсе малайцы. А ці памятаеце вы, якая літара існуе толькі ў нашай беларускай мове і нават помнік гэтай літары ёсць у нашай краіне? (Літара Ў).

Настаўнік. Так, гэта літара Ў. Што вы пра яе ведаеце?

Адказы дзяцей.

 

Настаўнік паказвае фота і расказвае, што помнік гэтай літары знаходзіцца ў самым старажытным горадзе Беларусі – Полацку.

Picture background

Настаўнік. Спадзяюся, калі вы так шмат ведаеце пра нашу мову, то наступнае заданне не выклікае ў вас ніякіх цяжкасцей.

   Знайдзіце памылкі ў словах.

1.      Весела звініць збанок (званок),

Кліча: "Дзеці! На ўрок!"

2. Малако дае карова, —
Напісаў на кошцы (дошцы) Вова.

3.   Закрычаў Рыгорка:

"3 неба ўпала горка (зорка)".

 

4. Не праедзем, дружа,
На дарозе ружа (лужа).

Настаўнік. Родная мова – гэта вершы і спевы, танцы, гэта невычэрпны беларускі фальклор – спрадвечная крыніца духоўнага ўзбагачэння і замацавання нацыянальнай свядомасці. Паслухайце, які прыгожы верш пра нашу мову напісаў Максім Танк, наш знакаміты пісьменнік.

Настаўнік чытае ўрывак з верша “Родная мова” М.Танка

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

Настаўнік: Ці спадабаўся вам верш? (Адказы дзяцей).

Настаўнік: Як вы лычыце, наша мова прыгожая? Чаму? (Адказы дзяцей).

Настаўнік: Адгадайце загадкі.

1.     Яе мы сябрам называем, 

        Яна ж нам тайны адкрывае,

        Мы з ёй павінны век дружыць,

        Бо вучыць нас на свеце жыць. (Кніга) 

 

2.     Без душы, без цела за сто міль ляцела. (Пісьмо) 

 

3.     Ляжыць паленца, а ў сярэдзіне сэрца. (Аловак) 

 

4.      Крылляў не маю, 

А хутка лятаю,

Сам мяне выпусціш,

А потым не зловіш. (Слова) 

 

Настаўнік: А цяпер прадоўжыце беларускія прыказкі: 

·        Ласкавае слова – што дзень ясны. 

·        Трэба ведаць, калі сказаць, а калі прамаўчаць. 

·        Што напісана пяром, тое не вырубіш тапаром. 

·        Які розум, такая і гаворка. 

·        Хто многа чытае, той многа ведае. 

 

 

Настаўнік: Малайцы, па ўсім бачна, што вы любіце, шануеце, паважаеце родную мову, ведаеце наш беларускі фальклор. І наш абавязак зберагчы, узбагаціць і перадаць яе нашчадкам. Як кажуць у народзе: “Беларусам нельга звацца, калі роднай мовы цурацца”. Пакуль беларускае слова будзе гучаць ад матчынай калыскі з вуснаў тых, хто ідзе ўслед за намі, наша мова будзе жыць.  Вялікі дзякуй вам, хлопчыкі і дзяўчынкі. Да пабачэння, да новых сустрэч.