Тэма : Ефрасіння Полацкая
Мэта : пазнаёміць вучняў з рэлігіяй і асветніцкай дзейнасцю Ефрасінні Полацкай.
Задачы :
· Працягваць фарміраванне разумення ролі гістарычнай асобы ў гісторыі, шляхам аналізу гістарычных падзей, развіваць у вучняў аналітычная здольнасці
· Садзейнічаць выхаванню ў вучняў павагі да першай беларускай жанчыны – асветніцы, любоў да роднага слова
Абсталяванне : наглядны матэрыя, мультымедыйная устаноўка, падручнік, відэа, прэзентацыя.
Ход урока:
I. Арганізацыйны момант
Добры дзень дзеці, сядайте.
Празвінеў ужо званок,
Пачынаецца ўрок.
Прапаную сябраваць
І ўсім разам працаваць.
II. Праверка дамашняга задання
Зараз мы раздадім карткі з заданнямі некалькім людзям, а астатнія адказваюць на пытанні па слайдзе.
Тэст па тэме «Усяслаў Чарадзей»(распячатка)
1. Пра якога князя ідзе гаворка? Абазнач знакам «+» правільны адказ.Правіў у горадзе Полацку. Пагалоска аб ім хадзіла па ўсім белым свеце. Гаварылі людзі пра яго рознае: то ваўком абернецца, то турам, то сокалам...
a. Яраслаў Мудры
Усяслаў Чарадзей
c. Ізяслаў
2.Адзнач знакам «+» прычыны, па якіх князь Усяслаў атрымаў прозвішча «Чарадзей».
a. Меў чароўны знак.
b. Мог ператварацца ў рознага звера.
c. Яго поспехі, рашучасць і спрытнасць сучаснікі лічылі «чараўніцтвам».
3. Прачытай тэкст і выканай заданні.
І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў трэці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй, і перамаглі Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад (кіеўскія князі). Усяслаў (полацкі князь) жа уцёк.
Якая гістарычная падзея апісваецца ў тэксце?
a. Бітва на Нямізе.
b. Будаўніцтва Святой Сафіі.
Войскі якіх княстваў прымалі ўдзел у бітве?
a. Полацкае княства супраць татар.
Полацкае княства супраць аб’яднанага войска Кіеўскай Русі.
Слайд 1
1. Раскажыце, чаму полацкага князя Усяслава празвалі Чарадзеем.
2. Якая бітва адлюстравана на малюнку? Калі яна адбылася?
3. Што пабудаваў князь у Полацку?
III. Работа па тэме урока
Сёння на ўроку мы працягнем падарожжа па нашай краіне і будзем падарожнічать па мінулым, а дакладней – па 12 стагоддзі. Пазнаёмімся з выдатнай асветніцай нашай зямлі – Ефрасінняй Полацкай, даведаемся якую памяць яна пакінула аб сабе.
Слайд 2
Ø Хто ведае, кто такая Ефрасіння Полацкая?
(адказы вычняў)
Ø Малайцы, хто адказаў
Ø Расказ пра Е.П. хачу пачаць радкамі з верша:
Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока.
Тым, хто імкнуўся да кнігі, свяціла, як зорка.
Мове, адзінай дзяржаве шчэ толькі злучацца.
Свет нас прымаў як народ па адной палачанцы.
ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ
(свецкае імя Прадслава, ок. 1110-1173) - дачка полацкага князя Георгія Усяслававіча, унучка Усяслава Брачыславіча (Чарадзея). Абрала шлях служэння Богу і жыццёвым вычынам апраўдала гэты выбар. Першая Жанчына ў Беларусі, прызнаная святой.
Слайд 3
-А зараз чытаем старонку 54, першы і другі абзац. Па ланцужку.
- Якія добрыя справы яна рабіла?
- Зараз паслухайце паведамленне пра дзяцінства Ефрасінні, і адкажыце на пытанне, хто навучыў Ефрасінню чытаць і пісаць.
“У князя Святаслава-Георгія і княгіні Сафіі нарадзілася дзяўчынка , імя якой далі Прадслава. Князёўна з маленства чула паданні пра Рагнеду і іншых слаўных продкаў, якія аддана служылі роднай зямлі. Бацька запрасіў у дом манахаў, і яны хутка навучылі Прадславу пісаць і чытаць. Дзяўчынка вельмі палюбіла кнігі. Яна была здольнай вучаніцай. У вольны час яна бегала гуляць на бераг Дзвіны.Прадслава ведала шмат песняў, вадзіла карагоды. Часта дзяўчынка прыходзіла памаліцца ў Сафійскі сабор. Ёй падабалася жыццё манашак. У саборы захоўвалася шмат мудрых кніг, таму можна было спакойна займацца навукаю, вучыць іншых ”.
Ø Хто ж навучыў Ефрасінню чытаць і пісаць? ( манахі)
Ø Што яшчэ цікавага вы пазналі аб дзяцінстве Ефрасінні Полацкай?
Ø Зараз я вам прачытаю прапановы, вылучыце той з якім вы не згодныя і чаму
Слайд 4
Сказы:
1. Ефрасіння Полацкая нарадзілася ў княжацкай сям’і.
2. Ефрасіння ў дзяцінстве насіла імя Гарыслава.
3. У дзяцінстве Ефрасіння Полацкая вельмі палюбіла кнігі.
Ø Які сказ вы вы выбралі? Чаму менавіта гэты сказ?
( Ефрасінню Полацкую ў дзяцінстве звалі Прадславай)
Слайд 5
-Мы пазналі, што з маленства Прадслава палюбіла кнігі і вучобу. Усе дзівіліся гэтаму, бо ў той час нават многія багатыя і вядомыя палачане не ўмелі як след чытаць і пісаць. Прадслава была адукаванай, што ў тыя часы было рэдкасцю. За манастырскімі сценамі манашка Ефрасіння змагла цалкам аддацца кніжнай навуцы.
-Як вы лічыце, чаму Прадслава пайшла ў манастыр?
-Давайце ўспомнім, што азначае манастыр. Вызначце правільнае тлумачэнне гэтага паняцця з прапанаваных.
Слайд 6
Манастыр- гэта….
Ø Галоўная царква ў горадзе
Ø Месца пражывання манахаў альбо манашак
Ø Княжацкі палац
Слайд 7
- Пазнаёміцца з гэтым бокам жыцця Ефрасінні Полацкай дапажа падручнік. Разгарніце падручнік на старонцы 54. 1 ряд чытае апошні абзац на гэтай старонцы, звярніце ўвагу на тое, што надумаў зрабіць бацька Ефрасінні.
2 ряд чытае 2 абзац на 56 старонцы. Звярніце ўвагу, чым займалася Ефрасіння у манастыры.
3 ряд чытае другі абзац на 56 старонцы, звярніце ўвагу, чаму Ефрасіння вучыла людзей.
Чытанне і адказ на пытанні.
- Дзеці, слухайце уважліва адзін аднаго, каб потым адказаць на пытанні.
- Для чаго Прадслава пайшла ў манастыр?( захацела стаць манашкай)
- Чаму яна захацела зрабіцца манашкай? ( каб прысвяціць сваё жыццё Богу і людзям).
- Якое новае імя яна атрымала ў манастыры?( Ефрасіння)
- Дзе жыла Ефрасіння?( спачатку жыла ў Сафійскім саборы)
- Чым яна тут займалася? ( чытала, перапісвала кнігі, малілася)
- Сапраўды, пасяліўшыся ў Сафійскім саборы, Ефрасіння перпісвала кнігі. Мы ўжо ведаем, якая гэта была нялёгкая справа. Перапісваннем кніг тады займаліся адны мужчыны. Частка перапісванных князёўнай кніг ішла на продаж, а атрыманныя грошы раздавалі бедным.
- Чаму ў манастыры вучыла Ефрасіння дзяцей?( чытаць, пісаць, а таксама рабіць розную хатнюю справу – шыць, вышываць)
У тыя далёкія часы школ яшчэ не было, як не было і падручнікаў. Дзяцей вучылі грамаце бацькі, або бацькі аддавалі дзяцей у школы пры манастырах або царквах для навучання грамаце.Ефрасіння хацела, каб у Полацкім княстве было як больш пісьменных людзей, каб кнігі перепісвалі дзясяткі вучоных людзей. Таму яна клапацілася аб адкрыцці школ пря манастырах.
- Якой высакароднай справай займалася Ефрасіння Полацкая? Каб адказаць на гэтае пытанне, выбярыце з прапанаваных адказаў правільныя.
Слайд 8
Ø Будавала замкі
Ø Вучыла дзяўчынак пры манастыры
Ø Кіравала дзяржавай
Ø Перапісвала кнігі
+ Як вы лічыце, ці можна назваць Ефрасінню асветніцай? Чаму? ( вучыла дзяцей грамаце, перапісвалв кнігі, адкрывала школы пря манастырах)
Слайд 9
- Для беларускага народа святыняй з’яўляецца і крыж, які зрабіў у 1161 годзе Лазар Богша. Крыж дамагаў людзям, вяртаў здароўе, даваў надзею на лепшае жыццё.
- Зараз самастойна прачытайце текст на 57 старонцы, звярніце ўвагу на тое, што зрабілася з крыжом.
Чытанне тэкста.
- Што ж зрабілася з крыжом?
- Хто аднавіў вобраз святога крыжа?
- Перад вамі ляжаць словы. Вам трэба выбраць тыя, якія адносяцца да асобы Ефрасінні Полацкай і яе дзейнасці. Пасля прадстаўнік кожнай з груп прымацуе каля яе партрэта адно са слоў і растлумачыць выбар групы. Словы не павінны паўтарацца.
Словы: дабрадзейная+, асветніца+, міратворца+, самаўлюблённая,адукаваная, жорсткая, заступніца+, ваеначальнік,выхавацель+, міласэрная+,думала аб сабе, думала пра іншых+.
Давайце пагуляем у гульню “ Было - Не было”. Калі маё зацвярджэнне адпядвае жыццю Ефрасінню, то зрабіце 2 пляската ў далані. Калі не – падніміце руку ў верх.
1. У дзяцінстве звалі Прадславай+
2. Прадслава выйшла замуж-
3. У манастыры назвалі Ефрасінняй+
4. Вучыла дзяўчынак чытаць, пісаць, раіць розныя хатнія справы +
5. Па яе заказе пабудавана Спаса-Ефрасіннеўскай царкве +
6. Крыж, зроблены Лазарам Богшай, зараз знаходдзіцца ў Спаса-Ефрасіннеўскай царкве –
IV. Фізкультхвілінка
(відэа)
V. Дамашняе заданне
Прачытать тэкст на старонках 54-59 і адказаць на пытанні.
VI. Вынік. Ацэньванне.Рэфлексія
Дзякуй за актыўны ўдзел! Малайцы, мне спадабалася, як вы сёння працавалі на уроку.
Адкажыце на пытанне:
Што новага позналі на ўрокуаб жыцці Ефрасінні Полацкай? (адказы вучняў)
Давайце пагуляем у гульню “ Было - Не было”. Калі маё зацвярджэнне адпядвае жыццю Ефрасінню, то зрабіце 2 пляската ў далані. Калі не – падніміце руку ў верх.
1. У дзяцінстве звалі Прадславай+
2. Прадслава выйшла замуж-
3. У манастыры назвалі Ефрасінняй+
4. Вучыла дзяўчынак чытаць, пісаць, раіць розныя хатнія справы +
5. Па яе заказе пабудавана Спаса-Ефрасіннеўскай царкве +
6. Крыж, зроблены Лазарам Богшай, зараз знаходдзіцца ў Спаса-Ефрасіннеўскай царкве –
Завяршыце фразу:
• Сёння на ўроку мне больш за ўсё садабалася …
• Мне было цікава познаць, што …
• Для мяне было цяжка …
• Я хачу пахваліць сябе за …
• Я хачу пахваліць (каго з аднакласнікаў?) … за …
Малайцы. Зараз заплюшчыце вочкі і падумайце, ці ўсё у вас атрымалася на ўроку. Падніміце ручкі тыя, хто лічыць, што яны добра працавалі.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.