Праект “Народныя промыслы”
Оценка 4.7

Праект “Народныя промыслы”

Оценка 4.7
doc
16.02.2020
Праект “Народныя промыслы”
народныя промыслы.doc

Описание: Описание: C:\Documents and Settings\Admin\Рабочий стол\Беларусь ад А да Я\Прэзентацыя да адкрытага мерапрыемства Беларускія прысмакі - Факадей Татьяна Семеновна.jpgАддзел адукацыі, спорту і турызму

Мсціслаўскага райвыканкама

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Капачоўскі вучэбна – педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа”

 

 

 

Надпись: ПРАЕКТ
“НАРОДНЫЯ ПРОМЫСЛЫ”

 

 

 

 

 

 

РАСПРАЦАВАЛА

НАСТАЎНІЦА ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ

ЦІХАНОЎСКАЯ А.У.

 

 

 

 

 

 

АГ.КАПАЧЫ 2017

 

 

ЗМЕСТ

 

 

 

      УВОДЗІНЫ

 

3

 

1.     Абгрунтаванне актуальнасці праекта

 

4

 

2.     Праект “Народныя промыслы”

 

5

 

      ДАДАТАК

 

10

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

Асновы беларускага патрыятызму – у веданні таго багацця культуры, традыцый і звычаяў, якія не давалі нашаму народу загінуць ў цяжкія для яго часы.

Любоў чалавека да Радзімы ў першую чаргу звязана з родным краем, са сваёй маленькаю радзімай, дзе прайшло яго дзяцінства, з рэчамі, зробленымі рукамі яго продкаў, з песнямі, што спявалі многія пакаленні. Чым ярчэй і змястоўней веды пра родны край, яго людзей, мінуўшчыну і сучаснасць, тым больш эфектыўна будзе вырашацца адна з галоўных задач – выхаванне грамадзяніна-патрыёта.

Менавіта такога прынцыпу прытрымліваўся наш класны калектыў, калі вырашылі  выкарыстаць этнаграфічны пласт народнай культуры, заснаваны на багатай спадчыне.

Калі будзе шанавацца і паважацца мінуўшчына, тады будзе фарміравацца і патрыятызм.

Кожны адукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі свайго народа. Чым больш нацыянальнага ў выхаванні, тым больш духоўна багацейшая моладзь.     

      Беларусь увайшла ў трэцяе тысячагоддзе, мае свае пэўныя дасягненні ў навуцы, тэхніцы, мастацтве. Але толькі сапраўдны беларус-патрыёт з высокім нацыянальным статусам здольны дасягнуць поспехаў у любой дзейнасці на карысць краіны. Таму нас павінны хваляваць пытанні выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей падрастаючага пакалення. Узрастае актуальнасць задачы захаваць сябе як нацыю, якая мае багатую гісторыю і нацыянальную спадчыну, каб не знікнуць з твару зямлі.

 

 

 

 

 

АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА

Праграма безупыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі патрабуе выхавання на нацыянальнай культуры, выкарыстання выхаваўчага патэнцыялу каляндарна-абрадавага цыкла беларускага народа, яго этнаграфічных і краязнаўчых адметасцей у рамках рэспубліканскіх акцый “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, “Я – грамадзянін Беларусі”. Задача рэалізуецца праз далучэнне школьнікаў да вытокаў народнай культуры сродкамі пазнання і вывучэння малой радзімы.

Ужытковае мастацтва і промыслы (рамёствы) успрымаюцца душой, сэрцам, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Пры гэтым разам з яго прыгажосцю дзеці захоўваюць лепшыя нацыянальныя рысы нашага працавітага, непаўторнага народа, улюбёнага ў свой куточак, паважлівага да мінулых пакаленняў. Тое, што нацыя захоўвае сваю спадчыну, робіць яе адметнаю.

     Сёння назіраецца абуджэнне, цікавасць да выкарыстання народнай мастацкай спадчыны і музейнай педагогікі.

      Таму і ў нашай музейнай экспазіцыі ёсць самыя разнастайныя вырабы, падораныя носьбітамі ўжытковых рамёстваў: тканыя і вышываныя ручнікі, сурвэткі, посцілкі, дзяругі, народнае адзенне, посуд, лапці, прадметы ўжытку.

        У час рэалізацыі праекта навучэнцы пазнаёміліся з назвамі ўжытковых рамёстваў, вывучаюць сакрэты іх майстэрства.

         З’яўляючыся носьбітамі традыцыйнай культуры, вучні здольны стаць актыўнымі стваральнікамі сучаснай. Народная педагогіка вучыць бачыць і разумець прыгожае вакол сябе, ці то ручнік, ці то песня, што спявае бабуля.

 

 

 

 

 

ПРАЕКТ “НАРОДНЫЯ ПРОМЫСЛЫ”

Анатацыя

Праект адлюстроўвае адзін з накірункаў работы над праектам “Беларусь ад А да Я” як асноўнага накірунку развіцця і фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці, выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў сродкамі этнакультуры, мясцовых народных традыцый пры вывучэнні маленькай радзімы.

Праект зацікавіць адміністрацыю школ, кіраўнікоў музеяў і навуковых таварыстваў вучняў, педагогаў-арганізатараў, педагогаў дадатковай адукацыі і факультатыўных заняткаў, працуючых у этнамастацкім, краязнаўча-этнаграфічным накірунках па арганізацыі пошукавай і даследчай дзейнасці вучняў.

        Праект суправаджаецца  фотаматэрыяламі рэчаў і прадметаў побыту музейнай экспазіцыі ДУА “Капачоўскі ВПК ДС-СШ”.

:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Духоўны скарб не грошы і не мода.

Ён, быццам сонца, ззяе для людзей

Выхоўваць на традыцыях народа

Павінны змалку мы сваіх дзяцей.

М. Грудзінскі

 

 Характарыстыка праекта

         Від праекта: практыка-арыентаваны.

Падыход да ажыццяўлення: творча-пошукавы

Творчая ідэя праекта: прыцягнуць, “запаліць” працай як мага больш аднадумцаў.

База ажыццяўлення праекта:  музейная экспазіцыя ДУА “Капачоўскі ВПК ДС- СШ”, музейная экспазіцыя Капачоўскага сельскага Дома культуры.

Тэрмін рэалізацыі праекта:  лістапад – снежань 2017 года.

Формы і метады рэалізацыі праекта: этнаграфічныя вандроўкі, правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў, факультатыўных заняткаў, акцыі па збору музейных прадметаў, сістэматызацыя матэрыялаў.

Удзельнікі праекта (мэтавыя групы): навучэнцы 4 класа, бацькі, настаўнік.

Фактары ўзроўню матывацыі ўдзельнікаў праекта:

імкненне да поспеху: “Я вельмі хачу дасягнуць поспеху”;

надзея на поспех: “Я ўпэўнены ў сабе, мне гэта па сілам”;

вераятнасць дасягнення поспеху: “Усё залежыць ад мяне, сітуацыя мяняецца, калі я на яе ўздзейнічаю”

суб’ектыўны эталон адзнакі дасягненняў: “Крок за крокам: сёння я стаў лепшым, чым учора ”

Мэта праекту:  сфарміраваць грамадзянска-патрыятычныя якасці падрастаючага пакалення сродкамі этнамастацкай культуры, дэкаратыўна-прыкладной творчасці на аснове этнаграфічных ведаў, праз пазнанне маленькай радзімы.

Асноўныя задачы па вырашэнню праблемы:

адрадзіць, захаваць і развіваць этнаграфічную спадчыну як частку нацыянальнай культуры;

садзейнічаць выхаванню творчай, актыўнай асобы;

даць веды пра культуру свайго этнасу, як падмурак для захавання нацыянальнага;

развіваць у вучняў сродкамі дэкаратыўна-ужытковага мастацтва фантазію, вобразнае мысленне, памяць, мову, творчыя здольнасці;

фарміраваць этнамастацкую культуру;

развіваць маральна-этычныя якасці, талерантнасць, камунікатыўныя зносіны на беларускай мове;

фарміраваць навыкі даследчай і пошукавай дзейнасці;

прыцягваць да практычнага прымянення атрыманых ведаў;

выхоўваць паважлівае станаўленне да беларускай мовы і традыцыйнай культуры.

 

Прагназуемыя вынікі

        Этнакультура – справа ўнікальная. Значнасць яе вялікая, асабліва ў наш час, калі хуткімі тэмпамі знікаюць нацыянальныя асаблівасці народаў.    

       Вывучэнне народных традыцый, авалодванне народнымі рамёствамі дапаможа вучням засвойваць стыль і нормы паводзін, эмоцыі, жыццёвы вопыт, развіваць творчы патэнцыял. Яны вучацца культуры разумовай працы і адпачынку, які прадугледжвае творчы ўдзел кожнага, незалежна ад узросту і сацыяльнага статусу, што стварае магчымасць выхавання этнічна-культурнага, нацыянальна-свядомага чалавека.  

         У нашага народа найбагацейшая культурная спадчына. Добрую магчымасць яе адраджаць, зберагаць і развіваць дае нам музейная педагогіка. Ажыццяўленне праекта дапамагае ўнесці ўклад у вырашэнне праблемы захавання этнаграфічнай спадчыны як асновы для выхавання грамадзянска-патрыятычных якасцей.

      Праца над праектам зарыентавана на фарміраванне гонару за багатую спадчыну беларусаў, разнастайную дэкаратыўна-прыкладную творчасць і ўжытковыя рамёствы. Кожны ўдзельнік атрымае задавальненне ад сваёй працы, далучыцца да пошукавай справы, навучыцца сістэматызаваць веды і прымяняць іх у жыцці.

Супрацоўніцтва ўдзельнікаў праекта, творчы падыход да папулярызацыі этнаграфічнай спадчыны садзейнічае самавыхаванню і самаразвіццю асобы сапраўднага беларуса-патрыёта, які будзе

адчуваць сябе годным і шчаслівым,

мець жаданне вучыцца і быць адукаваным,

клапаціцца пра бліжняга,

імкнуцца да высокай маральнасці і выхаванасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

План работы над праектам

 

1.     Прагнастычна-арганізацыйны этап.

Мэта: стварыць умовы для рэалізацыі праекта.

Сістэматызацыя метадычнага матэрыялу ў папку:

 “Народныя рамёствы ”.

2.     Практычны этап

Мэта: рэалізацыя праекта.

Этнаграфічныя вандроўкі,

акцыі па збору музейных рэчаў,

правядзенне факультатыўных заняткаў “Вытокі роднай мовы”,

прыцягненне да ўдзелу ў школьных мерапрыемствах

афармленне фотаальбома “Народныя рамёствы”,

стварэнне мультымедыйных прэзентацый.

3.     Вынікова-рэфлексійны этап.

Мэта: рэфлексія, асэнсаванне, абагульненне і прэзентацыя вопыту.

Прадстаўленне і сістэматызацыя напрацаванага матэрыялу.

Правядзенне выхаваўчага мерапрыемства “Падарожжа па народных промыслах Беларусі “З бабулінага куфэрка”.


Аддзел адукацыі, спорту і турызму

Аддзел адукацыі, спорту і турызму

ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ 3 1

ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ 3 1

УВОДЗІНЫ Асновы беларускага патрыятызму – у веданні таго багацця культуры, традыцый і звычаяў, якія не давалі нашаму народу загінуць ў цяжкія для яго часы

УВОДЗІНЫ Асновы беларускага патрыятызму – у веданні таго багацця культуры, традыцый і звычаяў, якія не давалі нашаму народу загінуць ў цяжкія для яго часы

АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА Праграма безупыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі патрабуе выхавання на нацыянальнай культуры, выкарыстання выхаваўчага патэнцыялу каляндарна-абрадавага цыкла беларускага народа, яго этнаграфічных і краязнаўчых…

АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА Праграма безупыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі патрабуе выхавання на нацыянальнай культуры, выкарыстання выхаваўчага патэнцыялу каляндарна-абрадавага цыкла беларускага народа, яго этнаграфічных і краязнаўчых…

ПРАЕКТ “НАРОДНЫЯ ПРОМЫСЛЫ” Анатацыя

ПРАЕКТ “НАРОДНЫЯ ПРОМЫСЛЫ” Анатацыя

Духоўны скарб не грошы і не мода

Духоўны скарб не грошы і не мода

Асноўныя задачы па вырашэнню праблемы: адрадзіць, захаваць і развіваць этнаграфічную спадчыну як частку нацыянальнай культуры; садзейнічаць выхаванню творчай, актыўнай асобы; даць веды пра культуру свайго…

Асноўныя задачы па вырашэнню праблемы: адрадзіць, захаваць і развіваць этнаграфічную спадчыну як частку нацыянальнай культуры; садзейнічаць выхаванню творчай, актыўнай асобы; даць веды пра культуру свайго…

Праца над праектам зарыентавана на фарміраванне гонару за багатую спадчыну беларусаў, разнастайную дэкаратыўна-прыкладную творчасць і ўжытковыя рамёствы

Праца над праектам зарыентавана на фарміраванне гонару за багатую спадчыну беларусаў, разнастайную дэкаратыўна-прыкладную творчасць і ўжытковыя рамёствы

План работы над праектам 1

План работы над праектам 1
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
16.02.2020