Прэзентацыя па беларускай літаратуры па тэме "Кандрат Крапіва як паэт-сатырык"

  • Презентации учебные
  • pptx
  • 27.02.2020
Публикация в СМИ для учителей

Публикация в СМИ для учителей

Бесплатное участие. Свидетельство СМИ сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Иконка файла материала Крапива.pptx

Кандрат Крапіва як паэт-сатырык

Пачатак

Свой творчы шлях К. Крапіва
пачынаў як паэт-сатырык. Яшчэ ў пачатку 20-х гадоў, знаходзячыся ў Чырвонай Арміі, ён дасылае свае
першыя сатырычныя творы на
рускай мове (вершы, фельетоны) у газету «Красноармейская правда», якая ахвотна іх друкуе. Асноўнай
тэмай гэтых твораў былі міжна- родныя падзеі. У хуткім часе на
старонках рэспубліканскай газеты
«Савецкая Беларусь» з'яўляюцца
яго першыя сатырычныя вершы на беларускай мове.

Самавызначэнне

3 самага пачатку
літаратурнай дзейнасці
Крапіва зарэкамендаваў
сябе як пісьменнік-
сатырык. Аб сатырычнай
накіраванасці сваёй
творчасці ён сам гаворыць у форме дасціпнай
алегорыі ў вершы пад наз-вай «Крапіва» (1922), які
з'яўляецца паэтычнай дэк-ларацыяй пісьменніка і
служыць як бы ўступам да першага яго зборніка
«Крапіва» (1925)

Пачатак

Добра разумеючы задачы
літаратуры, яе ролю ў жыцці
грамадства, Крапіва свядома ставіў сваё пяро мастака на службу
свайму народу. Пачынаючы саты- рык рэзка выступаў супраць
рознага штукарства ў літаратуры,
супраць паэтаў, якія пад відам по-шукаў новых паэтычных форм збі- валіся на фармалізм і слоўныя вы- крутасы. Вострае сатырычнае слова Крапівы дапамагала беларускім
пісьменнікам змагацца за літарату-ру, цесна звязаную з надзённымі
патрэбамі сучаснасці.

Сатыра

Сатыра Крапівы 20-х гадоў, як і ў наступныя перыяды, вызначалася разнастай- насцю тэматыкі і прабле- матыкі. Пісьменніка цікавілі міжнародныя падзеі,
пытанні народна-
гаспадарчага, культурнага будаўніцтва і самыя
будзённыя, бытавыя з'явы рэчаіснасці. Асаблівае
месца ў першы перыяд лі-таратурнай дзейнасці
сатырыка займала тэма
грамадзянскай вайны і
іншаземнай інтэрвенцыі.

Асноўныя сродкі

Асноўнымі сродкамі, якімі карыстаецца Крапіва ў
такіх творах, з'яўляюцца
злосная іронія, гратэск, ка-рыкатура. У вершы
«Чырвоная мятла добра
мяла» аўтар у духу трады-цыйнай народнай сатыры малюе вобразы царскіх
генералаў. Каб зрабіць
верш зразумелым,
даходлівым, пісьменнік
звяртаецца да бытавой ся-лянскай лексікі,
карыстаецца трапнымі на-роднымі выразамі,
параўнаннямі, эпітэтамі.

Тэматыка вершаў

Значная частка вершаў сатырыка
прысвечана праблеме выхавання
чалавека, барацьбе з культурнай
адсталасцю, з рознымі перажыткамі ў побыце і свядомасці людзей.
Крытыкуючы адмоўныя з'явы ў
жыцці тагачаснай вёскі, паасобныя заганы сялянскага быту, Крапіва ві-тае ўсё новае, станоўчае, што
пранікала ў сялянскае асяроддзе
(«Ты не лайся, дзядзя, пры
савецкай ўладзе», «Ціт заводзіць
новы быт», «Хто за намі?»,
«Будуйце лазні» і
інш.)

Важная тэма

Не абышоў сатырык і такой
папулярнай для літаратуры 20-х
гадоў тэмы, як сацыяльная
дыферэнцыяцыя беларускай вёскі, барацьба з так званымі «кулакамі». У некаторых сваіх вершах
(«3 падарожжа», «Апаска») паэт
выказваў свой пункт гледжання на «кулацкую праблему», выступаў
супраць антынароднай тагачаснай палітыкі ў адносінах да
селяніна-серадняка, якога,
залічыўшы ў кулакі, душылі
непамернымі падаткамі.

Крытыкі

Маючы на ўвазе такія
перасцярогі пісьменніка,
некаторыя ваяўнічыя кры- тыкі-артадоксы прыпісвалі Крапіве ярлык «кулацкага пісьменніка». На думку
вульгарна-сацыялагічных
крытыкаў, Крапіва ў 20-х
гадах дапускаў «паклёпы
на савецкую рэчаіснасць», «супрацьпастаўленне вёскі гораду», «недаацэнку кіруючай ролі гарадскога
пралетарыяту». I яму пры- ходзілася «выпраўляць»
сваю лінію.

Байкі

Сярод сатырычных твораў
Крапівы асаблівае значэнне
маюць байкі. Яны заваявалі
прызнанне чытача дзякуючы
сваёй актуальнасці,
сатырычнай вастрыні.
3 поўным правам можна
гаварыць, што ў развіцці
баечнага жанру Крапіва зрабіў
для
беларускай літаратуры тое,
што для рускай зрабіў Крылоў.
Байка ў беларускай літаратуры
была вядома даўно
(байкі Ф.Багушэвіча, А.Абуховіча, Я.Купалы, Я.Коласа,
М.Багдановіча), хаця гэты жанр
не атрымаў у ёй такога шырокага развіцця, як, напрыклад, у рускай літаратуры.

Думкі творцы

К.Крапіва рэзка выступіў супраць
тых, хто прарочыў смерць байцы. У артыкуле «Думкі пра сатыру» ён
пісаў: «Некаторыя «страшныя
рэфарматары» спрабавалі... давесці непатрэбнасць байкі, як жанру
ўстарэлага, але практыка паказвае, што байка прыхільна сустракаецца чытачом (і слухачом) і стварае
належны эфект. А пакуль яна
здольна на такую службу, да таго
часу яна можа жыць і развівацца, нягледзячы на ўсе выдумкі
«страшных рэфарматараў»