Реакреоционные возможности Эсьмонского края .Исследовательская работа по географическому краеведению..
Оценка 4.9

Реакреоционные возможности Эсьмонского края .Исследовательская работа по географическому краеведению..

Оценка 4.9
Научно-исследовательская работа
doc
география
7 кл
28.12.2018
Реакреоционные  возможности Эсьмонского края .Исследовательская работа по географическому краеведению..
Исследовательская работа написана на основе изучения природных, исторических, экологических особенностей Эсьмонского края Белыничского района Могилевской области. материал может использоваться для популяризации агротуризма и проведения воспитательных мероприятий посвященных году малой родины. В исследовании предлагаются маршруты познавательного и экологического отдыха, содержится предложение занятости местного населения.
25.05.2018 Науч.раб..doc
Аддзел адукацыі, спорта і турызму Бялыніцкага райвыканкама Дзяржаўная  ўстанова адукацыі “Эсьмонскі вучэбна­педагагічны комплекс дзіцячы сад­сярэдняя школа Бялыніцкага раена” ДАСЛЕДЧАЯ  РАБОТА Рэкрэацыйныя магчымасці Эсьмонскага краю           Аўтар: Калачова Вераніка Аляксандраўна, вучаніца  VII  класа ДУА “Эсьмонскі вучэбна­педагагічны комплекс дзіцячы   сад­сярэдняя   школа Бялыніцкага раена”   Навуковы кіраўнік: Шастак   Таццяна   Дзмітрыеўна, настаўнік ДУА геаграфіі  “Эсьмонскі вучэбна­педагагічны комплекс   дзіцячы   сад­сярэдняя школа Бялыніцкага раена” Бялыніцкі раен, в.Эсьмоны, 2018 Змест Уступ………………………………………………………………………….... 3 ГЛАВА I   Прыродныя асаблівасці Эсьмонскага краю……………………..5 ГЛАВА II   Рэкрацыйныя магчымасці краю 2.1  Прыазерны край…………………………………………………….8 2.2  Рачныя ўзбярэжжы…………………………………..……………10 2.3  Лясныя масівы краю ­ каштоўны рэкрэацыйны ресурс………...12 2.4  Пазнавальны рэсурс Эсьмонскага краю…………………………15 Заключэнне……………………………………………………………………17 Літаратура…………………………………………………………………….19 2 Уступ Вывучаючы геаграфію я зацікавілася тэмай ”Рэкрэацыйныя рэсурсы”. Яна выклікала ў мяне непаддзельную цікавасць, таму што я даведалася аб вялікіх   магчымасцях   нашай   рэспублікі   ў   арганізацыі   адпачынку, аздараўлення людзей,   правядзення экскурсій і развіцця турызму. Але ж яшчэ   большую   турботу   і   горач   я   вынесла,   калі   ў   падручніках, энцыклапедычных даведніках, экскурсійных буклетах нічога не сустрэла пра   рэкрэацыйныя   магчымасці   нашай   мясцовасці   –     Эсьмонскага   краю Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.  Я вырашыла ліквідаваць гэты прабел і паказаць шырокія магчымасці нашых правінцыяльных мясцін для арганізацыі розных відаў адпачынку і аздараўлення.   Тым   больш   у   Год   малой   Радзімы   гэта   мае   вялікую актуальнасць.  Я   паставіла   перад   сабой  мэту  –   прапанаваць   шляхі   вырашэння праблемы занятасці мясцовага насельніцтва, скарыстання яго патэнцыялу і паляпшэння іх матэрыяльнага дабрабыту.  Таксама   ў   выніку   свайго   даследвання   я   планую   прыцягнуць дзяржаўныя інвестыцыі ў агратурызм і спыніць гэтым самым “выміранне” чароўных мясцін малой радзімы. Тым больш, што аграгарадок  ў нашых мясцінах не створаны, і не плануецца яго арганізацыя ў перспектыве. Гэта я лічу   вялікім   плюсам   для   захавання   маляўнічых   ландшафтаў,   лясных масіваў, рачнога і азёрных вадаёмаў з пясчанымі пляжамі.  3 У нашым краі спрыяльныя для здароўя чалавека кліматычныя ўмовы – цёплы, умерана­вільготны, больш кантынентальны клімат ў параўнанні з іншымі правінцыямі Беларусі.  Мае   даследванне   мае   як   тэарэтычную   навізну,   так   і   практычную накіраванасць.   Так   як   на   дадзеную   тэму   грунтоўных   даследванняў   не праводзілася,   навуковых абгрунтаванняў не рабілася, і, як мне вядома, бізнэс   планаў   асваення   тэрыторыі   Эсьмонскага   краю   пасля   ліквідацыі сельскагаспадарчага прадпыемства – саўгаса “Эсьмоны” у 2005 годзе не стваралася. Задачамі майго даследвання з’яўляюцца: ­ правядзенне ацэнкі рэакрэацыйных рэсурсаў Эсьмонскага краю;  ­ рэклама іх магчымасці і даступнасці для пазнавальнага адпачынку; ­     абгрунтаванне   аздараўляльных   і   турыстычных   пераваг   нашых мясцін; ­   прапанаванне   канкрэтных   шляхаў   асваення   тэрыторыі   з рэкрацыйнымі  мэтамі. Ідэі і гіпотезы работы: 1.   Эсьмонскі   край   мае   камфортныя   кліматычныя   ўмовы   для круглагадзічнага адпачынку. 2.   Рэльеф   спрыяльны   для   лыжных   паходаў   –   зімой,   летам   –   для турыстчных пешаходных і веламаршрутаў. 3. Наяўнасць лясных масіваў – сасновых, лістова­хваёвых з багаццем грыбоў   і   ягадаў   –   важнейшы   патэнцыял   рэкрыацыі.   А   таксама разнастайнасць   дзікіх   звяроў   можа   скарыстоўвацца   для   арганізацыі палявання як рэкрыацыі. 4 4.   Каскад   азёр   (Заазерскае,   Карманоўскае,   Чорнае,   Пустое, Сцёхаўскае і г.д.) і маляўнічыя рэкі Ослік, Клява з’яўляюцца невычэрпным рэсурсам для адпачынку і аздараўлення. 5.   Шматлікасць   архіалагічных   помнікаў,   абеліскаў   і   брацкіх пахаванняў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны 1941­1945гг., а таксама   язычніцкіх   капішчаў,   жыватворных   крыніц,   ручаёў   даюць магчымасць развіваць пазнавальны турызм. Выконваючы   даследване   выкарыстоўвала   наступныя  метады   і прыемы: ­ адследжванне   кліматычных характэрыстык­тэмператур, колькасці ападкаў,   переважаючых   вятроў,   працягласці   перыяду   з   тэмпературай паветра вышэй за 15 oС і ніжэй за  ­5 oС; ­   вывучэнне   рэльефу   шляхам   вызначэння   адносных   і   абсалютных вышынь, глыбіні расчлянення; ­ вымярэнне вышыні снегавога покрыва; ­ даследванне якасці вады, агульнага ўзроўню вод у азёрах і рацэ; ­ вымярэнне таўшчыні лёду на гэтых вадаёмах; ­   вызначэнне   наяўнасці   сухіх   маляўнічых   узбярэжжаў,   ступені зарастання берагоў, экалагічнага стану пляжаў; ­ апісанне багаццяў лясоў і вадаёмаў; ­ сістэматызацыя ведаў аб гісторыка­этнаграфічных помніках края; ­ праектаванне аграсядзіб; ­   распрацоўка   маршрутаў   эколага­турыстычнага   і   пазнавальна­ аздараўляльнага  характару. Аб’ектам  даследвання   з’яўляецца   мікрараен   Эсьмонскага   краю, прадметам даследвання – яго рэкрэацыйныя магчымасці.  5 ГЛАВА I   Прыродныя асаблівасці Эсьмонскага краю Эсьмонскі   край   размешчан   ва   Усходне­Беларускай   правінцыі.   Ён распрасціраецца   на   паўночна­заходніх   землях   Бялыніцкага   раёна Магілёўскай вобласці. Заснаваны ў 1924 годзе, з 1925 года ўваходзіць ў склад Магілёўскай акругі, а да гэтага часу лічыўся часткай Мінскай акругі Барысаўскага павета. У   склад   мікрараена   ўваходзіць   19   населяных   пунктаў,   у   якіх пражывае больш за 840 чалавек. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтваа менш за   20   чалавек   на   1   км2.   Працаздольныя   складаюць   палову   ад   агульнай колькасці насельніцтва мікрараена.  Тэрыторыя   Эсьмонскага   краю   распрасціраецца   ў   напрамку   з паўночнага захаду на поўнач Бялыніцкага раёна.  У тэктанічных адносінах ён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Глыбіня   залягання   фундамента   каля   0,75   км.   У   платформавым   чахле 6 прадстаўлены   адклады   розных   геалагічных   перыядаў   –   ад верхнепратэразойскіх да антрапагенавых.  Для краю характэрны раўнінны рэльеф. Абсалютная вышыня – 140­ 180м.   Назіраецца   ўхіл   на   паўднёвы   захад   краю.   Але   ён   не   значны   і   па гэтаму   вызначаецца   невялікімі   Тут пераважаюць   марэнныя   гелечныя   тыпы   адкладаў   –   супяскі,   суглінкі,   перавышэннямі.   адноснымі валунныя,  пяскова­жвіравыя пароды, вапнякі і валуны.  Па рэльефу – на мяжы Аршанскага узвашша і Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Назіранні за кліматам мікрараена далі магчымасць устанавіць, што сярэдняя   тэмпература   ў   студзені   складае     ­7,2   градусы   па   Цэльсію,   а летняя (у ліпені) ­ +19,4 градусы.  Працягласць вегетацыйнага перыяду складае 190 дзён. На тэрыторыі мікрараена выпадае ў сярэднім 650­680 мм ападкаў у год.  Вятры пераважаюць паўночна­заходнія і заходнія. Сярэдняя скорасць ветру – 4,1м/с. Эсьмонскі край прымае 3600 МДж/м2  гадавой сумарнай радыяцыі,   а   гадавы   радыяцыйны   баланс   зямной   паверхні   складае   1550 МДж/м2.  Атмасферны ціск вагаецца ад 1018 гПа ў студзені,   да 1013 гПа ў ліпені. Працягласць перыядаў з сярэдняй сутачнай температурай паветра вышэй +15 градусаў  145 дзён, ніжэй за 5 градусаў  132 дні.  Колькасць дзён за год з туманамі ­ 60; з адлігамі ў халодны перыяд – 46 дзён. Снегавое покрыва  за зіму ў сярэднім складае 25­30 см. Тэрыторыя края   адносіцца   да   басейна   ракі   Друць,   левага   прытока   Дняпра.   Па Эсьмонскіх землях працякае рака Ослік, левы прыток Друці. Гэта рака мае снегавое     жыўленне.   Сярэднегадавы   сцёк   вады   6   л/с   з   1   квадратнага кіламетра, а сярэднегадавы расход вады – 4,5 м3 за секунду. На паўднёвым 7 захадзе   края   працякае   і   рака   Клява,   правы   прыток   Бярэзіны. Сяреднегадавы расход вады ў ей складае 18 м3/с, а сярэднегадавы сцёк складае 7 л/с на кожны квадратны кіламетр. Узятыя пробы вады ў азёрах Краманоўскае,   Заазерскае,   Пустое,   Чорнае,   Сцёхаўскае   і   рэках   Ослік   і Клява   паказалі,   што   якасць   вады   адпавядае   нормам.   Яна   ўтрымлівае   ў межах   дазволеных   паказчыкаў   шчолачы,   жалеза.   Нітраты   і   нітрыты   не прысутнічаюць. Пасеў на мікрафлору не выявіў сальманелёзных палачак і дыфтэрыйных кокаў.  Раенная санатарна­эпідэміялагічныя лабараторыя прадставіла звесткі пра якасць вады ў крыніцах “Спаскай”, “Крывавы Стан”, “Казёл”. У ходзе аналізу гэтых дадзеных мы прыйшлі да высновы, што вада з іх мае значнае ўтрыманне   іонаў   срэбра,   што   дае   магчымасць   знішчаць   хваробатворныя бактэрыі пры выкарыстанні вады з гэтых крыніц.  Вада з гэтых крыніц утрымлівае натрыева­хлорна­магневыя солі. Яна можа выкарыстоўвацца для аздараўлення нырак і органаў стрававання. ГЛАВА II   Рэкрацыйныя магчымасці краю 2.1 Прыазерны край Карманаўскае возера, якое займае плошчу 0,3 квадратныя метры і мае найбольшую глыбіню   7,5м; даўжыню берагавой лініі – 2,29км; яно змяшчае 0,99 млн. метраў кубічных вады.  Возера мае жывапісныя берагі. З захаду і поўначы яны параслі лесам і хмызнякамі. На   ўсходзе і поўдні берагі возера маюць сухія ўзбярэжжы. Пракладзеныя ў глыб   возера, на даўжыню да 2 м ад берага драўляныя сходні­пірсы. Гэта дае магчымасць вырарыстоўваць азначанае возера для купання, лоўлі рыбы, плавання на лодках і катамаранах.  8 Дарэчы, у Карманаўскім возеры  значныя запасы праснаводнай рыбы – амура, тоўсталобіка, шчупака, плоткіі і іншых. Яшчэ   больш   прыгажэйшае   Заазерскае   возера.   Яно   ледавіковае   па паходжанню,   як   і   астатнія.   Яго   плошча   –   0,6   кіламетраў   квадратных. Найбольшая глыбіня 8м, даўжыня – 1,01 км, найбольшая шырыня – 0,75км. Даўжыня берагавой лініі – 2,92 км, аб’ем вады – 3,01 м3 Плошча водазбору – 8,8 м2.  Берагі яго з поўначы і з усходу забалочаныя, а з поўдня і захаду параслі маляўнічымі бярозамі і вольхамі. На гэтых  берагах работнікамі Эсьмонскага лясніцтва   арганізавана зона адпачынку, праводзяцца работы па добраўпарадкаванню прылягаючай тэрыторыі. Маюцца альтанкі, навесы ад сонца, пераапранальні, мангалы і шашлычніцы для пікнікоў.  Прадугледжана санітарная зона, стаянкі для аўтамабіляў.  У зімовы перыяд тут можна сустрэць любіцеляў зімовага лову рыбы, а   летам   берагі   возера   Заазерскае   –   месца   масавага   адпачынку   жыхароў Бялыніччыны, таму што хвалі возера і цень дрэў узбярэжжа выратоўваюць ад спёкі.  На заходнім беразе возера штогод уладкоўваецца палатачны дзіцячы летнік.  Рамантыка, водар страў, прыгатаваных на вогнішчы, чыстае паветра, чароўны   шчэбет   птушак   запрашаюць   адпачыць   і   аздаравіцца   любых жадаючых. Калі   б   для   мэт   летняга   адпачынку   ўзвесці   на   гэтым   беразе стацыянарныя кэмпінгавыя будынкі, то прыток бы адпачываючых быў бы яшчэ больш значным, а абслугоўванне іх мясцовым насельніцтвам дало б новыя рабочыя месцы для, не менш, як 10 работнікам. У вёсцы Заазер’е 9 многія жыхары разводзяць коз, маюць лішкі  малака. Магчыма б  было  яго выкарастанне, як лячэбны напой для адпачываючых. 2.2  Рачныя ўзбярэжжы Экалагічны   стан   пляжаў   на   берагах   ракі   Ослік   і   ракі   Клява спрыяльны. Пясчаныя берагі, нізкі стан зарастання берагоў чаротам, аерам, зручны   падыход   да   самой   вады   даюць   магчымасць   адпачываць     на   іх узбярэжжах значнай колькасці людзей.  Па маіх разліках адзінае, што патрабуе рашэнне – гэта ўладкаванне пераапранальняў і лавак для  адпачываючых. На гэтыя работы спатрэбіцца не значныя грашовыя выдаткі, а саму работу пад сілу зрабіць валанцерам нашай школы.  Характар дна ў рэках Ослік і Клява, ў месцах вызначаных пляжаў роўны, пясчана­жвіравы, без багвіння. Сярэдняя глыбіня рэк у пляжных месцах вагаецца ад 1 м до 3,3м.   10 Можна   скарыстаць   і   тое,   што   рака   Ослік   мае   даўжыню   66   км, плошча водазабору – 413 м2. Яна працякае ў прыгожым русле, абапал яе поймавыя лугі, сярэдняя шырыня якіх ад 3 до 10 м, на іх расце разнатраўе, шмат кветкавых раслін.  На   поймавых   лугах   абапал   ракі   значныя   зараснікі   кустоў   каліны, чаромхі, парэчак дзікарослых. Само русла ракі на сваіх працягу дастаткова зарослае водарасцямі; цячэнне павольнае, рэчышча звілістае. Рака нагадвае палескі   выгляд.   Шырыня   ракі   ад   7   да   15м.   Яна   суднаходная   на   ўсім працягу.   Гэта   можна   выкарастаць   для   спуску   па   Осліку   да   Друці   на байдарках. Тым больш, што краявіды абапал ракі будуць захапляць і вабіць нават прыўзятага чалавека.  У рэках Ослік і Клява водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, карась. У асобных месцах можна стаць уладальнікам мянтуза, асабліва каштоўнага віда рыб.  Рэкі Эсьмонскага краю даюць магчымасць скарыстоўваць іх не толькі для воднага турызму і купання ў летнюю спёку, а, так як у іх водзіцца шмат рыбы, земнаводных, а на ўзбярэжжах птушк і млекакормячых, яны даюць   магчымасць   займацца   рыбнай   лоўлей   і   проста   адпачыць   ад   на свежым паветры.  11 2.3. Лясныя масівы краю ­ каштоўны рэкрэацыйны ресурс Адпачынак цесна звязаны з ляснымі масівамі, а яны ў Эсьмонскім краі займаюць 38% тэрыторыіі. Лясы ў нашых мясцінах сасновыя, саснова­ хваёвыя, радзей змешаныя – асінава­бярозавыя­сасновыя.  Сасновыя лясы – добры  рэсурс для адпачынку і аздараўлення. У іх прыемны   смалова­жывічны   водар,   які   дапамагае   лячыць   лёгачныя захворванні.  Паветра   ў   нашых   лясных   масівах   добра     ўплывае   на   арганізм чалавека. Саснякі Эсьмоншчыны – вядомае месца збору грыбоў: маслякоў, 12 баравікоў,   лісічак.   А   ў   бярозава­асінавых   лясах   кожны   патрапіць   на падасінавікі, падабабкі, сыраежкі, а ў восеньскую пару  на апенькі.  На   ўзлесках   і   палянах   можна   збіраць   ягады:   чарніцы,   суніцы, брусніцы,   маліны,   ажыну,   касцяніку,   куманіку,   якія   з’яўляюцца каштоўнымі лекавымі раслінамі.  Усе   ягаднікі   саснякоў   Эсьмонскага   краю     з’яўляюцца   добрымі меданосамі і лекарамі. У   нашых   лясах   расце     каля   40   рэдкіх,   ахоўваемых   відаў   раслін. Напрыклад,   тут   можна   ўбачыць   астралодачнік   валасісты,   жывучку пірамідальную, ваўчатнік баравы, чыну горную і іншыя. Многія з іх вельмі дэкаратыўныя і могуць вабіць прыгажосцю адпачываючых.    свет   насякомых, Цікава   прадстаўлены   і     земнаводных, прысмыкаючых, птушак і звяроў сасновых лясоў нашай мясцовасці. Гэта сапраўдны рай для тых, хто займаецца пазнавальна­даследчым адпачынкам. Цікавым   будзе   назіранне   за   працай   рыжых   лясных   мурашоў,   якія “збудавалі” шмат вялікіх мурашнікаў і з’яўляюцца санітарамі лесу, так як за адзін дзень жыхары аднаго сярэдняга мурашніка могуць сабраць у лесе да 3,5 тысяч гусеніц, дробных мятлікаў, якія пашкоджваюць хвою.  Пазнавальным   адпачынкам   можна   зацікавіь   і   тых,   хто   любіць вывучаць земнаводных. Іх у лясах нашай мясцовасці таксама шмат.   Гэта вострамордая   лягушка,   якая   водзіцца   ў   вільготных   зарасніках   сасняку абапал вёсак Карманаўка і Сцёхава.   Не менш запамінальныя ўражанні выклікаюць назіранні за травяной лягушкай,   камышовай   жабай,   прыткай   яшчаркай,   вераценніцай   ломкай, мядзянкай. Апошняя  занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі і ніякай шкоды чалавеку не прыносіць. 13 Зімой у лесе можна пачуць стук вялікага пёстрага дзятла, ці дзятла жэлны.   Шмат   тут   жахлівых   сініц,   берагавых   гаечак.   Нават   у   разгар марозных  зім  лясную  цішыню  парушаюць  гукі  крумкача.  Ен  уладкоўвае свае гнёзды ў сасняку, на высокіх дрэвах каля  в.Майск.  Таксама ў нашых лясах можна пачуць гукі махнаногай савы­сыча. А любіцелі   птушынага   палявання   знойдуць   у   сасновым   лесе   Эсьмонскіх мясцін   занятак   сабе   –   высочванне   буйнейшай   птушкі   –   глушца,   які з’яўляецца вельмі асцярожнай птушкай і вядзець скрытны лад жыцця. Але патрэбна памятаць, што для палявання на яго патрэбна спецыяльны дазвол­ ліцэнзія. У   нашых   лясах   можна   пачуць   спевы   ляснога   жаваранка,   ляснога канька, трэск пеначкі­трашчоткі, або гукі пеўчага дразда, якія  спяваюць у вячэрнія   часы   да   самага   змяркання.   А   затым   эстафету   прымае   начная птушка   казадой,   якая   не   будуе   гнязда.   Гэтыя   гукі   могуць   аздараўляць людзей з нервовымі захворваннямі і перажыўшых стрэсавыя сітуацыі.  Для развіцця гукавога адпачынку ніякіх затрат рабіць не патрэбна. Завітайце   у     наш   комплекс   і   вас   правядзе   па   цікавых   мясцінах   наш настаўнік геаграфіі Шастак Т.Д., якая раскажа, пакажа і засяродзіць ваш слых на гуках птушак­лекараў. Смелыя звяры Эсьмонскіх мясцін могуць выйсці вам насустрач. Гэта часта  можа   зрабіць  касуля  –  маленькі  наш  алень,  вагой  да  40кг.  Часта можна   ўбачыць   лася   або   дзікага   кабана,   паляванне   на   якіх   можа арганізаваць егерская служба Бялыніцкага лясгаса.  У   змешаных   лясах   Эсьмонскага   края   шмат   вавёрак,   якія   асабліва часта сустракаюцца  ў ельніках. У гэтых месцах можна патрапіць на зайцоў, ліс,   радзей   на   куніцу.   Такім   чынам,   лясныя   массівы   эсьмонскіх   зямель каштоўны рэкрэацыйны ресурс. 14 2.4 Пазнавальны рэсурс Эсьмонскага краю Не   меншы   патэнцыял   рэкрэацыі   маюць   шматлікія   археалагічныя помнікі   Эсьмонскіх   мясцін.   Гэта   6   груп   курганных   могільнікаў,   якія кампактна   размешчаны   ва   ўрочышчы   Кургання,   на   паўночнай   ускраіне в.Эсьмоны,   на   беразе   ракі   Ослік,   каля   вёскі   Дзевашычы,   па­за   вёскай Буднікі  ў лясным масіве ў 0,7 км на захад ад вёскі.  А   таксама   самы   буйны   археалагічгы   могільнік   Бялыніччыны   –   99 насыпаў на паўночны ўсход ад вёскі Заазер’е, в.Сцёхаў і каля в.Майск, на 15 левым беразе ракі Ослік. Многія з іх былі даследаваны, і матэрыял гэтых даследванняў захоўваецца ў школьным гісторыка­краязнаўчым музеі.  Лічу,   што   пазнавальным   турызмам   неабходна   ахапіць   і   гарадзішча ранняга жалезнага веку на тэрыторыі Эсьмон. Яно добра захавалася сярод лесу на паўднёвы ўсход ад вёскі. На ім яскрава праглядваюцца рвы, валы і роўная пляцоўка наверсе.  Існуе шмат легенд аб яго значнасці і аб існаванні падземнага ходу ад гарадзішча да самага ўзбярэжжа ракі Ослік. Прайсці па гэтых мясцінах дапамогуць жадаючым вучні нашага комплекса, якія любяць свій край і цікавяцца   яго   гісторыяй.   А   цікавую   экскурсію   па   ўсіх   археалагічных помніках з задавальненнем могуць правесці юныя экскурсаводы.  Я,   ў   сваю   чаргу,   магу   прапанаваць   адпачываючым   звесткі   аб знаходках  з гарадзішча  в.Эсьмоны,  в.Буднікі  і  каштоўнасцях    курганоў, якія раскопваліся даследчыкамі яшчэ ў 1863 годзе,     апошні раз у 1989 годзе. Калі   ж   адпачываючых   зацікавяць   таямніцы,   то   яны   знойдуць   іх   у вялікай колькасці ў Эсьмонскім краі. Чаго толькі каштуе каменны велікан па­за вёскай Заазер’е. Спрэчкі адносна яго назначэння не сціхаюць паміж многімі   краязнаўцамі.   Адны   лічаць   гэта   “цуда”     рэшткам   язычніцкага капішча; іншыя – безкурганным могільнікам 10­13 ст., трэція – рэшткамі слупоў   Рагвалода   або   межавымі   вешкамі   Ізяслава;   чацвертыя   – французкімі могільнікамі. Неважна, чым гэта месца з’яўляецца. Але той, хто пабыў там хоць адзін   раз,   абявязкова   захоча   вярнуцца   туды   яшчэ,   каб   дакрануцца   да крыжа­волата, каб паспрабаваць разгледдзіць і разгадаць таямнічыя знакі­ сімвалы, якія нанесены амаль на кожным камяні. 16 Адзінае, што патрэбна, каб гэты аб’ект стаў рэкрэацыйным – дарога, асфальтаваная,   ў   напрамку   да   стокхэнджа,   ды   альтанкі   насупраць,   каб адпачыць з дарогі. Для   штодзеннага   адпачынку   можна   выкарыстоўваць   экалагічныя сцежкі, выхады ў лес, на берагі рэк, азёр;  наведванне шматлікіх крыніц.  У Эсьмонскіх мясцінах 4 крыніцы: “Спаская”, “Казёл­крыніца”, “Каралеўскі калодзеж”, “Крывавы  Стан”,  кожная з якіх мае свае легенды. Заключэнне Такім   чынам,   даступнасць   усіх   рэкрэацыйных   аб’ектаў   эсьмонскіх зямель мае важнае значэнне. Яны могуць выкарыстоўвацца ўжо зараз без 17 дадаковых фінансавых сродкаў на арганізацыю адпачынку, аздараўленне  і пазнавальны турызм, таксама і рознага роду экскурсій.  На маю думку ёсць магчымасць і для працяглага адпачынку. Лічу, што для гэтага у нашых мясцінах можна стварыць аграсядзібу. А каб людзі ведалі,   што   ў   нашай   краіне   есць   такія   прыгожыя   і   цікавыя   мясціны патрэбна   стварыць   інфармацыйны   сайт   аб   іх,   прайсці   дзяржаўную рэгістрацыю ў патрэбных інстанцыях, ды крышку   пашырыць жытло, дзе будуць пражываць адпачываючыя. Але для гэтага патрэбны дзяржаўныя інвестыцыі.  Рэалізацыя   прапанаваных   мною   мерапрыемствай   дасць   магчымасць уладкавацца на працу больш за 15 чалавек працаздольнага ўзросту.  Яны маглі б арганізаваць верхавыя конныя экскурсіі, рыбалку, збор ягад і грыбоў, паходы выхаднога дня для сем’яў з гарадоў і нават цэлых арганізацый.   А   ў   зімовы   перыяд   –   лыжныя   паходы,   зімнюю   рыбалку, катанне на конях у санях, а пры падтрымцы егерскай службы – паляванне. Такім   чынам,   асноўнымі   вынікамі   майго   даследвання   сталі: прыведзеная ацэнка рэкрэацыйных рэсурсаў Эсьмонскага краю. Яна дала магчымасць сцвярджаць: па­першае, што ў гэтым кутку Бялыніччыны ёсць шэраг магчымасцей для адпачынку, аздараўлення, экскурсій і турызму; па­другое,   мая   работа   з’яўляецца   прапагандай   даступнасці   для рэкрэацыі любога краявіду малой радзімы. па­трэцяе, даследванне дапамагло мне самой ўбачыць і абгрунтаваць аздрараўленчыя і турыстычныя перавагі нашых мясцін. па­чацвёртае, не малаважную ролю я ўбачыла ў тым, што вызначыла для сябе шлях асваення тэрыторыі вёсак Эсьмонскага краю, якія хутка “выміраюць”. 18 Гэта   ўсё   дае   магчымасць   сцвярджаць,   што   прасторы   Эсьмонскага краю з’яўляюцца каштоўным рэкрэацыйным рэсурсам. 19 Літаратура 1. Дзікая прырода Беларусі, ­ Мінск, 2009. 2. Птушкі Еўропы, ­ Мінск, 2000. 3. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Жывелы, ­ Мінск, 2004 4. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Расліны, ­ Мінск, 2005  5. Пікулін М.М., Земнаводныя Беларусі, ­ Мінск, 1985. 20

Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
28.12.2018