Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"
Оценка 4.6

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"

Оценка 4.6
docx
21.01.2020
Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"
урок беларускай мовы з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання
урок ТЫПЫ СКАЗАЎ.docx

Дадатак 7

Тэма:Тыпы і будова сказа

Мэта: плануецца, што да канца ўрока большая колькасць вучняў будзе ведаць, якія тыпы сказаў бываць па мэце выказвання і інтанацыі, умець вызначаць тыпы сказаў па мэце выказвання і інтанацыі, вызначаць сувязь слоў у сказе, будаваць схемы сказаў.

Задачы: узнавіць веды навучэнцаў пра тыпы сказаў па мэце выказвання і інтанацыі, пра знакі прыпынку ў канцы сказа, пра будову сказа; садзейнічаць развіццю інтанацыйных навыкаў, граматычнага ладу маўлення, лагічнага мыслення навучэнцаў; скласці ўмовы для выхоўвання культуры маўлення.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Абсталяванне: падручнік, рабочы сшытак, карткі-заданні, пясочны гадзіннік, малюнкі з выявамі сонейка, зорачкі, хмаркі

Ход урока

I. АРГАНІЗАЦЫЙНЫ ЭТАП

Добры дзень, паважаныя сябры! З якім настроем вы прыйшлі сёння на ўрок? У вас на партах ляжаць каляровы фігуркі: сонейка, хмарка, зорачка. Пакажыце мне адну з іх. На ўрок прыйшлі з цудоўным настроем тыя, хто паказаў мне сонейка; у каго хмарка – той чамусьці сумуе; у каго зорачка – той гатовы плённа працаваць на ўроку. У канцы ўрока мы паглядзім ці зменіцца ваш настрой.

II. ЭТАП ПРАВЕРКі ВЫКАНАННЯ ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ

Якое заданне вы выконвалі дома? (Адказаць вусна на пытанні па тэме “Тэкст”с.41

Давайце пагуляем у гульню “Тузін пытанняў”. Я буду задаваць вам пытанні, а вы адказваеце толькі “Так” ці “Не”.

Ці з задавальненнем вы сення прыйшлі на ўрок?

Ці ведаеце вы, што называецца тэкстам?                                       

Ці ведаеце вы, на што ўказвае загаловак?

Ці ведаеце вы, як скласці план тэксту?

Для таго каб скласці план, яго трэба раздзяліць на сэнсавыя часткі?

Ці ведаеце вы, навошта кожная думка ў тэксце запісваецца з чырвонага радка?

Ці ведаеце вы, з якіх частак складаецца тэкст?

Тэкст складаецца з двух частак: асноўнай і канцоўкі?

Ці ведаеце вы, колькі існуе тыпаў тэкстаў? і г.д.

Ці цяжка вам было адказваць на пытанні падручніка?

Ці ведаеце вы да якіх тэм трэба звярнуцца яшчэ раз, каб правільна адказаць на гэтыя пытанні?

III. ПАДРЫХТОЎКА НАВУЧЭНЦАЎ ДА РАБОТЫ НА АСНОЎНЫМ ЭТАПЕ

                   Вы любіце атрымліваць паштоўкі? Што такое паштоўка? (Паштоўка — гэта спецыяльная паштовая картка для адкрытага пісьма.)

—Падбярыце роднасныя словы да слова «паштоўка». (Паштоўка, пошта, паштальён, паштовы, паштамт.)

—Што такое пошта, паштамт? (Пошта — установа для перасылкі пісем, лёгкіх грузаў, грошай і г. д., а таксама будынак, дзе яна размяшчаецца. Паштамт — галоўная паштовая ўстанова горада.)

—Хто такі паштальён? (Паштальён — разносчык пошты, карэспандэнцыі па  адрасах.)

Якое слова з прапанаваных лішняе, калі разглядаць іх як часціны мовы? (Паштовы.)

Падбярыце прыметнікі да слова «паштоўка». (Віншавальная, запрашальная, прыгожая, рознакаляровая іг. д.)

—- Сёння да нас прыйшла вось такая паштоўка. А даслаў нам яе спадар Сказ. Ён жадае ўсім нам добрага настрою, трывалых ведаў і цікавага ўрока. Спадар Сказ падрыхтаваў нам заданні, якія мы павінны выканаць на ўроку. Але перш, чым выканаем іх, пагуляем у гульню “Пясочны гадзіннік”. Я буду па чарзе ставіць вам на парту вось гэты пясочны гадзіннік і задаваць пытанні, а вы паспрабуйце адказаць на іх.

Скажы, Аліна, (Сафія, Максім і г.д.) чаму ты хочаш навучыцца на гэтым уроку? (Я хачу даведацца, якія бываюць сказы па мэце выказвання?Які знак прыпынку ставіцца ў канцы сказа?Як звязваюцца словы ў сказе?)

1.Актуалізацыя суб’ектыўнага вопыту па тэме

Спадар Сказ жадае даведацца, што вы ведаеце пра яго?

— Дапоўніце яго сказы. (У кожнага вучня картка з заданнем.)

1.                 Сказ выражае... (закончаную думку).

2.                 Сказы складаюцца... (са слоў),

3.Словы ў сказе звязаны... (па сэнсе).

4.          Межы сказа вызначаюцца... (інтанацыйна).

5.          Першае слова сказа пішацца...вялікай літары).

6.          У канцы сказа можа стаяць... (кропка, клічнік, пытальнік).

                   Я думаю, што спадару Сказу спадабаліся вашы адказы.

2. Хвілінка чыстапісання

-Прачытайце злучэнне літар,якое запісана на дошцы.

Сс ссс скка кс аз ас са аз

                   Якое слова схавалася? (Сказ.)

                   Дзеці, колькі літару слове сказ? (4.)

                   Назавіце іх.

                   Запішыце:

Сс ссс ск ка кс аз ас са аз сказ

                   Колькі гукаў у гэтым слове. Назавіце іх.

                   Колькі галосных? (1) Зычных? (3)

                   Чым адрозніваюцца гукі ад літар? (Гукі мы чуем і вымаўляем, а літары – бачам і пішам)

                   У якім месцы гук не супадае з напісанай літарай?(на канцы слова)

                   Назавіце праверачнае слова. (Сказсказы.)

                   Прачытайце на дошцы сказ: 3 чаго будуецца сказ?

                   Які гэта сказ? (Пытальны.) Чаму? (У канцы сказа стаіць пытальнік. У ім пра нешта пытаюцца.)

                   Адкажыце на гэта пытанне. Адказ запішыце. (Сказ будуецца са слоў.)

                   Які атрымаўся сказ? (Апавядальны.) Чаму? (У сказе гаворыцца пра тое, што ен складаецца са слоў. У сказе паведамляецца, што ен складаецца са слоў.)

                   Я лічу, што гэта не сказ. Аб’яднайцеся, калі ласка, у групы па жаданню і дакажыце, што гэта сказ. Вывады навучэнцаў:

1.                 Выражае закончаную думку.

2.                 Складаецца са слоў.

3.                 Словы звязаны па сэнсе.

4.                 Першае слова запісана з вялікайлітары.

5.                 У канцы сказа стаіць кропка.

IV. ЭТАП ЗАСВАЕННЯ НОВЫХ ВЕДАЎ І СПОСАБАЎ ДЗЕЯННЯЎ

Вы шмат ведаецепра сказ.

-Сёння мы пагаворым з вамі прабудову сказа. Спадар Сказ паставіў перад намі наступныя задачы, якія мы павінны рашыць на працягу ўрока. (Чытаю задачы ўрока на дошцы)

Запіс на дошцы:

1.                    Якія бываюць сказы па мэце выказвання і інтанацыі?

2.                   Як вызначаецца сувязь слоў у сказе?

3.                   Як называюцца члены сказа, якія дапаўняюць галоўныя члены сказа?

1. Разгарніце падручнік на с. 42, знайдзіце правіла, прачытайце яго пра сябе, у паўголаса, суседу. Складзіце адказ на пытанне ў парах. (Па мэце выказвання сказы бываюць апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя, а па інтанацыі клічныя і няклічныя)

—Знайдзіце практ.59. с. 42. Прачытайце тэкст “ланцужком”, вызначце сказы па мэце выказвання.

-                   Запішыце сказы, расстаўляючы знакі прыпынку ў канцы сказаў.

-                   Падкрэсліце пытальныя словы ў пытальных сказах.

-                     Мы адказалі на першае пытанне спадара Сказа? (Так)

2. Паглядзіце на дошку, тут запісан сказ, выкажаце вашы прапановы , як вызначыць сувязь слоў у сказе?

 

Працавітая Ірынка прыбірае ў кватэры.

(Знойдзем і падкрэслім дзейнік адной рыскай, выказнік – дзьвума. Паставім пытанне ад дзейніка да іншых слоў, потым ад выказніка – да іншых слоў.)

-                     Мы адказалі на другое пытанне спадара Сказа? (Так)

V. ЭТАП ПЕРШАСНАЙ ПРАВЕРКІ РАЗУМЕННЯ ВЫВУЧАННАГА

-Прачытайце скорагаворку на картцы 1. Падкрэсліце ў сказе дзейнік і выказнік. Устанавіце сувязь слоў у сказе.

На рацэ каля хаціны ўзвялі бабры плаціну. Запішыце скорагаворку па памяці. -Выканайце ўзаемаправерку.

Фізкультхвілінка (музычная)

 

VI.ЭТАП ЗАМАЦАВАННЯ НОВЫХ ВЕДАЎ І СПОСАБАЎ ДЗЕЯННЯЎ

Давайце зноў вернемся да пытанняў спадара Сказа. Адкажыце на трэцяе пытанне. .       

-Як называюцца члены сказа, якія дапаўняюць галоўныя члены сказа?

(Даданыя члены сказа)

-Знайдзіце практыкаванне 62. Выканайце яго па заданню падручніка. (Уставіць літары, пабудаваць схему сказа.)

Я таксама выканала гэтае практыкаванне на дошцы. Знайдзіце памылкі.

 

Весёлыя хлопцы жівуць ў каробцы. (Алоўкі)

 

VII. ЭТАП ПРЫМЯНЕННЕ ВЕДАЎ І СПОСАБАЎ ДЗЕЯННЯЎ

Клас дзеліцца на дзве групы.

                      Спадар Сказ падрыхтаваў кожнай групе творчае заданне.

Група 1

Заданне 1

Са слоў скласці сказы, падкрэсліць граматычную аснову сказа — дзейнік і выказнік.

1.                 За, пачынаўся, лес, стары, вёскай.

2.                 Каля, расла, разгалістая, самай, хвоя, дарогі.

Заданне 2

Дапоўніць сказы даданымі членамі сказа і вусна назваць даданыя члены сказа, якія адносяцца да дзейніка, а потым —выказніка.

Закончыўся ўрок. Дзеці атрымалі. Яны адпачываюць. Празвінеў званок.

Праверка работы.

Група 2

Заданне 1

1.                 Старая, прамяні, хвоя, сонечныя, сустракае.

2.                 Кроплі, рознымі, пералівала, колерамі, расы.

Заданне 2

Дапоўніць сказы даданымі членамі сказа і вусна назваць даданыя члены сказа, якія адносяцца да дзейніка, а потым —выказніка.

Дзеці адпачываюць. Празвінеў званок.

VIII. ЭТАП АБАГУЛЬНЕННЯ І СІСТЭМАТЫЗАЦЫІ ВЕДАў

Давайце складзём сінквейн – 1 група, кластар – 2 група

Сказ.

(Які?)Апавядальны, пытальны, пабуджальны.

(Шторобіць?)Складаецца, выражае.

(Вынік.) Сказ складаецца з галоўных і даданых членаў сказа.

Тыпы сказаў

па мэце выказвання                                                па інтанацыі

… .                                                                           …!

…?                                                                           …?!

….                                                                            !

IX. ЭТАП КАНТРОЛЯ І САМАКАНТРОЛЯ ВЕДАЎ І СПОСАБАЎ ДЗЕЯННЯЎ

Выканаем заданне ў рабочым сшытку. (         ) Узаемаправерка. Адзнака і самаадзнака.

X. ЭТАП КАРЭКЦЫІ ВЕДАЎ І СПОСАБАЎ ДЗЕЯННЯЎ

Выклікаю вучняў у якіх было шмат памылак і прашу растлумачыць месцы, дзе былі памылкі.

XI. ЭТАП ІНФАРМАЦЫІ АБ ДАМАШНІМ ЗАДАННІ

Практыкаванні 63. Прачытайце заданне. Што трэба зрабіць? Якія есць пытанні?

Прачытайце апавядальны сказ. Які яшчэ ў вершы ёсць сказ па мэце выказвання? А па інтанацыі?

XII.ЭТАП ПАДВЯДЗЕННЯ ВЫНІКАЎ УРОКА

Давайце напішам спадару Сказу адказ на яго паштоўку. У вас на нататках ёсць пачатак сказа, працягніце яго далей:

Я навучыўся (навучылася)..

Я ведаю...

Я хацеў (ла) ведаць...

Я жадаю ўсім...

Я мару...

Складзіце каляровыя лісцікі ў канверт.

XIII. ЭТАП РЭФЛЕКСІІ

З якім настроем вы скончылі сённяшні ўрок? Пакажыце мне каляровы фігуркі: сонейка, хмарку, зорачку.Ці змяніўся ваш настрой на прыканцы ўрока.

 

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"

Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Тыпы і будова сказа"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
21.01.2020