Тэма: Прыстаўка. Правапіс прыставак аб-, ад-, над-, пад-, прад-, перад-.
Мэта: сістэматызаваць і паглыбіць веды вучняў аб прыстаўцы як частцы слова.
Задачы:
вучыць утвараць новыя словы пры дапамозе прыставак;
развіваць памяць, лагічнае мысленне і ўвагу вучняў;
выхоўваць самастойнасць у рабоце, акуратнасць, дысцыплінаванасць, любоў да роднай мовы.
Абсталяванне: “Беларуская мова” 3 клас (частка 2), карткі.
І. Арганізацыйны момант
-Сёння мы адправімся ў незвычайнае падарожжа ў Краіну Беларускай мовы. На працягу нашага вандравання мы пабываем у многіх незвычайных месцах.
- Давайце ж пачнём наша незвычайнае падарожжа. Адкрыйце свае сшыткі і запішыце сённяшнюю дату.
ІІ. Хвілінка чыстапісання
- Першы прыпынак нашага падарожжа – горад “Чыстапісання”. Калі ласка, звярніце ўвагу на дошку.
ай эй ой яй ёй ый
зайчык шайба хакей
- Якое слова лішняе? Чаму?
- Запішыце спалучэнні літар і словы.
Перад вамі прыказка. Давайце яе прачытаем.
Век жыві, век вучыся!
-Як вы яе разумееце?
-Добра, запішыце гэтую прыказку ў свае сшыткі. Пішыце прыгожа, не спяшайцеся.
ІІІ. Моўная размінка
- Запісалі? Малайцы. А зараз нам трэба рухацца далей. І наступны прыпынак на нашым шляху – гэта рака Вымаўлянка. Каб перабрацца праз яе і прадоўжыць наша падарожжа, трэба правільна вымавіць наступную чыстагаворку:
Паравоз крычыць:
-Ду, ду, ду-у-у!
Да вясны
Іду – іду – іду!
Колы весела бягуць,
Колы песеньку пяюць:
Чах – чах – чах,
Чух – чух – чух,
Ш – ш – ш.
VI. Слоўніка-арфаграфічная работа
- Ну вось мы і пераплылі раку Вымаўлянку. Гэта было зусім не цяжка. Але на кожным шляху сустракаюцца цяжкасці. Вось і нам зараз трэба дапамагчы жыхарам невялікай вёскі пад назвай Напісанка. Тут пасвавольнічаў свавольнік-вецер: рассыпаў літары са слоў. Перад вамі словы, у якіх прэба ўставіць прапушчаныя літары.
Словы:
В..сна, дож ...., ....ядуля, падб..розавік, мя..кі, ру..нік, з..лёны, надвор..е.
V. Актуалізацыя ведаў
- Перш, чым працягваць наша падарожжа, давайце пагуляем у гульню “Я ведаю”.
Пытанні:
- Якія словы называюцца роднаснымі?
- Што такое корань, як ён абазначаецца на пісьме?
- Што называецца канчаткам?
- Якім знакам абазначаецца канчатак?
- Для чаго служыць канчатак?
- Што называюць прыстаўкай? Для чаго яна служыць?
- Добра, а зараз мы разам пабудуем схему саставу слова
VI. Замацаванне
- Як вы думаеце, чым будзем сення займацца на уроку?
-Сёння на ўроку мы будзем працягваць гаворку пра прыстаўку, будзем вучыцца ўтвараць новыя словы пры дапамозе прыставак, правільна вымаўляць іх. А яшчэ даведаемся, якія прыстаўкі пішуцца нязменна.
- Пр.14 вусна, звярніце ўвагу, як вымаўляюцца прыстаўкі ў кожнай пары слоў і як пішуцца.
Знаёмства з правілам ст.10
-Пр.16 пісьмова, утварыць магчымыя словы пры дапамозе дадзеных прыставак. Абазначыць корань і прыстаўку.
Фізкультхвілінка
У небе – хмары, хмары, хмары.
Дожджык пырскае па твары.
Мы па лужыне скакалі.
Цераз бруд пераступалі.
Моцны вецер налятае,
Кроплі з дрэва атрасае.
Хмары у небе разганяе.
Сонца у неба выплывае!
- Пр.17 Пра якія незвычайныя паводзіны ластавак вы даведаліся? Выпісаць выдзеленыя словы, абазначыць прыстаўкі.
-Малайцы. Вось мы з вамі на наступнай станцыі – Шыфраванка.
Пр.19 падабраць словы-антонімы, вызначыць прыстаўкі.
Слоўнікавае слова – адчыніць (открыть).
- Зараз мы пагуляем у адну цікавую гульню “Хто больш?” Вам трэба будзе у групах падабраць як мага больш роднасных слоў з разнастайнымі прыстаўкамі да слоў: ехаць, пісаць несці.
Самастойная работа (па карткам)
VII. Падвядзенне вынікаў
- Падарожжа наша заканчваецца. Час падвесці вынікі.
-Чаму сёння вучыліся на ўроку? Якія прыстаўкі пішуцца нязменна?
- Малайцы. Усе сёння на ўроку балі актыўнымі, але больш за ўсіх працавалі ... (называю імены найбольш актыўных вучняў), таму яны атрымліваюць за ўрок ... (выстаўляю адзнакі і пры гэтым каментырую іх).
VIII. Дамашняе заданне
-Адкрыйце калі ласка свае дзеннікі і запішыце дамашняе заданне (запісана на дошцы): Пр.20, правіла с.10
ІХ. Рэфлексія
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.