Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"
Оценка 5

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"

Оценка 5
docx
05.02.2022
Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"
малая литара р +.docx

Тэма. Малая літара р

Мэта: забяспечыць фарміраванне зрокава-рухальнага вобразу малой літары р, асваенне спосабу яе напісання і злучэння з іншымі літарамі ў складах і словах.

Абсталяванне: Пропісь 1, с. 39, 44, 48.

I.   Этап падрыхтоўкі да засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў.

Паўтарэнне асноўных правіл пісьма: правільная пасадка; размяшчэнне сшытка на парце; уменне трымаць ручку (аловак).

II.   Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў.

Аналіз графічнай формы малой літары р. Супастаўленне друкаванай і рукапіснай літар. Зрокавае вылучэнне двух элементаў малой літары р: доўгай прамой лініі; прамой лініі з закругленнем уверсе і ўнізе.

Абвядзенне элементаў літары па пункціры ў пазлах.Канструяванне літары з элементаў (па меркаванні настаўніка). Прагаворванне хорам назвы: «Малая літара р».

Увядзенне новага спосабу дзеяння: узор напісання малой літары р.

Дэманстрацыя настаўнікам напісання малой літары р на дошцы.

1.   Цэласны вобраз літары з падрабязным каментарыем:

   Пачынаем пісаць на верхняй лінейцы рабочага радка. Ставім кропку і вядзём прамую лінію зверху ўніз да сярэдзіны нерабочага радка. Справа прыпісваем лінію з закругленнем уверсе і ўнізе: пачынаем пісаць крыху вышэй сярэдзіны рабочага радка. Ад прамой лініі направа праводзім плаўную лінію ў бок верхняй лінейкі рабочага радка, робім закругленне, дакранаемся да верхняй лінейкі, вядзём прамую лінію зверху ўніз, не даводзячы яе да ніжняй лінейкі. Робім закругленне ўправа, дакранаемся да ніжняй лінейкі і плаўна падымаем лінію ўверх.

2.       Узор напісання літары па асобных элементах з тлумачэннем магчымых прыпынкаў для адпачынку рукі і самакантролю.

3.   Цэласны вобраз літары з кароткім каментарыем.

Пісьмо ў паветры малой літары р з апорай на люстраны ўзор настаўніка.

Асваенне спосабу напісання малой літары р. Пісьмо па элементах і цалкам літары р на радку з павялічаным памерам. Самаацэнка (лінеечка на палях

Навучанне чытанню і пісьму рукапісных складоў з літарай р. Чытанне складоў з літарамі, запісанымі друкаваным шрыфтам (умоўны знак “Ракета”).

Чытанне пар складоў: друкаваны склад + рукапісны склад. Чытанне складоў, запісаных рукапісным шрыфтам.

Вучні разглядаюць узор злучэнняў літар у пропісі (с. 39). Вызначаецца, што ў складах выкарыстоўваюцца ніжняе, сярэдняе і верхняе злучэнні.

Настаўнік дэманструе ўзор злучэння літар на дошцы.  

Чытанне рукапісных складоў «галосны + зычны» ў пропісі, пісьмо складоў і слова (ура) па пункціры і самастойна. Самакантроль, самаацэнка.

Навучанне пісьму слоў і сказаў, які ўключаюць словы з літарай р.    Пісьмо слоў па пункціры.

Спісванне сказаў арганізуецца па алгарытме.

Замацаванне. Прымяненне асвоеных спосабаў дзеянняў. Чытанне складоў з рукапісных літар (с. 48, табліца). Дыферэнцыраваная работа на старонках пропісі з частай нахільнай разліноўкай (с. 44).

III.        Рэфлексіўны аналіз вучнямі вынікаў вучэбнай дзейнасці. Падвядзенне вынікаў урока.

Вучні расказваюць, якую літару яны навучыліся пісаць на ўроку, хорам паўтараюць яе назву: малая літара р. Настаўнік паведамляе, што мэта ўрока дасягнута: вучні ўмеюць пісаць малую літару р, склады і словы з гэтай літарай.

 









 

Тэма. Малая літара р Мэта: забяспечыць фарміраванне зрокава-рухальнага вобразу малой літары р , асваенне спосабу яе напісання і злучэння з іншымі літарамі ў складах і…

Тэма. Малая літара р Мэта: забяспечыць фарміраванне зрокава-рухальнага вобразу малой літары р , асваенне спосабу яе напісання і злучэння з іншымі літарамі ў складах і…

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"

Урок пісьма ў 1 класе " Малая літара р"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
05.02.2022