Тэма. Вялікая літара Р
Мэта: забяспечыць фарміраванне зрокава-рухальнага вобразу вялікай літары Р, асваенне спосабу яе напісання і злучэння з іншымі літарамі ў складах і словах.
Абсталяванне: Пропісь 1, с. 40, 45, 48.
I. Этап падрыхтоўкі да засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў
Паўтарэнне асноўных правіл пісьма: правільная пасадка; размяшчэнне сшытка на парце; уменне трымаць ручку (аловак).
II. Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў.
Аналіз графічнай формы вялікай літары Р. Супастаўленне друкаванай і рукапіснай літар. Зрокавае вылучэнне двух элементаў вялікай літары Р: доўгай прамой лініі з закругленнем унізе ўлева; верхняй лініі, якая пішацца злева направа з закругленнем з двух бакоў.
Абвядзенне элементаў літары Р па пункціры ў пазлах.
Увядзенне новага спосабу дзеяння: узор напісання вялікай літары Р. Аналіз становішча элементаў літары адносна рабочага радка. Першы элемент (прамая лінія з закругленнем унізе) размяшчаецца на рабочым і нерабочым радках. Другі элемент (верхняя лінія з закругленнямі з двух бакоў) цалкам размяшчаецца на нерабочым радку.
Дэманстрацыя настаўнікам напісання вялікай літары Р на дошцы.
1. Цэласны вобраз літары з падрабязным каментарыем:
– Пачынаем пісаць на сярэдзіне нерабочага радка. Ставім кропку на дадатковай лінейцы і вядзём прамую лінію зверху ўніз, не даводзячы яе да ніжняй лінейкі. Робім закругленне ўлева, дакранаемся да ніжняй лінейкі і плаўна падымаем лінію ўверх. Верхнюю лінію з закругленнем з двух бакоў
пачынаем пісаць ніжэй сярэдзіны нерабочага радка. Злева направа робім закругленне да сярэдзіны нерабочага радка і вядзём прамую лінію ўправа (уздоўж дадатковай лініі). Робім другое закругленне ўніз і ўлева.
1. Узор напісання літары па асобных элементах з тлумачэннем магчымых прыпынкаў для адпачынку рукі і самакантролю.
2. Цэласны вобраз літары з кароткім каментарыем.
Пісьмо ў паветры вялікай літары Р з апорай на люстраны ўзор настаўніка.
Асваенне спосабу напісання вялікай літары Р. Пісьмо па элементах і цалкам літары Р на радку з павялічаным памерам. Пісьмо літары у пропісях па элементах і цалкам па пункціры і самастойна. Самаацэнка (лінеечка на палях).
Навучанне чытанню і пісьму рукапісных складоў з літарай Р.
Чытанне складоў, запісаных друкаваным шрыфтам (умоўны знак “Ракета”).
Чытанне пар складоў: друкаваны склад + рукапісны склад. Чытанне складоў, запісаных рукапісным шрыфтам.
Дэманстрацыя настаўнікам узору злучэння літары Р з іншымі літарамі. Аналізуюцца і адзначаюцца асаблівасці злучэння вялікай літары Р з іншымі літарамі: з’яўляецца дадатковая злучальная лінія, якая пішацца ад ніжняй часткі літары Р управа да пачатку наступнай літары
Замацаванне. Прымяненне асвоеных спосабаў дзеянняў. Спісванне слоў і сказаў з вялікай літарай Р арганізуецца па алгарытме.
Чытанне складоў з рукапісных літар (с. 48, табліца). Дыферэнцыраваная работа на старонках пропісі з частай нахільнай разліноўкай (с. 45).
Рэфлексіўны аналіз вучнямі вынікаў вучэбнай дзейнасці. Падвядзенне вынікаў урока.
Вучні расказваюць, якую літару яны навучыліся пісаць, хорам паўтараюць яе.
Материалы на данной страницы взяты из открытых источников либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.