Выкарыстанне вэб-сэрвісаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры
Оценка 5

Выкарыстанне вэб-сэрвісаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Оценка 5
docx
30.08.2021
Выкарыстанне вэб-сэрвісаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры
Выкарыстанне вэб-сэрвісаў.docx

Падрыхтавала настаўнік

беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Мінска” Дубровіна Юлія Аляксандраўна

 

Выкарыстанне вэб-сэрвісаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры

 

Без працэсу інфарматызацыі адукацыі ўжо немагчыма ўявіць сучасную школу. Пранікненне сучасных інфармацыйных тэхналогій у сферу адукацыі дазваляе педагогам якасна змяніць змест, метады і арганізацыйныя формы навучання. Вялікія магчымасці перад настаўнікамі і вучнямі адкрываюць сэрвісы Web 2.0.

Усе інтэрнэт-сэрвісы (праграмы Web 2.0) працуюць анлайн, і не патрабуюць устаноўкі праграмнага забеспячэння на камп’ютары, неабходна толькі ўстойлівае падключэнне да Інтэрнэту.

Выкарыстоўваючы сучасныя інтэрнэт-сэрвісы, педагог у поўнай меры можа рэалізаваць у адукацыйным працэсе інтэрактыўныя тэхналогіі, тэхналогіі апераджальнага навучання, мабільнага навучання, гульнявыя тэхналогіі.

Пры ўдалым і правільным спалучэнні інфармацыйных тэхналогій і формаў правядзення заняткаў, урокі аказваюцца вельмі цікавымі і для вучня, і для настаўніка.

Прымяненне вэб-сэрвісаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры дазваляе настаўніку не толькі разнастаіць традыцыйныя формы навучання, але і вырашаць самыя розныя задачы:

٭ павялічыць аб’ём нагляднасці;

٭забяспечыць дыферэнцыяцыю навучання;

٭палегчыць кантроль за праверкай ведаў вучняў;

         ٭павысіць цікавасць да прадмета.

Выкарыстанне анлайн-сэрвісаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры дае высокія вынікі:

- развівае творчыя, даследчыя здольнасці вучняў, павышае іх актыўнасць;

- спрыяе інтэнсіфікацыі вучэбнага працэсу, больш асэнсаванаму вывучэнню матэрыялу, набыцці навыкаў самаарганізацыі, ператварэнню сістэматычных ведаў у сістэмныя;

- дапамагае развіццю пазнавальнай дзейнасці вучняў і цікавасці да прадмета;

- развівае ў вучняў лагічнае мысленне, значна павышае ўзровень рэфлексіўных дзеянняў з вывучаемым матэрыялам.

Магчымасці, якія даюць вэб-сэрвісы:

- аўтаматычная праверка (эканомія часу настаўніка, магчымасць задаваць на дом трэніровачныя заданні) ;

- мультымедыйнасць (магчымасць уставіць у ўрок гук, відэа, што дапамагае лепш запомніць матэрыял);

- інтэрактыўнасць (уключэнне ў актыўную працу адначасова ўсіх вучняў групы, што дае эканомію часу);

- сумесная праца групы над праектам (магчымасць сумесна ствараць дакументы, прэзентацыі, ментальныя карты і т.п. даследчай групай вучняў);

- разнастайнасць.

Выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў можа адбывацца на ўсіх этапах урока:

пры выкладзе новага матэрыялу: візуалізацыя ведаў (дэманстрацыйна-энцыклапедычныя праграмы, праграмы стварэння прэзентацый, інтэрактыўная дошка); на этапе замацавання вывучанага матэрыялу (праграмы-трэнажоры), пры кантролі і праверцы вывучанага (праграмы для кантролю).

Выкарыстанне анлайн-сэрвісаў у працэсе навучання як мінімум уносіць у яго эфект навізны і прыцягвае ўвагу вучняў. Але каб утрымаць гэтую ўвагу, трэба дакладна прадумаць, якія сэрвісы і дадаткі лепш выбраць для сумеснай працы.

Больш падрабязна мне б хацелася спыніцца на тых рэсурсах, якія часцей за ўсё я выкарыстоўваю для падрыхтоўкі да ўрокаў, пры самастойнай рабоце вучняў дома або на занятках, для арганізацыі даследчай дзейнасці:

1. Стварэнне наглядных метадычных дапаможнікаў сродкамі Prezi.com, Canva.

Prezi.com – гэта вэб-сэрвіс, з дапамогай якога можна стварыць інтэрактыўныя мультымедыйныя прэзентацыі з нелінейнай структурай.

Canva – кросплатформавы сэрвіс для графічнага дызайну.

Прэзентацыі можна выкарыстоўваць і пры тлумачэнні новага матэрыялу, і пры замацаванні ведаў, і пры выкананні творчых заданняў. У прэзентацыю можна ўставіць усё, што толькі магчыма: і малюнкі, і схемы, і тэсты, і відэа, і спасылку на іншы інтэрнэт-рэсурс. Сэрвіс прадугледжвае сумесную працу некалькіх людзей над адным праектам, выкарыстанне ўласных медыйных матэрыялаў пры афармленні слайдаў.

2. Стварэнне ўласных заданняў і інтэлект-карт у розных вэб-сэрвісах, выкарыстанне іх на ўроках у рэжыме анлайн.

Распрацаваныя блок-схемы і інтэлект-карты з’яўляюцца карыснымі пры тлумачэнні новага матэрыялу, а выкарыстанне анлайн-заданняў – на этапе замацавання, паўтарэння матэрыялу.

Live Worksheets – вэб-сэрвіс, які дазваляе ствараць інтэрактыўныя рабочыя лісты – лічбавыя сродкі арганізацыі настаўнікам вучэбнай дзейнасці вучняў з дапамогай воблачных сэрвісаў і вэб-інструментаў. На сайце можна выкарыстоўваць тыя заданні, якімі дзеляцца іншыя настаўнікі. Тут жа ёсць калекцыя тысяч інтэрактыўных рабочых лістоў, якія змяшчаюць некалькі тыпаў заданняў: даданне тэкставых палёў для ўводу тэксту, выбар правільнага адказу, віктарына з выбарам правільнага адказу, супастаўленне, перацягванне правільнага адказу, заданні на праслухоўванне, на вымаўленне, адкрытыя пытанні; даданне mp3 файлаў, Відэа з YouTube, спасылка. Сайт Liveworksheets дазваляе ператварыць традыцыйныя друкаваныя лісты (doc, pdf, jpg ...) у інтэрактыўныя анлайн-практыкаванні з самакарэкцыяй, якія называюцца “інтэрактыўнымі лістамі”. Для зваротнай сувязі з вучнямі дастаткова адправіць ім спасылку на інтэрактыўны рабочы ліст. Гэта добра для вучняў (матывіруе), для настаўніка (эканоміць час) і для навакольнага асяроддзя (эканоміць паперу).

Cacoo – гэта анлайн інструмент для стварэння, рэдагавання і публікацыі шырокага спектру разнастайных інтэрактыўных схем, у тым ліку ментальных карт. Упэўнена, кожны настаўнік у сваёй дзейнасці выкарыстоўвае як гатовыя апорныя канспекты, так і стварае іх сам. У век інфарматызацыі гэта можна зрабіць хутка, ярка, наглядна, выкарыстоўваючы як раз сервіс cacoo.com.

Блок-схема “Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі”,

Карысным для замацавання матэрыялу, на мой погляд, з’яўляецца сэрвіс еTreniki – гэта анлайн-канструктар навучальных трэнажораў. Тут, з дапамогай інтэрнэт-браўзара, можна канфігураваць невялікія вэб-прыкладанні-трэнажоры. Кожны трэнажор атрымлівае на сайце ўнікальны код і даступны ўсім жадаючым. Застаецца толькі падзяліцца спасылкай з вучнямі. З анлайн-канструктарам еTreniki звычайны ўрок будзе найбольш цікавым, а дамашнія заданні стануць разнастайнымі.

Вэб-трэнажор “Правапіс мяккага знака і апострафа”

 

Quizizz зручны анлайн-сэрвіс для стварэння віктарын, апытанняў, тэстаў. З дапамогай Quizizz можна ствараць заданні па самых розных тэмах, арганізоўваць апытанні, дамашнія заданні, гульні.

Педагог стварае заданне на сваім камп’ютары, а вучні могуць выконваць яго індывідуальна са сваіх мабільных прылад, якія маюць доступ да Інтэрнэту (смартфонаў, планшэтаў).

На сэрвісе прадугледжана таксама магчымасць сумеснай працы. Для таго каб далучыцца да гульні, вучні павінны перайсці па спасылцы і ўвесці спецыяльны код. Заданні аднолькавыя для ўсіх удзельнікаў, але паслядоўнасць пытанняў для кожнага свая. Атрыманыя вынікі педагог можа экспартаваць у табліцу Excel. Таксама ёсць магчымасць адправіць створанае заданне па электроннай пошце, або падзяліцца ім у сацыяльных сетках.

 

Шырокі спектр вэб-сэрвісаў дазваляе рэалізоўваць крэатыўныя ідэі, дае магчымасці павысіць тэмп урока, скараціць страты працоўнага часу да мінімуму, павялічыць аб’ём самастойнай працы як на ўроку, так і пры падрыхтоўцы дамашніх заданняў, зрабіць урок больш яркім і займальным.


 

Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Магчымасці, якія даюць вэб-сэрвісы: - аўтаматычная праверка (эканомія часу настаўніка, магчымасць задаваць на дом трэніровачныя заданні) ; - мультымедыйнасць (магчымасць уставіць у ўрок гук, відэа,…

Магчымасці, якія даюць вэб-сэрвісы: - аўтаматычная праверка (эканомія часу настаўніка, магчымасць задаваць на дом трэніровачныя заданні) ; - мультымедыйнасць (магчымасць уставіць у ўрок гук, відэа,…

Больш падрабязна мне б хацелася спыніцца на тых рэсурсах, якія часцей за ўсё я выкарыстоўваю для падрыхтоўкі да ўрокаў, пры самастойнай рабоце вучняў дома або…

Больш падрабязна мне б хацелася спыніцца на тых рэсурсах, якія часцей за ўсё я выкарыстоўваю для падрыхтоўкі да ўрокаў, пры самастойнай рабоце вучняў дома або…

Для зваротнай сувязі з вучнямі дастаткова адправіць ім спасылку на інтэрактыўны рабочы ліст

Для зваротнай сувязі з вучнямі дастаткова адправіць ім спасылку на інтэрактыўны рабочы ліст

Cacoo – гэта анлайн інструмент для стварэння, рэдагавання і публікацыі шырокага спектру разнастайных інтэрактыўных схем, у тым ліку ментальных карт

Cacoo – гэта анлайн інструмент для стварэння, рэдагавання і публікацыі шырокага спектру разнастайных інтэрактыўных схем, у тым ліку ментальных карт

Карысным для замацавання матэрыялу, на мой погляд, з’яўляецца сэрвіс е

Карысным для замацавання матэрыялу, на мой погляд, з’яўляецца сэрвіс е

Quizizz – зручны анлайн-сэрвіс для стварэння віктарын, апытанняў, тэстаў

Quizizz – зручны анлайн-сэрвіс для стварэння віктарын, апытанняў, тэстаў

Шырокі спектр вэб-сэрвісаў дазваляе рэалізоўваць крэатыўныя ідэі, дае магчымасці павысіць тэмп урока, скараціць страты працоўнага часу да мінімуму, павялічыць аб’ём самастойнай працы як на ўроку,…

Шырокі спектр вэб-сэрвісаў дазваляе рэалізоўваць крэатыўныя ідэі, дае магчымасці павысіць тэмп урока, скараціць страты працоўнага часу да мінімуму, павялічыць аб’ём самастойнай працы як на ўроку,…
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
30.08.2021