Тэма ўрока: “Выкарыстанне беларускіх
народных
інструментаў на уроках музыкі”
Мэты і задачы ўрока:
- Садзейнічаць развіццю пазнавальнага працэсу і цікавасці вучняў да народных інструментаў;
- Пашырыць кругагляд дзяцей, ствараць умовы для самавыяўлення і
самарэалізацыі вучняў;
- Развіваць памяць і ўвагу вучняў, навыкi ўспрымання рытмічных малюнкаў наслых;
- Ствараць маральна і эмацыйна спрыяльнае асяроддзе для
фарміравання калектыву і развіцця асобы дзіцяці ў ім;
-Фармірованне ўмення вызначаць па гучанні асобныя музычныя інструменты.
Тып
урока:
вывучэнне новага матэрыялу.
Метадычныя прыемы: славесны, практычны, часткова – даследчы.
Формы работы: групавая, індывідуальная, франтальная.
Музычны
матэрыял:
беларуская полька, беларуская полька-крутуха,
беларускія мелодыі ў выкананні ансамбля “Свята”.
Абсталяванне:
тэлевізар, кампутар, аўдыё запісы беларускіх народных
песень і танцаў, мультымедыйная прэзентацыя, ілюстрацыі да песен.
Ход урока
Настаўнік : Добры дзень.
Сёння мы з вамі адправімся ў цудоўнае падарожжа па краіне “Музыка”.
А пачнецца яно з прывітальнай песні “Запрашаем у госці да нас”.
2. Выкананне беларускай народнай песні “Запрашаем у госці да нас”
Настаўнік : Ці падняла вам настрой гэтая песня? (Так, падняла)
Невыпадкова
наш урок пачаўся з гэтай песні.
Беларусы вельмі гасцепрыімныя людзі і яны любяць запрашаць да сябе
гасцей. А яшчэ, яны вельмі любяць іграць на народных інструментах. Падыгрыванне
на інструментах, задае тон музыцы і падымае настрой.
У кожнага народа ёсць свае музычныя інструменты. І сёння мы з вамі
пазнаёмімся з беларускімі народнымі інструментамі.
На ўроку загучаць беларусскія народныя інструменты і інструменты,
запазычаныя нашымі продкамі ў іншых народаў.
Вы пазнаёміцеся з народнымі песнямі і танцамі,
якія выконваліся і выконваюцца ў
вёсках і гарадах, замках і палацах.
Настаўнік : А зараз, я прапаную пазнаюміцца з музычнымі інструментамі і паслухыць як яны гучаць. А дапамогуць мне дзеці якія ходзяць у гурток “Фальклор”.
3. Слуханне музыкі. Відыё прагляд. Цымбалы.
Невялікае
апавяданне вучня пра інструмент.
Цымбалы — струнны ўдарны музычны
інструмент, які ўяўляе сабой трапецападобную дэку з нацягнутымі струнамі. Гук здабываецца ўдарамі двух драўляных палачак
або кухталёў з пашыранымі лопасцямі на канцах.
Распаўсюджаныя ў ўсходнееўрапейскіх краінах, такіх як Беларусь, Малдова, Украіна, Румынія, Венгрыя, Польшча, Чэхія, Славакія.
Падобны інструмент сустракаецца ў Кітаі, Індыі і
іншых краінах Азіі.
4. Слуханне музыкі. Відыё прагляд. Жалейка.
Невялікае апавяданне вучня пра інструмент.
Жалейка, пішчык, чаротка — беларускі народны духавы язычковы інструмент. На аснове мясцовых уласцівасцей адрознівалася матэрыялам (драўніна, саломіна, гусінае пяро, чарот, рог), колькасцю адтулін, адсутнасцю або наяўнасцю раструбу, прынцыпамі вырабу і мацавання язычка (нарэзаны ці прывязаны). Гучанне моцнае, рэзкае.
Ігралі на жалейцы сола і ў ансамблі са скрыпкай, цымбаламі, гармошкай, па Жалеечнікі выконвалі песенныя і танцавальныя мелодыі, вясельныя маршы. Былі і журботныя пастухоўскія найгрышы.
Жалейка часта ўпамінаецца ў беларускім фальклоры і ў прафесійнай паэзіі. У XIX ст. яе ўшанаванне патрапіла на старонкі «Тараса на Парнасе», а на пачатку XX ст. яе ўславіў назвай свайго першага зборніка паэзіі Янка Купала
5. Слуханне музыкі. Відыё прагляд. Беларуская дуда.
Невялікае
апавяданне вучня пра інструмент.
Дуда – гэта
старадаўні беларускі інструмент, выраблены
майстрам Зміцерам Сасноўскім. Для большасці людзей гэты інструмент вядомы пад
назвай “ВАЛЫНКА”. Дуда выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў на
святах і пры паказах тэатралізаваных дзеянняў.
6. Слуханне музыкі. Відыё прагляд. Бубен. Гармонік.
Невялікае
апавяданне вучняў пра інструменты.
Бубен
– ударны музычны інструмент нявызначанай вышыні
гучання, які
складаецца са скураной мембраны, нацягнутай на драўляны абруч.
Да
пэўных відаў бубнаў падвешаныя металічныя званочкі, якія пачынаюць звінець,
калі выканаўца б'е па мембране бубна, трэ яе або трасе ўвесь інструмент.
Бубен,
які ўжываўся ў паўднёваеўрапейскай музыцы
з часоў крыжовых паходаў і ў
заходняй сімфанічнай і духавой музыцы з 19 стагоддзя, быў
створаны па ўзоры старажытнага ўдарнага інструмента, на якім на працягу
тысячагоддзяў гралі на Блізкім Усходзе. Бубен
падобнай канструкцыі, па якім б'юць калатушкай, выкарыстоўваецца ў якасці
магічнай прылады сібірскіх і індзейскіх шаманаў.
Гармонік, гармоня – язычковы пнеўматычны
клавішны музычны інструмент. Мае корпус («каробка»), мех, меладычную і басавую
клавіятуры («галасы», «басавікі»), сталёвыя язычкі («пішчыкі»).
З'явіўся на Беларусі з Расіі ў 2-й паловы XIX ст. спачатку на Віцебшчыне, а пасля пашырыўся і далей. Палюбіўся ў народнай інструментарыі ў асноўным у двух разнавіднасцях – хромцы і «венцы». Выкарыстоўваецца як інструмент сольны і ансамблевы, разам з ударнымі (бубнам, барабанам, вугольнікам), струннымі (скрыпкай, цымбаламі), духавымі (кларнетам, трубой). Сярод сялян былі ва ўжытку самаробныя гармонікі. У савецкі час па вырабе іх вызначылася Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў.
Настаўнік: Мы з вамі пазнаёміліся з берарусскімі народнымі інструментамі і паслухалі як яны гучаць. А зараз паспрабуем адгадаць на слых які гучыць музычны інструмент. У вас на сталах ляжаць карткі, на якіх патрэбна адзначыць паслядоўнасць гучання музычных інструментаў.
Калі
першымі вы пачулі цымбалы, то пад назвай цымбалы вы ставіце лічбу 1, а калі
гучаў гармонік то лічбу 1 трэба паставіць пад назвай гармонік. І гэтак далей. Уважліва
слухайце.
7. Работа па
карткам
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Настаўнік: Малайцы! Вы паспяхова справіліся з заданнем.
А зараз давайце зробім фізкультхвілінку.
Нам на месцы не сядзіцца,
Хочацца
нам весяліцца.
З мест сваіх вы ўставайце.
Рукі ў бокі, пачынайце.
8. Фізкультхвілінка.
Настаўнік: Музычныя інструменты выкарыстоўваюцца не толькі на уроках музыкі, але і на выступленнях. Зараз мы паглядзім відыёзапіс выступлення нашых вучняў на раённым конкурсе. “А ў нас сёння Масленка”. Уважліва глядзіце і слухайце. Пасля прагляду, я буду задаваць пытанні.
9. Відыёпрагляд “Аў нас сёння Масленка”
Настаўнік:
Ці
спадабалася вам выступленне аднакласснікаў?
Як называўся абрад? (“А ў нас сёння Масленка”)
Назавіце герояў пастаноўкі? (Дзед, баба, унукі, госці)
На якіх музычных інструментах ігралі дзеці? (Трашчоткі, бубны)
Які музычны інструмент вы чулі, але небачылі? (Баян, гармонік)
З якім музычным інструментам гулялі дзеці у Гульню? (Бубен)
Настаўнік: Малайцы. А вы хочаце паспрабаваць паіграць на музычных інструментах? (Да) Я запрашаю выйсці да мяне Алесю, Глеба…
10. Ігра на музычных інструментах.
Настаўнік: Малайцы дзеці, добра ігралі. Алеж мы з вамі сення яшчэ не спявалі.
11. Развучванне песні “Запражыце сівых коней”
Настаўнік:
Адкрыйце
калі ласка свае падручнікі на старонцы 26. Зараз мы з вамі прачытаем тэкст
песні і пачнем развучваць. Дзеці, якія хадзілі на гурток “Фальклор” ужо
вывучылі гэтую песню. А астатнія з ёй толькі знаёмяцца. Таму прыслухоўвайцеся
адзін да аднаго. І пець будзе лягчэй.
Гэтая песня як маленькі спектакль. Яе можна разыграць. Верабейчыкам будзе
Глеб, а Кіра будзе сарокай. Мы будзем з месца пець і падыгрываць на на
музычных інструментах, а вы каля дошкі паспрабуеце нам перадаць змест песні.
12. Інсцэніроўка песні “Запражыце сівых коней”
Настаўнік: Ці атрымалася ў нас інсцэніроўка? Дапамаглі нам музычныя інструменты надаць яскравасці гэтай песні? А вам спадабалася іграць на музычных інструментах. А ў вашай сям’і хто небудзь грае на музычных інструментах.
Малайцы
дзеткі, вы сёння добра папрацавалі.
З народнымі інструментамі мы прадоўжым знаёмства на наступным уроку.
У вас на сталах ляжаць чырвоныя і сінія кветачкі. На дошцы ёсць
паляна, якую мы з вамі зараз упрыгожым.
Калі вам спадабалася на ўроку і ўсё ў вас атрымалася, ўпрыгожце палянку
чырвонымі кветачкамі. А калі было нешта не так, то сінімі кветачкамі.
13. Падвядзенне вынікаў. Самаацэнка.
Настаўнік : На гэтым наш ўрок скончаны. Да пабачэння.
Скачано с www.znanio.ru
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.