Фальклорны марафон “Хто хутчэй?”

  • Мероприятия
  • doc
  • 18.02.2018
Публикация в СМИ для учителей

Публикация в СМИ для учителей

Бесплатное участие. Свидетельство СМИ сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Пазакласнае мерапрыемства пра вусную народную творчасць для вучняў 5 класа ў форме гульні-спаборніцтва. Усе конкурсы звязаны з раздзелам "За смугою стагоддзяў" падручніка 5 класа 1 часткі. У ходзе мерапрыемства вучні падагульняюць свае веды пра народныя казкі, загадкі, прыказкі, развіваюць творчыя здольнасці, мысленне, уменне працаваць камандай.Пазакласнае мерапрыемства па беларускай літаратуры для вучняў 5 класа Фальклорны марафон “Хто хутчэй?”
Иконка файла материала Фальклорны марафон.doc
Пазакласнае мерапрыемства па беларускай літаратуры для вучняў 5 класа Фальклорны марафон “Хто хутчэй?”             Мэта. Абагуліць і замацаваць веды вучняў пра вусную народную  творчасць, развіваць звязную мову, мысленне, творчыя здольнасці, выхоўваць  любоў да роднай спадчыны.             Абсталяванне: табліца­шыфроўка, выстава малюнкаў пад назвай “З  легендаў і казак былых пакаленняў…”, зборнікі беларускіх народных казак,  прыказак, загадак.                                                                        Ход урока.  1. Арганізацыйны момант  2. Асноўная частка.       Сёння мы з вамі правядзём незвычайны ўрок – урок­фальклорны марафон  “Хто хутчэй?”. А ці ведаеце вы значэнне слова “марафон”? (Звышвялікая  дыстанцыя – спартыўны тэрмін). Цяпер гэты тэрмін можа ўжывацца ў значэнні “спаборніцтва”, таму і наш урок адбудзецца ў форме спаборніцтва, у якім  будуць удзельнічаць 2 каманды.(Клас дзеліцца на дзве каманды, прыдумвае  назву сваёй камандзе, напрыклад, “Крынічка”, “Чараўнікі”, “Казачнікі”…)  Кожны правільны адказ у конкурсах ацэньваецца адным балам.        Давайце ўспомнім, што называецца фальклорам? (Народная творчасць,  мудрасць, створаная нашымі продкамі, якая з пакалення ў пакаленне  перадавалася і дайшла да нас).                                   1 КОНКУРС.        “Зямлю паважай – будзеш мець ураджай”, ­ так гаворыць народная  прыказка. Я прапаную вам адгадаць загадкі, прысвечаныя садавіне і  агародніне. 1. Мыш у нары, а хвост на двары. (Цыбуля). 2. Кіну з блыху, а вырасце з кулак. (Барак). 3. Ляжыць Рыгор паміж гор, лапушком накрыты. (Агурок). 4. Стаіць дуб, а пад дубам дзеці. (Бульба). 5. Чырвона, ды не дзяўчына, зелена, ды не дуброва. (Морква). 6. Румяны Піліп да полкі прыліп. (Яблык). А якую яшчэ садавіну і агародніну вы ведаеце?                                   2 КОНКУРС.                 “Конкурс на лепшага знаўцу казак”.Звярніце ўвагу на нашу выставу малюнкаў да беларускіх народных казак.  Адгадайце, якім казкам яны прысвечаны?                           Адкажыце на пытанні: ­ Што мы называем казкай? ­ Хто ў тыя далёкія часы расказваў казкі? ­ Як трэба расказваць казкі, каб зацікавіць слухачоў? (Вельмі ўзнёсла,  дакладна, пераканаўча, эмацыянальна). ­ Якія віды казак вы ведаеце? ­ Пазнайце казкі: 1. “­ Вось дзіва! – усміхнулася жонка. – Тут і адгадваць няма чаго.  Сыцей за нашага рабога парсюка нікога на свеце няма. Саладзей за  ліпавы мёд ад нашых пчол таксама нічога няма…”(Казка “Разумная  дачка”) 2. “Паглядзелі браты і пачырванелі ад сораму, што не яны, а дурань  славы даказаў. Узяла іх зайздрасць…”(Казка “Залаты птах”) 3. “Пайшоў Іван у зачараваны палац. Мінуў браму з сабакамі, увайшоў у першы пакой, у другі. Бачыць­ розных майстроў тут безліч: і  сталяры, і слесары, і муляры…”(Казка “Залаты птах”) 4. “­ Я заўсёды на сметніку сплю і сёння там лягу, ­ сказаў асёл. ­А я каля дзвярэй лягу, ­ азваўся сабака. ­ Мне будзе зручней спаць на прыпечку, ­ падаў голас  кот….”(Казка”Музыкі”) 5. “ – Няхай той з вас, чыя кабыла, выпража яе з калёс ды вядзе ў адзін  бок, а той, чые калёсы, няхай цягне тх на сабе ў другі бок. За кім жарабя пабяжыць, той яго і гаспадар”(Казка “Разумная дачка”)                                    3 КОНКУРС.       “Табліца – шыфроўка”.  Тут зашыфрованы выслоўі, трэба іх  разгадаць і растлумачыць. 1 2 3 4 5 6 7 А А Г Е І Й О С Б Б Д Ж К М П Т В В Е З Л Н Р У8 9 10 11 У Ц Ы Ю Ф Ч Ь Я Х Ш Э 1 каманда  ­ 4в,11а, 1б, 4а, 2б, 6в, 8а,2а,6а, 2а, 1а, 11б, 4б, 7а, 11б, 1б, 2в,  7а, 1а,5б, 6а, 2а,1а. (Любі другога, як сябе самога). 2 каманда – 4б,6а, 3б,5в,1а, 5б, 8а, 4б,8а,7б,6а, 4б,7а,1в,6а,5а,5б,4а,4в,10а.  (Кожнаму куток свой мілы). 1 і 2 каманды – 3а,7а, 9а, 10б, 6б, 1а, 9а,2в,2в, 6б, 6в, 1а, 9а,8а, 2в, 5б,  2в,6в, 3в, 5в, 2в. (Есць ­ пацее, працуе ­  мерзне).                                   4 КОНКУРС.  Па словах вам неабходна “аднавіць” прыказкі: ­ шыла, мыла, мяшок ­ адклад, лад ­ дым, агонь ­ слёзы, гора ­ чалавек, птушка ( Шыла ў мяшку не ўтоіш. Адказ не ідзе на лад. Дыму без агню не бывае.  Слязамі гору не паможаш. Чалавек без працы, што птушка без крылаў.).                                    5 КОНКУРС.       Вы ўжо ведаеце тэматыку беларускіх загадак і зараз паспрабуйце  самастойна адгадаць загадкі.    1 каманда.  1. Цераз мяжу брат брата не бачыць. (Вочы) 2. Звязаны, а ўсё скача. (Венік) 3. Ноччу маўчыць, удзень гамоніць, маці другая, дзяцей навучае.(Школа) 4. Цягнецца нітка, а ў клубок не зматаеш. (Дарога) 5. Паўзун паўзе і іголкі вязе. (Вожык)    2 каманда. 1. Усіх я ў пору буджу, хоць часоў не ваджу.(Певень) 2. Між двух свяціл я пасярэдзіне адзін. (Нос)      3. Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады. (Сонца)      4. У добрага мужа сярод хаты лужа. (Чарпак)5. Не куст, а з лісточкамі, не рубашка, а сшыта, не чалавек, а расказвае.  (Кніга) 6 КОНКУРС “Школа жыцця ў праказках” неабходна прадоўжыць прыказкі: 1. Новых сяброў нажывай, але…….(старых не забывай) 2. Людзей слухай…..(а свой розум май) 3. Родная зямелька­….(як зморанаму пасцелька) 4. Усякая птушка….(сваё гняздо бароніць) 5. Ладзь калёсы зімой….(а сані летам) 6. Што сёння зробіш, заўтра….(як знойдзеш) 7. Не той друг, што мёдам мажа, а той….(што праўду кажа) 8. Не рабі ліхога і ….(не бойся нікога) 3. Падагульненне. Сёння мы дакрануліся толькі да маленькай частачкі нашай невычэрпнай  крыніцы ­ фальклору. На канікулах вы можаце працягваць вывучаць  вусную народную творчасць: папрасіць сваіх бабуль расказаць вядомыя ім  легенды, казкі, песні і запісаць іх. Потым гэтыя запісы мы зможам  выкарыстаць на ўроку.     Многа новага і цікавага можна даведацца пра вусную народную   творчасць з фальклорных зборнікаў. 4. Падвядзенне вынікаў. Вызначэнне каманды­пераможцы.