Аддзел адукацыі, спорту і турызму
Мсціслаўскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Капачоўскі вучэбна – педагагічны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа”
КАНСПЕКТ ФАКУЛЬТАТЫЎНАГА ЗАНЯТКУ
“ВЫТОКІ РОДНАЙ МОВЫ”
4 КЛАС
“ГАНЧАРСТВА”
АГ.КАПАЧЫ 2017
Тэма: Ганчарства.
Форма правядзення: экскурсія ў майстэню ганчара.
Мэта: знаёмства дзяцей з працай ганчара.
Задачы:
замацоўваць веды аб уласцівасцях гліны і разнастайнасці прадметаў побыту, якія з яе вырабляюцца;
выхоўваць у навучэнцаў мастацкі густ, любоў і цікавасць да народнай творчасці, павагу да працы народных майстроў;
развіваць імкненне да сумеснай дзейнасці.
Матэрыял: вырабы народных промыслаў, салёнае цеста карычневага колеру, мультымедыйная прэзентацыя.
Ход занятку
І. Матывацыйны настрой.
Весела гучыць званок,
Кліча ўсіх нас на ўрок.
ІІ. Актуалізацыя апорных ведаў.
Педагог звяртае ўвагу дзяцей на кавалак гліны і прапануе расказаць, што яны ведаюць пра гліну.
Задае пытанні:
- Адкуль бяруць гліну?
- Што з яе робяць?
- У якіх народных промыслах выкарыстоўваецца гліна?
Педагог:
У Беларусі здаўна выкарыстоўвалася гліна для вырабу посуда. Майстры выраблялі такі посуд, што нават самая простая ежа ў ім здавалася смачнай, а простая вада з калодзежа станавілася чароўнай жывой вадой. А калі заставаліся невялікія кавалачкі гліны, то з іх майстры выраблялі цацкі. Керамічны посуд і цацкі вырабляліся ў ганчарных майстэрнях.
ІІІ. Самавызначэнне да дзейнасці
- Як вы думаеце, адкуль такая назва – ганчарная майстэрня?
- Пра што мы даведаемся сёння на занятку?
ІV. Работа над новай тэмай
Слайд 1.
Ганчарня
Майстэрня ганчара; спецыяльнае памяшканне для вытворчасці ганчарных вырабаў саматужным спосабам. У 19 – 1-й пал. 20 ст. Г. меліся ў заможных майстроў у Гродне, Барысаве, Івянцы, Ракаве, Ружанах і інш. Вясковыя, большасць гарадскіх і местачковых ганчароў працавалі ў хаце. Тыповая Г., дзе разам з яе ўладальнікамі працавала некалькі чалавек, уяўляла сабой цаглянае збудаванне з 2 памяшканнямі. У адным памяшканні ўздоўж сцен стаялі лавы з ганчарнымі кругамі (побач з уваходам быў гліннік – месца для захоўвання гліны), у другім – ганчарны горан закрытага тыпу і прылады працы для падрыхтоўкі палівы. Уздоўж сцен і пад столлю ў абодвух памяшканнях былі паліцы для гатовай прадукцыі і сушэння сфармаваных вырабаў.
Слайд 2. (ганчар)
Правільна, ѐсць такая старажытная прафесія – ганчар, рамеснік, які робіць гліняны посуд (слайды з адлюстраваннем ганчара, які працуе за ганчарным кругам).
ГАНЧАРЫ – рамеснікі, спецыялісты па вырабу з гліны посуду і іншых рэчаў/ У канцы 16 — 18 ст. ў многіх гарадах Беларусі ганчары аб'ядноўваліся (з рамеснікамі іншых спецыяльнасцей) у цэхі. Сяліліся кампактна, фарміруючы цэлыя вуліцы, што атрымалі назвы Ганчарных. Мелі свой статут, які прадугледжваў пэўны парадак прыёму майстроў у цэх, выбараў і справаздач цэхмістраў, правядзення сходак, найму і пераходу па ступеньках цэхавай іерархіі вучняў і чаляднікаў, акрэсліваў іх абавязкі, рэгламентаваў вытворчую дзейнасць, нормы паводзін, забараняў пазацэхавым ганчарам займацца рамяством і г.д.
Тэрмін навучання рамяству ганчара (у
залежнасці ад узросту вучняў) складаў 4 — 6 гадоў, пасля чаго тыя маглі
працаваць чаляднікамі. Паўнапраўнымі членамі цэха былі толькі майстры. Для
атрымання гэтага звання чаляднік павінен быў паказаць сваё майстэрства: зрабіць
некалькі рэчаў пэўных памераў — гаршчок і
збанок «шырынёю ў тры пядзі», макацёр «велічынёю ў карэц», міску і рынку
«шырынёю ў чвэрць». Ганчары, удастоеныя звання майстра, мелі права на адкрыццё
ўласнай майстэрні і продаж вырабаў. У параўнанні з вясковымі рамеснікамі
гарадскія майстры мелі больш дасканалую тэхналогію вытворчасці, вышэйшую якасць
прадукцыі, больш разнастайны яе асартымент.
Пасля ліквідацыі ў 1902 г. цэхавай сістэмы, якая функцыяніравала на падставе
заканадаўчых дакументаў канца 18 — 19 ст., усе ганчары маглі самастойна
займацца рамяством, мець уласныя майстэрні. У пачатку 20 ст. большасць
працавала ў вёсках і мястэчках. У вёсках ганчарства
звычайна было дадатковым рамяством у гаспадарцы сялян. Прафесійныя навыкі, веды
і вопыт звычайна перадаваліся ад бацькоў іх дзецям, сваякам. Ганчары павінны
былі дасканала валодаць пэўнымі навыкамі: умець выбраць неабходны гатунак
гліны, падрыхтаваць фармовачную масу, фармаваць вырабы, рабіць
засцерагальна-дэкаратыўную апрацоўку і абпаліць іх.
Ганчароў у вёсцы называлі народнымі мянушкамі — «гаршкалепы», «гаршчэчнікі», кваліфікаваных рамеснікаў, якія выраблялі паліваную кераміку, — «паліўнікі».
Заданне для вучняў.
Глініца, Глінка, Гліняная, Глінянка – вось назвы беларускіх вёсак, назвы якіх утварыліся ад слова “гліна”.
Падумай і запішы назвы населеных пунктаў, прозвішчы людзей, якія ўтварыліся ад слова “ганчар”.
Сучасны ганчар
У наш час на прадпрыемствах шырока ўжываецца падзел працы, звязаны з выкананнем
розных тэхналагічных аперацый — падрыхтоўкай фармовачнай масы, фармоўкай,
размалёўкай, тэрмічнай апрацоўкай ганчарных вырабаў.
- А вы хацелі б пабываць у ганчарнай майстэрні і паглядзець, як працуе ганчар?
Педагог дэманструе відэа.
- Гэта ганчарны круг. Як вы думаеце, чаму ѐн так называецца?
Для таго , выляпіць посуд або цацку неабходна спачатку гліну добра
вымесіць, каб у гліне не засталося бурбалак паветра, каб атрымалася
аднастайная, прыдатная для працы маса. Потым гліняны шар ганчар змяшчае ў цэнтр. Верціцца кола, якое ѐн прытрымвае сагнутымі далонямі. Нагой ѐн націскае на педаль, каб круцілася кола і ўціскаецца вялікімі пальцамі ў сярэдзіну глінянага шара, паступова фармуе кольца з тоўстымі сценкамі.
Далей гэтыя кольцы выцягваюцца паміж вялікім і астатнімі пальцамі рукі,
атрымліваецца цыліндр.І ўжо гэтаму цыліндру ганчар надае тую форму,
якую захоча.
- Паглядзіце на гэты гаршчок і патрымайце ў руках.
- Як вы думаеце, дзеткі, ці можна выкарыстоўваць такі гаршчочак адразу? Так, ѐн ужо не мяккі і не змяняе форму.
- Для таго, каб гаршчочак стаў трывалым трэба абпаліць яго, нагрэць і
вытрымаць пры высокай тэмпературы у спецыяльнай печцы. Так, як паказана на гэтым слайдзе. Тэмпература ўнутры печы вельмі высокая. Каб памясціць туды гаршчочак ѐсць спецыяльны інструмент – вілачнік.
Вырабы з гліны нават пры вельмі высокіх тэмпературах не плавяцца, добра трымаюць цяпло.
Невялікі гаршок называўся мамзель /умяшчаў да 1 кг збожжа/; большыя семак, паўзлівач/да 1,5 кг збожжа/; злівач /2 кг/, нярознак /4-6 кг/, пададзінец /6-8 кг/, адзінец /8 – 16 кг/, паляк /16 кг/.
- А ці ведаеце вы, што гліна валодае яшчэ адной незвычайнай
уласцівасцю. Здаўна людзі прыкмецілі, што вырабы з гліны могуць выдаваць
прыгожыя музычныя гукі.
З гліны рабілі свістулькі, званочкі, жалейкі. З яе робяць розныя сувеніры.
Паглядзіце колькі іх ў майстэрні ганчара. Ёсць тут і шмат цацак (паказвае
слайды).
Спадабалася вам у майстэрні ганчара? Ганчар на памяць падарыў
гліну, каб вы маглі папрацаваць з ѐй, і выляпіць, якую-небудзь цацку.
V. Практычная работа вучняў.
VI. Выстава работ.
VII. Вынік занятку.
“Я думаю: хто ёсць ганчар,
I з кім яго сябруе дар?
Ганчар — а ён душою мастак –
Мне адказаў з усмешкай так:
"Мой першы сябра - творчы дух.
Другі - ганчарны добры круг.
Два сябры - кожная далонь,
А пяты сябра мой - агонь "!
Скачано с www.znanio.ru
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.