Віктарына “Размаўляем па-беларуску”
Мэты: стварыць умовы для пашырэння і ўзбагачэння слоўнікавага запаса школьнікаў, развіваць у вучняў кемлівасць, пачуццё слова; сфарміраваць уменне творчага прымянення ведаў, выхоўваць цікавасць да мовы, культуры маўлення
Абсталяванне: карткі з заданнямі, малюнкі, сігнальныя карткі, жэтоны розных колераў
1.Уступнае слова настаўніка
Як цудоўна гэта, дзеці,
Што ёсць літары на свеце –
Зычныя, галосныя!
Да адной адну дадаць –
Можна словы з іх складаць,
Смешныя, сур’ёзныя!
Слова ты –
Слова я.
Пачынаецца гульня!
У Слова вялікая сіла. Ім трэба ўмець карыстацца, бо словам можна і параніць, і вылечыць чалавечыя душы. Сёння мы з вамі таксама звернемся да беларускага слова. У нечым для вас новага і абсалютна невядомага. Будзем думаць, што наша сённяшняе мерапрыемства прынясе вам веды, якімі вы станеце карыстацца і надалей.
2.Прадстаўленне каманд: назва, удзельнікі "Васілёк", "Лянок"
Размінка
. Вашай увазе будзе прапанавана некалькі загадак – вы павінны іх разгадаць. (За кожны правільны адказ – 1 бал)
Уночы ціхенька бурчыць,
А зранку пеўнем пракрычыць.
Каб не праспаў я, сочыць пільна
Надзейны сябра мой - … (Будзільнік)
Хоць не куст – лісткі скідае:
Дзень наступны адзначае.
Ліст апошні ападзе –
Новы год да нас ідзе. (Каляндар)
Будзе дождж – ды што за страх,
Я нясу з сабою дах!
Як пачую кропляў звон,
Раскрываю … (Парасон)
Кожны дзень са зброяй гэтай
Я палюю на катлеты.
З першай спробы ў іх пацэліць
Вастразубы мой … (Відэлец)
Кола рэжу напалам,
Кола мажу маслам сам,
І гатовы мой сняданак!
Што за кола? (Абаранак)
Каляровыя браткі
Носяць з дрэва кажушкі.
Мы завострым ім галоўкі,
Каб маглі пісаць … (Алоўкі)
Першае выпрабаванне
Ці ўмееце вы вітацца па-беларуску? А што трэба сказаць чалавеку, які збіраецца адпачыць? Ваша задача уставіць патрэбныя па сэнсе словы ў верш Васіля Віткі.(За кожнае правільна ўстаўленае слова – 1 бал, можна скарыстаць падказку, але ў такім выпадку – 0.5 бала за кожнае слова).
Чатыры пажаданні
Добра, калі ты змалку
Можаш вітаць людзей
Раніцай: “_______________________”
І апоўдні: “_______________________”,
Увечары пры сустрэчы
Знаёмым сказаць: “__________________________”
А соннаму сонейку нанач
І ўсім добрым людзям: “______________________”.
Падказка: Дабранач! Добрага ранку! Добры вечар! Добры дзень!
Другое выпрабаванне
Мы з вамі ўспомнілі словы прывітання на беларускай мове, а зараз прапаную вам назваць прадметы або істот на малюнках па-беларуску. (За кожны правільны адказ 1 бал) . Слайд 1
Адказы: 1. Сланечнік, 2. Певень, 3. Канюшына, 4. Суніцы, 5. Парасон, 6. Сцяг, 7. Пацеркі, 8. Вожык, 9. Гузік, 10. Валошка.
Трэцяе выпрабаванне
Папрацуем зараз перакладчыкамі. Умовы задання наступныя: кожнай з каманд трэба перакласці спачатку слова, потым словазлучэнне, а затым сказ. Калі каманда не ведае адказу або прапануе няправільны варыянт, то ўдзельнікі іншых каманд могуць яе паправіць і зарабіць дадатковы бал. (За пераклад слова – 1 бал, словазлучэння – 2 балы, сказа – 3 балы)
1. Карандаш. Принести мел. Разрешите, пожалуйста, войти в класс. (аловак, прынесці крэйду; Дазвольце, калі ласка, увайсці ў клас)
2. Беседа. Интересный знакомый. До свидания, надеюсь на скорую встречу. (размова/гутарка, цікавы знаёмы; Да сустрэчы/да пабачэння, спадзяюся на хуткую сустрэчу!)
Чацвёртае выпрабаванне
Расшыфруйце беларускую прыказку: з дапамогай лікаў зашыфравана прыказка, лікі адпавядаюць парадкаваму нумару літар у беларускім алфавіце. (За правільна расшыфраваную прыказку – 2 балы)
Хлеб усяму галава
Адклад не ідзе на лад.
Пятае выпрабаванне "Хто я"
Пазнайце слова па яго лексічным значэнні. (За кожны правільны адказ – 1 бал)
Пакрывала для стала, настольнік. – АБРУС
Расліннае масла са сланечнікавых семак, кукурузы і пад. – АЛЕЙ
Прылада для разгладжвання бялізны, адзення. - ПРАС
Прыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца; круглы кавалак тканіны, нацягнуты на спіцы, якія прымацаваны да доўгай ручкі. – ПАРАСОН
Заключнае слова настаўніка
Хацелася б верыць, што вам сёння было не толькі весела, але і цікава. Я вельмі спадзяюся, што навука беларускай мове не будзе вам зараз здавацца асабліва страшнай і цяжкай. Карыстайцеся мовай, вывучайце яе і, галоўнае, - не забывайце! Бо што ж мы за народ такі, які роднай мовы не ведае!
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.