Конспект занятия по образовательной области "Ребёнок и общество"
Оценка 5

Конспект занятия по образовательной области "Ребёнок и общество"

Оценка 5
docx
22.12.2023
Конспект занятия по образовательной области "Ребёнок и общество"
Беларусь -мая Радзіма.docx

БЕЛАРУСЬМАЯ РАДЗІМА

 

Занятак па адукацыйнай  вобласці “Дзіця і грамадства”

 у старшай группе (5 –6 гадоў)

 

Праграмныя задачы: узбагаціць уяўленні дзяцей аб нашай Радзіме – Рэспубліцы Беларусь, замацаваць уяўленні пра тое, што Беларусь мае шэсць абласцей, пашырыць і ўдакладніць уяўленні аб дзяржаўных і прыродных сімвалах, аб гарадах Беларусі, аб народных промыслах;  замацаваць уяўленні аб раслінах і жывёлах Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, аб краінах суседзях, аб славутых мясцінах і вядомых людзях  краіны, Фарміраваць уменне  складаць інтэлектуальную карту. Выхоўваць любоў да роднага краю.

Абсталяванене: “пісьмо”, дыдактычныя гульні  “Складзі карту Беларусі;  “ Падбры пару і назаві”,  фотаздымкі гербаў і сцягоў Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы,Украіны і Расіі, презентацыя з адлюставаннямі знакамітых мясцін беларусі:  Мірскага замка, Хатыні, нацыянальнай бібліятэкі, Кургана славы, Нясвіжскага замка, Белавежскай пушчы, Брэсцкай крэпасці, Белай вежы;  жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу: мядзведзя, зубра,  рыся, барсука, дзятла  зялёнага,  чорнага бусла, гарлачыка белага,  сон-травы,  жука-аленя; фотоздымкі Антона Кушніра,  Дар’і Домрачавай, Янкі Купалы, Якуба Коласа,  Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, Ефрасініі Полацкай; тэксты загадак.

 

Ход занятка

В. Дзеці, сёння да нас прыйшло пісьмо (чытае): “Добры дзень, дарагія сябры! Мяне завуць Феліцыя. Я жыву з мамай і татам у Іспаніі. Нядаўна глядзела спаборніцтвы па тэнісу, у якіх перамаглі вышыя спарцмены. Мне вельмі хочацца як мага больш даведацца аб вашай краіне Беларусь. Дапамажыце мне, калі ласка.” Дзеці прапаную скласці інтэлект-карту, каб Феліцыя больш наглядна пазнаёмілася з нашай краінай.

В.Хто ведае, як называецца наша Радзіма? (Рэспубліка Беларусь)

В. Дзеці, давайце складзем карту Беларусі з частак-абласцей  у цэнтры нашай інтэлектуальнай карты.

 

Дыдактычная гульня “Складзі карту”

Мэта: замацаванне  уяўленняў  аб абласцях Беларусі, развіццё памяці, мыслення, вокамера, дробнай маторыкі пальцаў рук.

В. Скажыце, калі ласка, пра што мы павінны адзначыць у нашай карце?

З дапамогай малюнкаў дзеці прапануюць наступныя накірункі: дзяржаўныя сімвалы, прыродныя сімвалы, дзяржавы суседзі, галоўныя гарады Беларусі, славутыя мясціны  Беларусі, вядомыя людзі нашай краіны, народныя промыслы,  жывёлы і расліны Чырвонай  кнігі РБ. Дзеці размяшчаюць малюнкі вакол цэнтральнай карты і праводзяць лініі рознымі колерамі.

         В. Але  вось якая незадача – элементы нашай карты схавала злосная Чараўніца. Яна верне іх нам, калі мы выканаем заданні пра нашу краіну. За кожнае заданне мы атрымаем канверт з элементамі “разумнай карты”. Згодны выконваць заданні? (так)

 

Першыя заданне:

“Назавіце і раскажыце пра дзяржаўныя сімвалы  Беларусі”

 

В. Якія, вы ведаеце дзяржаўныя сімвалы нашай краіны?(Герб, сцяг, гімн)

В.Што такое гімн? (Гэта самая галоўная песня нашай краіны.) Як  яе трэба спяваць? ( Стаяць смірна, хлопчыкі здымаюць галаўныя уборы)

В. Паглядзіце на сцяг. З якіх колераў ён складаецца? (Чырвоны, белы, зялёны)

В. Што азначае чырвоны колер? (Гэта знак перамогі і шчаслівага жыцця)

В. Што азначае зялёны колер? (Колер дабра і міру, а таксама нашай прыроды)

В. Што вы бачыце на белым фоне? (Гэта беларускі арнамент)

В. Паглядзіце на герб. Што вы бачыце ў цэнтры? (Контур тэрыторыі нашай краіны). Чым яна асвечана? (Промнямі ўзыходзячага сонца). Зямны шар – гэта знак таго, што Рэспубліка Беларусь адна з дзяржаў свету. Што азначае злучэнне Зямлі і сонца? (Знак жыцця). Што азначае зорка на гербе? (гатоўнасць да  абароны сваёй Радзімы).  Што абрамляе наш герб? (вянок  са спелых каласоў жыта,  ён абвіты чырвона-зялёнай стужкай з надпісам “Рэспубліка Беларусь”, з аднаго боку пераплецены ружовымі кветкамі канюшыны, з другога – блакітнымі кветкамі ільну.

Дзеці атрымліваюць канверт.

 

Другое заданне:

“Адгадайце  загадкі  і назавіце  прыродныя сімвалы Беларусі”

 

1.З грывай, а не конь

   З рагамi , а не бык ,

   З барадой , а не казёл.

   Гучна-гучна зароў

   Цар пушчанскiх звяроў. (Зубр).

2.Ходзіць па балотах

   У чырвоных боках?  (Бусел)

3. Кожны, думаю, пазнае,

    Калі ў полі пабывае,

    Гэта сіненькая кветка,

    Усім вядомы ... (Васілёк)

3. Кветка-кветачка ў сырую зямлю зайшла,

    Сінюю шапачку знайшла  (Лён)

4. На галінках маіх – іголкі

    Але даўжэйшыя, чым у ёлкі

   А яшчэ вавёрцы дом

   І сталовая  прытым.  (Сасна)

5. Ліст – трохлістнік, быццам веер

    Тонкая, гнуткая сцяблінка

    Чырвоная шапачка – кветка

     Салодкі ў тых кветачках нектар.  (Канюшына)

Дзеці атрымліваюць канверт з элементамі карты

 

Трэцяе заданне:

“ Назавіце краіны суседзі  Беларусі “

         В. Дзеці. Зараз мы пагуляем у гульня “Пазнай краіну па яе сцягу і гербу. Я буду паказваць вам сцяг і герб, а вы называць краіну. Гэтыя краіны –суседзі Беларусі. (Літва, Латвія, Польшча, Україна, Расія) . Колькі у нас суседзяў? ( 5)

                      Дзеці атрымліваюць канверт з элементамі карты.

 

 Чацвёртае заданне:

“ Назавіце назвы гарадоў, якія з’ўляюцца абласнымі цэнтрамі“

В. Які горад з’яўляецца сталіцай Беларусі? ( Мінск)

В. Колькі ў нашай краіне абласцей ? (6) Я буду называць абласны цэнтр, а вы ўтвараць назву вобласці: Гродна – Гродзенская, Мінск – Мінская, Віцебск – Віцебская, Гомель – Гомельская, Магілёў – Магілёўская,  Брэст – Брэсцкая. Якую вобласць трэба праехаць, каб трапіць  Гродзенскай у Магілёўскую? ( Мінскую)

В. Якія гарады  Беларусі вы ведаеце? (адказы дзяцей)

В. Назавіце самы старэйшы горад Беларусі? (Полацк)

В. Як называецца горад, дзе здабываюць соль? (Салігорск)

В. Як называецца горад, у якім знаходзіцца крэпасць-герой? (Брэст)

 

Пятае  заданне:

“ Якія славутасці ёсць на Беларусі ?”

Фізкультхвілінка  “На экскурсію мы едзем”

На экскурсію мы едзем,                  хада па крузе

Беларусь пазнаць жадаем.               павароты улева-управа

Па краіне мы паедзем                      хада па крузе

І ў акенца паглядаем.               прыкласці далонь да ілба

Стоп. Глядзіце прама               уважліва глядзець і пазнаюць

Што гэта перад намі?               адлюстраванні Мірскага замка,

Хатыні, Белавежскай пушчы, нацыянальнай бібліятэкі, Кургана славы, Нясвіжскага замка, Белай вежы, тэатра оперы і балета, Брэсцкай крэпасці

                      Дзеці атрымліваюць канверт з элементамі карты.

 

Шостае   заданне:

“ Назавіце знакамітых людзей Беларусі?”

             В.  Якія вядомыя людзі праславілі Беларусь?

            Выхавальнік паказвае  фотоздымкі Антона Кушніра,  Дар’і Домрачавай, Янкі Купалы, Якуба Коласа,  Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, Ефрасініі Полацкай.

         Дзеці называюць знакамітых людзей і  разам з выхавльнікам гутараць аб тым, чым яны праславіліся .

Дзеці атрымліваюць канверт з элементамі карты.

 

Сёмае  заданне:

“ Якія  народныя рамёствы вядомы на Беларусі?”

Гульня “ Падбры пару і назаві”

Мэта: фарміраванне  умення  знаходзіць адпаведныя малюнкі , называць іх адлюстрванне і від рамяства (карзінка з лазы - лозапляценне, кубак з гліны –ганчарства, капялюш з саломы –саломапляценне..)

Дзеці атрымліваюць канверт з элементамі карты.

 

Восьмае  заданне:

“ Назавіце звяроў і расліны Чырвонай кнігі Беларусі”

В. Некаторых жывел, птушак і раслін засталося вельмі мала і іх заносяць у спецыяльную кнігу – Чырвоную  Кнігу Рэспублікі Беларусь.      

В.  Чырвоны колер - гэта колер небяспекі,  гэта  значыць «Увага! Гэта жывёла і расліна можа назаўжды знікнуць».  Зараз мы з вамі паглядзім, якія жывёлы, птушкі, расліны занесены ў Чырвоную кнігу.

 

Прэзентацыя. Жывёлы: буры мядзведзь, зубр,  рысь, барсук звычайны; птушкі:  дзяцел зялёны,  чорны бусел; расліны: гарлачык белы,  сон-трава; насякомыя: жук-алень.

Дзеці атрымліваюць канверт з элементамі карты.

 

В. Дзеці мы выканалі усе заданні, у нас ёсць усе часткі ад інтэлект-карты. Будзем працаваць у парах, але спачатку разамнём пальчыкі.

 

Пальчыкавая гімнастыка

Гэты пальчык – дзядуля,
Гэты пальчык – бабуля,
Гэты пальчык – матуля,
Гэты пальчык – татачка,
Ну а гэты пальчык – я.
Вось і ўся мая сям’я!

Кожная пара дзяцей атрымлівае канверт і прымацоўвае малюнкі да картачкі адпаведнага накірунку, затым малююць стрэлкі ад карткі-накірунка да прымацаваных картак адпаведнымі колерамі.

В. Вось, якая прыгожая атрымалася у нас разумная карта. Давайце, яшчэ раз раскажам,  што мы адюстравалі на карце.

(Дзеці расказваюць па чарзе аб сваіх накірунках працы, атрымліваецца звязнае апавяданне пра Беларусь)

В. Вельмі добра. Гэту карту мы пакладзем у канверт і адправім Феліцыі.

В. Дзеці, што на занятку вам спадабалася, што было цяжкага?

Вы усе вельмі добра папрацавалі, і я упэўнена, што Феліцыя вельмі будзе рада нашай пасылцы.

 

                                        

 

ЛІТАРАТУРА:

1.     Давидович, А.Л. Мир, в котором я живу: учебно-методическое

пособие для педагогов учреждений дошкольного образования с русским языком обучения / А.Л. Давидович, Е.И. Смолер. – Минск: Национальный институт образования, 2020. – 208 с. (УМК «Мои первые уроки”).

2. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі . – Мінск: Нац. Ін-т адукацыі, 2023.

 

 

 

 

 

 

 

                      

                                                                                   


 

Скачано с www.znanio.ru

БЕЛАРУСЬ – МАЯ РАДЗІМА Занятак па адукацыйн ай вобласці “Дзіця і грамадства” у старшай группе (5 –6 гадоў)

БЕЛАРУСЬ – МАЯ РАДЗІМА Занятак па адукацыйн ай вобласці “Дзіця і грамадства” у старшай группе (5 –6 гадоў)

Згодны выконваць заданні? (так)

Згодны выконваць заданні? (так)

А яшчэ вавёрцы дом І сталовая прытым

А яшчэ вавёрцы дом І сталовая прытым

Выхавальнік паказвае фотоздымкі

Выхавальнік паказвае фотоздымкі

В . Вельмі добра. Гэту карту мы пакладзем у канверт і адправім

В . Вельмі добра. Гэту карту мы пакладзем у канверт і адправім
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
22.12.2023