Змест........................................................................................................................... 2
Уводзіны..................................................................................................................... 3
Аўтабіяграфічныя звесткі........................................................................................ 4
Карта краязнаўчага маршруту.............................................................................. 10
Апісанне краязнаўчага маршруту......................................................................... 11
Заключэнне.............................................................................................................. 25
Спіс крыніц інфармацыі......................................................................................... 26
Дадатак 1................................................................................................................... 27
Дадатак 2................................................................................................................... 28
Жыццё і творчая дзейнасць Напалеона Орды – яскравая старонка гісторыі нацыянальнай культуры. Сціпласць і бескарыслівасць, разнастайнасць высакародных інтарэсаў, незвычайная шматгранная таленавітасць, няспынная цікавасць да лёсу роднага краю – усё гэта якасці чалавечай постаці буйнога асветніка і мысліцеля Беларусі XIX стагоддзя. Нездарма 2007 год абвешчаны ЮНЕСКА годам Напалеона Орды.
Малюнкі Напалеона Орды з’яўляюцца не толькі мастацка значнымі творамі, але каштоўнай крыніцай па гісторыі архітэктуры Беларусі. Некаторыя з гэтых помнікаў знішчыў час, а некаторыя і зараз з’яўляюцца сведкамі гісторыі Беларусі.
Мэта распрацоўкі нашага краязнаўчага маршруту – пазнаёміцца з біяграфічнымі звесткамі пра Н.Орду;
¨ паказаць вядомыя архітэктурныя помнікі ў яго малюнках і ўбачыць сучасны выгляд гэтых мясцін;
¨ атрымаць больш звестак пра гісторыю Радзімы і яе славутых людзей.
Асноўная задача - садзейнічаць выхаванню людзей, якія любяць і ганарацца сваей Радзімай, ведаюць гісторыю свайго краю.
Вывучэнне жыцця і творчасці вядомых беларускіх асветнікаў і мысліцелей дапамагае ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
Усё жыццё, уся дзейнасць Напалеона Орды была прызначана служэнню народу і Радзіме. І гэтым ён даказаў, што з’яўляецца сапраўдным патрыётам Беларусі.
“На пачатак лютага 2007 года, калі будзе адзначацца 200-годзе з дня нараджэння знакамітага мастака, музыканта і кампазітара Напалеона Орды, у Варацэвічах Іванаўскага раёна запланавана адкрыццё першай чаргі музейнага комплексу. Пад гэты праект выкарысталі стары будынак былой школы. Да 2010 года плануецца аднавіць сядзібу Ордаў, пабудаваць гатэль і рэстаран. Аўтар праекта, член Саюза мастакоў Уладзімір Кашпай адзначае, што тэрміны ўпаўне рэальныя. Пакуль што ў Іванава тэрмінова шукаюць сродкі на кансервацыю фундамента былой сядзібы. Раскопкі яе закончыліся яшчэ летась, а вось умацаваць астаткі былой пабудовы і абараніць яе ад дальнейшага разбурэння так і не ўдалося за год. Але іванаўцы ўпэўнены, што ўсё ў іх атрымаецца. Бо акрамя энтузіястаў, улюблёных у свой край, тут ёсць падтрымка і разуменне высакароднай справы мясцовай уладай. Так у 1999 годзе ў Іванава ўжо быў устаноўлены помнік знакамітаму земляку.” [8]
XIX стагоддзе — супярэчлівае i складанае ў ricторыі Беларусі стагоддзе паглыблення нацыянальнай свядомасці, стагоддзе цярплівасці i барацьбы за вызваленне i, нарэшце, гэта эпоха рамантызму, у якой жылі i тварылі паэты Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Вінцэсь Каратынскі, Уладзіслау Сыракомля, мастакі Валенцій Ваньковіч i Апалінар Гараўскі, скульптар Kaзімip Ельскі, кампазітары Станіслау Манюшка, Антоні Генрых Радзівіл, Фларыян Міладоўскі, Антон Абрамовіч, Міхал Ельскі. Пачэснае месца сярод ix займае i Напалеон Орда (11. II. 1807 - 26. IV. 1883) — кампазітар, піяніст, педагог i мастак.
(дадатак 1)
Нарадзіўся Напалеон Орда на палескай зямлі ў маёнтку Варацэвічы Пінскага павета (цяпер Іванаўскі раён). Бацька Міхал, інжынерфартыфікатар, маршалак шляхты Кобрынскага павета, паходзіў з заслужанага беларускага шляхецкага роду гербу Астоя.
«Як вядома, адной з важных падзеяў Гарадзельскага пагаднення (уніі) Вялікага княства Літоўскага i Каралеўства Польскага 1413 году быў абмен родавымі гербамі шляхты кароннай i баярства ВКЛ, звычай даволі харак-тэрны для сярэднявечнага еўрапейскага рыцарства. Дакумант гербавага пабрацімства быу замацаваны пячаткамі з гербамі абодвух дамоўленых бакоў, але дзіўным чынам да нашых часоу (XX ст.) захаваліся толькі польскія пячаткі, што давала падставы несумленным даследчыкам сцвярджаць, быццам шляхта нашая (баяры) да Гародлі наогул гербаў не мела i шляхтай у еурапейскім разуменні гэтага слова не была» [4 ] Ужо у XVII ст., як запісвае у сваёй геральдычнай кнізе К. Нясецкі, «Базыль Орда харонжы niнскi праславіўся адвагаю у розных ваенных экспедыцыях, асабліва супраць казакаў». [2] Вядомы таксама сын Базыля Станіслаў Орда (памёр у 1689 г.) — каштэлян жмудскі, а з 1685 года троцкі, які быў гарачым прыхільнікам «шляхецкіх вольнас-цяў», старых правоў i звычаяў, але адначасова бачыў у гэтым пагрозу дзяржаве, таму не раз на сеймах прапаноўвау праекты яе аздараўлення. Род — першапачаткова праваслаунага веравызнання, пазней уніяцкага, а з XVII ст. лацінскага — падзяліўся на дзве галіны, адна з якіх асела ў Варацэвічах.
Маці Напалеона Орды Юзэфа была з роду Бутрымовічаў — дачка Матэвуша, пінскага старасты, вядомага дзеяча з часоу караля Станіслава Аўгуста. Матэвуш Бутрымовіч (разам з Лях-Шырмаю) быу паслом апошняга сейму Рэчы Паспалітай, які праходзіў у Гродна. I па сённяшні дзень у Пінску на высокім беразе ракі Піны стаіць палац Бутрымовічаў, пабудаваны архітэктарам К. Шыльдгаўзам.
Пачатковую адукацыю, у тым ліку i музычную, Напалеон Орда атрымаў у бацькоў. А пасля заканчэння славутай Свіслацкай гімназіі ў 1823 годзе ён паступае ў Віленскі універсітэт на фізіка-матэматычны факультэт.
На працягу ўсёй ricтoрыii Віленскага універсітэта значную частку яго студэнтаў i выкладчыкаў складалі выхадцы з беларускіх земляў. У гэтым агмені навукі чыталі лекцыі славуты новалацінсгі паэт, філосаф i тэарэтык літаратуры XVII ст. Мацей Казімір Сарбеўскі; ягоны сучаснік, выдатны знауца рыторыкі Жыгімонт Лаўксмін; беларускі асветнік i астраном Марцін Пачобут-Адляніцкі; польскі гісторык, аўтар крылатага закліку паўстанцаў 1830 года «За нашу i вашу свабоду!» Iaaxiм Лялевель i іншыя вучоныя з еурапейскай вядомасцю. Сярод выхаванцаў універсітэта былі Сімяон Полацкі, выдатны польскі паэт Юльюш Славацкі, летувіскі гісторык Сіманас Даўкантас, адін з першых даследчыкаў заканадаўчых i летапісных помнікаў Беларусі Ігнат Даніловіч. Віленскімі студэнтамі былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка, якія ўваходзілі ў разгромленыя царскай паліцыяй тайныя таварыствы філаматаў i філарэтаў.
У першай трэці XIX ст. пры Віленскім універсітэце дзейнічалі мастацкія кафедры гравюры, скульптуры, жывапісу i малюнка, дзе студэнты атрымлівалі падрыхтоўку для паступлення ў акадэміі мастацтваў. Тут выкладалі вядомыя жывапісцы i графікі Францішак Смуглевіч, Ян Рустэм, скульптар Казімір Ельскі. Ян Рустэм — вучань Я.Норбліна i M. Бачарэлі — рэарганізаваў сістэму навучання ў Віленскай мастацкай школе. Новая сістэма вызваляла жывапіс ад уплыву класіцызму, які скоўваў мастацкую індывідуальнасць. Ён дамогся прымаць у школу здольных вучняў незалежна ад ix сацыяльнага паходжання. Сярод выхаванцаў школы было шмат выхадцаў з Беларусі: I. Аляшкевіч, В. Ваньковіч, Я. Дамель, А. Шэмеш. Наведвае школу таксама i Н.Орда, менавіта Ян Рустэм раскрыў у iм творцу i залажыў тую аснову, якою павінен валодаць кожны мастак, — тэхніку малюнка. Але у 1827 годзе за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране» (найважнейшым пунктам яго праграмы былі патрабаванне нацыянальнай незалежнасці i знішчэнне прыгоннага права) быў арыштаваны, выключаны з універсітэта i год i тры месяцы правёў у турме. Настае час роздуму. Орда вымушаны вярнуцца ў бацькоўскі маёнтак, заняцца гаспадаркай i далейшай — ужо самаадукацыяй. Многа чытае, піша вершы, з якіх «Ліцвін да палякаў» быў надрукаваны ў Варшаве, i працягвае займацца музыкай.
У 1830 годзе ў якасці салдата коннай гвардыі Літоўскага палка паступае на вайсковую службу. А ў сакавіку пачынаецца нацыянальнавызваленчае паўстанне супраць царскага рэжыму. I як чалавек, якому неабыякавы лёс Айчыны, Напалеон Орда прымае ў iм актыўны ўдзел. За адвагу ў адным з баёў быў узнагароджаны Залатым Крыжам Virtuti
Militari.
У 1831 годзе паўстанне было жорстка падаўлена. Царскія ўлады пачалі масава пазбаўляць шляхецкага стану перш за усё вайскова-служылых людзей, канфіскоўваць ix маёмасць i высылаць у Ciбip. Прыйшлося выбіраць: або смерць ці гаротны лёс высылкі, або жыццё ў эміграцыі.
Парыж - горад, у якім пульсуе мастацкае жыццё, адзін з буйнейшых культурных цэнтраў Еўропы, сталіца артыстычнага свету. Бліскучыя сімфанічныя аркестры, оперныя тэатры, ў якіх можна пачуць цудоўныя галасы, папросту зразумець, што такое сапраўдны спеў. Тут гастралюе многа першакласных музыкантаў, у шэрагу якіх велічна ззяе музыка Ф. Ліста.
Пасля падаўлення паўстання, прайшоўшы праз Аўстрыю, Італію i Швей-царыю, у 1833 годзе Напалеон Орда на доўгія гады застаецца ў Парыжы. Распачынае сістэматычна працаваць: як мастак — бярэ урокі ў пейзажыста П'ера Жэрара; навучаецца музыцы у Фрыдэрыка Шапэна, адносіны з якім у хуткім часе перарастаюць у сяброўскія. Шапэн прысвячае яму першыя выданні свaix твораў з надпісам, партрэтамі i рознымі паметкамі (шмат ix знаходзіцца сёння ў музейных зборах i apxiвax таварыства імя Ф. Шапэна ў Варшаве).
Натура, якая мае схільнасць да нечаканых змен настрою, тонка i далікатна адносіцца да жыцця, — такая натура не можа не выказваць свaix пачуццяў у паэзіі, жывапісу ці музыцы. Толькі ў такім адчуванні свету можа раскрыцца душа, якая поўнасцю падпарадкавана ўспрыманню прыгажосці i гармоніі гукаў.
У гэты перыяд, заахвочаны праз Ф. Ліста i Ф. Шапэна, Н. Орда nіша i выдае ў Парыжы, а пасля i ў Варшаве многія са свaix твораў для фартэпіяна: вальсы, паланезы, серэнады, калыханкі, таксама песні для голасу i фартэпіяна на словы С. Вітвіцкага, А. Плуга i інш. Выдае «Альбом прац польскіх кампазітараў», даходы ад якога прызначаліся бедным землякам-эмігрантам. Разам са сваім сябрам Тытусам Плоньскім у летнія месяцы падарожнічае па Англіі, Швецыі, Галандыі, Партугаліі, Алжыры. Робіць мноства замалёвак i акварэляў прыгожых мясцін, гістарычных будынкаў, культывуе модны ў Еўропе часоў рамантызму стыль voyage pittoresque (артыстычныя вандроўкі). Стыль, у якім паядноўваецца не толькі тое, што датычыць крытэрыю эстэтычнага, але i тое, што разбудзіла б гістарычнае мысленне — асэнсаванне свaix каранёў.
Ф. Шапэн выконвае творы Н. Орды (не раз сумесна з аўтарам) у сваім доме, салонах Плятэраў, Чартарыйскіх. Адам Чартарыйскі, які паходзіў з княжацкага роду Вялікага княства Літоўскага i які падчас паўстання займаў пасаду прэзідэнта i кіраўніка Часовага ўрада Рэчы Паспалітай, са жніўня 1831 года i да канца свайго жыцця правёў у эміграцыі. Яго дом у Парыжы стаў буйным культурным i палітычным цэнтрам польска-літоўскіх эмігрантаў.
У 1839 годзе Орда стаў сябрам гістарычна-літаратурнага таварыства, што дало яму магчымасць сустрэч з многімі знакамітымі суайчыннікамі. Тут чытае свой першы даклад па беларускай этнаграфіі i фальклоры A. Pыпінскі, а ў 1840 годзе на падставе ўласных лекцый выдае асобнай кнігай фалькларыстычнае даследаванне «Беларусь», дзе ўпершыню даюцца aпіcaннi i характарыстыка абрадаў, уключаны звесткі па гicтopыii літаратуры i музычнай культуры Віцебшчыны, змешчаны народныя рэлігійныя песні. Чытае лекцыі па ricторыi літаратур славянскіх народаў Адам Міцкевіч. У доме паэта Орда часта iгpaў свае творы ў чатыры рукі з яго жонкаю Цэлінай.
З 1842 года у Парыжы жывуць паэт, фалькларыст Аляксандр Ходзька; мастак Валенцій Ваньковіч; кнігавыдавец, мемуарыст Яўстафій Янушкевіч, які ўдзельнічаў ў выданні твораў А. Міцкевіча; пісьменнік, філосаф i гісторык Аляксандр Незабытоўкі, аўтар кнігi мемуараў «Мае запіскi» (Парыж, 1845), прысвечанай паўстанню 1830-1831 гг., у якой ён называе сябе ліцвінам (беларусам). Такім лічыў сябе i Напалеон Орда. «Пан Бог выпестуе табе выдатнага хлопца ліцвіна, а спадарыне Ордзе дасць сто гадоў здороўя», — піша ў Парыж у ліпені 1849 года ўжо смяротна хворы Шапэн [2, с.7].
У 1843 годзе Н. Орда наладзіў сваё сямейнае жыццё: ажаніўся на фран-цужанцы Ірэне Боўгле (Bougie). Ёй прысвячае паэтычны i прыгожы паланез для фартэпіяна «La Cellule», які быў пазней выдадзены ў Гродна Юзафам Загаеўскім i ўвайшоў у пасмяротнае выданне «14 паланезаў»
У 1847 годзе Н. Орда становіцца дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы, але ў наступным годзе пачынаецца рэвалюцыя, Оперу часова за-крываюць i толькі ў 1849 годзе аднаўляюцца спектаклі... Нягледзячы на ўсе цяжкія акалічнасці часу, кампазітар працуе над «Граматыкай музыкі» (поўная назва «Grammaire analytique et pratique de la lange polonaise a l'usage des Francais» (Paris, 1856). Гэтая праца прысвечана перш за ўсё блізкім — жонцы i сыну, а таксама землякам ва Францыі i французам. Другая частка яе выходзіць у Берліне (1858). Станіслаў Манюшка на працягу ўсяго жыцця падтрымліваў цесную сувязь з беларускімі музыкантамі, аказваў ім разнастайную падтрымку ў творчай дзейнасці. Ён рэцэнзаваў i «Граматыку музыкі». (дадатак 2)
У сваім жыцці Напалеон Орда заўсёды кіраваўся рамантычнаузнёслым пачуццём любові да роднага краю, сумаваў па ім i таму, карыстаючыся амністыяй 1856 года, вярнуўся ў Варацэвічы, часова пакінуўшы жонку i сына ў Парыжы. Запрошаны праз генерала Адама Жавускага, пераязджае ў г. Чуднаў на Валыншчыне. Кампазітар становіцца прыватным настаўнікам старэйшага сына генерала. Працягвае пісаць творы для фартэпіяна, шмат часу аддае творчым вандроўкам па Мінскай, Гродзенскай, Валынскай, Кіеўскай, Падольскай, Віцебскай губернях. Піша акварэлі са славутых мясцін Вільні, сярод якіх — звязаныя з асобай А. Міцкевіча. Наведвае дом бацькоў Ф. Шапэна у Жалязовай Волі. Маючы 76 гадоў, пабываў у наваколлі Познані, Kaлiшa, Куяў. Яго архітэктурныя замалёўкі адрозніваюцца дакументальнасцю, таму яны вельмі каштоўныя для гicтoрыi. Аднак i музыка да канца жыцця з'яўляецца адным з асноўных накірункаў яго дзейнасці. Ён многа канцэртуе, ганарары ахвяруе маламаёмным вучням. Перапрацоўвае i ў 1874 годзе ў Варшаве выдае «Граматыку музыкі, ці Тэарэтычнае i практычнае выкладанне мелодыі i гармоніі з кароткім дадаткам пра фугу, кантрапункт, аркестровыя інструменты».
Напалеон Орда належаў да вельмі сціплых людзей. Свой шматгранны талент ён прысвяціў служэнню свайму народу. Напрыканцы жыцця мастак заснаваў стыпендыю свайго імя для бедных, але здольных вучняў рэальнага вучылішча ў Пінску. Страціўшы здароўе, Н. Орда выехаў на лячэнне ў Варшаву i там памёр 26 красавіка 1883 года. Як i жадаў мастак, ён быў пахаваны ў радавым склепе ў Янаве.
Свіслач – Камянец – Ружаны – Нясвіж – Мір – Навагрудак - Ліда
Краявід мястэчка г.Свіслач, Гродзенская вобласць
Агульны выгляд Гімназічнай плошчы. На першым плане фарны касцёл, заснаваны ў 1666 годзе, у 2-й палове XVIII ст. пабудаваны драўляны храм з рысамі стылю барока (не захаваўся). Перад храмам гадзіннікавая вежа (не захавалася). На другім плане будынак гімназіі, узведзены ў 1806 г. архітэктарам М.Шульцам (захаваўся), якую
Н.Орда скончыў у 1823 г. У глыбіні алея, якая вяла да сядзібы графа
В.Тышкевіча (захаваліся фрагменты парку). Літаграфія з малюнка 1868 г.
Гродзенская губернская гімназія ў Свіслачы.
У самым пачатку 19 стагоддзя ўзнікла неабходнасць заснавання на тэрыторыі Гродзенскай губерніі акадэмічнай гімназіі, якая б рыхтавала шляхецкіх дзяцей для паступлення ў Віленскі універсітэт. Выбар паў на Свіслач па наступным абставінам: цэнтральнае становішча Свіслачы сярод уездаў губерніі, суседства вялікіх лясоў, і як следства, здаровы клімат, таннасць жыццёвых прадуктаў, якая давала магчымасць беднай шляхце вучыць сваіх дзяцей у Свіслачы.
Але галоўныя абставіны
заснавання гімназіі ў Свіслачы былі наступныя: па-першае, жаданне і гатоўнасць графа Вікенція Тышкевіча, уладара Сіслачы; па-другое, каля сотні вёрст аддзяляла б гімназію ад губернскага начальства, што дазваляла б Віленскай вучэбнай акрузе і настаўнікам начале з дырэктарам праводзіць навуковую і педагагічную палітыку, якая б адрознівалася ад афіцыйнай.
Адкрыццё гімназіі адбылося ў 1805 годзе, яна размяшчалася ў драўляных прыстасаваных будынках. У 1821 годзе пачынаецца будаўніцтва каменнай гімназіі, якое было завершана ў 1828 годзе. Аўтар праекта – землямер Віленскага універсітэта Ян Шантыра. Колер сцен гімназіі – светлая охра, каля ўвахода ў галоўны корпус быў падвешаны гімназіальны колакал, дах быў пакрыты чарапіцай.
У розныя часы ў гімназіі навучалася розная колькасць вучняў. Так у 1805 годзе – 46 навучэнцаў, у 1808 – 152. Быў час, калі ў гімназіі навучалася да 360 чалавек.
Вывучаліся наступныя прадметы: катэхізіс, хрысціянскае вучэнне, арыфметыка, геаграфія, каліграфія, граматыка польскалацінская, мовы: расійская, французская, нямецкая, маляванне, сусветная паэзія і літаратура, фізіка, мараль, права, палітычная эканоміка і гісторыя.
Свіслацкая гімназія пакінула значны крок у гісторыі асветы і вызваленчай барацьбы ў Беларусі ў першай палаве 19 стагоддзя. Ужо ў 20-я гады 19 стагоддзя тут існавалі тайныя таварыства “Навуковае”, “Маральнае”, “Заран”, аддзяленне “Таварыства ваенных сяброў”. Яе выпускнікі Леон Зянковіч, Райнальд Сухадольскі і Віктар Гельтман былі актыўнымі арганізатарамі і ўдзельнікамі паўстання 1830-1831 г. Гімназію закончыў адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 г. Рамуальд Траўгут. Выхаванцамі Свіслацкай гімназіі былі ўнікальны вучоны, арыенталіст, акадэмік Пецярбуржскай акадэміі навук Восіп Кавалеўскі, прафесар Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі
Станіслаў Горскі, выдатны польскі пісьменнік Юзэф Ігнацы Крашэўскі, яго брат, таксама пісьменнік, Каэтан, брат Кастуся Каліноўскага – Віктар і многія іншыя.
Г.Камянец, Брэсцкая вобласць
Абарончая цыліндрычная вежа, завершаная крэмальерным парапетам. Пабудавана паміж 1276-1288 гг. ў стылі готыкі. Захавалася. Літаграфія з малюнка, на якім надпіс:”Камянец Літоўскі. 20 красавіка 1876. Губ.Гродзенская. Мястэчка пры мяжы пушчы Белавежскай непадалёку ад Брэста Літоўскага. Вежа засталася ад абарончага замка, пабудаванага пры Ядзвігах каля 1276 г., пры Алешцы з расказа князя Уладзіміра валынскага.”
Камянецкая вежа
Камянецкі стоўп, “ Белая вежа ”, помнік абарончага дойлідства канца 13 ст. ў г. Камянец. Паводле Іпацьеўскага летапісу, пабудавана паміж 1276 і 1288 дойлідам Алексам па загадзе валынскага князя Уладзіміра Васількавіча як парубежны апорны фарпост. Размешчана на ўзгорку на левым беразе ракі Лясная, унутры кальцавога вала, дамінавала над драўлянымі ўмацаваннямі. З боку ракі Лясная да ўмацавання падступала балоцістая нізіна, з трох бакоў яго акружаў роў. Вышыня 5-яруснай вежы каля 30 м, таўшчыня сцен 2,5 м. Вонкавы дыяметр 13,6 м, вышыня падмурка каля 2,3 м, дыяметр 16 м. Вежа змуравана з брусчатых цаглін цёмна-чырвонага і жаўтаватага колераў ( 26,5 на 13,5 на 8 см ) з характэрнымі падоўжанымі паглыбленнямі ў ніжняй частцы. Муроўка “ балтыйская – 2 “ рубы “ паслядоўна чаргуюцца з адным “ старчаком “ ; звонку на сценах вежы захавалася шмат прамавугольных паглыбленняў ад рыштаванняў. Перакрыцці 2-га і 3-га ярусаў былі падвойныя. Паверхня сцен прарэзана байніцамі, паміж якімі размешчаны 4 плоскія нішы з паўцыркульным завяршэннем. Над 5-м ярусам захаваліся рэшткі цаглянага купальнага скляпення з патоўшчанымі рэбрамі, якія заканчваюцца ўнізе невялікімі кранштэйнамі з вузкім паяском. З 5-га яруса пачынаюцца цагляныя ўсходы, якія вядуць наверх да баявой пляцоўкі. Яны праразаюць тоўшчу
сцяны і асвятляюцца 2 вузскімі акенцамі. Пляцоўка акружана 14 зубцамі. Аб'ём вежы звужаецца ўверсе, не мае ні вертыкальных, ні гарызантальных чляненняў, аформлены стральчатымі вокнамі і праёмамі, паўцыркульнымі плоскімі нішамі і байніцамі. Вежа адносіцца да тыпу валынскіх і мае шмат агульнага з вежамі тыпу “данжон “, пашыранымі ў 12-13 ст. ў краінах Заходняй Еўропы. З 1960 будынак вежы выкарыстоўваецца як філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.
г.п.Ружаны, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць
Уласнасць т рэзідэнцыя князёў Сапегаў. Пабудаваны ў 1784 –
1786 гг. ў пераходным стылі ад барока да класіцызму архітэктарам Я.С.Бекерам на аснове муроў папярэдняга палаца пачатку XVII ст. Малюнак не адпавядае рэальнаму стану палацавага комплексу, які пададзены мастаком абагульнена пад уплывам рамантычнага жывапісу XIX ст. Зруйнаваны падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Літаграфія з малюнка 1863 г.
Помнік архітэктуры 17 – 18 стагоддзя ў г. п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчаны на высокім узгорку ў паўднёва-усходняй часцы горада, з’яўляецца рэзідэнцыяй князёў Сапегаў. У першай палове 17 стагоддзя пабудаваны 2павярховы крыжападобны ў плане мураваны палац з 3 вежами: 2 квадратныя ў плане на галоўным фасадзе і тарцы левага крыльца і 5гранная на паўднёва-усходнім вугле. У цэнтральнай часцы палаца, якая выступала глыбокім разамітам, размяшчаліся вестыбюль з 4маршавай лесвіцай і вялікая зала на другім паверсе, у бакавых частках – жылыя пакоі, кабінеты, архіў, бібліятэка. У 1698 і ў Паўночную вайну 1700 -1721 разбураны, у першай палове 18 стагоддзя адноўлены. У 1784 – 86 гадах перабудаваны ( архітэктар Я.С. Беккер): 2 вежы разабраны, а тарцовая ўключана ў аб’ём палаца. Да цэнтральнай часткі галоўнага фасада прыбудаваны порцік з падвойнымі пілястрамі і калонамі кампазітнага ордэна, завершаны трохвугольным франтонам са скульптурай. У дэкаратыўным аздабленні палаца сумяшчаліся рысы позняга барока и класіцызму. Адначасова створаны палацавы комплекс з некалькіх згрупаваных вакол параднага двара карпусоў, з паркам, садамі і аранжарэяй. Сіметрычныя бакавыя карпусы размешчаны перпендыкулярна палацу і злучаны з ім паўцыркульнымі ў плане аркадамі. Усходні корпус
падзяляецца параднай лесвіцай на дзве роўныя часткі – тэатр і манеж. Тэатр меў глыбокую сцэну з сяммю планами куліс, што давала магчымасць тройчы мяняць афармленне ў час спектакля.
Падковападобная ў плане зала дзвухярусная: у першым ярусе было 14 ізаляваных лож, на другім – 15 з каралеўскай у цэнтры. Ложы ўпрыгожваліся ажурнай балюстрадай. У заходнім корпусе (не захаваўся) размяшчалася карцінная галерэя. Паралельна палацу па восі двара пабудавана ўязная брама з дзвухпавярховымі флігелямі па баках. Брама вырашана ў выглядзе трохпралётнай трыумфальнай аркі, упрыгожана разными геральдычнымі картушамі з моранага дубу. Фасады будынкаў дэкарыраваны пілястрамиі, гірляндамі, скульптурамі, разнастайнымі абрамленнямі аконных праёмаў. З 1795 года ў палацавым комплексе размяшчаліся суконная і ткацкая фабрыкі. У 1914г. комплекс пашкоджаны, часткова рэстаўрыраваны ў 1930г., у 1944г. разбураны.
Замак Радзівілаў г.Нясвіж, Мінская вобласць
Выгляд з боку р.Уша. Замак заложаны князем М.К.Радзівілам Сіроткам у 1583 годзе. З левага боку бернардзінскі кляштар стылю барока (заснаваны ў 1598 г.); езуіцкі калегіум (пабудаваны ў 1586 – 1599 гг.) шэдэўр архітэктуры ранняга барока італьянскага архітэктара Я.М.Бернардоні. Літаграфія з малюнка 1876 г., на якім надпіс: “Нясвіж 26 ліпеня. Пачатак ракі Уша; князь Антоній
Радзівіл, Марыя Каштэлян – Эльжбета, Алена, сын Ежы.
Губ.Мінская. Замак Радзівілаў”. Замак захаваўся.
Помнік архітэктуры 16-18 ст.
г. Нясвіж Мінскай вобласці. Закладзены ў 1583 князем М. К. Радзівілам Сіроткам на паўднёвым захадзе ад горада, на месцы драўлянага замка 1533. У пачатку будаўніцтва ( да 1599 ) удзельнічаў італьянскій архітэктар Дж. Бернардоні. У першапачатковым выглядзе адлюстрованы на гравюры
Т. Макоўскага пачатак 17 ст. Замак меў у плане форму чатырохвугольніка памерамі 170 на 120 м, быў абкружаны высокім земляным валам з бастыёнамі па вуглах, вадзяным ровам ( унутраннае кальцо ), шырокай дарогай з невысокім земляным насыпам ( гласісам ) з вонкавага боку і штучныі вадаёмамі на р. Уша ( вонкавае кальцо ). У 17 ст. па вуглах бастыёнаў пабудаваны 4 абарончыя вежы ( вядомыя па інвентарах ). Уздоўж галоўнай восі знаходзіліся мураваныя брамы з рассоўным мостам і 3-павярховы палац з 8-граннымі вуглавымі вежачкамі. Злева ад брамы стаяў 2-павярховы гаспітальскі корпус, справа – 3-павярховая казарма звялікай дазорнай вежай. У 1767 замак разбураны шведамі. Адноўлены і перабудованы ў стылі барока пасля 1726 архітектарам К. Ждановічам ( у 1740 пабудаваў таксама палацавую капліцу ). У 18 ст. ў будаўніцтве палаца удзельнічалі архітэктары М. Педэці ( у 1748-79), М. Фларыяновіч ( 17778-79 ), А. Лоцы ( 1783, праект галерэі). Мураваныя бастыёны заменены землянымі ўмацаваннямі. Паводле інвентара 1767, замак складаўся з палаца і дапаможных карпусоў абапал уязной брамы. П а л а ц – 3павярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты дахоўкай і завершаны круглай ўплане купальнай ратондай, у якой знаходзіўся гадзіннікавы звон. У ніжнім поверсе палаца размяшчаліся службовыя памяшканні, 2 лазні і інш. Верхнія поверхі займалі княжацкія апартаменты з вялікай колькасцю парадных і жылых памяшканняў. У інтэр’ерах былі кафляныя і фаянсавыя печы, упрыгожаныя лепкай са стука, каміны з металічна геральдычнымі выявамі. Сцены аздаблялі дубовыя разныя панэлі, палатныныя і скураныя шпалеры ў ляпных пазалочаных рамах. Ляпная столь была пакрыта пазалотай і размалёўкай. Мэбля інкруставаная і размалёваная, упрыгожанная мастацкімі тканінамі. Падлога з дубовага наборнага паркету. Влікае значэнне ў ансаблі інтэп’ера мелі творы жывапісу ( партрэты, абразы, карціны на гістарычныя сюжэты), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (калекцыя саксонскага фарфору, размаляваны золатам шкляны посуд, крышталь, выбары радзівілаўскіх мануфактур і інш.).
Пры перабудове галоўнага палацавага корпуса надбудованы 4-ы паверх, завершаны трохвугольным франтоном з рэльефным стукавым дэкорам. П а р к і пейзажнага тыпу закладзены ў 1879 у пойме р. Уша. Плошча з вадаёмамі каля 100 га. Складаюцца з 5 аўтаномных ландшафтных зон, кожная з якіх мае зевершаную кампазіцыю.
г.п.Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць
Выгляд з боку ракі Міранкі. Замак пабудаваны ў канцы XV ст. ў гатычна-рэнесансным стылі родам Ільінічаў. З 1508 г. належаў Радзівілам, у 2-й палове XIX ст. - Вітгенштэйнам і СвятаполкМірскім. Замак адноўлены. Літаграфія з малюнка 1864-1867гг., на якім надпіс: “Мір. Губ. Мінская. Руіны цудоўнага замка, пабудаванага пры Ігнаціі Ільінічы ў канцы XV ст. Яго бяздзетны сын перадаў сваю маёмасць князю Крыштафу Мікалаю Радзівілу Сіротку ў 1568 г.” Мірскі замкава-паркавы комплекс
Помнік архітэктуры 16 – пач. 20 стагоддзя ў г.п. Мір Карэліцкага раёна. Пабудаваны ў пачатку 16 стагоддзі магнатам Ю. І. Іллінічам. З 1568 належаў княжаскаму роду Радзівілаў, у 19 ст. Вітгенштэйнам і Святаполк-Мірскім. Уключае замак, палац ( захаваўся частакова), парк, капліцу-пахавальню. Замак напачатку быў мураванай крэпасцю, абнесенай з захаду і поўначы абарончымі сценамі (вышынёй з падмуркам каля 13 м, таўшчыня ў нізе 3 м) з 5-яруснымі вежамі па вуглах. Пасярэдзіне заходняй сцяны знаходзілася пятая, 6-ярусная вежа-брама, якая мела герсу і пад’ёмны мост.Вежы (вышынёй 25 -27 метраў) накрыты шатрамі, прарэзаны буйніцамі і амбразурамі для вядзення агню з ручной агнястрэльнай зброі і гармат. Паўднёвыя і паўднёва-заходнія вежы завяршаліся машыкулямі для кідання камянёў і ліцця вару. Замак абкружаны землянымі валамі вышынёй каля 10 м і ровам з вадой. Дэкаратыўнае вырашэнне заснавана на кантрасце чырвонай цэглы і ружовай атынкоўкі. Вонкавыя сцены арнаментаваны парэбрыкамі, гіркамі, нішамі, паяскамі, паўкалонкамі. Архітэктура замка мае рысы позняй готыкі і рэнесансу. У 1580 – 1590-я гады перабудаваны пад княжацкую рэзідэнцыю. Да паўднёвай і ўсходняй сцен прыбудаваны 3-павярховы палац. Вежы прыстасаваны пад жыллё, уздоўж заходніх і паўднёвых сцен замка пастаўлены гаспадарчыя пабудовы. У сутарэннях палаца і на першым паверсе размяшчаліся гаспадарчыя памяшканні, на другім – службовыя, на трэцім – княжацкія пакоі. Усяго ў палацы больш за 40 пакояў, аздобленных лепкай, мармурам, шпалерамі. Сістэма ацяплення складалася з прыгожых кафляных печаў і камінаў, дымаходы праходзілі ў мураваных сценах. Сцены і вежы звонку атынкаваныя. Аконныя праёмы, дзверы, ганкі ўпрыгожаны рознымі дэталямі з вапняку. У вежы-браме быў гадзіннік са званамі. Замак быў адміністрацыйным цэнтрам Мірскага графства, тут знаходзіліся канцылярыя і астрог. На працягу існавання замак неаднойчы быў а’ектам аблог і штурмаў.
Пашкоджаны ў 1655 і 1706, у 1794г. быў пашкоджаны моцна. У 1812 годзе пад сценамі замка адбыўся бой паміж французскай кавалерыяй маршала Даву і казацкай конніцай Платава. Была ўзарвана паўднёваусходняя вежа, палац разрабаваны, разбураны і спалены. У 1870-я г. праведзены першыя работы па захаванні замка як помніка старажытнасці. У 1920-30-я гады часткова адноўлены М.СвятаполкМірскім. У Вялікую Айчынную вайну ў замку размяшчалася яўрэйскае гета. З 1969г. праводзіліся частковая кансервацыя і навуковыя
даследаванні. З 1992г. – гэта філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Аднесены ЮНЕСКА да вышэйшай катэгорыі помнікаў сусветнай культуры. З 2000 года вядзецца рэстаўрацыя.
г.Навагрудак, Гродзенская вобласць
Выгляд размешчанага на Замкавай гары руін замка; з правага боку фарны касцёл, які пабудаваны ў 1-й палове XVIII ў стылі барока. Літаграфія з малюнка, на якім надпіс:”29 ліпеня 1876. Навагрудак. Губ. Мінская. Горад і гістарычнае замчышча. Пры вядомай навале татар у 1240 г. Эрдзівіл в.к.л. адбудаваў гэты горад і да Літвы далучыў. Паводле некаторых гісторыкаў Міндоўг прыняў хрышчэнне і каранаваны накараля ў 1252 г. У 1422 г. тут адбыўся шлюб Ул.Ягайлы з Сафіяй, князёўнай кіеўскай”. Касцел і рэшткі замка захаваліся.
Замак – старажытны цэнтр Навагрудка, рэзідэнцыя ўдзельных князёў, а затым вялікіх князёў літоўскіх. У пачатку 11 стагоддзя ён быў з дрэва; у канцы 15 стагоддзя з’яўляецца каменна-цагляная башня – данжон Шчытоўка, якая ў руінах дайшла да нашых дзён. Побач з ёй – руіны Касцельнай башні.
У пачатку 16 стагоддзя па краю Замчышча размяшчалася ўжо пяць башань, злучаных з цэглы і камня (Малая Брама, Пасадская, Дазорная). Дзве башні (Калодзежная і Месцячковая) стаялі ў падножжа Замкавай гары – над калодзежам і тварам да горада – мястэчка. Навагрудскі сямібашанны замак быў магутнейшым у ВКЛ, вытрымліваў асаду крыжаносцаў, мангола-татар і галіцка-валынскіх князёў. Замак канчаткова быў разбураны ў час Паўночнай вайны.
Унутры замкавага двара археолагі знайшлі сляды будынкаў з дрэва і камення гаспадарчага прызначэння, княжаскі палац, а таксама царква.
У замкавай царкве ў 1414-1415 гадах праходзілі сазваныя вялікім князем Вітаўтам царкоўныя зборы, мэтай якіх было правазглашэнне незалежнай ад Масквы праваслаўнай мітраполіі ВКЛ. У дальнейшым, перабудаваны ў стылі барока, храм служыў месцам правядзення паседжанняў Трыбунала і праіснаваў да сярэдзіны 19 стагоддзя.
Заложаны, як лічаць, у 1395 годзе Вітаўтам на месцы языцкага капішча. Касцёл доўгі час быў драўляным; толькі ў першай палове 17 стагоддзя пры ім з’явіліся дзве каменныя капліцы. Гэта – помнік сармацкага барока, для якога характэрны аскетычны воблік сакральных збудаванняў, падобных да крэпасці. У 1422 годзе ў Фары былі абвенчаны кароль Польшчы Уладзіслаў 2 (Ягайла) і княжна Соф’я Гальшанская, якія палажылі пачатак дынастыі Ягелонаў, што правілі ў Польшчы, ВКЛ, Чэхіі і Венгрыі 200 гадоў. У 1799 годзе ў касцёле быў крэшчаны Адам Міцкевіч. У храме можна ўбачыць мармурны барэльеф (1643) у знак памяці аб навагрудскіх рыцарах, якія загінулі ў бітве з туркамі пад Хоцінам, а таксама ікону Божай Маці Навагрудскай, якая лічыцца цудатворнай.
г.Ліда, Гродзенская вобласць
Агульны выгляд магутнай мураванай фартэцыі з верхняй баявой галерэяй і вуглавой вежай, на другім плане барочны Крыжаўзвіжанскі касцел 1770 г. Пабудаваны замак у 1330-я гг. ў раманска-гатычным стылі па тыпу крыжацкіхпрамавугольных у плане замкаў-кастэляў, уваходзіў ў лінію крапасных умацаванняў Навагрудак-КрэваМядзінкай-Тракай. Адрэстаўрыраваны. Літаграфія з малюнка.
Пабудаваны ў 1330-я годы з бутавага каменю і цэглы ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Уваходзіў ў лінію супрацькрыжацкай абароны Навагрудак - Крэва - Меднікі - Трокі. Замак у плане меў выгляд няправільнага чатырохвугольніка з 2 вуглавымі вежамі, быў пастаўлены на насыпным пясчаным узгорку, абкружаны балоцістымі берагамі рэк Лідзея і Каменка, з Паўночным - ровам шырынёй каля 20 метраў, які злучаў гэтыя рэкі і аддзяляў замак ад горада. Пазней (верагодна, ў 16-17 стагодзі) у сістэму перадзамкавых умацаванняў уключана штучнае возера. На замкавым двары размяшчаліся праваслаўная царква (у 1533 перанесена ў горад), жылыя і гаспадарчыя пабудовы, з 1568 - суд, архіў, астрог. Жылыя памяшканні былі на верхніх паверхах вежаў.
Лідскі замак заведаў шмат аблог. У 1384 пасля штурму яго ўзялі крыжакі і часткова разбурылі. У 1396 атрады нямецкіх і англійскіх рыцараў і войскі іх саюзніка княства Вітаўта аблажылі і ўзялі замак. У 1394 англійскія і французскія рыцары зноў напалі на Ліду, але жыхары горада абаранілі замак. Не авалодалі Лідскім замкам у 1406 атрады смаленскага княства Юрыя
Святаславіча, у 1433 войска
княства Свідрыгайлы, у 1506 загоны крымскіх татар. Улетку 1659 замак штурмам захапіла рускае войска І.А.Хаванскага. У часы Паўночнай вайны 1700-21 замак разбураны ў 1702 і 1710 (паводле іншых звестак, і ў 1706) шведамі, якія ўзарвалі яго вежы. Апошняя бітва тут адбылася ў 1794 паміж паўстанцамі Т.Касцюшкі, што заселі ў руінах замка, і царскімі войскамі. У 1920 гады зроблена частковая, у 1982 годзе – поўная кансервацыя Лідскага замку. Вядуцца работы па рэстаўрацыі сцен і вежаў замка.
У малюнках і літаграфіях Напалеона Орды мы бачым цудоўныя віды роднага краю, наша мінулае. Нажаль, многае з таго, што паспеў адлюстраваць Напалеон Орда, знікла назаўжды.
Сёння цяжка адназначна сказаць, кім больш быў Напалеон Орда – мастаком ці музыкантам. У свеце яго больш ведалі як кампазітара, для Беларусі, Літвы і Польшчы яго малюнкі – бясцэннае адлюстраванне мінулых стагоддзяў.
Тут прайшло яго дзяцінства, тут ен сустрэў старасць. Свядомыя гады свайго жыцця Орда правеў на чужбіне. Актыўны ўдзел у паўстанні 1830 – 1831 гадоў стоіў яму амаль 25-гадовага выгнання з радзімы. У Парыжы, дзе ён жыў доўгія гады і ў сярэдзіне 1840-х нават узначальваў там італьянскую оперу, у сакавіку 2007 года з’явілася мемарыяльная дошка ў памяць аб нашым земляку.
Ён вучыўся музыцы ў Шапэна, сябраваў з Міцкевічам. На радзіму змог вярнуцца толькі ў 1856 годзе, пасля таго як Аляксандр II аб’явіў амнісцію для ўдзельнікаў паўстання. Тады і нарадзілася ідэя стварэння мастацкай энцыклапедыі гістарычных мясцін. Малюнкі да яе ён рабіў да канца сваіх дзён. І яго “тонкія партрэты мінулай эпохі” дапамагаюць нам убачыць сваё мінулае. Яны маюць каштоўнасць нават у практычным сэнсе: сядзібу Касцюшкі, напрыклад, аднавілі ў асноўным па малюнках Орды. “Звяраюцца” з яго работамі і рэстаўратары Мірскага, Нясвіжскага палацаў.
“Сёння ў Беларусі захавалася каля 200 арыгінальных прыжыццёвых водціскаў яго пейзажаў – літаграфіі. Малюнкаў і акварэляў у нас, нажаль, няма. Шмат работ Напалеона Орды знаходзіцца ў прыватных калекцыях Еўропы, у музеях Варшавы, Львова, Валыні, Вільнюса” [8, с.3]
Да 200-годдзя нашага земляка прайшлі ўрачыстасці ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі. У гэтыя дні на канцэртах гучалі яго музычныя творы, выстаўляліся малюнкі” [8, с.1]
У далейшым, працуючы над тэмай, хацелася б больш поўна пазнаёміцца з біяграфіяй Напалеона Орды, пры гэтым галоўны накірунак даследавання – перыяд яго вучобы ў Свіслацкай гімназіі.
Варта разглядзець у якім стане знаходзяцца малавядомыя архітэктурныя помнікі і мясціны, якія замаляваў Н. Орда. Цікавасць прадстаўляе і гістарычны, мастацкі матэрыял аб іх.
1. Арлоў Ул. Гісторыя Беларусі: год за годам, “Беларуская мінуўшчына”, 1995, №1. с.13-15
2. Алоўнікаў І.Ул. Напалеон Орда (1807 – 1883) Творы для фартэпіяна, Мінск, БелІПК, 1997 г.
3. Беларуская Энцыклапедыя, Мінск, “Беларуская энцыклапедыя”, т. 7, с.555, т.9 с.250, т.10, с.469-470, т.11 с.97-98, 418, 1999-2004г.
4. Крукоўскі Ул. Срэбная страла ў чырвоным полі. З гісторыі беларускае шляхецкае герадыкі, “Спадчына”, 1995, №2, с.164-165
5. Кулагін А., Герасімовіч Ул., Беларусь у малюнках Напалеона Орды, “Беларусь”, 2004 г.
6. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1995 г., 671 с.
7. Прыбытка Г. Цуд над Пінаю, “Беларуская мінуўшчына”, 1994 г. №4, с.32-33
8. “Советская Белоруссия”, люты 2007 г.
9. “Звязда”, 13 кастрычніка 2006 г.
10. “Настаўніцкая газета”, люты 2007 г.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.