Навукова-даследчая праца " Пуцявінамі маіх землякоў"
Оценка 4.8

Навукова-даследчая праца " Пуцявінамі маіх землякоў"

Оценка 4.8
docx
30.01.2020
Навукова-даследчая праца " Пуцявінамі маіх землякоў"
Навукова-даследчая праца Пуцявінамі маіх землякоў.docx

ДУА “ВПК Палошкаўскі дзіцячы сад – сярдняя школа Клімавіцкага раёна”

Рэспубліканская акцыя “Я гэты край Радзімаю заву”

Картинки по запросу картинка Павел Прудников

 

 

Конкурс “Малая радзіма вялікіх людзей”

 

 «”Пуцявінамі маіх землякоў”

 

 

Выканалі: Вігура Ганна Уладзіміраўна,

навучэнка 9 класа,  Тамашова Вікторыя Аляксандраўна,

навучэнка 10 класа

Кіраўнік:Сцелькіна Святлана Іванаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 

аграгародок Палошкава, 2019

 


Змест

Уводзіны……………………………………………………..………..3-5

Асноўная частка

1. Ад Старога Дзедзіна да халоднага Таймыра

1.1Дзяцінства. Вучоба. Дэбют………………………………………6 - 7

        1.2 Літаратурная творчасць 30-х гадоў ……….…………………….8 - 9

1.3Новыя ўзлёты……………………………………………………10-13

1.4.Балючае вяртанне для паэта……………………………………14-17

Вынікі…………………………………………………………………18-19

Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………..20

Дададак 1. Цікавыя сустрэчы……………………………………......21

Дадатак 2. Водгук на верш…………………………………………..22

Дадатак 3.Фотаздымкі  з сямейнага альбому………………..……..23-25

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Любоў чалавека да Радзімы ў першую чаргу звязана з родным краем, са сваёй маленькаю радзімай, дзе прайшло яго дзяцінства, з рэчамі, зробленымі рукамі яго продкаў, з песнямі, што спявалі многія пакаленні. Калі будзе шанавацца і паважацца мінуўшчына, тадыбольш упэўнена можна глядзець наперад.

Дзякуючы супрацоўнітву носьбітамі ведаў, можна зберагчы, развіць, даць другое дыханне цудоўнаму набытку нашых продкаў, закласці падмурак беражлівых адносін да народнай культуры, мовы. Кожны адукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі свайго народа. Чым больш нацыянальнага ў выхаванні, тым больш духоўна багацейшая моладзь.    

      Беларусь увайшла ў трэцяе тысячагоддзе, мае свае вясомыя дасягненні ў навуцы, тэхніцы, мастацтве. Але толькі сапраўдны беларус-патрыёт з высокім нацыянальным статусам здольны дасягнуць поспехаў у любой дзейнасці на карысць краіны. Узрастае актуальнасць задачы захаваць сябе як нацыю, якая мае багатую гісторыю і нацыянальную спадчыну, каб не знікнуць з твару зямлі.

Кожны раён Беларусі багаты сваёй гісторыяй, культурай, спадчынай, якую мы павінны любіць, берагчы, шанаваць. Таму кожны чалавек павінен  ведаць свае карані, гісторыю сваёй малой радзімы, бо той, хто адарваны ад каранёў, засыхае, бы дрэва, вырванае з зямлі.

         Мой зямляк, заслужаны дзеяч культуры БССР Павел Пруднікаў у свой час сказаў мудрыя словы: “Кажуць, што лёгка пісаць аб чалавеку, якога ты добра ведаў, якога ты лічыш сваім аднадумцам,сваім братам па крыві і па духу.”

Гэтыя словы сталі своеасаблівым дэвізам для нас,жыхароў вёскі Стары Дзедзін, і для мяне пад час працы над даследаваннем.

У мінулым годзе, мой аднавясковец і аднакласнік Сцелькін Дзмітрый прадстаўляў даследчую працу “Тапанімічныя назвы вёскі Стары Дзедзін”. Пад час працы над даследваннем прыйшоў да высновы, што мая вёска, яе гісторыя, традыцыі,людзі –багацейшы матэрыял для вучнёўскіх даследванняў.

Мая даследчая работа «Павел Пруднікаў - паэт-зямляк» гэта яшчэ адна спроба абудзіць у майго пакалення цікавасць да роднай зямлі, да мовы сваёй, адрадзіць, вывучыць і зберагчы літаратурную спадчыну роднай Клімаўчшыны.

Пад час работы над даследваннем была праведзена пошукавая работа па вывучэнню біяграфіі, літаратурнай дзейнасці паэта, былі наладжаны сустрэчы з аднавяскоўцамі, якія добра ведалі і памятаюць паэта-земляка.

    Акрамя гэтага, работа мае практычную накіраванасць: матэрыял даследавання разам з дадаткамі можна выкарыстоўваць на ўроках літаратуры і факультатыўных занятках, музейных занятках.  Гэтым і абумоўлена актуальнасць абранай тэмы.

    Я спынілася на гэтай тэме, так як зразумела, што Павел Пруднікаў яшчэ не зусім вывучаны аўтар. У сваёй творчасці ён раскрыў лірычныя матывы, да таго ж, менавіта гэты лірызм і духоўнасць мяне зацікавілі больш за ўсё.

    Разглядаючы ўсе накірункі творчасці паэта, я здзівілася таму, наколькі ярка ён раскрывае кожную тэму. Толькі пасля паслядоўнага разбору жыццёвага шляху пісьменніка, я пачала разумець многія яго творы.

    Лічу, што вершы Паўла Пруднікава спадабаюцца многім.

    Актуальнасць даследавання заключаецца ў тым, што ў біяграфіі паэта Паўла Пруднікава, нібы ў люстэрку адбіліся ўсе трагічныя падзеі XX стагоддзя.Гэтыя падзеі пакінулі значны след у гісторыі і культуры, і павінны быць вывучаны як мага паўней.

    МЭТА: выявіць сувязь біяграфіі і творчай спадчыны Паўла Пруднікава з гісторыяй і культурайБеларусі.

    ЗАДАЧЫ:

• устанавіць малавядомыя факты ў біяграфіі Паўла Пруднікава, звязаныя з вёскай Стары Дзедзін, з Клімаўшчынай;

•  абгрунтаваць і данесці да чытача своеасаблівы свет паэт;

•папулярызаваць імя паэта, выклікаць цікавасць да яго творчасці;

Прадмет даследавання:   літаратурная спадчына паэта Паўла Пруднікава.

    Аб’ектам даследавання маёй навуковай працы выступаюць літаратурныя творы і жыццёвы шлях паэта.

    Гіпотэза: што можна зрабіць для захавання пямяці аб нашым замляку, паэце Паўле Пруднікаве?

    Для дасягнення пастаўленай мэты я выкарыстоўвала  метады:

• даследчы;

•часткова-пошукавы;

тэарэтычны аналіз літаратуразнаўчых артыкулаў па праблемах даслевання;

абагульненне атрыманых дадзеных.

Сфера прымянення: праца можа быць выкарыстана пры правядзенні практычных заняткаў па беларускай літаратуры, гісторыі Беларусі, пры падрыхтоўцы навуковых і творчых прац па адпаведнай тэматыцы, пры вывучэнні роднага краю ў краязнаўчых  гуртках.

Матэрыялам для даследавання паслужылі ўспаміны, атрыманыя  ад мясцовых жыхароў пад час гутарак, з краязнаўчых крыніц, матэрыялы Старадзедзінскай бібліятэкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дзяцінства. Вучоба. Дэбют

 

Вёска Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна… Тут нарадзіўся 14 ліпеня 1911 года Павел Іванавіч Пруднікаў, дзе «знаёма... кожная сцежка, кожны кусцік і кожны ручай. Друг-Асцёр сустракае з усмешкай і ад радасці гусі крычаць». Ці не асаблівая прыгажосць гэтых мясцін, у тым ліку і прысутнасць хуткаплыннага Астра, сталі прычынай таго, што людзі сяліліся тут здаўна?! Старому ж Дзедзіну, як устаноўлена вучонымі, ні многа ні мала, а ажно больш за тысячу гадоў.

Надпись: П.ПруднікаўНарадзіўся ў полі, у час жніва, і да самага паўналецця быў звязаны з полем у поўным сэнсе гэтых слоў, бо з працаздольных мужыкоў у сям’і з дзесяці душ быў адзіным памочнікам бацькі. Вучыцца даводзілася па некалькі месяцаў у гаду, у спалучэнні з палявой працай і іншымі жыццёвымі клопатамі.

 Павел Іванавіч Пруднікаў у аўтабіяграфічным нарысе “Далёкае і блізкае” пра вучобу таго часу расказваў: “…мы, вучні, пісалі толькі на класных, грыфельных дошках ды пажоўклых ад часу лістах старых кніг, хто такія меў ці мог здабыць дзе-небудзь. За почыркам ніхто не сачыў, не было як. Настаўнікаў утрымлівалі вучні, за навучанне плацілі збожжам. За хлеб можна было ўсё дастаць, нават вучнёўскі сшытак, аб якім тады можна было толькі марыць.”

Як бы ні было, а вучыцца хацелася. З дзіцячых гадоў праявілася і неабыякавасць да мастацкага слова. Яшчэ ў другім класе паспрабаваў сам пісаць.  Першы ў сваім жыцці “твор” назваў “Трапінка”, палічыўшы, што трапінка ёсць травінка, напісаў:

На самай вясковай дарозе

У цяжкай бядзе і трывозе

Стаіць, нібы тая былінка.

Сухая бядняга трапінка.

Усе па ёй ездзяць і ходзяць

Ніхто ім не скажа: ”Ну, годзе!”

Ніхто не шкадуе трапінку –

Сухую бяднягу – травінку.

Пісаць вершы Павел Пруднікаў пачаў вельмі рана. Адзін з іх з'явіўся пры даволі нечаканых абставінах. Маладая настаўніца, якая прыехала ў вёску ў 1919 годзе, сказала дзецям: «Буду вучыць вас, бо такое заданне мне даў сам Ленін. Ён прыслаў вам і падарункі, каб добра вучыліся і хутка раслі». «3 гэтага выпадку,— успамінае паэт,— я пасля напісаў верш «Падарунак», які прысвяціў сваёй першай настаўніцы Д. П. Селіванавай».

Калі вучыўся ў Мілаславіцкай сямігодцы, знайшоў аднадумцаў, гэткіх самых, апантана ўлюбёных у паэзію вучняў. Двое з іх — стрыечны брат Алесь Пруднікаў і Клім Грыневіч — пазней таксама сталі паэтамі, жыццё якіх, на жаль, абарвалася на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

З павагай успамінаў настаўнікаў Мілаславіцкай сямігодкі, якія ўмела заахвочвалі вучняў літаратурай, гуманітарнымі навукамі. Паступова наладжваліся сувязі з літаратурным гуртком, што дзейнічаў пры Мсціслаўскім педтэхнікуме (А. Куляшоў, З. Астапенка, Ю. Таўбін і іншыя). Росту майстэрства, кругагляду спрыяла таксама сувязь з перыядычнымі выданнямі.

Вершы змяшчаліся ў сценгазеце, рукапісным часопісе. Яшчэ школьнікам “прабіўся” ў раённую, а пазней у акруговую газеты.

У рэспубліканскім друку Павел Пруднікаў дэбютаваў вясной 1930 года, калі газета «Піянер Беларусі» надрукавала яго верш «На вакацыі». Сам  аўтар у гэты час знаходзіўся ажно ў Данбасе, дзе паспрабаваў працаваць на Краматорскім металургічным заводзе, а таксама Горлаўскім і Чырвонаармейскім рудніках. Неўзабаве даведаўся, што ў Магілёве пачалося будаўніцтва шаўковай фабрыкі (цяперашні завод штучнага валакна):  «Там... працаваў муляром, цесляром, землякопам».

 

Літаратурная творчасць 30-х гадоў

 

Як і яго аднагодкі, памяняў не адну прафесію, пакуль, як кажуць, знайшоў сябе. Паспрабаваў выступаць на сцэне, вытрымаўшы экзамен у трупу Кумельскага, якая ў той час выступала ў Магілёве. Дарэчы, у снежні 1930 года, калі жыў ужо ў Мінску, прайшоў па конкурсе ў цяперашні тэатр імя Янкі Купалы. Праўда, Алесь Пруднікаў, з якім разам кватараваў, адгаварыў ад акцёрскай прафесіі.

Праца грузчыкам на станцыі Мінск-Таварная, на кніжнай базе, радыё, у рэдакцыях газет «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», карэктарам у друкарнях, рэпарцёрам у БелТА — далейшыя вехі біяграфіі Паўла Пруднікава. Дзе б ні быў, не расставаўся з паэзіяй. Шмат чытаў і, вядома, пісаў. Палічыў, што ўласнае прозвішча не надта літаратурнае, а тут яшчэ актыўна друкаваўся Алесь Пруднікаў, таму ўзяў псеўданім, сугучны часу — Паўлюк Буравей. Пад ім выступіў з некалькімі вершамі ў «Чырвонай змене». Творы гэтыя акрэсліліся ў падборку «Песні грузчыкаў». Рэдакцыі яны спадабаліся, і Паўлу Пруднікаву прапанавалі: «Слухай, Буравей, будзь у нас такім штатным паэтам, як у «Комсомольской правде» Безыменскі». Пагадзіўся, стаў для чырвонкаўцаў сваім аўтарам.

У 1932 годзе ў П. Пруднікава разам з Я. Субачам выйшла кніжка «Песні грузчыкаў». Асобныя вершы з яе, а таксама больш раннія творы паэт аб'яднаў у раздзел «Першыя барозны». У вершах, якія з'явіліся яшчэ ў Старым Дзедзіне ў 1929—1930 гадах, відавочна знаёмасць матываў. Павел Пруднікаў мала адрозніваецца ад гэткіх жа маладых паэтаў, калі можна так сказаць, загітаваных у літаратуру, паэзію самой рэвалюцыяй, хоць яму і не адмовіш у назіральнасці, непасрэднасці, што дапаўняецца самым што ні ёсць «буйствам» пачуццяў. «Ціхім звонкім ранкам у прасторы ясным чырванее на ўсходзе даль», гэтым жа ціхім, але ўжо «росным ранкам маладосць бушуе» (“На сенажаці”).

У вершы ж «Асенняе» эпітэты характэрныя для маладнякоўскай паэзіі, хоць сам Павел Пруднікаў уваходзіў у Цэнтральную літаратурную студыю пры БелАППе:

                                        Лета шапкай махнула —і ўпрочкі...

                                        Хлопнуў крыламі жнівень худы...

                                        I ў апошняй аўсянай сарочцы

                                        Прытуліўся ён ціха на тын.

Куды больш свайго ў вершы «Песня грузчыка», хоць і тут Павел Пруднікаў цалкам не пераадолеў «нагрувашчвання» матэрыялу. Рэаліі паўсядзённага побыту не надта паддаваліся паэтызацыі, пераважае знешняе, найбольш бачнае, і адсутнічае тое ўнутранае, пачуццёвае, што можа — і павінна — характарызаваць лірычнага героя як асобу: «Заляскалі тачкі, забегалі соўкі — мы грузім жалеза, цэмент. 3 нас кожны ўпарты, бадзёры і стойкі выконваць заданні свае». Тым не менш аўтару нельга адмовіць у праўдзівасці, пераканаўчасці, назіральнасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Новыя узлёты

 

Паэзія Паўла Пруднікава з самага пачатку стала адлюстраваннем часу. Таму відавочна і лозунгавая поклічнасць: «Усё пераможам! Не страшны цяжары! У сэрцы пульсуе гарачая кроў!», абавязковае жаданне таго, што адбываецца ў рэспубліцы, параўнаць з працоўнымі рытмамі ўсёй краіны. Сведчанне гэтаму верш «Тарфяны Данбас», у якім здабыча торфу параўноўваецца з шахцёрскай працай, гучыць упэўненасць: «Загамоніць энергіяй чорнаю тарфяны беларускі Данбас».

У той жа час «ударнік дваццаці гадоў», які «трыццаць пяць цаглін усклаў на плечы», каб несці на трэці паверх («Зноў вясна на жоўтых карпусах»), не мог не адчуваць сваю еднасць з прыродай, не пісаць пра «ціхі шэпат бяроз і дубоў, вечна юных ялінак і сосен, што ўтойваюць боль, і любоў, і пакуты ў сцюдзёную восень».

Лірычны герой Паўла Пруднікава з той першай, даўняй кніжкі «Песні грузчыкаў» паўстае чалавекам свайго супярэчлівага часу. 3 вышыні сённяшніх дзён, зразумела, нельга не адчуць і яго празмернай «нарамантызаванасці», нават у нечым аднабаковасці, бо не да высокіх пачуццяў было, калі на першы план ставілася праца і толькі праца.

У тым жа вершы «Зноў вясна на жоўтых карпусах» юнак, які перад гэтым «у спяцоўцы, выпацканай фарбай», насіў без стомы цэглу, не ўзрадаваўся, калі «насустрач усміхнуўся вечар, халадком дзьмухнуў вясны павеў». Больш таго:

                                Ну, а я,

                                Я проста раззлаваўся:

                                Што за ліха,

                                Час на адпачын?

I ўсё ж гэтыя хвіліны працоўнай апантанасці нельга не зразумець.                              На тое, як кажуць, быў свой час.

Папрацаваўшы крыху ў клімавіцкай раеннай газеце «Камуна», Павел Пруднікаў паехаў вучыцца ў Ленінград, як прызнаецца, не ў марах, а наяве апынуўся ў абдымках «Паўночнай Пальміры». Падтрымліваў сувязі з мясцовай пісьменніцкай арганізацыяй, з беларускай секцыяй ленінградскага аддзялення СП СССР, якую ўзначальвала Зінаіда Бандарына. Неўзабаве ў Ленінград прыехаў і Алесь Пруднікаў. Вучоба, цікавыя творчыя сувязі з пісьменнікамі, вядомым славяністам К. А. Пушкарэвічам, грамадскасцю назаўсёды пакінулі добры ўспамін аб гэтым кавалку жыцця. Адкрыўся шлях і ў навуку: у 1937 годзе пасля заканчэння педінстытута быў накіраваны ў аспірантуру АН  СССР вывучаць славянскія мовы.

Прыйшло каханне, і паэзія Паўла Пруднікава стала больш цёплай, непасрэднай, у ёй пабольшала пачуццёвасці, а лірычны герой з вуглаватага юнака ператварыўся ў пяшчотнага сябра. Гэта асабліва бачна з верша з традыцыйнай назвай «Юнацтва»:

                             Ты казачка — з далёкага Поўдня,

                             Ну, а я — нездалёк, беларус.

                             Дзе сустрэліся — я не прыпомню...

                             Цеплыню ж я навек зберагу!

                             А здаецца, было на Фантанцы...

                             Лусты лісця кастрычнік слаў.

                             Ты танула ў замяці танцаў

                             I вачыма мне сэрца пякла!

Былі і першыя радасці сямейнага шчасця, наступалі моманты, калі здавалася, што ўвесь свет памяншаецца ў сваіх памерах, звужаецца, і ў ім застаецца толькі месца двум, тым, хто кахае і верыць — далейшыя раніцы будуць гэткімі ж радаснымі і неазмрочанымі. Не бяда, што газеты ўвесь час паведамлялі пра выкрыццё новых і новых «ворагаў народа». Значыць, яны і сапраўды ёсць, а тыя, каму даверана бяспека дзяржавы, у чыіх руках далейшы лёс рэвалюцыі недарма хлеб ядуць, пільна ахоўваюць сацыялістычную законнасць. Што самога могуць арыштаваць, нават не думалася. На свабодзе, будучыні крыж паставіў цёплы вечар 10 жніўня 1937 года. Як адбывалася гэта, Павел Пруднікаў падрабязна расказаў у дакументальнай аповесці «Яжовыя рукавіцы». Месяцы зняволення ў ленінградскай турме, так званых «Крыжах». Здзекі, катаванні і няўпэўнасць, што будзе заўтра. Нарэшце, 15 студзеня 1938 года, як успамінае пісьменнік, яго з гэткімі ж бедалагамі пасадзілі ў таварняк з нарамі і кратамі на вокнах.Паэт пісаў: «Пачалася новая старонка ў маім жыцці-быцці ці муках-пакутах». Не адразу даведаўся, што вязуць на паўднёвы ўсход, у Бурацію, дзе на той час размяшчалася ўпраўленне ЮЖЛАГа.

Некалі  Павел Пруднікаў праехаў па мясцінах сваіх былых пакутаў, пасля чаго напісаў нарыс «Па знаёмых пякучых сцежках». ЮЖЛАГ, «нібы спрут, распасцёр свае шчупальцы на 250 кіламетраў — да самай мяжы з МНР. Іменна адгэтуль і пачыналіся доўгія пераходы зняволеных, ці тагачасных рабоў, а разам з імі невыносныя пакуты. Кожны дзень са студзеня 1938 года  адгэтуль адзін за адным адпраўляліся тысячныя атрады рабочага цягла да месца свайго прызначэння. Каму якая выпала карта: хто ішоў 50 кіламетраў, хто 100, а хто і ўсе 200. Асабіста на маю долю выпала рушыць 200 кіламетраў па заледзянелым рэчышчы ракі Селенгі».

Будаўніцтва чыгункі Улан Удэ — Наушкі, гэткая ж катаржная праца на тагачаснай станцыі Білютай (цяпер Селендум) — тут на працягу цэлых месяцаў пілаваў і калоў дровы, загружаў вагоны — платформы лесам і разгружаў з іх друз і камяні. Насыпаў палатно чыгункі, укладваў шпаламі і рэйкамі станцыйныя пуці, будаваў само памяшканне станцыі...

Білютай... Яшчэ адзін успамін, гэткі ж страшны і пакутліва балючы: «...мяне, хворага, «за отказ от погрузочных работ» загналі ў вахтавы кандзей, адкуль пасля ўжо ледзь жывога на падводзе адвезлі ў мясцовы лагерны лазарэт, дзе я потым праляжаў з запаленнем лёгкіх тры месяцы!»

Зноў даўняе — успаміны Паўла Пруднікава, як міны, узрываюцца нечакана: «...а яшчэ раней, у час паводкі таго ж самага года, я ледзь не кінуўся ў сцюдзёныя хвалі паўнаводнай і хуткацечнай Селенгі. I каб не сябар, Канеўскі Мікола, ураджэнец Мсціслаўскага раёна, я гэты «скачок» ажыццявіў бы».

У яго на вачах, як жывы, стаіць рабочы з Гомеля, якога застрэліў канваір за тое, што адважыўся на адзін метр заступіць у «забароненую зону», каб адшчыпнуць колькі сцяблінак палявога часнаку — сродку ад цынгі, якая не давала яму спакою. Павел Пруднікаў пайшоў далей «этапамі», апынуўся ў пасёлку Гусінае Возера, працаваў і ў механічных майстэрнях, на месцы якіх цяпер «нейкі гараж з невялікімі аўтамайстэрнямі».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Балючае вяртанне для паэта…

 

Балючая памяць, балючае вяртанне для паэта... I тое, што адбылося яно не адразу, не віна Паўла Пруднікава. Наколькі мог і наколькі дазвалялі абставіны, пра перажытае расказваў у вершах. Гэтая недасказанасць адчувалася і ў другім паэтычным зборніку Паўла Пруднікава, які выйшаў у 1968 годзе. Зусім невыпадкова аўтар даў яму назву «Час майго нараджэння». I пасля вызвалення доўгі час ён быў у многім адарваны ад літаратуры — спачатку настаўнічаў на Смаленшчыне, потым выкладаў мову, літаратуру і гісторыю ў Слабодскай сярэдняй школе Браслаўскага раёна. У Мінск пераехаў толькі ў 1968 годзе. У 1968-1971 гадах – старшы рэдактар часопіса “Служба быта Беларусі”

Кніжка «Час майго нараджэння» стала адначасова і вяртаннем імя, забытага літаратурай, і па сутнасці прыходам у яе новага паэта. Адбывалася сапраўднае творчае нараджэнне. Павел Пруднікаў, які меў свайго чытача ў трыццатых гадах, мусіў быў знайсці чытача новага.

Не сказаць, каб гэта адбывалася лёгка. Адчулася доўгая адарванасць ад творчасці, адсутнасць мастакоўскага вопыту, які пры пэўных задатках таленту прыходзіць пад час кантактаў аўтара з аўдыторыяй — і непасрэдна пры выступленнях, і праз самі кнігі.

Падобны свой стан разумеў і Павел Пруднікаў, калі ў вершы «Маладым паэтам» пісаў:

Яшчэ і не жыў як належыць,

                             І песень амаль не спяваў,

                             З кійком не ўзбіраўся на вежы

                              І пальцам з вышынь не ківаў;

                             Пачуцці яшчэ не астылі,

                              Да працы напружнай гатоў.

А ўжо юнакі ахрысцілі «паэтам трыццатых гадоў».Сказалі, што «я застарэлы», што ў вершах маіх «сівізна». Пісаў з непрыхаванай тугой, нейкім смуткам, але разам з тым і разумеў: далейшае вяртанне ў літаратуру, творчая «рэабілітацыя» залежыць ад самога. Таму і заканчваў верш упэўнена, бадзёра: «Я з вамі, сябры маладыя, не ўчорашні — сённяшні я!»

Паэзія Паўла Пруднікава распроствала крылы для новых узлётаў, душа лірычнага героя, пазбаўленая фізічных і духоўных путаў, адкрывалася людзям, свету, нараджаліся новыя творы:     

                  Я ж, у ліпень паклаўшы барозны,

                  Шмат працую — нястомна пішу.

                  Дараваў ён жыццё мне і розум,

                  Даў мне песню, а песні — душу.

                                                                    («Ліпень»)

У жыцці маім — бабіна лета,

                  На душы маёй — квецень вясны!

                  Мабыць, сэрца такое паэта?

                  Можа, гэта чароўныя сны?

                                                               («У жыцці маім...»)

Шкада, што за гэтым аптымізмам не заўсёды паўставала ўся складанасць жыцця. Разам з тым адчувалася: паэт можа дасягнуць жаданага поспеху ў творах спавядальна публіцыстычнага плана, пабудаваных на канкрэтных рэаліях жыцця, напоўненых бедамі і вятрамі дарог, па якіх давялося прайсці. Ды і гэты публіцыстычны напал, страсная прага праўды ўзрасталі ад кнігі да кнігі: «Прысады», «Мая магістраль», «Заасцёр'е», нарэшце, «Познія ягады».

10001.tif10002.tif10003.tif10004.tif

Замест адцягнута агульнага, як у вершы «Тайшэт — Брацк», напісаным яшчэ ў 1957 годзе: «Тут з першаю тачкай таежнай зямлі я кроплю гарачага поту праліў. I першую рэйку сваёю рукой, я горда паклаў над бурлівай ракой», прыходзіла канкрэтнае, уласнаперажытае:

                        Кліча зноў мяне ў госці тайга,

                        Клічуць тундра і мёртвыя сопкі.

                        Па сябрах заядае туга...

                        Пэўна, рана шчэ ставіць тут кропку.

Верш «Памяць» з'явіўся ў 1980 годзе. Павел Пруднікаў ужо маўчаць проста не мог. Спакою не давала перакананасць, што нешта недагаварыў, не данёс усю праўду, якую ведаў. I самі гады падганялі. Спяліліся «познія ягады» яго паэзіі. Познія ж ягады заўсёды з гарчынкай. Гарката, ды яшчэ якая, і ў паэме «Таймыр» (паэтам напісаны таксама паэмы «Заасцёр'е» і «Запозненае прасвятленне»).

Споведзь перад сваім пакаленнем і пакаленнем сённяшнім, споведзь перад часам і ў пэўнай ступені падрахунак уласных дарог:

                                 Больш паўвека таіў у грудзях

                                 Невыносную горыч і муку...

                                 Гэта споведзь душы і працяг

                                 Тых пакут, што данёс я да ўнукаў.

Паэма «Таймыр» упісваецца ў шэраг твораў так званай лагернай літаратуры. Ёсць у ёй і знаёмае па публікацыях іншых аўтараў, але гэта якраз выпадак, калі напісанае не толькі з'ява мастацтва, а факт сацыяльна-грамадскі. Праўды больш ці менш быць не можа. Яна ці прысутнічае, ці адсутнічае. Тым больш калі гаворка заходзіць пра яшчэ адзін лёс, ламаны, ды, нягледзячы ні на што, не зламаны на паўстанках таежных дарог.

Пра многія бакі жыцця пісаў Павел Пруднікаў, у тым ліку аб Клімаўшчыне.

Тут знаёма мне кожная сцежка,

Кожны кусцік і кожны ручай,

Друг-Асцёр сустракае з усмешкай,

І ад радасці гусі крычаць.

Тут усім я і родны, і блізкі

Як прысаднага дрэва лісток,

Яшчэ раз пакланюся я нізка,

Бо яны – мой пачатак, выток.

 Павел Пруднікаў – аўтар успамінаў пра Я. Коласа, З. Бядулю,

А. Александровіча, А. Пруднікава, К. Грыневіча, нарысаў, публіцыстычных артыкулаў, рэцэнзій. Узнагароджаны медалём.

Праходзячы дарогамі Паўла Пруднікава, крочыш праз боль, слёзы, смерць. Усё гэтае, прачутае, перажытае аўтарам, адпаведным чынам адгукаецца ў тваёй душы, абуджаючы сумленне. Застаешся ўдзячны паэту за паведанае, верыш кожнаму яго слову, як верыш, што і сапраўды яму пасля ўсяго дасказанага «палягчэла на раненым сэрцы».

У Паўла Пруднікава ёсць і такое прызнанне: «На жыццёвых сцежках-кручах я душой не выцек...» Душа аднаго са старэйшых беларускіх паэтаў спагадна на дабро і ласку, яна заўсёды прымала і прымае спагаду. Адмаўляла ж і адмаўляе сёння хцівасць, здраду і подласць.

Таму навучылі паэта яго жыццёвыя вёрсты любові і нянавісці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

 

Шмат славутых людзей узрасціла Клімаўшчына! Сярод іх пісьменнікі Алесь Пруднікаў (в.Стары Дзедзін), Павел Пруднікаў (в.Стары Дзедзін), Клім Грыневіч (в.Шасцёраўка), Павел Кавалёў (в.Склімін), Іван Новікаў (в.Нязнань), Пятро Васілеўскі (в.Сямёнаўка), Іван Бурсаў (г.Клімавічы), Мікола Мінчанка(в.Кавалёўка).

Чым ярчэй і змястоўней веды пра родны край, яго людзей, мінуўшчыну і сучаснасць, тым больш эфектыўна будзе вырашацца адна з галоўных задач выхавання свядомай асобы. У сваім  даследаванні я выкарастала краязнаўчы і гістарычны пласт культуры, заснаваны на літаратурнай спадчыне паэта.

Творчасць Паўла Пруднікава актуальна, таму што ў сваіх творах ён закранае тэмы, блізкія і зразумелыя кожнаму. Творы Пруднікава дазваляюць чытачам расшырыць і ўглубіць свае веды пра родны край, вучаць быць назіральнымі і больш уважлівымі да жывой прыроды, выхоўваюць  у маладога пакалення патрыятызм і любоў да сваёй Айчыны і малой радзімы.

Такім чынам, перад намі сапраўды таленавіты паэт, цікавы як дарослым, так і дзецям нашага часу.

Разглядаючы сямейныя фатаздымкі, аналізавала яго творчасць – усё гэта дапамагло ўбачыць на свае вочы яркае і насычанае жыццё паэта; уявіць сабе не толькі тое, што ён гаварыў і тварыў, а нават і тое, што ён думаў і адчуваў. Для сябе я зразумела: гэта чалавек, паэт, які знайшоў сваё месца сярод людзей і паспеў зрабіць вельмі многа, набыў сваю аўдыторыю, якая праяўляе любоў да Радзімы, да прыроды. Яго кнігі застаўляюць і марыць, і акунацца ў рэчаіснасць, а самае галоўнае – пранікнуты дабрынёй. Вось чаму творчасць  старадзедзінскага паэта займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры. А мы, нашчадкі гэтага цудоўнага аўтара, павінны цаніць, любіць, беражліва адносіцца  да сваёй культурнай спадчыны.

Што да гіпотэзы маёй работы, хачу прапанаваць такую ініцыятыву: у нашай вёсцы Стары Дзедзін захавалася хата, дзе нарадзіўся настаўнік, паэт, заслужаны дзеяч культуры Павел Пруднікаў, можна зрабіць музейны куток, прысвечаны літаратурнай спадчыне паэта. І на свята вёскі, 14 жніўня, наладзіць сустрэчу з людзьмі, якія памятаюць Паўла Пруднікава. У 2022 годзе будзе святкавацца 110–годдзе з дня нараджэння паэта, нельга абысці ўвагай гэту дату.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры

 

1.     Пісьменнікі Савецкай Беларусі. Мн., 1981. с.282–283

2.     Мая магістраль. Мн.,1991. с.218–220

3.     Познія ягады. Л., 1990. с.7

4.     Беларуская энцыклапедыя. У 18 т., Т. 13 – Мн.: БелЭн, 2001. – с.48

5.     Марціновіч А. Ёсць Гусінае возера… – “Родная ніва”, ад 15 верасня 2001.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дададак 1. Цікавыя сустрэчы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 2.

Водгук аб вершы Паўла Іванавіча Пруднікава

“Стары Дзедзін”

Мой родны кут,

Як ты мне мілы!

 Я. Колас

У кожнага чалавека ёсць тая зямля, дзе ён упершыню пачуў ласкавыя матчыны словы, дзе зрабіў свой першы крок і вымавіў першае слова. Менавіта такая зямля, яе народ, яе песні і казкі даюць нам права быць чалавекам на зямлі.

Тэма Бацькаўшчыны, Айчыны закранаецца ва ўсіх відах мастацтва. Няма такога  мастака, які б не  напісаў  хоць адну карціну пра  сваю Радзіму. Няма такога  песняра, які б не  прысвяціў  хоць адну песню свайму роднаму краю. Ну і, вядома, вы не знойдзіце  ніводнага  празаіка і паэта, якога б  родная зямля  не натхніла  стварыць цудоўны мастацкі твор пра яе.

Здаецца, як можна пра адну і тую ж зямлю напісаць столькі твораў, каб яны былі рознымі. Але паэт – гэта тонкая душа, таму кожны мастак слова бачыць і раскрывае адну і тую ж тэму па-рознаму.

Адным з паэтаў, у творчасці якога шырока прадстаўлена тэма Радзімы, з’яўляецца Павел Іванавіч Пруднікаў. З вялікім задавальненнем і гонарам называю я прозвішча паэта, таму што ён нарадзіўся ў вёсцы Стары Дзедін Клімавіцкага раёна, дзе нарадзілася і жыву я. Сярод  шматлікіх цудоўных вершаў майго славутага земляка глыбока запаў мне ў душу верш грамадзянскай лірыкі “Стары Дзедзін”, і гэта не выпадкова.

На першы  погляд, верш “Стары Дзедзін” – звычайны твор пра Радзіму, у якім аўтар выказвае сваю любоў да яе. Здаецца, звычайны твор, звычайная праблема, усё ўжо шмат разоў чутае і чытанае. Але для мяне гэтыя вершаваныя радкі гучаць па-асобаму, з незвычайнай пяшчотай, таму што паэт у далёкім 1966 годзе ( калі мяне яшчэ і на свеце не было!) адлюстраваў у іх гісторыю і традыцыі маёй  вёскі, якая  стаіць  над ціхай ракой.  Аб гэтым сведчыць ужо першая страфа верша, у якой паэт перадае ўсю шчырасць сваёй любові да роднага кутка:

Цябе ведалі ўсюды па бочках, гаршках,

                           Па млыну, па духмянаму сену,

                           Па смалянай лучыне з былога Ражка,

                           Па лапцях, канаплянаму семю.

З дапамогай архаізмаў “млын”, “лучына”, “лапці” Павел Пуднікаў дае магчымасць сучасным чытачам перанесціся ў слаўнае мінулае роднага краю.

Трапныя эпітэты “духмянае сена” , “смаляная лучына” дазваляюць нават адчуць гэтыя прыемныя пахі.

На мой погляд,  асабовы займеннік “цябе” , з якога паэт пачынае верш, сведчыць пра тое, што для яго родная вёска – асоба. Таксама адчуваецца нейкая інтрыга, бо толькі ў трэцяй страфе паэт нарэшце называе “гэтую асобу”:

Вёска з простаю назваю – Дзедзін .

У першых трох строфах паэт згадвае ўсё, чым славілася (і зараз  ганарыцца!) родная  зямля. У чацвёртай страфе  выразна гучыць голас аўтара, якога хвалюе неспакойнае, цяжкае мінулае  малой радзімы, якая перажывала вельмі цяжкія выпрабаванні:

Яшчэ зараз мне мрояцца слёзы ўдоў,

                              Быццам даўнююю кнігу гартаю.

Учытваюся, удумваюся ў кожны радок, у кожнае слова, “быццам даўнюю кнігу гартаю”. Разам з Паўлам Іванавічам Пруднікавым пачынаю разважаць пра  сучаснае майго Дзедзіна, які славіцца “умалотам хлябоў і людскою нястомнаю працай”. Сапраўды, слава зямлі – гэта яе людзі. А колькі таленавітых людзей узрасціла мая дзедзінская зямля!

Ты Радзіме сваёй падарыў урачоў,

                                 Педагогаў,

вучоных,

                           паэтаў.

    Яны крочаць з табою плячо ў плячо

 Па прасторах, юнацтвам сагрэтых.

Шчырая праца на роднай зямлі трактарыстаў, шафёраў, хлебаробаў – “гэта тое, што зычыць дабро нам”, і з гэтым нельга не пагадзіцца.

Мне здаецца, што ўвесь верш, уся яго будова працуе на асноўную думку, якая выказана  ў апошняй страфе:

Не, другое імя табе трэба імя даваць:

                              Не стары ты сягоння, хоць Дзедзін.

    З маладосцю табе назаўжды сябраваць,

                              Весяліцца на ўцеху суседзям!

Паэт сцвярджае, што будзе жыць, маладзець родны Дзедзін, калі моладзь будзе жыць, працаваць, нараджаць дзяцей на роднай зямлі.

Падсумоўваючы свае разважанні, хачу звярнуцца да слоў, якія ўзяла ў якасці эпіграфа:

Мой родны кут,

Як ты мне мілы!

Гэтымі  радкамі з паэмы славутага беларускага класіка Якуба Коласа,  хачу падкрэсліць, што няма ў свеце лепшай зямлі, чым тая, дзе пачалося тваё жыццё; няма лепшай дарогі, чым тая, што вядзе да роднага парога. Ніколі гэтага я не забуду…

 

 

 

 

 

 

Дадатак 3. З сямейнага фатаальбома

 

 

6

сястра паэта Марыя Пруднікава

1

Родныя і блізкія

 

35Павел Іванавіч і Алесь Трафімавіч  Пруднікавы (27

Маладосць паэта

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

ДУА “ВПК Палошкаўскі дзіцячы сад – сярдняя школа

ДУА “ВПК Палошкаўскі дзіцячы сад – сярдняя школа

Змест Уводзіны……………………………………………………

Змест Уводзіны……………………………………………………

Любоў чалавека да Радзімы ў першую чаргу звязана з родным краем, са сваёй маленькаю радзімай, дзе прайшло яго дзяцінства, з рэчамі, зробленымі рукамі яго продкаў,…

Любоў чалавека да Радзімы ў першую чаргу звязана з родным краем, са сваёй маленькаю радзімай, дзе прайшло яго дзяцінства, з рэчамі, зробленымі рукамі яго продкаў,…

Мая даследчая работа «Павел Пруднікаў - паэт-зямляк» гэта яшчэ адна спроба абудзіць у майго пакалення цікавасць да роднай зямлі, да мовы сваёй, адрадзіць, вывучыць і…

Мая даследчая работа «Павел Пруднікаў - паэт-зямляк» гэта яшчэ адна спроба абудзіць у майго пакалення цікавасць да роднай зямлі, да мовы сваёй, адрадзіць, вывучыць і…

Прадмет даследавання: літаратурная спадчына паэта

Прадмет даследавання: літаратурная спадчына паэта

Вёска Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна…

Вёска Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна…

Ніхто ім не скажа: ”Ну, годзе!”

Ніхто ім не скажа: ”Ну, годзе!”

Як і яго аднагодкі, памяняў не адну прафесію, пакуль, як кажуць, знайшоў сябе

Як і яго аднагодкі, памяняў не адну прафесію, пакуль, як кажуць, знайшоў сябе

У вершы ж «Асенняе» эпітэты характэрныя для маладнякоўскай паэзіі, хоць сам

У вершы ж «Асенняе» эпітэты характэрныя для маладнякоўскай паэзіі, хоць сам

Новыя узлёты Паэзія Паўла Пруднікава з самага пачатку стала адлюстраваннем часу

Новыя узлёты Паэзія Паўла Пруднікава з самага пачатку стала адлюстраваннем часу

Папрацаваўшы крыху ў клімавіцкай раеннай газеце «Камуна»,

Папрацаваўшы крыху ў клімавіцкай раеннай газеце «Камуна»,

На свабодзе, будучыні крыж паставіў цёплы вечар 10 жніўня 1937 года

На свабодзе, будучыні крыж паставіў цёплы вечар 10 жніўня 1937 года

Канеўскі Мікола, ураджэнец Мсціслаўскага раёна, я гэты «скачок» ажыццявіў бы»

Канеўскі Мікола, ураджэнец Мсціслаўскага раёна, я гэты «скачок» ажыццявіў бы»

Балючае вяртанне для паэта…

Балючае вяртанне для паэта…

Таму і заканчваў верш упэўнена, бадзёра: «Я з вамі, сябры маладыя, не ўчорашні — сённяшні я!»

Таму і заканчваў верш упэўнена, бадзёра: «Я з вамі, сябры маладыя, не ўчорашні — сённяшні я!»

Замест адцягнута агульнага, як у вершы «Тайшэт —

Замест адцягнута агульнага, як у вершы «Тайшэт —

Друг-Асцёр сустракае з усмешкай, І ад радасці гусі крычаць

Друг-Асцёр сустракае з усмешкай, І ад радасці гусі крычаць

Заключэнне Шмат славутых людзей узрасціла

Заключэнне Шмат славутых людзей узрасціла

Што да гіпотэзы маёй работы, хачу прапанаваць такую ініцыятыву: у нашай вёсцы

Што да гіпотэзы маёй работы, хачу прапанаваць такую ініцыятыву: у нашай вёсцы

Спіс літаратуры 1. Пісьменнікі

Спіс літаратуры 1. Пісьменнікі

Дададак 1. Цікавыя сустрэчы

Дададак 1. Цікавыя сустрэчы

Дадатак 2. Водгук аб вершы Паўла Іванавіча

Дадатак 2. Водгук аб вершы Паўла Іванавіча

Аб гэтым сведчыць ужо першая страфа верша, у якой паэт перадае ўсю шчырасць сваёй любові да роднага кутка:

Аб гэтым сведчыць ужо першая страфа верша, у якой паэт перадае ўсю шчырасць сваёй любові да роднага кутка:

Ты Радзіме сваёй падарыў урачоў,

Ты Радзіме сваёй падарыў урачоў,

Дадатак 3. З сямейнага фатаальбома сястра паэта

Дадатак 3. З сямейнага фатаальбома сястра паэта

Навукова-даследчая праца " Пуцявінамі маіх землякоў"

Навукова-даследчая праца " Пуцявінамі маіх землякоў"
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
30.01.2020