ПАВЫШЭННЕ ПАЗНАВАЛЬНАЙ АКТЫЎНАСЦІ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ СЭРВІСАЎ WEB 2.0 НА II СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
Оценка 4.9

ПАВЫШЭННЕ ПАЗНАВАЛЬНАЙ АКТЫЎНАСЦІ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ СЭРВІСАЎ WEB 2.0 НА II СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

Оценка 4.9
doc
белорусский язык
30.08.2021
ПАВЫШЭННЕ ПАЗНАВАЛЬНАЙ АКТЫЎНАСЦІ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ СЭРВІСАЎ WEB 2.0 НА  II СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
ДУБРОВІНА вопыт публікацыя.doc

 

 

 

 

 

 

 

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

 

«ПАВЫШЭННЕ ПАЗНАВАЛЬНАЙ АКТЫЎНАСЦІ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ СЭРВІСАЎ WEB 2.0 НА

II СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ»

 

 

 

 

 

Дубровіна Юлія Аляксандраўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск, 2021

 

1. Інфармацыйны блок

1.1. Назва тэмы вопыту

Павышэнне пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках беларускай мовы праз выкарыстанне сэрвісаў Web 2.0 на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

1.2. Актуальнасць

У цяперашні час у адукацыі востра стаіць праблема зніжэння пазнавальнай актыўнасці школьнікаў на ўсіх ступенях навучання.

Пазнавальная актыўнасць ініцыятыўнае, дзейснае стаўленне вучняў да засваення ведаў, а таксама праява цікавасці, самастойнасці і валявых намаганняў у навучанні.

Рэальнасць такая, што дзякуючы разнастайным гаджэтам, сетцы Інтэрнэт вучань губляе цікавасць да навучання.

Задача настаўніка арганізаваць навучальны працэс на ўроку такім чынам, каб у школьніка фарміравалася пазнавальная актыўнасць.

Новае, нечаканае выклікае ў дзяцей пачуццё здзіўлення, жывую цікавасць да працэсу пазнання, дапамагае ім засвоіць нават складаны вучэбны матэрыял. Акрамя гэтага неабходна, каб школьнік быў актыўна ўцягнуты ў вучэбную дзейнасць, а не з’яўляўся толькі яе сузіральнікам.

У сваёй прафесійнай дзейнасці я сутыкнулася з тым, што правядзенне традыцыйнага ўрока сёння не заўсёды дае неабходны вынік. У вучняў назіраецца пасіўнае стаўленне да вучобы. І ў гэтым выпадку настаўніку даводзіцца шукаць такія спосабы арганізацыі працы на ўроку, якія дапамаглі б не толькі пазнаёміць дзяцей з новым матэрыялам, але і выклікаць цікавасць да навучання ў цэлым. Адным з метадаў фарміравання зацікаўленасці школьнікаў з’яўляецца выкарыстанне інтэрактыўных сродкаў навучання. Улічваючы цікавасць дзяцей да гульні, сеткі Інтэрнэт, я спыніла свой выбар на сеткавых сэрвісах Web 2.0 і пачала іх выкарыстоўваць на ўроках, для выканання класных і дамашніх заданняў, творчай дзейнасці.

На мой погляд, актыўнае выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій спрыяе стварэнню ўмоў для павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, іх маўленчага ўзаемадзеяння, развіцця творчага патэнцыялу, для павышэння кам’ютарнай граматнасці вучняў.

1.3. Мэта вопыту

Садзейнічаць актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы з дапамогай выкарыстання сеткавых сэрвісаў Web 2.0.

1.4. Задачы вопыту

1. Вывучыць навуковую літаратуру па тэме.

2. Вызначыць шэраг сеткавых сэрвісаў Web 2.0, якія спрыяюць актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы.

3. Распрацаваць і апрабаваць сістэму вучэбных заняткаў з выкарыстаннем сэрвісаў Web 2.0 пры навучанні беларускай мове.

4. Даць ацэнку эфектыўнасці выкарыстання дадзеных сэрвісаў як сродку актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў.

5. Трансліраваць уласны вопыт у сістэме метадычнай работы.

1.5. Працягласць працы над вопытам

Сістэмная работа па выкарыстанні інтэрнэт-рэсурсаў на ўроках вядзецца на працягу 2018-2021 гадоў. Асноўным накірункам працы над вопытам з’яўляецца пошук розных формаў працы з ужываннем анлайн-сэрвісаў з мэтай павышэння эфектыўнасці навучання, рацыянальнага выкарыстання працоўнага часу, інтэнсіфікацыі навучальнага працэсу, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Крытэрыі эфектыўнасці вопыту – узроўні сфарміраванасці вучэбных і камунікатыўных уменняў і навыкаў, паказчык – працэнт вучняў са станоўчай дынамікай фарміравання моўнай і камунікатыўнай кампетэнцыямі; удзел у навукова-практычных канферэнцыях.

2. Апісанне тэхналогіі вопыту

2.1. Вядучая ідэя вопыту

Асноўнай праблемай у вырашэнні павышэння пазнавальнай дзейнасці з’яўляецца актывізацыя навучання школьнікаў.

Галоўнымі вартасцямі Web 2.0 сэрвісаў з’яўляецца прастата іх выкарыстання, даступнасць, надзейнасць, а таксама шырокія магчымасці стварэння ўласных матэрыялаў, як у рамках індывідуальнай працы, так і калектыўна.

На дадзены момант існуе вялікая разнастайнасць інтэрнэт-сэрвісаў. Сэрвісы Web 2.0 дазваляюць ствараць эстэтычныя, займальныя, пазнавальныя, праблемныя матэрыялы і тым самым павышаюць матывацыю і пазнавальную актыўнасць вучняў, зацікаўленасць у вывучэнні прадмета.

У сваёй дзейнасці выкарыстоўваю інтэрнэт-рэсурсы, якія дазваляюць ствараць тэкставыя, аўдыё- і візуальныя матэрыялы па розных тэмах, накіраваныя на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў, фарміраванне моўнай і камунікатыўнай кампетэнцый і развіццё ўменняў ажыццяўляць пошук, адбор, класіфікацыю, аналіз і абагульненне інфармацыі.

2.2. Апісанне сутнасці вопыту

Навучанне, як і ўсякі іншы працэс, звязана з рухам. Зразумела, што такі рух магчыма затармазіць ці паскорыць. Першарадная задача настаўніка – якраз у паскарэнні. Актывізацыю можна вызначыць, па меркаванні вядомага педагога-наватара В.Ф. Шаталава, як “пастаянны бягучы працэс заахвочвання вучняў да энергічнага, мэтанакіраванага навучання, пераадоленне пасіўнай і стэрэатыпнай дзейнасці, спаду і застою ў разумовай працы” [12, с. 24] . У структуры актыўнасці педагог вылучае такія кампаненты: гатоўнасць выконваць навучальныя заданні; імкненне да самастойнай дзейнасці; свядомасць выканання заданняў; сістэматычнасць навучання; імкненне павысіць свой асабісты ўзровень; творчасць і іншыя.

У педагагічнай практыцы выкарыстоўваюцца розныя шляхі, метады і прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці.

Сэрвісы Web 2.0 спрыяюць узмацненню інтэрактыўнасці вучэбнага працэсу, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, адаптацыі да індывідуальных узроставых асаблівасцей вучняў [5].

У маім арсенале досыць вялікая скарбонка адукацыйных рэсурсаў для стварэння адукацыйнага кантэнту. Пры распрацоўцы інтэрактыўных практыкаванняў я выкарыстоўваю канструктары інтэрактыўных практыкаванняў і розныя інтэрактыўныя сістэмы апытанняў (еTreniki, Online Test Pad, Live Worksheets, LearningApps, Quizizz). Дадзеныя сэрвісы шматгранныя, можна зрабіць практыкаванні для класнай і дамашняй работы, дыстанцыйнага навучання. Для выканання заданняў дастаткова спасылкі, якую мае вучні атрымліваюць у нашым агульнакласным чаце, а я як настаўнік магу кантраляваць выкананне, ацэньваць, даваць рэкамендацыі. Дзецям вельмі падабаецца выконваць заданні ў такім фармаце, у кожнага ёсць шанец разабраць і выправіць памылкі, усё маляўніча, інтэрактыўна. Дзеці выкарыстоўваюць смартфоны ў адукацыйных мэтах, мы эканомім час на праверцы гэтых работ, так як усё аўтаматызавана.

Выкарыстанне сэрвісаў Web 2.0 адбываецца на розных этапах урока (а таксама на ўроках розных тыпаў):

·          у час праверкі дамашняга задання;

·          пры тлумачэнні новага матэрыялу;

·          прадчас замацавання новага матэрыялу;

·          у час фарміравання ў вучняў неабходных навыкаў і ўменняў;

·          пры самастойнай працы вучняў;

·          на этапе паўтарэння і ўзнаўлення матэрыялу (напрыклад, у пачатку і канцы навучальнага года).

Так, на этапе вывучэння новага матэрыялу выкарыстоўваю сеткавы сацыяльны сэрвіс Сacoo – гэта анлайн інструмент малявання, які дазваляе ствараць розныя дыяграмы, такія як карты, каркасныя схемы, UML і сеткавыя графікі. Начынне Сacoo.com мае шырокія адукацыйныя магчымасці, паколькі з яго дапамогай можна ствараць апорныя схемы і дыяграмы, якія ўключаюць не толькі тэкст, але і ілюстрацыі. Апорныя канспекты і інтэлект-карты, створаныя з дапамогай вэб-браўзара, дэманструю на інтэрактыўнай панэлі. Вучні працуюць разам са мной у спецыяльных даведачных сшытках, куды ўклейваюць задрукаваны варыянт прапанаванай схемы. Затым на этапе замацавання атрыманых ведаў (на тым жа ўроку) вучу дзяцей карыстацца схемай для выбару варыянту напісання слова ці суаднясення з пэўнай катэгорыяй. Вучні шмат разоў чуюць і прамаўляюць правіла (спачатку з дапамогай настаўніка), таму да канца ўрока ўжо дастаткова добра запамінаюць яго, і гэта палягчае падрыхтоўку дамашняга задання. Напрыклад, пры тлумачэнні тэмы “Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі” ў 6-м класе выкарыстоўваю блок-схему, якую вучням неабходна дапоўніць і сфармуліраваць правіла самастойна (Дадатак 1).

На этапе замацавання матэрыялу карыстаюся наступнымі сэрвісамі:

LearningApps.org – канструктар электронных інтэрактыўных практыкаванняў, які дазваляе стварыць дыдактычныя матэрыялы і інструменты для самаправеркі і самаацэнкі. Гэтыя прадукты могуць распрацоўваць як настаўнікі, так і самі вучні. Асноўная ідэя заданняў, стварэнне якіх магчыма на аснове дадзенага сэрвісу, заключаецца ў тым, што вучні могуць праверыць і замацаваць свае веды ў гульнявой форме, што спрыяе фармаванню іх пазнавальнага цікавасці да пэўнай вучэбнай дысцыпліне [3]. LearningApps – гэта цэлая скарбніца заданняў на замацаванне і аднаўленне ведаў па мове на ўсе тэмы, якія цяжка даюцца вучням: гульні, віктарыны, крыжаванкі, збяры пазл. Чаму мне падабаецца яго выкарыстоўваць? Дадзены сайт цікавы, заўсёды пад рукой, эканоміць час, можна прыцягнуць вучняў да стварэння сваіх красвордаў. Разнастайныя дыдактычныя заданні даюць магчымасць выправіць памылкі, праглядзець складаныя моманты. Наогул такія заданні ствараюць сітуацыю поспеху для вучняў, павышаюць іх самаацэнку (Дадатак 2).

Карысным для замацавання матэрыялу, на мой погляд, з’яўляецца сэрвіс еTreniki – гэта анлайн-канструктар навучальных трэнажораў. Тут, з дапамогай інтэрнэт-браўзара, можна канфігураваць невялікія вэб-прыкладанні-трэнажоры. Так, пры вывучэнні раздзелу “Арфаграфія” ў 5 класе карыстаюся традыцыйным для ўрока прыёмам “Арфаграфічнае рэшата” ў інтэрактыўнай форме. Кожны трэнажор атрымлівае на сайце ўнікальны код і даступны ўсім жадаючым. Застаецца толькі падзяліцца спасылкай з вучнямі. З анлайн-канструктарам еTreniki звычайны ўрок будзе найбольш цікавым, а дамашнія заданні стануць разнастайнымі (Дадатак 3).

Оnline Test Pad – бясплатны універсальны канструктар, з дапамогай якога можна стварыць цэлую палітру лічбавых навучальных задач: тэстаў, крыжаванак, сканвордаў, апытанняў, лагічных гульняў, дыялогаў. Функцыі анлайн-канструктара дазваляюць рэалізаваць тэст любога ўзроўню складанасці. Канструктар тэстаў прадугледжвае варыянты 14 тыпаў пытанняў, у тым ліку: усталяванне паслядоўнасці, запаўненне пропускаў, паслядоўнае выключэнне, дыктоўка, мультывыбар або выбар аднаго рашэння, увод лікаў і тэксту, даданне файлаў. Немалаважная годнасць канструктара: ён даступны не толькі на англійскай, але і на беларускай мове (Дадатак 4).

Для праверкі ведаў актыўна выкарыстоўваю інтэрактыўныя формы кантролю.

Live Worksheets – вэб-сэрвіс, які дазваляе ствараць інтэрактыўныя рабочыя лісты – лічбавыя сродкі арганізацыі настаўнікам вучэбнай дзейнасці вучняў з дапамогай воблачных сэрвісаў і вэб-інструментаў[1]. На сайце можна выкарыстоўваць тыя заданні, якімі дзеляцца іншыя настаўнікі, але, на жаль, беларускамоўных матэрыялаў амаль няма. Тут жа можна ствараць уласныя інтэрактыўныя рабочыя лісты, якія змяшчаюць некалькі тыпаў заданняў: даданне тэкставых палёў для ўводу тэксту, выбар правільнага адказу, віктарына з выбарам правільнага адказу, супастаўленне, перацягванне правільнага адказу, заданні на праслухоўванне, на вымаўленне, адкрытыя пытанні; даданне mp3 файлаў, Відэа з YouTube, спасылка. Сайт Liveworksheets дазваляе ператварыць традыцыйныя друкаваныя лісты (doc, pdf, jpg ...) у інтэрактыўныя анлайн-практыкаванні з самакарэкцыяй, якія называюцца “інтэрактыўнымі лістамі”. Для зваротнай сувязі з вучнямі дастаткова адправіць ім спасылку на інтэрактыўны рабочы ліст. Гэта добра для вучняў (матывіруе), для настаўніка (эканоміць час) і для навакольнага асяроддзя (эканоміць паперу). Анлайн-заданні па беларускай мове захапляюць вучняў, дапамагаюць у падрыхтоўцы да ЦТ, фарміруюць арфаграфічную і пунктуацыйную пільнасць, а тое, што праверку ажыццяўляе камп’ютар пераконвае вучняў у сумленнасці ацэнкі выніку (Дадатак 5).

Адныміз метадаў кантролю з’яўляецца тэст. З ростам папулярнасці Інтэрнэту, усё больш распаўсюджаным спосабам камп’ютарнага тэсціравання становіцца рэжым анлайн. Зручным для стварэння віктарын, апытанняў, тэстаў зэяўляецца анлайн-сэрвіс Quizizz. З дапамогай Quizizz можна ствараць заданні па самых розных тэмах, арганізоўваць апытанні, дамашнія заданні, гульні. Дадатак Quizizz можна выкарыстоўваць на любым этапе ўрока. У пералік пытанняў для праверкі дамашняга задання можна паставіць апераджальнае пытанне, якое выкліча ў вучняў цяжкасць, што дазволіць падвесці іх да пастаноўцы тэмы і мэты ўрока. Устаноўка абмежавання па часе развівае такое рэгулятыўнае ўменне як планаванне рытму сваёй працы. Па выніках гульні выводзяцца статыстычныя матэрыялы, па якіх вучні могуць самі выставіць сабе адзнакі. Можна арганізаваць працу ў групах, так як вынікі выводзяцца ў выглядзе рэйтынгу, можна лёгка падлічыць, якая каманда выйграла. Такі від працы можна арганізаваць у канцы вывучэння тэмы (Дадатак 6).

Для стварэнне наглядных метадычных дапаможнікаў (прэзентацый) карыстаюся кросплатформавым сэрвісам для графічнага дызайну Canva. Гэта сучасны графічны рэдактар, у якім настаўнік і вучні могуць стварыць непаўторнае візуальнае афармленне для сваіх урокаў і праектаў. У прэзентацыю можна ўставіць усё, што толькі магчыма: і малюнкі, і схемы, і тэсты, і відэа, і спасылку на іншы інтэрнэт-рэсурс. У параўнанні з іншымі рэсурсамі прэзентацыю можна лічыць універсальным.

Прэзентацыі можна выкарыстоўваць і пры тлумачэнні новага матэрыялу, і пры замацаванні ведаў, і пры выкананні творчых заданняў (Дадатак 7).

Акрамя апісаных вышэй інтэрнэт-рэсурсаў, існуе шмат іншых, якія любы настаўнік можа эфектыўна выкарыстоўваць у сваёй працы. Галоўнае – не баяцца, а смела асвойваць бязмежную прастору сеткавых сацыяльных сэрвісаў.

2.3. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту

Эфектыўнасць выкарыстання Web 2.0 сэрвісаў на ўроках беларускай мовы не падлягае сумневу. Вучань працуе самастойна і актыўна, задзейнічае крытычнае мысленне, вучыцца выбіраць галоўную інфармацыю з вялізнага патоку.

Мэтанакіраванае сістэматычнае выкарыстанне вэб-сэрвісаў на ўроках аказвае ўплыў на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў, а значыць, спрыяе павышэнню якасці ведаў, развіццю творчага патэнцыялу вучняў.

Крытэрамі ацэнкі эфектыўнасці працы па тэме вызначаны наступныя:

• сярэдні бал вучняў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”;

• узровень інтэнсіўнасці пазнавальнай актыўнасці;

• выніковасць удзелу ў алімпіядах, прадметных конкурсах.

Аналіз сярэдняга бала па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за тры навучальныя годы паказаў рост колькасці вучняў, якія атрымалі выніковыя адзнакі 7-10 балаў, што сведчыць аб эфектыўнасці выбраных сродкаў навучання  (Дадатак 8).

Высокі ўзровень ведаў вучняў па беларускай мове і камп’ютарная граматнасць выявіліся ў перамогах вучняў на раённым, гарадскім і рэспубліканскім этапах конкурсу даследчых работ (Дадатак 9).

3. Заключэнне

Перавага сучаснага ўрока беларускай мовы заключаецца ў свабодзе выбару настаўнікам тых ці іншых методык выкладання прадмета.

Вынікам прымянення сэрвісаў Web 2.0 на ўроках стала павышэнне пазнавальнай дзейнасці маіх вучняў, рост якасці іх ведаў. У якасці асноўных крытэрыяў ацэнкі вопыту можна назваць наступнае:

• узровень матывацыйнай гатоўнасці вучняў да падобных практыкаванняў;

• узровень сфарміраванасці ў школьнікаў ведаў, уменняў і навыкаў па беларускай мове;

• высокі ўзровень творчай актыўнасці вучняў.

         Абмен вопытам ажыццяўляўся праз правядзенне ўрокаў у межах штогадовых школьных фестываляў педагагічных ідэй (лістапад 2019 года, снежань 2020 года, май 2021 года), выступленне на педагагічным савеце школы (Дадатак 10).

Дадзеным вопытам дзялілася на пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, удзельнічала ў раённай ярмарцы распрацовак урокаў з выкарыстаннем ІКТ у 2021 годзе.

Выкарыстанне вэб-сэрвісаў у вучэбным працэсе дапамагло мне актывізаваць дзейнасць вучняў, развіць пазнавальную актыўнасць, увагу, памяць, мысленне, дапамагло падтрымаць цікавасць да прадмета. Прымяненне сэрвісаў Web 2.0 спрыяе фарміраванню ўменняў самастойна папаўняць веды, ажыццяўляць пошук і арыентавацца ў патоку інфармацыі як настаўніку, так і вучням. Шырокі спектр інтэрнэт-рэсурсаў дае магчымасці рэалізоўваць крэатыўныя ідэі, павысіць тэмп урока, скараціць страты працоўнага часу да мінімуму, зрабіць ўрок больш яркім і займальным.

На маю думку, выкарыстанне веб-сэрвісаў у працэссе навучання спрыяюць дасягненню пастаўленай мэты. Прымяненне анлайн-сэрвісаў на ўроках будзе працягвацца, бо гэта надзённа, цікава.

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры

1.   Аствацатуров, Г. О. Liveworksheets – конструктор интерактивных рабочих

листов. Сайт Дидактор [Электронный ресурс] URL: http://didaktor.ru/

konstruktor-interaktivnyx-rabochix-listov/ Дата обращения: 08.02.2020.

2.   Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры: майстэрня настаўніка / В. У. Бухавец [і інш.]; пад агульн. рэд. С. І. Цыбульскай. – Мн.: Сэр-Віт, 2006. – 207 с.

3.   Дронова,  Е.Н. Разработка интерактивных упражнений в сервисе LearningApps / NovaInfo.Ru. – 2015. – Т.1. – № 37. – С. 179-184.

4.    Жуковіч М. В. Лічбавыя адукацыйныя рэсурсы і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў сучасным вучэбным працэсе / М. В. Жуковіч // Беларуская мова і літаратура. – 2014. – № 5. – С. 35–45.

5.    Киселев, Г.М. Информационные технологии в педагогическом образовании: Учебник для бакалавров / Г.М. Киселев, Р.В. Бочкова.  –  М.: Дашков и К, 2016. –304 c.

6.    Мещерякова, А. А. Урок с поддержкой компьютерных средств обучения // Кіраванне ў адукацыі, 2009. – № 4. – С.33.

7.    Минич, О.А. Информационные технологии в образовании / О.А.Минич. – Минск: Красико-Принт, 2008. – 176 с.

8.    Пунчик, В.Н. Интернет-ресурсы в работе педагога / авт.-сост. В.Н.Пунчик, Е.П.Семёнова, М.В.Короткевич.– Минск: Красико-Принт, 2010. – 176 с.

9.      Селевко, Г. К. Педагогические технологии на основе информационно-

коммуникационных средств / Г. К. Селевко.–М.: НИИ школьных технологий, 2004. – 224 с.

10.   Фёдарава, Л. Актуалізацыя і развіццё матывацыйных, інтэлектуальных і творчых рэсурсаў / Л. Фёдарава // Роднае слова. 2015. № 6. С. 54-56.

11.   Шаталов, В.Ф. Путь поиска / В.Ф. Шаталов. СПб.: Лань, 1996. 62 с.

 

 

Дадатак 1

Блок-схема “Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі”

 

 

 

 

 

Дадатак 2

Дыдыктычны матэрыял,

распрацаваны ў анлайн-канструктары інтэрактыўных заданняў LearningApps

Дадатак 3

Вэб-трэнажор “Арфаграфічнае рэшата. Правапіс ь і апострафа”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 4

Інтэрактыўная крыжаванка да ўрока Запазычаныя словы

                 

                 

                 

 

 

Дадатак 5

Інтэрактыўныя рабочыя лісты (LiveWorksheets)

 

 

 

Дадатак 6

Віктарына па тэме Лексіка

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 7

Фрагмент прэзентацыі, створанай вучнямі ў графічным рэдактары Сanva.com  да выступлення ў рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 8

Выніковыя адзнакі па беларускай мове (сярэдні бал па класах)

вучняў 5–9 класаў

Клас

(у 2020/2021 навуч.годзе)

2017/2018

2018/2019

2019/2020

2020/2021

(ІІІ чвэрць)

 

 

 

 

5 «В»

-

-

-

8,1

5 «Е»

-

-

-

6,4

7 «В»

5,9

6,4

6,8

6,8

7 «Г»

6,3

6,5

6,9

7,2

9 «Б»

7,2

7,6

7,7

8,0

 

Вынікі анкетавання “Уплыў урокаў беларускай мовы на маё станаўленне”

Колькасць рэспандэнтаў, якія прынялі ўдзел у анкетаванні: 30 вучняў

Пытанне, сцвярджэнне

Так

Хутчэй так, чым не

І так, і не

Хутчэй не, чым так

Не

Ці лічыце вы кантроль за вашым навучаннем на ўроках беларускай мовы аб’ектыўным?

83%

5%

12%

-

-

 Формы работы настаўніка на гэтых уроках разнастайныя?

100%

-

-

-

-

Мне падабаецца выконваць інтэрактыўныя заданні  па розных тэмах?

85%

13%

2%

-

-

Настаўнік навязвае нецікавыя формы работы на ўроку?

4%

-

-

12%

86%

Я чакаю з нецярплівасцю наступнага ўрока беларускай мовы?

89%

11%

-

-

-

 

Дадатак 9

Вынікі ўдзелу  вучняў 10–11 класаў у конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) па беларускай мове і літаратуры

Клас/ навуч.год

Назва работы/Прозвішча, імя удзельніка

 

Раённы этап

Гарадскі этап

Рэспубліканскі этап

11 «А»/

2018-2019

“Песня натхнення: Я.Купала і Я.Колас на палотнах мастакоў”

Дыплом

ІІ ступені

Дыплом

ІІ ступені

 

11 «А»/

2019-2020

“Успаміны. Напаміны. Памяць”

 

удзел

 

 

10 «А», 11«А»/

2019-2020

“Хуткія фразы: новыя магчымасці для зносін”

Дыплом

І ступені

Дыплом

 І ступені

Дыплом

І ступені

11«А»/

2020-2021

“Гульня вербальнага з невербальным у адзінках сучаснай камунікацыі”

 

Дыплом

І ступені

Дыплом

І ступені

10 месца

11«А»/

2020-2021

“ПраРок”,

 

Дыплом

І ступені

Дыплом

ІІІ ступені

 

 

 

 

                                                                                                                  

 

 

 

 

 

Дадатак 10

Тэма: Запазычаныя словы (5 клас)

Мэта: дапамагчы асэнсаваць паняцце “запазычаныя словы”; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; фарміраваць уменне вызначаць лексічнае значэнне слоў, выкарыстоўваючы слоўнік іншамоўных слоў; спрыяць узбагачэнню і развіццю асабістых уяўленняў пяцікласнікаў пра тэатр.

Задачы:

навучальная: выпрацоўваць уменне па пэўных прыметах пазнаваць запазычаныя словы, тлумачыць іх лексічнае значэнне, падбіраць да запазычаных слоў спрадвечна беларускія сінонімы і, наадварот, да беларускіх слоў і выразаў іншамоўныя адпаведнікі, дарэчна ўжываць запазычаныя словы ва ўласным маўленні;

развіццёвая: развіваць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці вучняў, цікавасць да вывучэння беларускай мовы;

выхаваўчая: выхоўваць тэатральную культуру.

Тып урока: урок камбінаванай будовы з элементамі даследавання.

Абсталяванне: інтэрактыўная панэль, слоўнік іншамоўных слоў, інтэлект-карты, тэатральная маска, мультымедыйная прэзентацыя.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

Вітаю ўсіх прысутных! Сённяшні ўрок я хачу пачаць з верша беларускага паэта Мар’яна Дуксы:

Жыццё тэатр, а людзі ў ім акцёры...
Вільям Шэкспір, і сапраўды ўсё так.
Акцёры мы, але ж і рэжысёры,
Бо ставім мы свайго жыц
ця спектакль.
Мы самі выбудоўваем сюжэты
І павароты ўсе сваіх дарог.
Адначасова стомленаму свету
Мы прамаўляем доўгі маналог.
Шчасліўчыкам,
відаць, не будзеш век ты,
На тэатральнай сцэне
штурхатня.
Бываюць і правальныя праекты,
Здараецца нікчэмная гульня.
Згуляць хоць як
заўжды вялікі сорам,
А б
юць у ладкі радасна да слёз.
Прыемна быць уласным рэжысерам,
Ды рэжысер галоўны
гэта лёс.

ІІ. Актуалізацыя ведаў

Франтальнае апытванне:

-         Які раздзел мовазнаўства мы з вамі вывучаем? (Лексікалогія)

-         Што вывучае лексіка? (Слоўнікавы склад мовы)

-         Што такое слова? (Асноўная адзінка мовы, якая мае значэнне і служыць сродкам зносін)

-         Як называецца галоўны сэнс, аб якім мы думаем, калі вымаўляем слова? (Лексічнае значэнне)

-         Скажыце, ці значэнні ўсіх слоў у вершы вам зразумелыя?

-         Як вы думаеце, усе словы, ужытыя аўтарам, з’яўляюцца беларускімі?

ІІІ. Мэтавызначэнне, пастаноўка задач

       Мы завочна пабываем з вамі ў тэатры, глыбей пазнаёмімся з яго гісторыяй, устройствам , а галоўнае – моўнымі асаблівасцямі. Як сапраўдныя мовазнаўцы, вы зможаце высветліць, якія словы прыйшлі ў беларускую мову з іншых моў, у сувязі з чым гэта адбылося, навучыцеся актыўна выкарыстоўваць іх у маўленні (вучні атрымліваюць у якасці тэатральнай праграмкі кароткія слоўнікі тэатральных тэрмінаў, складзены настаўнікам).

       Выконваць заданні вы сёння будзеце і ў сшытку, і папрацуеце з інтэрактыўнымі рабочымі лістамі.

ІV. Знаёмства з новай тэмай

Якія ж прыметы нам дапамогуць апазнаць “словы-прышэльцы”? Давайце разледзім інтэлект-карты.

 

Праца па варыянтах.

В1. Выпішыце з тэксту запазычаныя словы: “Старажытнагрэчаскі тэатр нарадзіўся з містэрый ў гонар Дыяніса. У тыя часы існавалі п’есы толькі двух жанраў – трагедыі і камедыі. Усе ролі ігралі мужчыны. Акцёры выступалі ў велізарных масках і на катурнах. Дэкарацый не было”.

В2. Выпішыце з тэксту запазычаныя словы: “Ва ўсе часы тэарт уяўляў сабой мастацтва калектыўнае; у сучасным тэатры ў стварэнні спектакля, акрамя акцёраў і рэжысёра, удзельнічаюць мастак-сцэнограф, кампазітар, харэограф, а таксама бутафоры, касцюмеры, грымёры, рабочыя сцэны, асвятляльнікі”.

- Мы ўстанавілі, што дадзеныя словы з’яўляюцца запазычанымі. Але з якіх моў яны прыйшлі да нас і што абазначаюць? Адказы на гэтыя пытанні мы не знойдзем у падручніку. Што ж нам дапаможа? (Вучні: “Слоўнік”.)

Лексічная хвілінка. Знаёмства са Слоўнікам іншамоўных слоў.

Заданне (выканаць вусна). Такім чынам, выкарыстоўваючы слоўнік замежных слоў, высвятліце, якое ж лексічнае значэнне слоў і з якіх моў яны запазычаныя.

В.1 Катурны (греч. kothornos, лат. cothurnus) від абутку з высокай падэшвай, які надзяваўся трагічнымі акцёрамі старажытнага грэчаскага і рыжскага тэатраў для надання фігуры велічнасці. 

В.2 Містэрыя  (греч. mystērion  таінства) рэлігійная драма на біблейскія южэты ў сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе.

- А зараз я прапаную вам разгадаць крыжаванку па тэме “Тэатр”

Інтэрактыўная крыжаванка.

https://onlinetestpad.com/yelpq44beanao

- Хто можа мне назваць уласнабеларускае слова, якое трапілася ў красвордзе? (заслона)

- Скажыце, а якім прыборам карыстаюцца гледачы, каб добра бачыць усё, што адбываецца на сцэне? (Бінокль (фр) – аптычная прылада з дзвюх паралельна злучаных падзорных труб для разглядвання аддаленых прадметаў).

V. Фізкульхвілінка

Зрокавая гімнастыка “Бінокль”

VІ. Замацаванне новага матэрыялу

Трапляючы ў іншыя краіны, мы можам зразумець некаторыя словы, нават не ведаючы мову. І зараз пераканаемся ў гэтым: на сладзе прадстаўлены французскія словы, якія вам неабходна запісаць па-беларуску.

Bénéfice (бенефіс) спектакль у гонар аднаго з заслужаных удзельнікаў.

Repertoire (рэпертуар) сукупнасць п’ес, якія выконваюцца ў тэатры.

Sресtасlе (спектакль) пастаноўка, паказ песы.

Souffleur (суфлёр) работнік тэатра, які падказвае акцёрам.

sujet (сюжэт) сукупнасць звязаным паміж сабой дзеянняў, падзей, у якіх раскрываецца асноўны змест мастацкага твора і характары дзеючых асоб.

festival (фестываль) грамадская ўрачыстасць з паказам і праглядам якога-небудзь віду мастацтва.

Pièce (п’еса) драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на сцэне.

Première (прэм’ера) першая пастаноўка новага спектакля.

Personnage (персанаж) дзеючая асоба ў мастацкім творы.

intrigue (інтрыга) сюжэтная лінія ў мастацкім творы, для якой характэрны асаблівы драматызм і напружанасць дзеяння.

geste (жэст) рух рукі, галавы, які суправаджае або замяняе чалавечую мову.

 

Творчы заданне. Прачытайце тэкст. Замяніце запазычаныя словы беларускімі адпаведнікамі альбо сінонімамі.

Тэатр “Школьнікі” аб’яўляе кастынг (праслухоўванне/прагляд) у трупу (калектыў) Івана Іванова.

На суд журы (спецыялістаў) неабходна прадставіць маналог (прамову), байку, верш на беларускай мове. Да праслухоўвання рэкамендуецца выбіраць творы класічнай літаратуры.

Да ўдзелу ў кастынгу неабходна: спампаваць і запоўніць анкету (апытальны ліст), прымацаваць дзве фатаграфіі (два здымкі) і адправіць менеджару (кіраўніку) на e-mail (электронную скрыню).

 

Праверыць засваенне сённяшняй тэмы нам дапаможа тэставае заданне. https://www.liveworksheets.com/3-tp123216my

 

VІІ. Падвядзенне вынікаў

У беларускай мове дастаткова вялікая колькасць запазычаных слоў. Сёння мы пераканаліся ў гэтым на прыкладзе толькі адной тэматычнай групы слоў – “Тэатр”.

- Як вы думаеце, ці можна лічыць працэс запазычання слоў з іншых моў спосабам узаемаабагачэннем розных народаў, напрыклад, элементамі культуры, дасягненнямі навукі і тэхнікі? Ці трэба ў сучасных умовах папаўняць свой слоўнікавы багаж іншамоўнымі словамі? Чаму?

Рэфлексія “Тэатральная маска”

-         Што з’яўляецца сімвалам тэатра? (Маска (араб.) – накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар).

Калі вы лічыце, што сённяшні ўрок прайшоў плённа і вы набылі новыя веды і ўменні, у вас не было цяжкасцей пры вырашэнні навучальных задач, надзеньце маску, якая ўсміхаецца.

https://i0.wp.com/user-images.githubusercontent.com/10821656/33143109-c7e0b1ca-cf86-11e7-99d4-b3977e783325.png

Настаўнік дзякуе вучням за актыўную творчую працу на ўроку.  

VІІІ. Выстаўленне і каменціраванне адзнак

Настаўнік называе адзнакі і каменціруе іх.

ІХ. Дамашняе заданне

Скласці і запісаць тэматычны слоўнік-праект на адну з тэм: “Музыка”, “Жывапіс”, “Спорт”, “Мода”, “Кухня”, “ІТ-сфера”, “Прафесіі”, “Побыт”. Дадатковае заданне: выкарыстоўваючы слоўнік іншамоўных слоў, высветліць, з якіх моў запазычаныя словы.

 

 

 

                                                       


Скачано с www.znanio.ru

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ «

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ «

М і нск , 20 21 1. Інфармацыйны блок 1

М і нск , 20 21 1. Інфармацыйны блок 1

На мой погляд, актыўнае выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій спрыяе стварэнню ўмоў для павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, іх маўленчага ўзаемадзеяння, развіцця…

На мой погляд, актыўнае выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій спрыяе стварэнню ўмоў для павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы, актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, іх маўленчага ўзаемадзеяння, развіцця…

Апісанне тэхналогіі вопыту 2

Апісанне тэхналогіі вопыту 2

У педагагічнай практыцы выкарыстоўваюцца розныя шляхі, метады і прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці

У педагагічнай практыцы выкарыстоўваюцца розныя шляхі, метады і прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці

UML і сеткавыя графікі. Начынне

UML і сеткавыя графікі. Начынне

Карысным для замацавання матэрыялу, на мой погляд, з’яўляецца сэрвіс е

Карысным для замацавання матэрыялу, на мой погляд, з’яўляецца сэрвіс е

Для зваротнай сувязі з вучнямі дастаткова адправіць ім спасылку на інтэрактыўны рабочы ліст

Для зваротнай сувязі з вучнямі дастаткова адправіць ім спасылку на інтэрактыўны рабочы ліст

Прэзентацыі можна выкарыстоўваць і пры тлумачэнні новага матэрыялу, і пры замацаванні ведаў, і пры выкананні творчых заданняў (

Прэзентацыі можна выкарыстоўваць і пры тлумачэнні новага матэрыялу, і пры замацаванні ведаў, і пры выкананні творчых заданняў (

Абмен вопытам ажыццяўляўся праз правядзенне ўрокаў у межах штогадовых школьных фестываляў педагагічных ідэй (лістапад 2019 года, снежань 2020 года, май 2021 года), выступленне на педагагічным…

Абмен вопытам ажыццяўляўся праз правядзенне ўрокаў у межах штогадовых школьных фестываляў педагагічных ідэй (лістапад 2019 года, снежань 2020 года, май 2021 года), выступленне на педагагічным…

Спіс літаратуры 1. Аствацатуров,

Спіс літаратуры 1. Аствацатуров,

Дадатак 1 Блок-схема “Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі”

Дадатак 1 Блок-схема “Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі”

Дадатак 2 Дыдыктычны матэрыял, распрацаваны ў анлайн-канструктары інтэрактыўных заданняў

Дадатак 2 Дыдыктычны матэрыял, распрацаваны ў анлайн-канструктары інтэрактыўных заданняў

Дадатак 3 Вэб-трэнажор “Арфаграфічнае рэшата

Дадатак 3 Вэб-трэнажор “Арфаграфічнае рэшата

Дадатак 4 Інтэрактыўная крыжаванка да ўрока “

Дадатак 4 Інтэрактыўная крыжаванка да ўрока “

Дадатак 5 Інтэрактыўныя рабочыя лісты (LiveWorksheets)

Дадатак 5 Інтэрактыўныя рабочыя лісты (LiveWorksheets)

Дадатак 6 Віктарына па тэме “

Дадатак 6 Віктарына па тэме “

Дадатак 8 Выніковыя адзнакі па беларускай мове (сярэдні бал па класах) вучняў 5–9 класаў

Дадатак 8 Выніковыя адзнакі па беларускай мове (сярэдні бал па класах) вучняў 5–9 класаў

Дадатак 9 Вынікі ўдзелу вучняў 10–11 класаў у конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) па беларускай мове і літаратуры

Дадатак 9 Вынікі ўдзелу вучняў 10–11 класаў у конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) па беларускай мове і літаратуры

Дадатак 10 Тэма: Запазычаныя словы (5 клас)

Дадатак 10 Тэма: Запазычаныя словы (5 клас)

Ды рэжысер галоўны – гэта л ё с

Ды рэжысер галоўны – гэта л ё с

Праца па варыянтах. В1. Выпішыце з тэксту запазычаныя словы: “Старажытнагрэчаскі тэатр нарадзіўся з містэрый ў гонар

Праца па варыянтах. В1. Выпішыце з тэксту запазычаныя словы: “Старажытнагрэчаскі тэатр нарадзіўся з містэрый ў гонар

Souffleur (суфлёр) – работнік тэатра, які падказвае акцёрам

Souffleur (суфлёр) – работнік тэатра, які падказвае акцёрам

Калі вы лічыце, што сённяшні ўрок прайшоў плённа і вы набылі новыя веды і ўменні, у вас не было цяжкасцей пры вырашэнні навучальных задач, надзеньце…

Калі вы лічыце, што сённяшні ўрок прайшоў плённа і вы набылі новыя веды і ўменні, у вас не было цяжкасцей пры вырашэнні навучальных задач, надзеньце…
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
30.08.2021