ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Касцюковічы»
Праектна-даследчая работа
“Цацка-сувенір
сваімі рукамі”
Касцюковічы, 2017 год
Аўтары праекта: Іваноў Уладзіслаў, Корх Уладзімір Зянкоў Вадзім,Новік Раман Кіраўнік праекта: Чахунова Ала Іванаўна
Актуальнасць
У апошні час у жыцці кожнага народа назіраецца цікавая з’ява - увага да сваёй спадчыны, культуры сваіх продкаў. Беларусы, таксама не выключэнне.
Адраждаецца цікавасць да беларускай народнай цацкі.
На наш погляд гліняная цацка-сувенір, зробленая сваімі рукамі, вырашае праблему, што падарыць на свята родным ці блізкім, а таксама вяртае нас да сваіх каранёў.
Задачы:
Гістарычныя сведкі
Малюнак залатога збана на гербе Касцюковіцкага раёна намаляваны ў гонар тутэйшых ганчарных майстроў.
Масавы рамесніцкі выраб глінянай цацкі пачаўся з XI-XIII ст. разам з развіццём ганчарства.
У XIX стагоддзі беларуская гліняная цацка была нязменным атрыбутам шматлікіх кірмашоў, любімай дзіцячай забавай.
Многія з традыцыйных беларускіх цацак былі звязаны з каляндарнымі вясновымі святамі.
У канцы XIX ст. у Касцюковічах налічвалася 78 ганчароў. У пачатку XX ст. засталося толькі 15.
Вынікі анкетавання
Вынік: падарунак сваімі рукамі вельмі каштоўныя і для бацькоў, і для дзяцей.
1. 100% ад колькасці ўдзельнікаў-бацькоў адказалі, што ім больш падабаюцца падарункі дзяцей, зробленыя сваімі рукамі
2. Амаль усе дзеці-удзельнікі анкетавання, акрамя аднаго вучня, дораць на свята бацькам падарункі, зробленыя сваімі рукамі
Заўсёды даражэй мы цэнім самі, усё тое, што зроблена рукамі (прымаўка)
Найменне матэрыялу | Цана | Колькасць | Кошт |
Гліна | 1.0 | 1кг | 1.0 |
Гуаш | 7.0 | 1 каробка | 7.0 |
Выдаткі электраэнергіі | 0.1188 | 2 квт | 0.24 |
Усяго | 8.24 |
Эканамічны разлік
8.24 : 4 вырабы ≈ 2.0 – цана 1 вырабу
Аналіз кошту
У магазіне: ад 5.00 рублёў і больш
Сваімі рукамі: каля 2.00 рублёў
Вынік: сувенір, зроблены сваімі рукамі, танней набытага ў краме
План вырабу цацкі-сувеніра
Падрыхтаваць гліну, інструмент.
Раскатаць пласт таўшчынёй 0,5 см.
Выразаць круг дыяметрам 10см.
Разрэзаць на дзве часткі.
Склеіць адну частку конусам.
Зрабіць галаву ў выглядзе шарыка дыяметрам 2-3 см.
Нанесці метадам адбітку вочы, рот, вейкі. Прыклеіць нос.
Выразаць 2 кругі дыяметрам 4 см і разрэзаць папалам.
Зрабіць з паўколаў рукавы і крылы.
Высушыць выраб.
Абпаліць у “муфельнай печы”.
Расфарбаваць гуашшу.
Заключэнне
Гіпотэза пацвердзілася:
- сувенір, зроблены сваімі рукамі, танней, чым набыты ў магазіне;
- дарослым і дзецям даражэйшыя тыя падарункі, што зроблены сваімі рукамі;
- сувенір “Анёлак” – універсальны, падарыць яго можна блізкаму чалавеку на любое свята.
Майстар-клас “Анёлак” дапаможа кожнаму: і даросламу, і дзіцяці, - самастойна зрабіць сувенір .
Радуйце сваіх родных і блізкіх людзей падарункамі, зробленымі сваімі рукамі.
Материалы на данной страницы взяты из открытых источников либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.