Проект "Традыцыі і сучаснасць лозапляцення"
Оценка 4.9

Проект "Традыцыі і сучаснасць лозапляцення"

Оценка 4.9
Занимательные материалы
docx
технология
Взрослым
07.03.2020
Проект "Традыцыі і сучаснасць лозапляцення"
материал по плетению из газетных трубочек
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ (праект).docx

ДЗЯРЖАЎНАЯ  ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“КЛЕЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №2”

 

 

ПРАЕКТ

“Традыцыі і сучаснасць лозапляцення.

Старое мастацтва на новы лад”

 

 

Намінацыя:

“Захаванне традыцый: беларуская народная творчасть”

 

 

                          Выканала:  Сцепановіч Таццяна,

                                                           вучаніца  6 класа, 12 гадоў

                                        

                                       Кіраўнік:   Талкач Галіна Мікалаеўна,

                                                                      настаўнік працоўнага навучання

 

КЛЕЦК, 2019
https://avatars.mds.yandex.net/get-pdb/472427/c604627e-24b2-4f0f-9305-fb1092a78945/s1200?webp=false

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Пашпарт праекта

 

Назва: “ Традыцыі і сучаснасць лозапляцення. Старое мастацтва  на новы лад”

Тып праекта: інфармацыйны .

 

Адукацыйная вобласць: працоўнае навучанне.

Метады даследавання:

-         вывучэнне літаратуры (бібліятэчныя фонды, СМІ, інтэрнэтрэсурсы);

-         відэа урокі, майстар класы;

-         гутаркі, анкетаванне ;

-         аналіз, абагульненне.

Практычны: пляценне вырабу, параўнанне.  

Формы прадастаўлення  вынікаў праекта: папулярызацыя матэрыялу (паведамленні на класных гадзінах, удзел у выставах, публікацыя, размяшчэнне ў сетцы Інтэрнэт).

Установы і арганізацыі, ва ўзаемадзеянні з якімі выконваўся праект:

-         Марачанскі цэнтр рамёстваў;

-         Дзяржаўная ўстанова  “Музей гісторыі Клетчыны”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Змест:

Уводзіны………………………………………………………………...……………4

1. Гістарычная даведка ..... …………………..……………………...........................5

1.1 Гісторыя лозапляцення ў Клецкім раёне………………………………………6

2. Выкарыстанне папяровай лазы – творчае пераасэнсаванне традыцый   лозапляцення ў сучасных умовах………………………………………………......7

2.1  Параўнанне вырабаў з газетных трубачак з вырабамі з лазы……………..…8

3.Техналогія вырабу.……………………………………………………...................9

3.1  Віды пляцення………….. ……...……………………………………………...11

3.2  Матэрыялы, інструменты, прыстасаванні……………………………………14

3.3 Правілы бяспечнай працы……………………………………………………..14

4. Практычная работа………………………………………………………………15

4.1 Паслядоўнасць пляцення капялюша…………………………………………..15

4.2 Паслядоўнасць вязання дэкора………………………………………………...15

5. Эканамічная ацэнка праекту…………………………………………………….16

6. Практычнае выкарыстанне  ўласных вырабаў і распаўсюджванне

мастацкіх традыцый Клецкага …………………………………............................16

Заключэнне………………………………………………………………………….18

Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………………19

Дадатак……………………………………………………………………………...20

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

Ёсць у Клецкім раёне мілая, ціхая, утульная вёсачка Морач. Гэта вёска славіцца народнымі ўмельцамі па лозапляценню, ткацтву, вышыўцы,  апрацоўцы драўніны.  У 1999 годзе там быў адкрыты цэнтар рамёстаў. Гэта не толькі майстэрня, дзе працуюць самі майстры, але і перадача моладзі свайго таленту праз гурткі. 

Наведванне цэнтра рамёстваў прынесла мне вялікае задавальненне. Я зразумела, што народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва - вынік творчасці многіх пакаленняў майстроў. Сталеючы, мы пачынаем разумець, што чалавек не можа існаваць у адрыве ад прыроды ні на якім з узроўняў: ні на духоўным, ні на фізічным, ні на эмацыянальным. Нашы вочы хочуць бачыць, а рукі дакранацца  да рэчаў, зробленых з прыродных матэрыялаў. Па заканчэнні экскурсіі по цэнтру рамёстваў у мяне з’явілася  жаданне навучыцца розным прыёмам  пляцення   лазой . Вельмі ж мяне ўразіла прыгажосць, натуральнасць і блізасць да прыроды лазовых вырабаў.  У цяперашні час многія людзі пачынаюць задумвацца, перш чым купляць і ўносіць у свой дом рэчы, зробленыя з поліэтылену, цэлулоіду, пластыка ці яшчэ якога-небудзь прадукту нафтаперапрацоўкі. Бо ў нас ёсць годная альтэрнатыва штучным матэрыялам, падказаная самой прыродай і захаваная народнай традыцыяй. А традыцыі захоўваюць і перадаюць нам народныя майстры, якія жывуць побач. Варта толькі  мець жаданне,  вучыцца ў іх усяму таму, што яны ўмеюць, каб потым перадаць гэтыя ўменні сваім дзецям.

Мне захацелася даведацца пра гісторыю  ўзнікнення і развіцця лозапляцення. І самастойна сплесці дэкаратыўны выраб. Пачаць вучыцца плесці з лазы адразу ў мяне ў гэтым годзе няма магчымасці. Але мая настаўніца параіла мне навучыцца плясці з папяровай лазы. Што ў будучым будзе добрым падспор’ем для работы з сапраўднай лазой.

Дадзеная работа прысвечана пляценню вырабаў з газетнай лазы. Пляценне з'яўляецца даступным відам рукадзелля. У гэтым заключаецца актуальнасць дадзенай работы.

Гіпотэза: Пляценне з папяровай лазы, як годная альтэрнатыва лозапляценню.

Аб’ектам маей работы з’яўляецца – дэкаратыўны капялюш.

Мэта: стварыць дэкаратыўны выраб па прынцыпе лозапляцення з папяровай лазы, адрадзіць забытае рамяство з даступных матэрыялаў.

Задачы:

-вывучыць гісторыю лозапляцення ў Клецкім раёне;

-знайсці альтэрнатыву пляценню з лазы;

-вывучыць прыёмы пляцення  з натуральной лазы, адаптаваць  іх да пляцення з папяровай лазы;

-сплесці вырабы  з папяровай лазы і папулярызаваць іх на класных гадзінах, школьных і раённых выставах .

 

1. Гістарычная даведка

Пляценне - мастацтва старажытнае, як чалавечы род. Напэўна, чалавек не можа не плесці: са старажытных часоў плялі ў Афрыцы і ў Азіі, у Еўропе і ў Аўстраліі, у Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы.

 Плеценыя вырабы з лазы ўяўляюць сабой майстэрства, з дапамогай якога выконваліся зусім розныя работы. Лазой называюць любыя  раслінныя матэрыялы, якія прыдатныя для пляцення. Упершыню лозапляценне з'явілася ў Старажытным Егіпце яшчэ ў часы Тутанхамона. Пра гэта сведчаць плеценыя крэслы, якія былі знойдзены ў яго магільніцы, і з'явіліся аднымі з першых знаходак плеценых вырабаў.   

Лаза ўяўляе досыць цікавы матэрыял і сёння. Майстры лозапляцення вырабляюць зусім розныя па форме, функцыянале, знешнім выглядзе вырабы, кошт якіх заўсёды вельмі высокі. У Еўропе  папулярнасцю карыстаюцца  работы з лазы, створаныя рукамі майстроў, а не ў ходзе прамысловай вытворчасці, бо насельніцтва ўпэўнена ў экалагічнасці вырабаў, адсутнасці шкодных прымешак, фарбавальнікаў, якія могуць пашкодзіць чалавеку і навакольнаму асяроддзю.

Традыцыі лозапляцення, практычна не перапыняючыся працягваюцца і сёння, хоць у сваім натуральным выглядзе промысел бытуе не так шырока, як раней. У нашы дні гэта занятак  асобных майстроў, носьбітаў традыцый калісьці распаўсюджанага промыслу. Паколькі лёгкае, зручнае, прыгожае плеценае начыненне ў некаторых выпадках не мае сабе раўнацэннай замены , майстры-лозапляцельшчыкі задавальняюць не толькі заказы наваколля, але і патрэбы мясцовых рынкаў.[5]

Страціўшы сваю прывабнасць у якасці матэрыялу для сельскагаспадарчых прылад, снасцей і будаўніцтва, лаза не стала менш выкарыстоўваецца. Плецены кошык і цяпер застаўся "тарай нумар адзін" для садоўнікаў і грыбнікоў. Сапраўдны грыбнік ніколі не адправіцца на "паляванне" з поліэтыленавым пакетам, у якім далікатная грыбная здабыча можа ператворыцца ў пацяруху. Бульбяныя кошыкі, трывалыя, ёмістыя, лёгкія, пацешаць дачніка пры ўборцы бульбы. А вялікія  кашы  спатрэбяцца для пераносу травы і выпаланага з участку пустазелля. Але справа не толькі ў лёгкасці і трываласці плеценага "абсталявання", але і ў яго эстэтычнасці. За горад, на дачу мы едзем дзеля зносін з прыродай, а "натуральнасць" кошыкаў з  лазы (замест пластмасавых рэчаў) лёгка настройвае стомленых гараджан на патрэбны лад, прыносячы спакой.

Прамы працяг народных традыцый лозапляцення заўважаецца ў прадукцыі промыслу, адроджанага ў 60-ых гадах на многіх фабрыках мастацкіх вырабаў: Гродзенскай,Гомельскай, Мазырскай, Слуцкай і інш. Мясцовыя майстры лозапляцельшчыкі, запрошаныя на фабрыкі, заняліся вырабам традыцыйных рэчаў, якія маглі б прымяняцца ў сучасным побыце для утылітарна-мастацкіх патрэб. Папулярнасць набылі кошычкі розных форм і памераў, фруктоўніцы, хлебніцы, латкі, падносы, карабы і інш. Некаторыя з такіх форм у ранейшім побыце не сустракаліся, аднак, створаныя патомнымі народнымі майстрамі на аснове колішніх, натуральна прадоўжылі традыцыі лозапляцення. [5]

 

1.2.          Гісторыя лозапляцення ў Клецкім раёне

Беларускія майстры не адстаюць ад сваіх еўрапейскіх калег і таксама развіваюць лозапляценне на тэрыторыі Беларусі. Пляценне з лазы - адзін з самых цікавых відаў народнага мастацтва і ў нашым раёне. Старажылы расказваюць, што з лазы рабілі куфры, калыскі, разнастайныя кошыкі для гародніны і садавіны, збору ягад і грыбоў.

Нягледзячы на ​​тое, што ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах адпала неабходнасць у адвечна бытавых прадметах, патрэба ў вырабах, якія спалучаюць гармонію прапорцый, прыгажосць, жывую фактуру, застаецца. Чым далей адыходзіць ад нас мінулае, тым больш мы цэнім рукатворную вытанчанасць, самабытнасць і арыгінальнасць вырабаў з прыроднага матэрыялу.

 Беларускаму народу вельмі пашанцавала ў тым, што ён мае ўласных рамеснікаў, занятых у гэтым мастацтве, гатовых падзяліцца сваімі ведамі і навыкамі, прадставіць лепшыя работы на фестывалях і кірмашах, якія могуць быць карыснымі не толькі з пункту гледжання эстэтычнага афармлення інтэр'еру, але і выконваць розныя функцыі ў доме.

У 1991 годзе ў Клецкім раёне пры калгасе “Прагрэс”быў адкрыты цэх лозапляцення, у якім працавалі ў асноўным жанчыны. Першыя ўрокі ездзілі пераймаць у горад Чарнігаў. Набраўшыся вопыту,  у нашых майстрых сталі атрымоўвацца прыгожыя лазовыя вырабы: карзіны, цукерніцы, напольныя вазы, якія можна было убачыць у горадзе Мінску, Салігорску, Ганцавічах, Клецку… . Па сённяшні дзень гэты цэх працуе. Гуртком па лазапляценню кіравала метадыст-майстар Владыка Лілія Пятроўна.

На базе Цэнтра рамёстваў у 2004 годзе было адкрыта аматарскае аб’яднанне народнай творчасці “Майстры”, якое  аб’ядноўвала народных майстроў розных накірункаў і прафесій; лозапляценне, вышыўка, макрамэ, разьба і інш. У 2007 годзе гэтаму аб’яднанню прысвоена назва  “народны”. Удзельнікі гэтага клуба майстры па лозапляценню Сасіновіч Марыя Мікалаеўна, Жаўнер Галіна Міхайлаўна, Абабурка Святлана Аляксееўна. Рудко  Алена Іванаўна.

У іншых  вёсках на тэрыторыі нашага раёна асобныя народныя ўмельцы з лазы таксама  плялі розныя па форме і прызначэнні вырабы: рабілі загарадзі, скрыні для саней і калёс, посуд. З лазы плялі нават рыбалоўныя сеткі і пасткі для птушак і жывёл. Лазу  адбельвалі, афарбоўвалі і нават пакрывалі пазалотай і срэбрам. Сплеценыя з дубца кошыкі, дзіцячыя калыскі,  цацкі, мініяцюрныя кошыкі, шкатулкі, мэбля, дываны многія гады служылі жыхарам Клецкага раёна, упрыгожваючы іх побыт. Традыцыі лозапляцення, практычна не перарываючыся, жывуць і сёння, хоць у сваім натуральным выглядзе рамяство існуе не так шырока, як раней.

У цяперашні час гэта занятак асобных майстроў, носьбітаў традыцый калісьці распаўсюджанага занятку. Мясцовыя майстры робяць  рэчы, якія прымяняюцца ў сучасным жыцці. Мы бачым, што папулярнасцю сёння карыстаюцца лазовыя кошыкі розных формаў і памераў, вазы, хлебніцы і інш.

Вельмі распаўсюджаным  ў нашым раёне было пляценне кошыкаў. Клецкія майстры плялі кашы розных формаў і памераў.

Адным з самых вядомых вырабаў з лазы з'яўляецца  двухлучковы кошык, які ў многіх краінах называюць "беларускім". Аснова яго - два абручы, змацаваных паміж сабой шчыльным пляценнем з лазовай стужкі або дубцоў, якое называюць "зорачкай". (Дадатак 1)

         Пляценне - старажытнае рамяство, якое, як адзін час здавалася, стала забывацца. У апошнія гады цікавасць да яго  адраджаецца. Пра гэта сведчаць шырокія экспазіцыі на спецыялізаваных выставах. На  выставах у цяперашні час на раду з вырабамі з лазы можна ўбачыць цудоўныя вырабы з папяровай лазы.

 

2.     Выкарыстанне папяровай лазы – творчае пераасэнсаванне традыцый   лозапляцення ў сучасных умовах

         Галоўную цяжкасць у лозапляценні складае нарыхтоўка лазы. Таму для чалавека паўстала пытанне: чым яшчэ можна замяніць лазу?

         Пляценне з газетных трубачак выкарыстоўвае ўсе прыёмы пляцення з лазы або саломы, таму карані тэхналогіі  ідуць адтуль. Папулярнасць пляцення з папяровых або газетных трубачак, хутчэй за ўсё, наступіла тады, калі вытворчасць паперы і газет перастала быць раскошай, газеты і тонкая папера сталі больш даступнымі, чым лаза. У ХХІ стагоддзі пляценне з газетных трубачак-папулярнае хобі. Яго цэняць за  даступнасць: бо старыя газеты і часопісы ёсць у кожнай сям’і.  Наадварот, выкарыстанне іх у якасці матэрыялу для пляцення пазбаўляе дом ад непатрэбнага збору макулатуры. Пляценне з газетных трубачак можна выкарыстоўваць пры рабоце на занятках у гуртках з дзецьмі.  Загатовіць лазу і плесці з яе-даволі цяжкі занятак для слабых дзіцячых пальчыкаў. Папера для іх больш падатлівы і зразумелы матэрыял. Набыты навык можна будзе выкарыстоўваць пры рабоце з  лазой.

         Пляценне з газет, гэта малады від рукадзелля, з'яўляецца прадметам майго вывучэння. Займаючыся гэтым відам рукадзелля,  магчыма злучыць увесь вопыт пляцення, назапашаны продкамі. У аснове яго, вядома ж, асноўныя прыёмы пляцення з лазы. Сустракаюцца вырабы, якія даволі ўдала імітуюць  шкатулкі і куфэркі і іншыя вырабы з лазы. Таму можна смела сцвярджаць, што пляценне з папяровых трубачак можа  быць альтэрнатывай  пляцення з лазы.

Хочацца вылучыць пляценне з газет па некалькіх прычынах:

          • практычна нулявы кошт матэрыялу для пляцення з газет на пачатковым -  навучальным этапе;

           •  магчымасць пляцення з газет шырокага спектру вырабаў. Гэта такія вырабы з газетных трубачак, як «грунтоўныя» кошык для бялізны, куфэркі, палічкі і нават столікі з газетных трубачак большых па дыяметру, а з другога боку - лёгкія вытанчаныя кветкі, пано, хлебніцы, вазачкі з тонкіх газетных трубачак. Сам майстар лёгка можа вар'іраваць таўшчыню зыходнага матэрыялу;

          • магчымасць выкарыстання для вырабаў з паперы розных па кошту матэрыялаў. Пры жаданні і магчымасці можна выкарыстоўваць і больш дарагія матэрыялы, але цалкам магчыма абыйсціся і малымі затратамі, ствараючы пры гэтым стыльныя і арыгінальныя вырабы, сплеценыя з газет. Акрамя таго, часта бывае дастаткова проста сплесці вырабы з газет і пакрыць клеем ПВА, разведзеным вадой. У гэтым выпадку няма імітацыі пляцення з лазы, але па арыгінальнасці такія вырабы з паперы ў пэўным інтэр'еры відавочна выйграюць;

         • дзесьці ў глыбіні душы радуе дачыненне да экалагічнага руху. Бо кожны майстар пляцення з газет утылізуе ў сваёй «вытворчасці» нямалую колькасць непрыдатнага  матэрыялу, ствараючы пры гэтым нешта арыгінальнае, радуе  не толькі  сябе, але і  людзей, які атрымліваюць плеценыя вырабы.

          Пляценне - займальны від рукадзелля. Але ў сувязі з  развіццём тэхналогій, плеценыя рэчы паступова страцілі сваю ролю пастаянных спадарожнікаў у побыце, сталі, хутчэй, рэдкім элементам інтэр'еру. А  яшчэ і таму, што матэрыял для пляцення сучаснаму чалавеку не вельмі проста адшукаць, падрыхтаваць, вылучыць месца для працы з ім. У гэтым выглядзе рукадзелля (пляценне з газет ) прыцягвае даступнасцю матэрыялу,  магчымасцю працаваць ва ўмовах звычайнай кватэры. Але самае галоўнае - магчымасць стварэння прыгожых і, у той жа час, цалкам утылітарных вырабаў. Як і нашы продкі, мы можам выкарыстоўваць у сваіх дамах плеценыя з газет скрыні, шкатулкі, вазы, падносы,  кошыкі. Яны дапамагаюць нам уладкаваць побыт, стварыць у кватэры ўтульную атмасферу. У пляценні з газет злучыўся вопыт майстроў, якія працуюць з лазой, саломкай, бяростай, карэннем, выкарыстоўваюцца і прыёмы макрамэ. Пры ўпрыгожванні вырабаў многія майстры выкарыстоўваюць элементы квілінга, вязання кручком, дэкупаж. Гэта не толькі займальны, але і карысны выгляд рукадзелля. Ён развівае дробную маторыку рук, абуджае фантазію, дае прастору для творчасці. Хочацца звярнуць увагу  і на экалагічнасць матэрыялаў: выкарыстоўваць спажывецкую паперу або  лісты з сшыткаў, харчовыя фарбавальнікі (напрыклад, фарбу для велікодных яек), адвары раслін.

 

2.2 Параўнанне вырабаў з газетных трубачак з вырабамі з лазы

         Тыя людзі, якія не сутыкаліся з пляценнем з газетнай лазы, не вераць у трываласць вырабаў з паперы. Я правяла параўнальны аналіз, і ў мяне атрымалася наступнае.

Пляценне з папяровай лазы

Пляценне з лазы

Зыходны матэрыял

Газеты, часопісы, рэкламныя брашуры.

Лаза - гэта агульная назва цэлага шэрагу раслін, якія выкарыстоўваюць для пляцення.

Матэрыялы і інструменты

Папера, спіцы для вязання розных памераў, клей.

 

Шыла, востры нож, нажніцы-секатар і  металічны брусок, якім ушчыльняюць рады дубцоў.

Нарыхтоўка матэрыялу

Скручванне трубачак пры дапамозе спіцы і клею ПВА. Трубачкі гатовыя да выкарыстання адразу пасля склейвання. Паперу  лягчэй дастаць і  прасцей падрыхтаваць да работы, чым натуральную лазу.

 

Для пляцення падыходзяць  не любыя дубцы. Неабходны дубцы пэўнай даўжыні і таўшчыні, эластычнасці папярэдне сабраныя, самастойна замочаныя і вычышчаныя — усім гэтым складана  займацца і не ва ўсіх ёсць месца і ўмовы.

Афарбоўка

Можна фарбаваць у любы колер у залежнасці ад прызначэння вырабу: марылкай, лакам, колерам,  харчовымі фарбавальнікам, настоямі раслін.

 

Адбельванне з ужываннем раствора хлоркі, каб атрымаць яркія колеры, можна выкарыстоўваць звычайныя анілінавыя фарбавальнікі. Устойлівы колер надае  афарбоўка натуральнымі фарбавальнікамі.

Пляценне

Укладка папяровай лазы для стварэння формы. Выбар тэхнікі пляцення залежыць ад прызначэння вырабу. Менавіта з газетнымі трубачкамі працаваць прасцей.

Укладка дубчыкаў для стварэння формы. Існуе шмат тэхнік пляцення. З лазой працаваць даволі складана.

 

                                                    Догляд за вырабамі

Вырабы з газетных трубачак пакрываюцца клеем. Або грунтоўкай і зверху лакам, што надае ім трываласць і даўгавечнасць. Іх можна праціраць вільготнай анучкай, пры неабходнасці прамыць  вадой  і высушыць. Такія вырабы «баяцца» толькі доўгага знаходжання ў вадзе. Калі яны проста намокнуць і высахнуць – то нічога не здарыцца.

 

Дастаткова праціраць сухой або вільготнай тканінай без ворсу, можна выраб  прамыць мыльнай вадой і высушыць. Вырабы з лазы ўстойлівыя да вільгаці. Каб падоўжыць тэрмін эксплуатацыі плеценых вырабаў, не падвяргаць іх уздзеянню занадта сухога паветра і высокіх тэмператур – ад гэтага ў  вырабаў з лазы могуць узнікнуць расколіны. З гадамі колер   набывае адценні ў залежнасці ад гатунку выкарыстанай лазы.

Экалагічная бяспека

Газета з'яўляецца экалагічна бяспечным матэрыялам.

Лаза з'яўляецца экалагічна чыстым матэрыялам

 

Чаму варта займацца пляценнем з газет?

         Разгледзім гэтае пытанне ў двух аспектах: духоўным і матэрыяльным. У духоўным плане я б акцэнтавала наступныя моманты:

·        жыццё з хобі значна цікавей, чым без яго;

·        чалавеку патрэбна рэалізацыя творчага патэнцыялу, асабліва ў тых выпадках, калі праца з творчасцю не звязана;

·        прыемна ўносіць пазітыўныя моманты ў жыццё  блізкіх  нам людзей.

          Што тычыцца матырыяльнага боку пытання, то і тут маса пераваг пляцення з газет -  магчымасці стварэння ўласнага стылю ў інтэр'еры, наяўнасці пад рукой падарункаў для родных, сяброў.

 

3.     Техналогія вырабу

3.1 Віды пляцення

 Існуе шмат тэхнік пляценння. Мы разгледзім  чатыры базавыя тэхнікі пляцення: “пляцёнка”, “вяровачка”, “клетачка” і “елачка”.
“Пляцёнка” - найпрасцейшы спосаб пляцення з лазы, які ўжываецца, напрыклад, пры вырабе гаспадарчых кошыкаў.

(мал. 1).

Самую простую пляцёнку выконваюць адзіночнай  трубачкай, якую ўплятаюць суцэльнай стужкай праз адну стойку. Пляценне пачынаюць з патоўшчанага канца трубачкі, закладваючы яе напераменку то з аднаго, то  з другога  боку стойкі (мал. 1). Патоўшчаны канец трубачкі ў самым пачатку трэба пакінуць са знешняга  боку або можна замацаваць яго на донцы. Пры пляценні над замкнёным контурам, вазай або скрынкай пляценне  і нарошчванне выконваюць па гадзіннікавай стрэлцы.

 

      (мал. 2).

 

Яшчэ адной разнавіднасцю простага пляцення з'яўляецца пляценне адзінарнымі, падвойнымі або патройнымі  трубачкамі, пры якім трубачкі ўплятаюць да стоек пад вуглом. Колькасць трубачак і вугал нахілу залежыць ад абранага малюнку, але прынцып пляцення застаецца ранейшым,  трубачкі трэба напераменку закладваць за адну стойку.

Пляценне “вяровачкай” ажыццяўляецца двума або трыма і больш папярочнымі стужкамі адначасова, якія абкручваюцца вакол элементаў асновы.

   (мал. 3)

Вертыкальныя трубачкі-стойкі размяшчаюць на роўнай адлегласці адну ад другой, а затым аплятаюць іх двума(трыма і больш) папярочнымі трубачкамі, перакручваючы іх паміж сабой. Першую трубачку замацоўваюць з унутранага боку, абгінаюць ёю стойку і выводзяць за наступную стойку. Другую замацаваную трубачку працягваюць з пераду пад вітком першай трубачкі і абгінаюць ёю наступную стойку, над якой выйшла першая трубачка (мал. 3).

Выраб, плецены “вяровачкай”, атрымліваецца вельмі трывалым. “Клетачка” - найбольш зручны спосаб пляцення, па малюнку ён нагадвае тэкстыльныя вырабы. З-за сваёй сіметрычнай формы “клетачка” дазваляе лёгка разлічваць і фармаваць вырабы практычна любога выгляду.

hello_html_192aad57.jpg(мал. 4)

Гэты выгляд пляцення пачынаюць патоўшчаным канцом газетнай трубачкі і вядуць злева направа праз дзве стойкі да таго часу, пакуль ад верхняга канца газетнай трубачкі са знешняга боку застаецца  10 см. Другой  трубачкай пачынаюць плесці з правага боку ад другой стойкі, плятуць таксама праз дзве стойкі, выводзяць яе канцы ўперад на дзве стойкі далей. Таксама плятуць і наступныя газетныя трубачкі да таго, пакуль атрымаецца квадрат, яго вышыня павінна быць роўнай адлегласці паміж двума стойкамі. Пасля заканчэння пляцення першага раду квадратаў, пачынаюць плесці другі, але плятуць ужо з наступнай стойкі. Далей таксама выплятаюць наступныя рады квадратаў да неабходнай вышыні. Асаблівую ўвага  неабходна надаць шчыльнасці пляцення там, дзе газетная трубачка абгінае стойкі.

Пляценне “елачкай” больш складанае і выразнае, яно дазваляе атрымліваць больш шчыльнае палатно.

Пляценне “елачкай” выконваюць на аснове вяровачкі па наступным прынцыпе. Спачатку з двух трубачак плятуць вяровачку. Наступны рад таксама плятуць вяровачкай, але ў адваротным напрамеку. Ніжняя трубачка другой вяровачкі ў люстраным выглядзе паўтарае рух верхняй трубачкі першай вяровачкі (мал. 8). [4]

 

(мал. 8)

 

Выраб разеткі “Сонейка” трэба ўзяць 6 дубцоў даўжынёй по 20 см. Яны пойдуць на каркас. Нажом робім  разрэзы на 1,5 – 2 см. Па цэнтры трох дубцоў і  прасоўваем у іх астатнія 3 мал.4. Затым бяром тонкі дубец, перагінаем вакол адной з перакладзін крыжавіны (мал. 5,а). Аплятаем крыжавіну спосабам скручвання (мал. 5,б). Левы дубец пры гэтым праходзіць па версе правага. У пачатку другога рада кожны дубец аплятаецца асобна спосабам скручвання. Праплятаем такім чынам 4кругі і дубцы крыжавіны абразаем каля самага краю пляцення. Да кожнай абрэзанай палачкі крыжавіны з двух бакоў падстаўляем завостранымі канцамі кароткія палачкі-стаячкі. Адступіўшы 3-4 см,зноў аплятаем 3 разы простым пляценнем (мал. 5,в). Пасля гэтага трэба плесці вяровачку ў 3 дубцы (мал. 5,г), 3 -4 кругі, канцы стаячкоў абразаем на ўзроўні з вяровачкай. [1]

 ( мал. 9)    

3.2 Матэрыялы, інструменты, прыстасаванні

Для вырабу арыгінальнага  капялюша нам спатрэбяцца:


• газеты;

• спіца для вязання

• клей;

• прышчэпкі;

•  посуд цыліндрычнай формы;

• фарба;

• лак;


• ніткі “Ірыс”: белы, жоўты, сіні, блакітны колеры.

Для вырабу трубачак выкарыстоўваецца звычайная газета. (у крамах рэкламныя газеты ляжаць бясплатна).

Клей ПВА, каб газетная трубачка не раскручвалася, яе неабходна падклеіць. Клей неабходны для нарошчвання трубачак.

Для афарбоўкі вырабу выкарыстоўваецца акрылавая фарба бронзавага колеру.

Для дэкарыравання вырабу неабходны звязаныя кручком лісты, кветкі (рамонак і васількі), карункі.

Крахмал  для прыдання формы вязанаму дэкору.

Клеявы пісталет для замацавання дэкору да капелюша.

Лінейка неабходная для таго, каб размеціць шырыню газетных палос, з якіх будуць скручвацца трубачкі. Шырыня паласы прыкладна 7-10см., даўжыня прыкладна 58см., залежыць ад памеру газеты.

Нажніцы і канцылярскі нож. Для наразання палос выкарыстоўваем  канцылярскі нож. Для падрэзкі і выраўноўвання нажніцы.

Спіца металічная для вязання № 2. даўжыня 30см. для скручвання паласы з газеты ў трубачку.

Прышчэпкі неабходны для замацавання стоек да асновы і трываласці  склейвання пляцення. Кручок для вязання дэкору.

3.3  Правілы бяспечнай працы

У працэсе работы над пляценнем папяровай лазой неабходна выконваць правілы  бяспекі працы:

- перад пачаткам неабходна ўпэўніцца ў спраўнасці інструментаў і прыстасаванняў;

- падрыхтаваць працоўнае месца, інструменты, прыстасаванні;

- праверыць дастатковасць асвятлення на працоўным месцы;

-  у час працы ўтрымліваць працоўнае месца ў чысціні, не загрувашчваць яго непатрэбнымі прадметамі і інструментамі;

- колючыя і рэжучыя інструменты размяшчаць на стале перад сабой, вострымі канцамі ад сябе;

- нажніцы  ў непрацоўным стане павінны быць самкнёныя;

- перадаваць нажніцы кольцамі наперад са  стуленымі канцамі;

- у час працы з нажніцамі неабходна сачыць за напрамкам лёзаў і пальцамі рукі, якая трымае матэрыял;

- у час працы з канцылярскім нажом неабходна сачыць за напрамкам лёза і пальцамі рукі, якая трымае матэрыял;

- па заканчэнні працы прывесці працоўнае месца ў парадак, прыбраць матэрыялы і інструменты ў спецыяльна адведзенае для  захавання месца.

 

4. Практычная работа

4.1  Паслядоўнасць пляцення капялюша

Для пляцення капялюша неабходна спачатку  накруціць  трубачкі з газет. Пры правільным скручванні адзін канец трубачкі павінен быць шырэйшы за другі, што забяспечыць іх нарошчванне ў працэсе пляцення Трубачкі нарошчваюцца  не адразу, а ў працэсе пляцення. (Дадатак 2).

Капялюш плесці спосабам "скручвання" ( простая вяровачка) .

Спачатку плесці донца. Затым аплесці посуд цыліндрычнай формы.  Потым прыступіць да пляцення палёў капялюша. Край капялюша аплесці спосабам "рагозка"( Дадатак 4)

           Праверыць якасць пляцення. Пафарбаваць выраб  акрылавай фарбай. Пакрыць лакам. Звязаць кручком декор: рамонак і васількі , лісты, карункі. Прымацаваць дэкор з дапамогай клеявога пісталета. ( Дадатак 3).

 

 

4.2  Паслядоўнасць вязання дэкору

Для вязання рамонка патрэбна пража двух колераў (белы, жоўты), кручок №1,5 - № 2,0. Вязаць трэба па схемах, прадстаўленым у тэхналагічнай карце. (Дадатак 5)

Для вязання васількоў патрэбна пража двух колераў (сіні, блакітны), кручок №1,5 - № 2,0. Вязаць трэба па схемах, прадстаўленым у тэхналагічнай карце. (Дадатак 6)

Для вязання лістоў і тасьмы патрэбна пража зялёнага колеру, кручок №1,5 - № 2,0. Вязаць трэба па схемах, прадстаўленых у тэхналагічнай карце. (Дадатак 7)

 

5.     Эканамічная ацэнка праекту

Найменне матэрыялу

Кошт

Расход

Усяго

Фарба акрылавая

1 шт.

3,5 руб.

1/2 флакон

1,75 руб.

Клей ПВА

1 шт.

2,9 руб.

1/2 флакона

1.45 руб.

Ніткі для вязання "Ірыс"

50гр. сіняга колеру;

50гр.  белага колеру;

50гр.  блакітнага колеру;

50гр.  зялёнага колеру;

50 гр. жоўтага колеру

15 руб.

 

 

 

 

 

 

15 гр.

 

25гр

 

30гр.

 

20гр.

 

10гр

6.00 руб.

Клеявы  стрыжань

1 руб.

0.5 шт.

0,5 руб

Акрылавы лак

7 руб

1/10л

0,7 руб

Усяго: 9.95 руб.

 

6.     Практычнае выкарыстанне  ўласных вырабаў і распаўсюджванне мастацкіх традыцый Клецкага раёна

         Мне вельмі пашанцавала, што ў мяне з’явілася магчымасць   навучыцца плясці з папяровай лазы. Гэты занятак мне прыносіць вялікае задавальненне. Свае вырабы (Дадатак 9) я актыўна рэкламую на класнных гадзінах у нашай школе, сярод сваіх сяброў з іншых школ раёна. Прымаю ўдзел у школьных і раённых выставах. Вырабляю  розныя падарункі для сваіх родных, сяброў і  аднакласнікаў.  Я адчуваю радасць і пачуццё гонару, калі бачу ў вачах  людзей, які атрымліваюць у падарунак плеценыя мною вырабы з папяровай лазы, захапленне. Прыемна ўносіць пазітыўныя моманты ў жыццё  блізкіх  нам людзей.

Праведзенае анкетаванне сярод вучняў 6-7 класаў паказала:

70% вучняў ведаюць пра плеценыя вырабы з лазы і маюць іх дома;

          30% вучняў нічога не ведаюць пра плеценыя вырабы з лазы і  не маюць іх   

дома;

8 % вучняў маюць дома вырабы з папяровай лазы;

100 % вучняў хацель б атрымаць у падарунак плеценыя з папяровай лазы  

вырабы;

60 % вучняў хацелі б навучыцца пляценню з папяровай лазы;

100 % вучняў не ведаеце  майстроў лозапляцення ў сваім населеным   

пункце.

Зыходзячы з вынікаў анкеты, зрабіла вывады, што большасць вучняў зацікавілася дадзеным відам дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва.У многіх з’явілася жаданне навучыцца самастойна плесці з папяровай лазы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Тэхніка пляцення з папяровай лазы была да нядаўняга часу зусім не вядомая ў нашай краіне.У апошнія гады набыла велізарную папулярнасць. Між тым у такіх краінах як Кітай, Японія, Польшча, Чэхаславакія, Германія  гэты від рукадзелля вядомы даўно. Майстры  гэтых краін робяць з газет сапраўдныя шэдэўры. Газеты і часопісы - самы просты і танны матэрыял, які  мы часта  проста выкідваем.  

Аналізуючы вынікі сваіх даследаванняў,улічваючы сучасны стан народных промыслаў і тую вялікую ўвагу, якая надаецца іх развіццю, я магу зрабіць для сябе вывады аб  станоўчых перспектывах пляцення з газет і, перш за ўсё, яго дэкаратыўна-прыкладнога напрамку. Тэхналогія пляцення з газетных трубачак мала чым адрозніваецца ад пляцення з сапраўднай лазы. Ніякай розніцы ў пляценні няма. Так што адраджэнне традыцый лозапляцення ў сучасных умовах  праз выкарыстанне папяровай лазы цалкам рэальна. Тым больш, у ходзе апытання  сваіх аднакласнікаў,  адмечана павышэнне цікавасці  да вырабаў з экалагічна бяспечных матэрыялаў, якім  з'яўляецца газета. Амаль кожны вучань адзначыў, што хацеў бы атрымаць у падарунак або самастойна сплесці які-небудзь выраб  з папяровай лазы (Дадатак 8)  

Такім чынам, рамяство будзе жыць і развівацца,  бо  цікавасць народа да  плеценых вырабаў  не згасае. Я зразумела, што навучыцца пляценню можа кожны, ў каго хопіць цярпення, часу і жадання. Вопыт назапашваецца паступова. Пачынаць трэба заўсёды па прынцыпе «ад простага да складанага», ёсць шмат літаратуры па пляценні з лазы, выкарыстоўваючы якую можна навучыцца плесці. Дадзенае рамяство можна адрадзіць у нашым сучасным свеце,  бо яно адлюстроўвае побыт і культуру  нашага народу.     

Грамадства ўсё больш зацікаўлена ў адраджэнні народных промыслаў, як аднаго з вытокаў  неад'емнага кампанента нашай нацыянальнай культуры. Газеты, якія мы выкідваем і спальваем, можна выкарыстоўваць для вырабу новых рэчаў. Такім чынам, вырашаецца  не толькі экалагічная праблема: утылізацыі непатрэбнай паперы, але і адпадае необходнасць знішчэння жывой прыроды, пры гэтым з’яўляецца магчымасць стварэння плеценых вырабаў сваімі рукамі. Тэхналогія пляцення такая цікавая і займальная, што ў будучым  я планую працягнуць працу ў гэтым накірунку і выканаць больш складаныя і  работы, выкарыстоўваючы тэхніку, якую  яшчэ не спрабавала. І ў перспектыве пачаць працаваць з натуральнай лазой.

Кожны можа сплесці выраб, які ўпрыгожыць дом  ці будзе карысным у доме, што, несумненна, прынясе задавальненне любому. Плеценыя вырабы ўпрыгожаць ваш пакой.

Такім чынам, тэхніка пляцення з газет, заснаваная на скручванні трубачак і перапляценні паміж сабой атрыманых нарыхтовак, спрыяе развіццю  дробнай маторыкі, з якой, як вядома, звязана развіццё разумовых і творчых здольнасцяў. Новы від рукадзелля даў нам выдатную магчымасць асвоіць усе тэхнічныя тонкасці гэтай цікавай творчасці і радаваць нашых блізкіх прыгожым падарункамі  з папяровай лазы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

1.     Сахута, Я.М. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі /Уклад. – 2-ое выд. – Мн.: Беларусь, 2001. -168 с.: іл.

2.     Козлов, В.М. Плетеные изделия из ивого прута; М.1978

3.     Патапенка, Н. Я. Гісторыя культуры Беларусі / Н. Я. Патапенка

4. Мейнард, Б. Плетение:Кн.для учащихся/ Пер. С англ. В.И. Синюкова.- 

   М.:Просве5.щение,1981.-64 с.,ил.

5. Сахута, Я.М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: 2-  

     ое выд., перапрац. І дап / – Мн.: Беларусь, 2001. -110 с.: іл.

6. https://yandex.by/images/search?pos=17&img_

7. https://yandex.by/images/search?pos=11&img_url=https

8. https://yandex.by/images/search?pos=10&img_url=https

9. https://belibra.ru/Buki/Plyetyeniye-iz-gazyet.html#Btm

10.http://www.lozahobby.ru/download

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

Скачано с www.znanio.ru

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “КЛЕЦКАЯ

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “КЛЕЦКАЯ

Пашпарт праекта Назва: “ Традыцыі і сучаснасць лозапляцення

Пашпарт праекта Назва: “ Традыцыі і сучаснасць лозапляцення

Змест: Уводзіны………………………………………………………………

Змест: Уводзіны………………………………………………………………

Уводзіны Ёсць у Клецкім раёне мілая, ціхая, утульная вёсачка

Уводзіны Ёсць у Клецкім раёне мілая, ціхая, утульная вёсачка

Гістарычная даведка Пляценне - мастацтва старажытнае, як чалавечы род

Гістарычная даведка Пляценне - мастацтва старажытнае, як чалавечы род

Прамы працяг народных традыцый лозапляцення заўважаецца ў прадукцыі промыслу, адроджанага ў 60-ых гадах на многіх фабрыках мастацкіх вырабаў:

Прамы працяг народных традыцый лозапляцення заўважаецца ў прадукцыі промыслу, адроджанага ў 60-ых гадах на многіх фабрыках мастацкіх вырабаў:

У 2007 годзе гэтаму аб’яднанню прысвоена назва “народны”

У 2007 годзе гэтаму аб’яднанню прысвоена назва “народны”

Яго цэняць за даступнасць: бо старыя газеты і часопісы ёсць у кожнай сям’і

Яго цэняць за даступнасць: бо старыя газеты і часопісы ёсць у кожнай сям’і

Але самае галоўнае - магчымасць стварэння прыгожых і, у той жа час, цалкам утылітарных вырабаў

Але самае галоўнае - магчымасць стварэння прыгожых і, у той жа час, цалкам утылітарных вырабаў

Можна фарбаваць у любы колер у залежнасці ад прызначэння вырабу: марылкай, лакам, колерам, харчовымі фарбавальнікам, настоямі раслін

Можна фарбаваць у любы колер у залежнасці ад прызначэння вырабу: марылкай, лакам, колерам, харчовымі фарбавальнікам, настоямі раслін

Техналогія вырабу 3.1 Віды пляцення Існуе шмат тэхнік пляценння

Техналогія вырабу 3.1 Віды пляцення Існуе шмат тэхнік пляценння

Яшчэ адной разнавіднасцю простага пляцення з'яўляецца пляценне адзінарнымі, падвойнымі або патройнымі трубачкамі, пры якім трубачкі ўплятаюць да стоек пад вуглом

Яшчэ адной разнавіднасцю простага пляцення з'яўляецца пляценне адзінарнымі, падвойнымі або патройнымі трубачкамі, пры якім трубачкі ўплятаюць да стоек пад вуглом

Другой трубачкай пачынаюць плесці з правага боку ад другой стойкі, плятуць таксама праз дзве стойкі, выводзяць яе канцы ўперад на дзве стойкі далей

Другой трубачкай пачынаюць плесці з правага боку ад другой стойкі, плятуць таксама праз дзве стойкі, выводзяць яе канцы ўперад на дзве стойкі далей

Матэрыялы, інструменты, прыстасаванні

Матэрыялы, інструменты, прыстасаванні

Правілы бяспечнай працы У працэсе работы над пляценнем папяровай лазой неабходна выконваць правілы бяспекі працы: - перад пачаткам неабходна ўпэўніцца ў спраўнасці інструментаў і прыстасаванняў;…

Правілы бяспечнай працы У працэсе работы над пляценнем папяровай лазой неабходна выконваць правілы бяспекі працы: - перад пачаткам неабходна ўпэўніцца ў спраўнасці інструментаў і прыстасаванняў;…

Для вязання васількоў патрэбна пража двух колераў (сіні, блакітны), кручок №1,5 - № 2,0

Для вязання васількоў патрэбна пража двух колераў (сіні, блакітны), кручок №1,5 - № 2,0

Прымаю ўдзел у школьных і раённых выставах

Прымаю ўдзел у школьных і раённых выставах

Заключэнне Тэхніка пляцення з папяровай лазы была да нядаўняга часу зусім не вядомая ў нашай краіне

Заключэнне Тэхніка пляцення з папяровай лазы была да нядаўняга часу зусім не вядомая ў нашай краіне

Такім чынам, тэхніка пляцення з газет, заснаваная на скручванні трубачак і перапляценні паміж сабой атрыманых нарыхтовак, спрыяе развіццю дробнай маторыкі, з якой, як вядома, звязана…

Такім чынам, тэхніка пляцення з газет, заснаваная на скручванні трубачак і перапляценні паміж сабой атрыманых нарыхтовак, спрыяе развіццю дробнай маторыкі, з якой, як вядома, звязана…

Спіс выкарыстанай літаратуры 1

Спіс выкарыстанай літаратуры 1
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
07.03.2020