Дадзены матэрыял дапаможа настаўніку пры падрыхтоўцы і правядзенні ўрока ведаў на тэму малой радзімы. Сцэнарый урока выкладзены на беларускай мове. У канцы канспекта змешчаны дадатак (матэрыял для друку). Матэрыял пададзены ў форме урока-падарожжа з элементамі гульні, што абавязкова спадабаецца вучням.
Тэма: “Мне выпала шчасце тут нарадз
і цца” (урокпадарожжа)
Мэта: паглыбіць веды вучняў аб малой Радзіме, спрыяць фарміраванню ў
навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да
гісторыі і культуры роднага краю, пачуцця дачынення да яго мінулага і
сучаснасці, разумення адказнасці за будучыню сваей краіны.
Задачы:
прывіваць любоў да роднага краю, да роднай зямлі;
развіваць пазнавальнасць, творчасць;
выхоўваць пачуццё гордасці за сваю Радзіму.
Абсталяванне: ілюстрацыі з краявідамі роднага краю, словы на картках,
малюнак дзеда Барадзеда; выразаныя рознакаляровыя кветкі для рэфлексіі.
Ход урока:
Сёння мы пачынаем наш занятак з аднаго сакрэту. Хто з нас не любіць
разгадваць сакрэты?! Калі вы адгадаеце гэты сакрэт, то даведаецеся, аб чым
будзе размова на ўроку і якія веды атрымаеце..
На дошцы запісаны літары с, ь, е, а, Б, у, р, л.
У чым тут сакрэт і як яго разгадаць?
Пераставіць літары у такім парадку, каб выйшла слова.
З якой літары будзе пачынацца слова? (Б)
(Склалі слова Беларусь.)
Даскажыце сказ: “ Беларусь наша …” (Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына)Вучань:
Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
Ў вянках лясоў і стужак рэк.
Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свеціцца сама,
Жыве, як мара запаветная,
І роўных ёй — нідзе няма.
Яе праменнямі сагрэтая,
Наліта сілай маладой,
Іду, нястомная, па свету я
Яе часцінкаю жывой.
І ганаруся ўсюды смела я,
Што вырасла на той зямлі,
Якую клічуць Руссю Белаю,
Што тут дзяды мае жылі.
Сёння наш урок будзе прысвечаны Году Малай Радзімы, а значыць, і размова
наша пойдзе пра Беларусь.
М. Шаўчонак Зараз на момант вы будзеце мастакамі, але маляваць прапаную не алоўкамі, а
словамі. Трэба «намаляваць» карціну пра нашу Беларусь. Кожнае прыгожае
слова трэба растлумачыць:
Сінявокая. У нас шмат прыгожых рэк i азёр, а яшчэ у беларусаў сінія вочы. У
полі сустракаюцца сінія васількі.
Зяленая. Шмат лясоў, палёў, лугоў.
Дружалюбная. Беларусы — народ дружалюбны i гасцінны. На вуліцах нашых
гарадоў можна ўбачыць людзей з розных краін.
Лепшая. Таму, што гэта наша Радзіма.
Белая Русь. Белы — колер дабра i чысціні. У пакоях беларусаў шмат белага:
белыя сцены, белыя фіранкі на вокнах, белы абрус на стале. Здаўна беларусы
любілі апранацца ў белыя льняныя кашулі.
Прыгожая. У нас прыгожыя гарады i вескі.
Працавітая. У Беларусі жывуць працавітыя людзі, якія робяць шмат
патрэбных рэчаў.
Лясная. Шмат лясоў. бароў, пушчаў.
Дзівосная. У нас дзівосныя вырабы з саломы, з гліны, драўляныя цацкі,
вышываныя ручнікі.
Шчодрая. Наша краіна дапамагае народам іншыx краін у цяжія гадзіны.
Партызанская. У гады Вялікай Айчыннай вайны у беларускіх лясах
знаходзілася шмат партызанскіх атрадаў, якія змагаліся супраць нямецкіх
захопнікаў.Па абодва бакі ад карты дзеці прымацоўваюць названыя словыэпітэты.
Паглядзіце, якая прыгожая карціна у нас атрымалася!
Гучыць музыка. На экране з'яўляецца ДзедБарадзед і спявае.
Вывешваецца малюнак дзеда Барадзеда (Дадатак 2).
- А зараз разам з ДзедамБарадзедам мы адправімся у падарожжа па
нашай краіне чароўным цягніку. Але, як самы сапраўдны цягнік, ён
будзе спыняцца на розных станцыях. Усе па вагонах!
Станцыя “Зямля пад белымі крыламі”
А хто з вас ведае, адкуль з’явіліся беларусы?
Адказы дзяцей
- Малайцы! А зараз паслухайце, што аб гэтым кажа легенда.
Бог дзяліў паміж народамі землі. Адным – тое, іншым – тое.
Прыйшлі беларусы… Вельмі Богу спадабаліся. Ён і пачаў нас надзяляць: “Рэкі
вам даю поўныя, пушчы – нямераныя, азёры – нялічаныя. Спёкі у вас не будзе,
але і моцных маразоў – таксама. Галадаць вы ніколі не будзеце. Не ўродзіць
бульба, дык уродзіць жыта ці яшчэ штонебудзь. А яшчэ жывёлы і птушкі у
пушчах – стаямі, рыба ў рэках – касякамі, пчолы ў вуллях – мільёнамі. А
травы духмяныя – як гарбата. Не будзе голада.
Жанчыны у вас будуць прыгожыя, дзеці – моцныя, сады – багатыя, грыбоў і
ягад шмат. Людзі вы будзеце таленавітыя, на музыку, песні, вершы –
здольныя. І будзеце жыць ды жыць…
Станцыя “Беларускія гульні” (фізкультхвілінка)
“Нос, нос, лоб”Апісанне гульні:
Ігракі ўтвараюць круг, пасярэдзіне – водзячы. Ён кажа: “Нос, нос, нос, лоб”.
На тры першыя словы трымаецца за нос, а на чацвёртым замест ілба ён
дакранаецца да другой часткі галавы. Ігракі павінны зрабіць усё, як гаворыць,
а не як робіць водзячы, і не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся – выбывае з
гульні.
Станцыя “Беларусь васільковая”
Настаўнік прапануе дзецям васілек з пытаннямі: дзеці па чарзе адрываюць
пялёсткі і адказваюць на пытанні:
- Як і ва ўсіх незалежных дзяржаў, у Беларусі ёсць свае сімвалы. Што
гэта за сімвалы?
- Адкуль узяты гэтыя радкі: “Мы, беларусы – мірныя людзі…”?
- Калі выконваецца гімн, самы важны музычны твор нашай краіны?
- Колькі колераў мае сцяг РБ?
- Якія краінысуседзі ёсць у Беларусі?
Станцыя “Родная прырода”
Загадкі пра прыроду Беларусі:
1. 3 грывай, а не конь,
з рагамі, а не бык,
з барадой, а не казёл.
Гучнагучна зароў
Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)
2. Адгадайце, хто такі
На нагах гусіныхСярод быстрае ракі
Збудаваў плаціну. (Бабёр)
3. Адна я ў лесе з белаю карой.
Багата сокам веснавой парой. (Бяроза.)
4. Заўсёды, летам і зімой,
мае іголачкі са мной.
Галінак у мяне багата.
Я сустракаю з вамі свята. (Елка.)
5. Цвіту ўсё лета я,
Жыву звычайна ў жыце.
Нашу хлапечае імя.
Як зваць мяне, скажыце? (Васілёк.)
Станцыя “Наша малая радзіма”
У кожнага з нас ёсць на зямлі месца, дзе ён нарадзіўся і упершыню ўбачыў
матуліны вочы і ласкавае сонца. Месца, дзе чалавек нарадзіўся і жыве. Гэтае месца
называюць малой радзімай.
- Назавіце сваю малую радзіму.
Рэфлексія
Малайцы! Вы добра выканалі ўсе заданні. Сёння мы можам зрабіць
падарунак нашай роднай зямлі. Вазьміце выразаныя з паперы кветкі,
расфарбуйце іх у колеры, якія адпавядаюць вашаму настрою і падарыце свойдобры настрой нашай Радзіме: чырвоны (захапленне), зялёны (спакой), жоўты
(радасць).
Вучні прымацоўваюць кветкі да карты Беларусі.
Падвядзенне вынікаў
Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам: любіце і шануйце сваю краіну, сваю
родную зямлю!
Вы шануйце свой край, родны край, беларусы!
Беражыце лясы, каб зямля не хварэла,
Каб цвілі верасы, каб Айчына квітнела!
Я жадаю вам вырасці дастойнымі людзьмі, любіць і берагчы свой родны
куток – нашу Беларусь. Я спадзяюся, што ў вас гэта атрымаецца!
На памяць дзеці атрымліваюць выяву карты Беларусі, дзе пазначана іх
малая радзіма (Дадатак 1).Выкарыстаныя матэрыялы:
danovie
. ru / belaruse
maya
kraina
. htmlДадатак 1
Дадатак 2