Урок беларускай мовы ў 4 класе .Тэма ўрока: Скланенне займеннікаў 2-й асобы
Оценка 4.6

Урок беларускай мовы ў 4 класе .Тэма ўрока: Скланенне займеннікаў 2-й асобы

Оценка 4.6
docx
15.01.2020
Урок беларускай мовы ў 4 класе .Тэма ўрока: Скланенне займеннікаў 2-й асобы
Тэма ўрока.docx

Тэма ўрока: Скланенне займеннікаў 2-й асобы

Мэта адпрацоўваць уменне вызначаць у сказе склон займеннікаў 2-асобы адзіночнага і множнага лікаў.

Задачы: пазнаёміць са скланеннем займеннікаў 2-й асобы, іх склонавымі формамі, з сінтаксічнай функцыяй займеннікаў у сказах; вучыць вызначаць склон займеннікаў, утвараць склонавыя формы займеннікаў 2-й асобы, ужываць іх у сказах; ужываць займеннік Вы і яго формы пры ветлівым вусным і пісьмовым звароце да незнаёмых або старэйшых людзей; развіваць арфаграфічную пільнасць, граматычны лад маўлення, пісьмовае звязнае маўленне навучэнцаў; выхоўваць любоў да роднага краю

Матэрыялы і абсталяванне:

1. Арганізацыйны момант. Мы пачынаем урок нашай роднай мовы з слоў пажаданняў:

На кожную літару словазлучэння добры дзень вучні прыдумваюць словы — пажаданні сябрам. Напрыклад: дабра, дабрыні, бадзёрасці, радасці, зычлівасці, здароўя, еднасці, настрою, натхнення.

2. Праверка дамашняга задання

3. Арфаграфічная размінка

Вобразы, выявы роднагу краю,

Де б я небыу, заужды успамінаю.

- Пра якія куточкі роднай прыроды чалавек успамінае з цеплынёй?

- У запісаных на дошцы радках знайдзіце і выпраўце  памылкі.

- Знайдзіце слова якое складаецца з трох займеннікаў.

-Дайце характарыстыку займенніку вы?

4. Хвілінка чыстапісання

Дзеці прапісваюць спалучэнні літар: В, в, вы, ів, во, ва,  вм

Выявы роднага краю.

5. Слоўнікавая работа

Асцярожны, беларус,  дзяўчынка, гараджане, грымець, воблака, Беларусь.

Устаўце прапушчаныя літары. Назавіце  якой часцінай мовы з’яўляецца кожнае слова.  Падкрэсліце назоўнікі. Вусна замяніце іх на займеннікі.

 Якой асобы гэтыя займеннікі?

6. Мэтаматывацыйны этап

На дошцы :

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Хто напісаў гэтыя словы?Якуб Колас. Пра што ён так казаў?

  Якія займеннікі ёсць у гэтых радках?  Назавіце займеннік 2 асобы.  У форме якога ліку ён ужыты? Назавіце ў форме множнага ліку?  А  слова цябе   якая часціна мовы? (Склонавая форма займенніка ты). Змяніце  займеннік цябе на форму множнага ліку вы.

 Як вы думаеце    якая у нас тэма урока?

7. Вывучэнне новай тэмы. Тэма  урока: «Скланенне  займеннікаў 2 асобы».

Якія задачы мы паставім перад сабой?

 Даведаемся…. Як змяняюцца займеннікі 2 асобы у форме адзіночнага  і множнага ліку па склонах;

Навучымся правільна  ставіць пытанні і вызначаць склон займеннікаў,

Будзем  уважлівымі пры напісанні  займеннікаў і да адзін аднаго.

Давайце ўспомнім:

 Што вы ведаеце пра займеннік?

Якую часціну мовы ён замяняе?

Дзеці разглядаюць табліцу на с. 55,  Усе разам назавём склон, пытанне і  займеннік.

У якіх склонах  займеннік  ты мае аднолькавыя  формы?

У якім склоне  займеннік ты  мае варыянты  канчаткаў?

У якіх формах займеннік вы мае аднолькавыя формы?

Форма якога склону ўжываецца толькі з прыназоўнікамі? Як прыназоўнікі пішуцца  з займеннікамі?

Фізічная хвілінка

8.Гульня  «Дапішы свой займеннік»

I вырыянт  форму  адз.л. 2 асобы ты

II варыянт форму  мн.л. 2 асобы вы

Я называю дзеяслоў  і пытанне,  вучні вызначаюць склон запісваюць толькі займеннік  ў патрэбнай  форме.

Расказаў (каму?) табе, вам, Д.с

Напісалі (для каго?) для цябе, для вас Р.с.

Думалі (аб кім?) аб табе,  аб вас М.с.

Размаўлялі (з кім?) з табою,  з вамі Т.с.

9.Работа ў парах.  У  вас на партах тэкст.  Ад выдзеленых слоў пастаўце  пытанні да  асабовага займенніка.  Вызначце  склон займеннікаў?

    Круглае

Мой лю΄бы горад Круглае,

табой я ганаруся,

хаджу па вуліцах адна

 і на цябе дзіўлюся.

 Мой любы горад Круглае,

табе дабра жадаю

 і песні, вершы пра цябе

 спяваю і складаю.

(Прыналежныя займеннікі ўказваюць на прыналежнасць прадмета іншаму прадмету ці асобе: мой, наш — 1 асобе; твой, ваш — 2 асобе; іх (іхні) — 3 асобе; свой — прыналежнасць кожнай з трох асоб.)

Пра што гэты верш? Гэты верш напісала Алеся  Жэбрак пра свой горад і як  яна яго любіць.

 Уявіце, што вы сустрэліся  з ёй. Як бы вы павіталіся? Пры звароце да незнаёмага чалавека які  займеннік мы ужываем?

  Завяжыце для сябе вузялок. С.57

Вусна. Практ 94.  Калі з вялікай літары, то падымаем рукі , калі з маленькай нічога не робім.

10. Замацаванне ведаў

Работа ў группах

 5 групп 

Гульня “Правакацыя

Здагадайцеся, што трэба зрабіць? Вызначце склон асабовага займенніка ў сказах.

Алена уладзиміраўна,  віншуем вас са святам!  Жадаем  вам  здароў’я, поспехаў ў працы, усмешак дяцей. Вашы чацвёртакласники.

Гульня “Правакацыя

Здагадайцеся, што трэба зрабіць? Вызначце склон асабовага займенніка ў сказах.

Паважаны  андрэй  Васильевіч, віншуем вас са святам! Шчыра жадаем вам поспехаў у работе. Вашы чацвёртакласники

Гульня “Правакацыя

Здагадайцеся, што трэба зрабіць? Вызначце склон асабовага займенніка ў сказах.

Таццяна мікалаеўна, запрашаем вас на святочны канцэрт. Чакаем  вас у актавай зале.  Будзем вельмі рады  вам. Вашы чацвёртакласники.

11.  Самастойная работа  Практ.95.

 12.Тэст,  сшытак  стар. 28 ( тры заданні)

Падвядзенне вынікаў. Ці  выканалі  мы свае задачы?

 Дасягнулі мэты?

Ацаніце сябе, пры дапаможе веера лічбаў.

 Рэфлексія

 На дошцы вывешваюцца малюнкі чамадан, мясарубки, смеццявага кошыка.

Чамадан – вазьму  з сабой,  усё спатрэбіцца ў далейшым.

Мясарубка - інфармацыю пераапрацую.

Смеццявы кошык - усё выкіну.

Вучням прапануецца выбраць, як яны паступяць з інфармацыяй, атрыманай на ўроку.

Дарагі сябар! Ты вучышся ў чацвёртым класе. Табе трэба многа ведаць. Цябе вучаць настаўнікі. З табой сябруюць  розныя кнігі.  Яны чакаюць цябе ў бібліятэцы..

Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
15.01.2020