Элементарныя матэматычныя ўяўленні

  • Разработки уроков
  • docx
  • 28.05.2026
Публикация на сайте для учителей

Публикация педагогических разработок

Бесплатное участие. Свидетельство автора сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Канспект сумеснага занятку настаўніка-дэфектолага і выхавацеля рознаўзроставай групы па адукацыйнай вобласці Элементарныя матэматычныя ўяўленні
Иконка файла материала Элементарныя матэматычныя ўяўленні.docx

Канспект сумеснага інтэграванага занятку

настаўніка-дэфектолага і выхавальніка дашкольнай адукацыі

па адукацыйнай галіне “Элементарныя матэматычныя ўяўленні”

 

Тэма: Геаметрычныя фігуры. Колькаснае і парадкавае лічэнне ў межах 10

Задачы: 4-5 (С.Д.)– фарміраваць уменне знаходзіць геаметрычную фігуру, лічбу (у межах 3) па падабенству;

(цяжкасці)– фарміраваць уменне пазнаваць, называць геаметрычную фігуру па 1й прыкмеце; практыкаваць у размяшчэнні лікаў у лікавым радзе; практыкаваць у ўменні знаходзіць колькасны паказчык ліку ў межах 5;

6-7 – фарміраваць уменне рашаць простыя задачы; фарміраваць уменне ўстанаўліваць сувязі і адносіны паміж сумежнымі лікамі (у межах 10); фарміраваць уяўленні пра дні тыдня, іх паслядоўнасць і уключнасць у часавы адрэзак “тыдзень”;

развіваць маўленне, устойлівасць увагі, наглядна-вобразнае мысленне, уяўленне;

выхоўваць пачуццё ўпэўненасці ў сабе, камфортнасці ў навакольным свеце

Ход вучэбнага занятку

Арганізацыйны момант

(Дзеці становяцца ў круг.  Выхавальнік звоніць у званочак)

Мой званочак пяе,

Запрашае да мяне

Бавім час мы недарма.

Просім хуценька сказаць

Сваё прозвішча і імя.

(Дзеці перадаюць званочак па крузе і называюць сваё імя і прозвішча.   Д-г.  Дапамагаю дзецям назваць сваё прзвішча і імя).

В-к. Дзеці, сёння раніцай каля дзвярэй нашай групы я знайшла пісьмо. Як вы думаеце ад каго яно? (адказы дзяцей).

В-к. Давайце мы яго прачытаем і нам усё стане зразумела. “Дарагія рабяты, у матэматычным каралеўстве здарылася бяда! Злы чараўнік зачараваў усіх жыхароў каралеўства: лічбы пераблыталіся ў лікавым радзе, а геаметрычныя фігуры забылі свае імёны. Дапамажыце, калі ласка!

                                                                                     Жыхары каралеўства”

В-к. Дапаможам?... У такім выпадку адпраўляемся вандраваць у матэматычную краіну. А адправімся мы на дыване-самалёце. Для гэтага трэба сказаць чароўныя словы:

Ножкай 1раз топнем.

У далоні 2разы хлопнем.

Вочкі закрываем, скажам: “Ах!”

І апынімся ў гасцях.

 (Д-г. Засяроджваю увагу дзяцей на выкананні пэўных рухаў).

В-к. Адкрываем вочкі! Паглядзіце, вось вароты ў каралеўства, але злы чараўнік павесіў вялікі замок на вароты! Каб яго адчыніць трэба выканаць першае заданне.

 

Практыкаванне “Назаві геаметрычныя фігуры” (фігуры на замку)

-            Жоўтага колеру,

-            Блакітнага колеру,

-            Чырвонага колеру.

В-к.        – Якія геаметрычныя фігуры вы бачыце на замку?

-            Ці ёсць аднолькавыя фігуры?

-            Што можаце сказаць аб велічыні гэтых фігур?

-            Давайце параўнаем фігуры па колеры?

-            Якія фігуры падобныя? Чым?

-            Якая фігура адрозніваецца ад астатніх?

(Д-г. Аказваю, па неабходнасці, дапамогу дзецям у паказе (Мацвей, Максім) і прагаворванні (Мацвей, Кірыл) назвы геаметрычнай фігуры, якую прапануе в-к).

Практыкаванне “Палічы шары” (свята з паветранымі шарамі ў матэматычным каралеўстве)

В-к.    –Палічыце па парадку паветраныя шары (парадкавае лічэнне)

-            Колькі ўсяго шароў?

-            Ці аднолькавыя шары?

-            Што ў шароў аднолькавае? (форма, памер)

-            Якога колеру першы, 3-і, 5-ы … шар?

-            Які па ліку стаіць чырвоны шар?

В-к. Замок адчынены і мы можам зайсці ў матэматычнае каралеўства, дзе нас чакаюць яшчэ прыгоды.

(Д-г. Аказваю, па неабходнасці, дапамогу дзецям у парадкавым лічэнні (Кірыл), паказе пэўнага колера (Максім, Мацвей))

 

Практыкаванне “Дапамажы лікам знайсці свае месцы” (дзеці сядзяць за сталамі)

В-к. Злы чараўнік зачараваў усе лічбы, яны забыліся свае месцы і пераблыталіся. Дапамажыце кожнай лічбе знайсці сваё месца (Д-г. Кірыл – самастойна, Мацвей - з дапамогай лікавага раду (1-5), Максім – “Знайдзі сябровак лічбаў” (1-3)).

В-к. Палічыце па парадку. … Давайце праверым, якую лічбу вы паставілі паміж 1і3, 2і4, 3і5 (Д-г. Кірыл называе самастойна, Мацвей – з дапамогай настаўніка)

 

Гімнастыка для вачэй (пад музыку)

В-к. Дзеткі замарыліся

Вочкі іх стаміліся

Мы закрыем вочкі,

Памаргаем трошкі.

Управа, улева паглядзелі…

Зноў працаваць захацелі.

 

Практыкаванне “Назаві дні тыдня” (Д-г. Кірыл - з дапамогай настаўніка, Мацвей - д/г “Нумекон”, Максім д/г “Знайдзі хатку для фігуры”).

В-к. Паслухайце ўважліва. Ведаць усім пра гэта трэба. Вось стаіць у нас кветка. У ёй “жыве” тыдзень. Я буду адрываць пялёсткі, а вы ўспамінайце і называйце дні тыдня: 1-ы пялёстак - панядзелак, 2- аўторак… (пялёсткі панядзелак –пятніца сіняга колеру, субота, нядзеля – чырвонага)

 

Фізкультхвілінка (з лентамі) “Пялёсткі”

В-к. Вырастае кветачка,

Кветка-сямікветачка.

Вецярочак прылятаў,

І пялёстак адарваў.

У паветры пакружыў,

І на землю апусціў.

 

Рашэнне задач (Д-г. Кірыл - з нагляднай апорай)

В-к

1.  Два зайцы ля хаткі сядзелі

І дружна вясёлую песенку пелі

Адзін пабег,

А другі ўслед глядзіць.

Колькі ля хаткі зайцаў сядзіць?

В-к. Дзеці, зайчык які пабег, застаўся без хаткі! Старэйшыя дзеці дапамогуць яму ў гэтай бядзе (Дзеці з палачак будуюць хаткі па ўзору).

 

А дзеткі сярэдняга ўзросту падыйдуць да мяне (Рэфлексія з выхаванцамі сярэдняга ўзросту).

 

2. Чатыры грыба знайшоў Вадзім

А потым яшчэ адзін.

Вы адкажыце мне на пытанне…

Колькі грыбоў ён прынёс?

3. Пад кустамі ля ракі,

Жылі вясёлыя жукі

Бацька, маці, дачка і сын.

Хто іх можа палічыць?

 

В-к. Малайчынкі. Усе выпрабаванні прайшлі. Злыя чары зніклі. Нам прыйшла пара вяртацца ў дзіцячы сад, а для гэтага трэба прайсці на дыван-самалёт і вымавіць чароўныя словы:

Ножкай 1 раз топнем,

У далоні 2 разы хлопнем,

Пакружымся, павернемся,

Дружна за рукі возьмемся!

Вочкі заплюшчым, скажам: “Пака!”

У дзіцячы сад вяртацца пара!

В-к. Вось мы зноў у дзіцячым садзе.

 

Рэфлексія. В-к. Вы прайшлі выпрабаванні злога чараўніка. Навялі парадак у матэматычным каралеўстве. Давайце ўспомнім, якія заданні чараўніка вы выконвалі? (параўноўвалі геаметрычныя фігуры па колеры, памеру, форме; дамагалі лічбам заняць сваё месца; называлі дні тыдня; рашалі матэматычныя задачы); якое заданне спадабалася больш за ўсё?; якое лепш за ўсё атрымалася выканаць?

В-к. Жыхары матэматычнага каралеўства ўдзячны вам за дапамогу. І ў знак удзячнасці аставілі вам сундук з пачастункамі.

 

 

 

 


 

Скачивание материала доступно только для авторизованных пользователей.