![]() |
Мэта:
Карэкцыя і развіццё адвольнай увагі, пазнавальнай актыўнасці, мэтанакіраванасці разумовага працэсу.
Задачы :
1. развіваць адвольную ўвагу пры выкананні заданняў;
2. замацаваць веданне паслядоўнасці дзён тыдня, уменне ўстанаўліваць заканамернасці, выкарыстоўваць у маўленні абагульняючае паняцце “дні тыдня”;
3. развіваць звязнае маўленне вучня пры рабоце з сюжэтнымі карцінкамі, уменне вызначаць паслядоўнасць развіцця сюжэта па малюнках, уменне складаць невялікае апавяданне з апорай на малюнкі і прапанаваныя сказы;
4. фарміраваць уменне адгадваць загадкі;
5. развіваць уменні арганізацыі і кантроля прасцейшых рухальных праграм, графаматорных уменняў;
6. выхоўваць працаздольнасць, уменне даводзіць пачатую справу да канца, добразычлівыя адносіны да другіх людзей.
Абсталяванне: каляровыя далонькі, для правядзення кінезіалагічнага практыкавання “Паўтары за мной”; смайлікі - “Дні тыдня” з заданнямі (загадка, узоры для малявання 2 рукамі, смайлік і поле з квадрацікамі); малюнкі нотак і вясёлкі; гульня на камп’ютары “Табліца Шультэ”; сюжэтныя малюнкі і сказы да апавядання “Вось так парыбачылі!?”.
Ход урока
1. Арганізацыйна-матывацыйны этап
Празвінеў ужо званок.
Пачынаецца ўрок.
На парце ляжыць лісток са сказам. Прачытай пажаданне.
З добрым настроем прынімайся за работу!
- Чаму працаваць трэба з добрым настроем? Пакажы, які настрой зараз у цябе?
- А што рабіць, калі ў чалавека дрэнны настрой?
- Як можна яго сабе палепшыць?
Кінезіалагічныя практыкаванні “Прывітанне” (Калечкі), “Ладонькі” (Паўтары за мной).
- Для чаго мы выконвалі практыкаванні для ручак? (каб павысіць свой настрой і настроіцца на працу)
2. Этап мэтапалагання
- Сёння я для цябе падрыхтавала загадку? Давай яе адгадаем. Але справа ў тым, што я забылася, дзе яе паклала, дапамажы яе знайсці. Вось табе план класа, паглядзі уважліва на яго і вызнач, дзе загадка.
- Загадка
|
- Пра што ідзе размова? (пры дні тыдня)
- Колькі дзён у тыдні? (7 дзён)
- Які сёння дзень тыдня? Які дзень тыдня будзе заўтра! Які быў учора?
![]() |
- Вось яны, 7 братоў. Успомні, дзе яшчэ сустракаецца лік 7? (7 колераў вясёлкі, 7 нот і г.д.)
- Чаму яны ўсе рознага колеру? (Таму што кожны дзень адпаведны якому-небудзь колеру вясёлкі).
- Што цікавага у іх выглядзе? (носік – гэта нумар дня). Будзем выконваць заданні і прымацоўваць дні тыдня да дошкі.
3. Этап вывучэння новага матэрыялу
1. Уступная гутарка
- Кожны дзень тыдня табе падрыхтаваў заданні. Знайдзі ПАНЯДЗЕЛАК і прачытай заданне.
Заданне №1
- Камп’ютарная гульня на ўвагу «Табліца Шультэ». У гэту гульню мы будзем гуляць на камп'ютары.
Заданне №2
Справіліся з гэтым заданнем бяром наступны дзень тыдня. Назаві яго. (АЎТОРАК)
- Маляванне па клетачках. “Кот”.
Графічны дыктант «Кот».
- 1 клетка ўправа, 1 клетка ўніз, 2 клеткі ўправа, 1 клетка ўверх, 1 клетка ўправа, 2 клеткі ўніз, 5 клетак управа, 2 клеткі ўверх,1 клетка ўлева, 1 клетка ўверх, 2 клеткі ўправа, 8 клетак уніз, 1 клетка ўлева, 2 клеткі ўверх, 1 клетка ўлева, 2 клеткі ўніз,1 клетка ўлева, 2 клеткі ўверх, 3 клеткі ўлева, 2 клеткі ўніз, 1 клетка ўлева, 2 клеткі ўверх, 1 клетка ўлева, 2 клеткі ўніз, 1 клетка ўлева, 3 клеткі ўверх, 1 клетка ўлева, 4 клеткі ўверх.

- Прапаную намаляваць кату вочы і нос.
Заданне №3
За аўторкам ідзе … СЕРАДА. Якое заданне прынёс гэты дзень тыдня? А які ён па ліку ў тыдні? (3). Мацуем да дошкі смайлік.
- Зрокавая гімнастыка
Сачы за смайлікам і малюй вочкамі. Што намалявалі (Круг, квадрат, трохвугольнік).
Намалюй у паветры 9.
Напішы слова КОТ, РЫБА
Заплюшчы вочкі, яны адпачываюць, а зараз паглядзелі на дошку.
Заданне №4
Справіліся з гэтым заданнем бяром наступны дзень тыдня. Назаві яго. (ЧАЦВЕР). Назаві суседзяў чацвярга. (Серада, пятніца). Мацуем да дошкі смайлік.
- Складанне апавядання па малюнках “Вось так парыбачылі!?”.
Хлопчыкі адправіліся на рыбалку. З імі пайшоў кот Васька. Сябры налавілі поўнае вядзерца рыбы. Коцік сцянуў аднаго карасіка і занёс таварышам. Усім захацелася смачнай рыбкі . Уся кампанія адправілася на рэчку, дзе Толя і Пеця рыбачылі. Каты ціхенька з’елі ўсю рыбу. Вось так парыбачылі?!
Заданне №5
Які дзень тыдня ідзе за чацвяргом? (Пятніца). Я прачытаю, якое заданне цябе чакае ў гэты дзень тыдня. Мацуем да дошкі смайлік.
- Выберы правільны сказ да апавядання “Вось так парыбачылі!?”. Да кожнага малюнка трэба падабраць адпаведны сказ.
|
Хлопчыкі адправіліся на рыбалку. |
|
З імі пайшоў кот Васька. |
|
Сябры налавілі поўнае вядзерца рыбы. |
|
Коцік украў аднаго карасіка і занёс таварышам. |
|
Усім захацелася смачнай рыбкі. |
|
Уся кампанія адправілася на рэчку, дзе хлопчыкі рыбачылі |
|
Каты ціхенька з’елі ўсю рыбу. |
|
Вось так парыбачылі?! |
Заданне №6
Наступнае заданне ад 6 дня тыдня. Называем дзень тыдня, які ідзе за пятніцай. (Субота). Назаві адным словам, як называецца панядзелак, …., субота. (Дні тыдня). Заданне, якое прапануе нам субота.
- Размінка «Дарожкі». Адначасова малюем узоры-дарожкі 2 рукамі.
Заданне №7
І апошні дзень тыдня – гэта нядзеля. Які ён па ліку. (7). Колькі дзён тыдня. (7). А што ідзе пасля нядзелі? (Панядзелак).
- Гульня «Рухай фігуру, не дакранаючыся».
Рухаем смайліка, які знаходзіцца ў цэнтры спачатку рукой у адпаведнасці з указанннем ( уверх 1 клетачка, 2 клетачкі ўправа, 2 клетачкі ўніз, 3 клетачкі ўлева.) Глядзім, дзе аказаўся смайлік.
Рухаем смайліка, які знаходзіцца ў цэнтры, паказваючы дарожку пальчыкам у адпаведнасці з указанннем.
Рухаем смайліка, які знаходзіцца ў цэнтры, разумова рухаючы ў адпаведнасці з указанннем
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
4. Выніковы этап
Абагульненне вывучанага
- Што мы сёння замацоўвалі на ўроку? (Дні тыдня і іх паслядоўнасць)
- Колькі дзён у тыдні? (7)
- Як называюцца яны адным словам? (Дні тыдня)
- Якое заданне табе спадабалася выконваць больш усяго? У які дзень тыдня мы яго выконвалі?
- Якое заданне мы выконвалі ў сераду?
Рэфлексія
- Які ў цябе настрой? Падбяры эмоцыю да тварыка.
Материалы на данной страницы взяты из открытых источников либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.