Складанне апавядання па малюнку ”Восень”

  • Разработки уроков
  • doc
  • 26.12.2025
Публикация на сайте для учителей

Публикация педагогических разработок

Бесплатное участие. Свидетельство автора сразу.
Мгновенные 10 документов в портфолио.

Занятак для дзяцей з агульным недаразвіццём мовы па развіцці звязнага маўлення
Иконка файла материала Канспект занятка па разіццю маўлення.doc

              

 

 Кісцень  Таццяна Віктараўна, настаўнік- дэфектолаг, 1 катэгорыя, ДУА “Турэцкая сярэдняя  школа”, Карэліцкага раёна

 

Занятак  для  дзяцей  з  агульным   недаразвіццём мовы   па  развіцці  звязнага  маўлення 

 

 Тэма  : “Складанне апавядання па  малюнку”Восень” 

 

Задачы: вучыць складаць апавяданне  па  малюнку ў  адпаведнасці  з  планам ; правільна  скланяць  словазлучэнне “жоўтае  лісце”; утвараць  складаныя  словы  з  двух  іншых ; развіваць  уменне  падбіраць  сінонімы; вучыць разумець  і  тлумачыць  вобразныя  выразы  “залатая  восень”, “лісце-жар”; дамагацца  правільнага  вымаўлення  спалучэння  зычных чц

(на  лавачцы); выхоўваць  эмацыянальна- радасныя  адносіны да асенняй прыроды.

Матэрыял: Малюнак  “Восень” з  серыі”Наша  Таня” В.І. Салаўёвай, букет  з  восеньскага  лісця, які  сабралі  дзеці

Х о д   з а н я т к а ў:

1. Аргмомант. Педагог паказвае  букет  з  восеньскага  лісця, пытаецца, што  гэта, хто сабраў  букет, дзе. (Дзеці  адказваюць  на  пытанні )

2. Дзеці  апісваюць лісце:”Лісточкі  жоўтыя, залатыя, чырвоныя, нават  рыжыя, жоўта-зялёныя “. Педагог  падводзіць  дзяцей  да  разумення  вобразнага  выразу “залатая  восень”. З  гэтай  мэтай  ён чытае  радкі:

  Шумяць  па-  асенняму

  Пушча  і  бор

  На  дрэвах , кустах –

  Залацісты  ўбор

(дзеці  тлумачаць  словы “залацісты  ўбор”, “залатая  восень”)

3. Разгляданне  малюнка  “Восень”. Праводзіцца  гутарка  па  пытаннях: Каго  вы бачыце на  малюнку?   (Дзяўчынку).  Што  яна  нясе  ў  руцэ ?  (Жоўтае лісце).   Дзяўчынка  нясе  букет  восеньскага  лісця. Яна  ўсміхаецца, радуецца  таму, што  сабрала  прыгожы  букет. Гэту  дзяўчынку  завуць  Таня. Як  вы думаеце, каму  Таня  нясе  букет ?   (Яна  нясе  яго  маме).  Зразумела, гэты  букет Таня  аддасць  маме. А дзе  яна  збірала  жоўтае  лісце?   ( На  дарожцы, на  траве). Дзе  яшчэ  ляжыць  жоўтае  лісце ?  ( На  лавачцы). Дзе  яшчэ  шмат  жоўтага  лісця  вы  бачыце ?  (На  дрэвах.).   А  на  гэтым  кусце  ёсць  жоўтае  лісце ?( Няма).  Дзе ж  яно?  (Яно  ўпала  на  траву) .Так , лісце апала  з  кустоў  і  дрэў. Глядзіце :  вось  ліст  падае  ўніз (паказвае). Вакол  шмат  жоўтага  лісця. А  што  гэта  зелянее  ў  садзе?  (Елачка). Калі  бывае  гэтак  многа  жоўтага  лісця? (Восенню.) Значыць  Таня  гуляе  ў  садзе  восенню. Як  яна  апранулася  на  прагулку?  ( Чырвонае  паліто  з  капюшонам. Калготкі  і  бацінкі). Чаму  Таня  апранулася  цяплей  ? (таму, што  холадна.) Як  называецца  такое  надвор’е?  (Халоднае, свежае, яснае) .Правільна, восенню  становіцца  холадна, таму  Таня  апранулася  цяплей. Якія  цацкі  яна  ўзяла  з  сабой  у  сад ? (Ляльку  і  машыну.)  Як  яна  гуляе  з  імі?   А хто бяжыць  побач    з  Таняй?   (Шчаня) .Якое  яно ?  (Чорнае, з  белай  плямай  на  лбе). Шчаня  чорнае,  якую  мянушку  можна  яму  даць?  (Чарныш.)  А  якую  мянушку  можна  даць  гэтаму  шчаняці  , каб  адразу  было  зразумела, што  ў  яго  белы  лоб   (Белалобы). Хто  ў  шчаняці  мама?  (Сабака) .

4.Педагог  пачынае  апавяданне  па  малюнку: “ Наступіла  восень. У  садзе  на  дрэвах пажаўцела  лісце. Яно  ападае  з  дрэў  і  кустоў, ляжыць  на  траве, на  дарожках  сада, на  лавачках. Усюды  жаўцее  восеньскае  лісце. Толькі  адна  елачка  зелянее  ў  садзе.

   Сабралася  Таня  пагуляць.  Як  апранулася  Таня?   Якія  цацкі  яна  ўзяла?  Як  з  імі  гуляла ?      Педагог  выклікае   дзіця, якое  складае  працяг  апавядання  ў адпаведнасці  з  апорнымі  пытаннямі . Можна  выклікаць  двух  чалавек, адзін адкажа  на  першае  пытанне, другі- на  астатнія.  Пры  неабходнасці  педагог  дапамагае. Затым  ён  намячае  план  наступнай  часткі :  “Што  Таня  ўбачыла  ў  садзе?   Што  яна  зрабіла?     Чаму  Таня  радуецца?   Выклікае  наступнае  дзіця. Затым  прапануе  закончыць  апавяданне :  “ Хто  бегае  побач  з  Таняй? “

 Адно  дзіця  паўтарае  апавяданне  поўнасцю. Калі  яно  не спраўляецца  з  заданнем, педагог  дапамагае  яму.

5. Педагог  чытае  верш  Т.Шмань “Лістапад”

На  дарозе – лісце-жар,

Па  лясах-

Пажар, пажар.

Ліска  збочыла

З  дарогі:

Апячэш

Яшчэ  тут  ногі!

          Прапануе  -  адгадаць, аб  якой  пары  года  ідзе  размова  ў  вершы, як  дзеці  здагадаліся. Дзеці  тлумачаць  выраз “Лісце-жар”.

          Верш  можна  завучыць  на  памяць.

6. Рэфлексія