Кантрольная работа па матэматыцы па тэме «Выразы.Ураўненні»
Варыянт 1
1.Выпішыце ўраўненні.
а)32-15=17; б) 60:к;
в) 100-х=100; г) 9*х=9.
2. Запішы выраз з пераменнай
Рознасць ліку 8 і пераменнай х павялічыць у 6 разоў
3.Якую лічбу трэба паставіць замест *, каб лік *25 дзяліўся на 9 ?
4. Найдзі НАК (16,18)
5. Складзі лікавы выраз і знайдзі яго значэнне
Сума здабытку лікаў 34 і 5 і дзелі лікаў 144 і 9.
6.Знайдзі значэнне выразу (29+ а) * 205- 716, калі а=17
7. Рашы задачу з дапамогай ураўнення.
У парку пасадзілі 64 саджанцы бярозы і дуба, прычым бяроз пасадзілі на 12 больш, чым дубоў. Колькі саджанцаў бяроз пасадзілі?
8.Знайдзі корань ураўнення.
4*у+2*(у+8)=64
9.Рашы задачу
Скорасць катара ў стаячай вадзе роўная 17 км/г, а скорасць цячэння ракі – 6 км/г. Вызначце шлях, пройдзены катарам па цячэнні ракі за 2 г.
10.Пры якім найменшым значэнні х сума найбольшага адназначнага ліку, кратнага 2, найменшага чатырохзначнага ліку, кратнага 3, і ліку х будзе кратная 4? Адказ абгрунтуйце.
Варыянт 2
1.Выпішыце ўраўненні.
а) х-50=50 б)43-16=27
в)75*к г)6:х=6
2. Запішы выраз з пераменнай
Да рознасці ліку 13 і пераменнай х дадаць лік 28
3.Якую лічбу трэба паставіць замест *, каб лік 3*7 дзяліўся на 9 ?
4. Найдзі НАД (50,45)
5. Складзі лікавы выраз і знайдзі яго значэнне
Рознасць дзелі лікаў 580 і 5 і здабытку лікаў 21 і 4.
6.Знайдзі значэнне выразу 308*(х+37)-824,калі х=28.
7. Рашы задачу з дапамогай ураўнення.
З двух градак сабралі 83 кг морквы. З першай градкі сабралі на 17 кг больш, чым з другой. Колькі кг морквы сабралі з першай градкі.
8.Знайдзі корань ураўнення
5*х+3*(х+9)=75
9.Рашы задачу
Скорасць катара ў стаячай вадзе роўная 17 км/г, а скорасць цячэння ракі – 6 км/г. Вызначце шлях, пройдзены катарам супраць цячэнні ракі за 3 г.
10. Пры якім найменшым значэнні х сума найменшага двухзначнага ліку, кратнага 5, найбольшага трохзначнага ліку, кратнага 3, і ліку х будзе кратная 4? Адказ абгрунтуйце.
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.