Новы год і Каляды ў гісторыі: як святкавалі нашыя продкі
Оценка 4.7
doc
08.01.2020
Новы год і Каляды ў гісторыі.doc
Новы
год і Каляды ў гісторыі: як святкавалі нашыя продкі
Да Калядаў рыхтаваліся сур’ёзна.Напярэдадні свята калолі кабанчыка, нават у небагатых
сем’ях, і яшчэ да пачатку свята стараліся скончыць усе работы з мясам.
Сустракаць гэтае свята трэба было чыстым, таму абавязкова старанна прыбіралі ў
хаце, у двары, затым самі мыліся ў лазні, апраналі, па магчымасці, новую
вопратку.
Першая лыжка – “дзядам”.Увесь вечар напярэдадні Калядаў людзі трымалі шчыры пост, і
толькі пасля з’яўлення першай зоркі на небе садзіліся за стол. Гэтая куцця была
посная – на стол збіраліся толькі посныя стравы, пажадана 12. На стале было
разаслана свежае сена (каб у новым годзе быў добры ўраджай), на яго засцілалі
чысты абрус. Галоўнай стравай на святочным стале была куцця – каша, якую
рыхтавалі з ячменю або пшаніцы і засалоджвалі мёдам. Гаспадыня ставіла на
сярэдзіну стала куццю са свечкай і бліны – сімвал Сонца. Гаспадар запальваў
свечку, чытаў малітву, затым ставіў свечку ў чырвоны кут і першым садзіўся за
стол. Лічылася, што ў гэты вечар на вячэры нябачна прысутнічаюць душы памерлых
продкаў, таму перш чым прыступіць да ежы, першую лыжку кашы ў сподку клалі на
парог або на падаконнік – “дзядам”.
Абавязкова – быць міласэрным.Акрамя агульнага вяселля на Каляды абавязковай лічылася яшчэ
адна традыцыя – рабіць справы міласэрнасці. Прынята было дапамагаць перад
святам адзінокім людзям, састарэлым, хворым, а падчас свята адведваць іх.
Таксама аказвалася магчымая дапамога прытулкам, бальніцам, нават месцам
зняволення. Гэта лічылася працягам той літасці, таго ўсеабдымнага дабра і
спагады, якія даў людзям Хрыстос.
На плошчах – батлейкі. У вялікіх
і малых гарадах і мястэчках карысталіся нязменным поспехам прадстаўленні
народнага лялечнага тэатра – батлейкі. Батлейка ўладкоўвалася на рынку
або плошчы, часта падчас кірмашу, у яе прадстаўленні ўваходзілі рэлігійныя
п’есы, народныя драмы, сатырычныя і жанравыя сцэнкі, насычаныя мясцовым
фальклорам і гумарам. Па вечарах на працягу ўсяго каляднага тыдня батлеечнікі
хадзілі па хатах заможных гараджан, віншавалі гаспадароў ды іх гасцей са святам
і давалі для іх прадстаўленні.
Паштоўкі – калісьці папяровыя, сёння электронныя. У канцы ХІХ стагоддзя паўстаў новы спосаб павіншаваць адзін
аднаго, які вельмі хутка стаў папулярным, – адправіць святочную паштоўку.
Спачатку гэта былі фотаздымкі з прыгожымі відамі, а пазней з’явіліся
спецыяльныя ілюстраваныя карткі да розных святаў, у тым ліку да Каляд.Яркія, маляўнічыя, яны неслі вестачкі,
цёплыя і сардэчныя віншаванні родным людзям у розныя гарады і краіны. Іх
захоўвалі на працягу многіх гадоў як памяць і добрую вестку – так калекцыя
святочных віншаванняў магла ператварыцца ў дарагую сямейную рэліквію. Звычаі, звязаныя са святкаваннем калядных і навагодніх
святаў, за апошнія 100-200 гадоў не раз мяняліся. Але, адпраўляючы сёння сябру
электронную паштоўку па інтэрнэце, мы, як і нашы далёкія продкі, з нецярпеннем
чакаем святаў, рыхтуемся да іх загадзя, запасаемся пачастункамі і прысмакамі,
думаем пра прыгожыя сувеніры і падарункі для нашых любімых і блізкіх, СЯБРОЎ, а на калядны стол
ставім на адну талерку больш. Не
парушым і мы традыцыі продкаў! З
НАДЫХОДЗЯЧЫМІ КАЛЯДАМІІ НОВЫМ 2019 ГОДАМ!!!
Новы год і Каляды ў гісторыі: як святкавалі нашыя продкі
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.