ОЙ, РАНКАМ НА ЮР’Я Спартыўна-фальклорнае свята для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў)
Оценка 4.7

ОЙ, РАНКАМ НА ЮР’Я Спартыўна-фальклорнае свята для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў)

Оценка 4.7
doc
22.12.2023
ОЙ, РАНКАМ НА ЮР’Я Спартыўна-фальклорнае свята   для дзяцей старшай групы  (5-6 гадоў)
ОЙ, РАНКАМ НА ЮР'Я.doc

ОЙ, РАНКАМ НА ЮР’Я

Спартыўна-фальклорнае свята   для дзяцей старшай групы

(5-6 гадоў)

 

Мэта: фізічнае і патрыятычнае выхаванне дзяцей праз далучэнне  іх да нацыянальных традыцый, народных свят, абрадаў.

Праграмныя задачы: далучыць дзяцей да беларускай культуры, традыцый, мовы; развіваць фізічныя якасці (спрытнасць, хуткасць, гібкасць, агульную вынослівасць); удасканальваць уменне пераносіць назапашаны рухальны вопыт у самастойную рухальную і гульнявую дзейнасць;  выхоуваць устойлівую цікавасць да беларускіх народных свят,  пачуццё гонару за культурны патэнцыял свайго народа; садзейнічаць стварэнню добрага настрою выхаванцаў. 

Матэрыял і абсталяванне: абсталяванне для правядзення эстафет, гульняў (лаўкі, кеглі, дугі, гімнастычныя палкі, канат,  драўляныя лыжкі, яйкі-кіндары, кошыкі), касцюм дзеда Юрая, народная кашуля (ці выкарастаць элементы народнага адзення) у кіраўніка фізічнага выхавання,  эмблемы каманд, цацка-свістулька, кошык з караваем, аўдыёзапісы: беларускай народнай музыкі; фанаграмы-мінусоўкі  беларускіх народных песень “Зайграй жа, дударочку”, “Вясна-красна, адкуль прыйшла”; полькі “Юрачка”, музычны цэнтр.

 

Ход мерапрыемства

На сцяне спартыўнай залы размешчаны надпіс “Ой, ранкам на Юр’я”, вышываныя рушнікі.

Пад беларускую народную мелодыю у зал заходзяць выхаванцы старшай групы. Іх сустракае кіраўнік фізічнага выхавання і двое дзетак.

 

Кіраўнік фізвыхавання:

Рады вас усіх вітаць, у нашай зале сустракаць.

Вітаюцца : Добрай раніцы!

Кіраўнік фізвыхавання: Сёння мы сапраўдную вясну сустракаем,

На свята  спартыўна-фальклорнае “Юрай” вас запрашаем.


Дзяўчынка: На Юр'я Бога клікала, 
Да падай, Божа, ключыкі
 
Адамкнуці зямліцу
 
Ды выпусціці травіцу.


Хлопчык:
Ды на буйнае жыта, 
Ды на цёплае лета.
Ды на волікі ярмачко. 
Ды на кароўкі малачко.

                                               (з народнага)

Кіраўнік фізвыхавання:

Святы Юрай – Божы ключнік.

Зіму замыкае, вясну адмыкае.

Расу выпускае, усе навокал благаслаўляе.

Сёння будзем гуляць-забаўляцца,

Да беларускай народнай культуры далучацца.

Спрыт ды удалоту дэманстраваць

Каб  Юрыя-Георгія ўшанаваць.

                                                        

Дзяўчынка: А ці ведаюць нашы хлопчыкі і дзяўчынкі, што гэта за свята Юр’я?

Кіраўнік фізвыхавання: А вось мы зараз у іх запытаемся.  Раскажыце, калі ласка, што вы ведаеце пра свята Юр’я, як яго святкуюць,  і што ў гэты дзень людзі робяць

 

Дзеці па чарзе расказваюць:

1)    Свята называецца  Юр'я, або Ягор'я, святкуюць яго 6 мая. Лічыцца, што на Юр’я  настае сапраўдная вясна,  і менавіта тады пачынае кукаваць зязюля.

 

2)    Яшчэ Юр’я называюць святам пастушкоў, бо у гэты дзень першы раз выганяюць кароў на пашу. Статак на Юр'я выганяюць рана на цудадзейную расу, каб было многа малака. Перад тым як выгнаць жывёлу, гаспадар тройчы абыходзіць яе з запаленай грамнічнай свечкай і апырсквае свянцонаю вадою.  Гаспадыня акурвае жывёлу падпаленымі купальскімі зёлкамі Выганяюць скаціну з двара, пасцёгваючы асвячонымі на Вербніцу галінкамі вярбы, затым галінку ўтыкаюць ў хляве ад злых духаў. На парозе хлява перад жывёлай кладуць яйка, каб ваўку заткнуць ім пашчу і каб каровы былі круглыя і поўныя малаком. А калі пасля праходу жывёлы яйка заставалася цэлае, лічаць, што і жывёла застанецца цэлаю, яе не зачэпіць воўк.

3)     Святы Юрай ахоўвае хатнюю жывёлу і з'яўляецца валадаром ваўкоў. Ён на белым кані замыкае пашчы дзікім звярам, каб яны не нападалі на скаціну.

 

4)  Раса раніцай на Юр’я лічыцца  лекавай як для жывёлы, так і для чалавека. Хто   хача быць дужым і здаровым, павінен пакачацца гэтай раніцай па расе. Расу нават збіралі ў місачку і выкарыстоўвалі як лекавы сродак. Лічыцца, што святы Юрай асвяціў яе. Кажуць так : “Юр’ева  раса” — ад сурокі, ад сямі хвароб. Будзь здароў, як “Юр’ева раса”.

 

5)    Раней на світанні  на Юр’я гаспадар абыходзіў  усе свае палеткі  з закручаным у белы абрус караваем хлеба, які напярэдадні свята пякла гаспадыня.  Падышоўшы да апошняй паласы, засеянай жытам, гаспадар клаў хлеб-каравай ў жытнёвую рунь і параўноўваў вышыню  сцябла з караваем. Калі каравай хаваецца ў жыце, то ў гэтым годзе жыта будзе добрае. Пасля  гаспадар  вяртаўся  з караваем дадому, разразаў  яго на кавалкі па колькасці членаў сям’і, і ўсе  разам з’ядалі каравай, каб сям’я жыла ў згодзе і дастатку.


Кіраўнік фізвыхавання: Малайцы, многа вы пра свята ведаеце. А цяпер давайце святому Юраю аддзячым, танец-размінку “Юрачка” паскачам.

Дзеці пад мелодыю  беларускай полькі “Юрачка” праводзяць фізкультурную размінку.

 

Кіраўнік фізвыхавання (свішча ў свістульку): Хлапчукі і дзяўынкі! Увагі хвілінку! Каб Юрая  ушанаваць, трэба свой спрыт ды  ўдалоту паказаць! Бегаць хутка, скакаць высока, кідаць далёка, мець зоркае вока. Гатовыя вы даказаць, что спрытныя і хуткія?

Тады давайце падзелімся на дзве каманды: “Юрачкі”і “Ягорачкі”. Абедзві гэтыя назвы – у гонар  народнага свята. (У дзяцей на кашулях эмблемы камандаў).

Увага! Раз-два, павярніся, на каманды падзяліся!

Юрачкі, крок наперад!

Цяпер, каманды,  займіце свае месцы на лініі спаборніцтваў.

 

Кіраўнік фізвыхавання: Як вы ўжо ведаеце, Юр’я – свята пастушкоў. А каб пасвіць статак і не разгубіць кароў, трэба пастушку быць хуткім, спрытным, лоўкім, умець пераадольваць перашкоды, бо на пашы   ёсць і ямы, і горкі, і куслівыя авадні, якія кусаюць кароў і прымушіюць іх хутка ўцякаць ды хавацца па кустах. Таму, каб быць сапраўдным пастушком, трэба мець добрыя фізічныя якасці. Гатовыя вы прайсці іспыт на званне пастушка?

 

ЭСТАФЕТА “Хуткі  пастушок”

Дзеці  з гімнастычнай палкай (“пугай”) у руках пераадольваюць  на хуткасць “паласу перашкод” (праходзяць па лаўцы (“кладачка праз ручай”), пераскокваюць абручы (“купіны”), падлазяць пад дугі (“кусты”), абабягаюць стойку  (“дрэва”), вяртаюцца да лініі старту і перадаюць “пугу” наступнаму гульцу.

 

Кіраўнік фізвыхавання: Ну вось, пастушкі, іспыт вы здалі выдатна.

А ці ведаеце вы, што абавязкова на Юр’я  пастушкоў частавалі  абрадавай стравай – вялікай яечняй, прыгатаванай на вогнішчы.

Каб камандзе  прыгатаваць такую яечню, трэба хутка  перанесці  яйкі  ад курыцы ў свой кошык.

 

ЭТАФЕТА “Яйкі на яечню”

Дзеці з абедзвюх каманд з драўлянымі лыжкамі, абягаючы  стойкі-“дрэўцы”, дабягаюць да кошыка, у якім складзены  “яйкі” (кіндары), кладуць адно яйка у лыжку і бягом вяртаюцца да лінніі старта, дзе стаіць кошык каманды. Кладуць яйка у свой кошык, лыжку перадаюць наступнаму гульцу. Перамагае каманда, хутчэй перанёсшая яйкі.

 

Пасля эстафеты чуецца гоман, у зал заходзіць Дзед Юрай (дарослы)  з кошыкам, у якім закручаны ў белы абрус каравай.

 

Дзед Юрай (спявае): Бабка Ганна, дзед Юрай, го-го-го!

Спяклі велькі каравай, го-го-го!

Усе палеткі ім абнёс, го-го-го!

Ўродзіць жыта ды авёс, го-го-го!

 

Прывітанне добрым людзям!

Што ж, знаёмы з вамі будзем.

Я –Юрай дзед, мясцовы краявед.

Жыву многа год на свеце.

Ведаеце мяне, дзеці?

 Кіраўнік фізвыхавання: Дзед Юрай, а дзе ж ты быў?

 

Дзед Юрай: Па палях хадзіў, жыта радзіў,

Жыта-пшаніцу, усякую пашніцу.

З самага ранку во усе палеткі свае абыйшоў, караваем абнёс, каб ураджай у гэтым годзе быў добры.  Ды вось чую, што у вас тут гоман – весялосць, вось я  да вас на свята і завітаў.  Люблю, калі моладзеж гуляе, песні спявае. А вы песні добрыя ведаеце?

 

Кіраўнік фізвыхавання:А як жа! Якое ж свята без песні! Сядай, дзядуля, адпачні, песню паслухай, разумную патыліцу пачухай.

Рабяткі, давайце заспяваем вясёлую беларускую народную песню “Зайграй жа, дударочку”.

 

Дзеці выконваюць беларускую народную песню “Зайграй жа, дударочку”

 

Дзед Юрай: Вось вы малайцы! Так прыгожа спявалі, што ў мяне нават ногі самі скакалі! А ці ведаеце вы якія-небудзь  юраўскія прыслоўі і прыкметы?

 

Дзеці: Ведаем! (па чарзе кажуць)

1)    Як на Ягор'я пагода, то на грэчку няўрода.

2)    Калі на Юр'я мароз, дык сей на балоце авёс.

3)    Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб і ў дурня.

4)    Калі Юрай сказаў: «Жыта ўраджу», дык Мікола адказаў: «Пачакай — пагляджу».

5)    Калі прыйдзе Юры, не ўгледзіш у жыце куры.

6)    Калі на Юр'я раса — хопіць коням аўса.

7)    Калі на Юр'я поўня — будзе ўсяго поўна.

8)    Юр'я на парог вясну прывалок.

 

Дзед Юрай: Малайцы! А про тое, што на Юр’я раса цудадейная, вы таксама ведаеце? Што калі у ёй пакачацца, то будзеш дужым, моцным і хварэць не будзеш. А калі яе сабраць ды вочкі прамыць, то яны будуць зоркія?

 

Кіраўнік фізвыхавання:Ведаем, дзед Юрай. І зараз пакажам табе, як мы умеем па расе качацца, ды і збіраць расу таксама ўмеем. Юрачкі-Ягорачкі, станавіцеся па сваіх камандах!

 

ЭСТАФЕТА “Юр’ева  раса”

Дзеці  “перакатваюцца” па расцеленых на падлозе гімнастычных кілімках да   імправізаванага  дрэўца, на галінках якога размешчаны   папяровыя  кропелькі расы.  Дзіця, дакаціўшыся да дрэўца, устае, адрывае папяровую кропельку бяжыць да сваёй каманды. Там кідае кропельку ў пластыкавы стаканчык. Перамагае каманда, якая хутчэй выканала заданне.

 

Кіраўнік фізвыхавання: Бачыш, дзед, якія нашы дзеці спрытныя ды умелыя. Колькі кропелек расы яны  назбіралі.  А цяпер накрыем нашы стаканчыкі з кропелькамі вышываным абрусам (накрывае стаканы абрусам), моцна заплюшчым вочкі  (незаўважна мяняе стаканы з папяровымі кропелькамі на стаканы з вадою) і скажам разам чароўныя словы “Кропелькі, заблішчыце, вочкі зоркімі зрабіце”. (Здымае абрус). Гляньце, якая цудадзейная раса у нас з’явілася.

Зараз вочкі ею прамыем, каб зоркімі былі, ды далёка бачылі. (Дзецям  па чарзе са стаканчыка  капаецца некалькі кропелек вады на рукі). І ты, дзед Юрай, палячыся, пратры свае старыя вочы, каб не балелі і ўсё бачылі (Дзед працірае вочы).

 

Дзед Юрай: Дзякуй, дзеткі! Цяпер пэўна вочы балець не будуць.

 

Кіраўнік фізвыхавання:А зараз мы пераканаемся, что вочкі у дзяцей і сапраўды сталі больш зоркімі. Вось для кожнай каманды  прыгатаваны  на дошцы па два малюнкі, на якіх ім трэба знайсці  6 адрозненняў. Каля дошкі з малюнками ляжаць каляровыя алоўкі: для адной каманды – чырвоны, для другой – сіні. Алоўкамі гэтыя адрозненні трэба абвесці.  Якая каманда хутчэй справіцца, тая і перамагла. “Юрачкі” і “Ягорачкі”, будзе уважлівымі!

 

ЭСТАФЕТА “Зоркія і ўважлівыя”

Каманды разбіваюццы  на пары.  Двое дзяцей ў абручы дабягаюць да дошкі з малюнкамі, знаходзяць адно адрозненне, абводзяць яго алоўкам (адна каманда  на сваіх малюнках- чырвоным алоўкам, другая на сваіх малюнках – сінім). Вяртаюцца да каманды, перадаюць эстафету другой пары. Перамагае каманда, якая хутчэй і без памылак выканае заданне.

 

Дзед Юрай: Малайцы, сапраўды, зоркія вы і уважлівыя. Слухайце, а ці ведаеце вы, што Святы Юрай (ці Георгій, па другому)  на сваім белым кані перамог страшэннага паганага цмока, які кажны год патрабаваў сабе ў ахвяру па  прыгожай дзяўчыне? Святы Юрай  прабіў яго наскрозь сваёй дзідай.  Кажуць так “Юрай з канём, конь з капытом”.     З тых пор Святы Юрай лічыцца апекуном і абаронцам коней!

 

Кіраўнік фізвыхавання: Сапраўды так! Мы сёння таксама ўшануем конікаў, пакажам, якімі спрытнымі вершнікамі можам быць.

 

ЭСТАФЕТА “Хуткі вершнік”

Дзеці па дваіх верхам  “на коніку” (гімнастычная палка з прыробленай з картону конскай галавой) аб’язджаюць і пераскокваюць перашкоды (кеглі і палкі) і вяртаюцца да лініі старту. Перадаюць “коніка” доугому вершніку.

 

Дзед Юрай: Але ж вы і спрытныя! І конікі ў вас хутканогія. Глядзеў я на вас глядзеў, і мне так самому захацелася з вамі пагуляць. Ці ведаеце вы якую цікавую беларускую гульню?

Кіраўнік фізвыхавання: Канешне, ведаем! Запрашаем цябе пагуляць з намі ў гульню “Дзядуля-ражок”.

 

 БЕЛАРУСКАЯ  НАРОДНАЯ  ГУЛЬНЯ “Дзядуля-ражок”

Апісанне гульні: выбіраецца важак, якога называюць дзядуля-ражок (на свяце гэта будзе дзед Юрай). Ён жыве ў доме, які абазначаецца абручом. Каманды дзяцей размяшчаюцца справа і злева ад дому дзядулі крокаў на дзесяць. Гэта іх дамы (адзначыць чым-небудзь). Месца паміж гэтымі двумя дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў сваіх дамах, і пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зірне налева і крыкне:

- Хто мяне баіцца?

А ўсе дзеці яму ў адказ:

- Ніхто!

Пасля адказу яны перабянаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць і падражніваюць важака:

- Дзядуля-ражок, з’еў чужы піражок!

Дзядуля-ражок выскоквае са савйго дома і ловіць дзяцей. Першы, каго дзядуля-ражок схопіць, становіцца яго памочнікам і разам з ім ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з імі. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.

Правілы: дзеці могуць забягаць у свой дом, але заставацца там доўга нельга.

 

Дзед Юрай: Ой, спрытныя вы і хуткія, ажні я змарыўся вас лавіць. Але  напэўна ж нядужыя! Я вось хлеба з малаком пад’еў – дык адразу падужэў! А вы напэўна кашы сёння  не каштавалі, дык і сілы не назбіралі!

Кіраўнік фізвыхавання: Ой, дзядуля Юрай, ты памыляешся! Нашы дзеці ўсе дужыя! Нават дзяўчынкі! Цябе лёгка адолеюць!

Дзед Юрай:Не можа быць! Я – дзед- асілак! Маю моц ды сілу! Дужыя рукі, шырокія плечы. Куды вам да мяне, малечы!

Кіраўнік фізвыхавання: Ой, дзед Юрай, не хваліся! Зараз паглядзім, хто мацнейшы!

ГУЛЬНЯ  “Перацягванне каната”

Дзед бярэцца з аднаго боку, дзяўчынкі – з другога. Перацягваюць канат.

Дзяўчынкі перамагаюць.

 

Дзед: Сапраўды, дужыя у вас дзяўчынкі.

 

Кіраўнік фізвыхавання: І не толькі дзяўчынкі. “Юрачкі”, Ягорачкі”, станавіцеся, будзем сілай мерацца!

 

 Каманды некалькі раз перацягваюць канат.

 

Дзед Юрай: Малайцы, “Юрачкі-Ягорачкі”!

Добра мы свята святкавалі, і гулялі і спявалі.

Надыйшоў час і развітацца,

каб праз год зноў на свяце спаткацца.

На развітанне частую вас хлебам і соллю

На шчасце, здароў’е і добрую долю.

(Падае кошык дзяўчынцы)

 

Дзяўчынка: Дзякуй, дзедуля Юрай.

Святы Юрай па межах ходзіць,
Усім людзям дабро робіць,
Зямлю адмыкае, расу выпускае.
На добрае лета, на буйное жыта,
На гэты свет, на ўсякі цвет,
Каб зямелька ажывала,
Ды дабром нас асыпала.

 

Кіраўнік фізвыхавання: Я цяпер на развітанне давайце усе разам добрую песню заспяваем!

Выконваюць беларускую народную песню «Вясна-красна, адкуль прыйшла”.

 

Літаратура:

1. Беларускія гульні ў дзіцячым садзе. Дапаможнік для выхавальніка / Склад. З.І.Ермакова, В.М.Шабека.- 2-е выд., дап.- Мінск: Народная асвета, 1987.-80 с.

2. Беларускі дзіцячы фальклор. Традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы /Склад. А.М.Аляхновіч, М.В.Рахчэеў.-Мінск: “Беларусь”, 1994.-272 с.

3. Цыральчук, А.А. Купалінка: народныя святы и абрады: дапам.для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі/ А.А.Цыральчук.- Мазыр: ТАА ВД “Белы Вецер”, 2005.- 62 с.

 

Петрыман Святлана Віктороўна,  намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад г.п.Мір” Карэліцкага раёна, Гродзенскай вобласці

Домашний адрес:  231 444;  Гродненская обл, Кореличский р-н, г.п.Мир, ул.Сташевской, 4/16. Тел.: 8-015-96-70291: моб. Velcom 80293312181.                                                                                   Паспорт: КН 2458982, выдан 29 декабря   2014 г.  Кореличским РОВД                                 Личный номер: 4061269К019РВ2

 

 

 

 

     

 

 


ОЙ, РАНКАМ НА ЮР’Я Спартыўна-фальклорнае свята для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў)

ОЙ, РАНКАМ НА ЮР’Я Спартыўна-фальклорнае свята для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў)

Кіраўнік фізвыхавання: Святы

Кіраўнік фізвыхавання: Святы

Падышоўшы да апошняй паласы, засеянай жытам, гаспадар клаў хлеб-каравай ў жытнёвую рунь і параўноўваў вышыню сцябла з караваем

Падышоўшы да апошняй паласы, засеянай жытам, гаспадар клаў хлеб-каравай ў жытнёвую рунь і параўноўваў вышыню сцябла з караваем

ЭТАФЕТА “Яйкі на яечню” Дзеці з абедзвюх каманд з драўлянымі лыжкамі, абягаючы стойкі-“дрэўцы”, дабягаюць да кошыка, у якім складзены “яйкі” (кіндары), кладуць адно яйка у…

ЭТАФЕТА “Яйкі на яечню” Дзеці з абедзвюх каманд з драўлянымі лыжкамі, абягаючы стойкі-“дрэўцы”, дабягаюць да кошыка, у якім складзены “яйкі” (кіндары), кладуць адно яйка у…

Калі Юрай сказаў: «Жыта ўраджу», дык

Калі Юрай сказаў: «Жыта ўраджу», дык

ЭСТАФЕТА “Зоркія і ўважлівыя”

ЭСТАФЕТА “Зоркія і ўважлівыя”

Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з імі

Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з імі

Каб зямелька ажывала, Ды дабром нас асыпала

Каб зямелька ажывала, Ды дабром нас асыпала
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
22.12.2023