Стварэнне і друк тэкставага дакумента
Інфарматыка, 6
клас
Настаўнік: В.Г.Балановіч
Мэты:
- садзейнічаць развіццю ўяўленняў аб спосабах апрацоўкі тэкставых дакументаў;
- садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, пазнавальных інтарэсаў,
інтэлектуальных і творчых здольнасцей, навыкаў работы з тэкставым рэдактарам;
- ствараць умовы для выхавання цікавасці да вывучаемага прадмета, працавітасці,
адказных адносін да выканання этычных і маральных норм пры выкарыстанні
інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій.
Патрабаванні
да вынікаў вучэбнай дзейнасці:
- вучні павінны ведаць прызначэнне тэкставага рэдактара, паняцці сімвала
і абзаца тэксту;
- вучні павінны ўмець ужываць тэкставы рэдактар для ўводу і рэдагавання
тэксту, ужываць сродкі фарматавання тэксту, адкрываць і захоўваць тэкставыя
файлы, рыхтаваць дакумент да друку.
Абсталяванне: ПК, ПЗ MSWord/
Тып урока: вывучэння новага матэрыяла
Ход урока
I.Арганізацыйны момант
II. Галоўная частка
1. Праверка дамашняга задання. Выкананне інтэрактыўнага практыкавання https://learningapps.org/2773716
2. Актуалізацыя апорных ведаў.
3. Вывучэнне новага матэрыялу.
3.1. Дадатковыя магчымасці тэкставых рэдактараў. Большасць тэкставых рэдактараў даюць карыстальніку дадатковыя магчымасці. Адной з такіх магчымасцей з’яўляецца фармаціраванне тэксту.
3.2. Фармаціраванне тэксту. Фармаціраванне тэксту — змяненне формы ўяўлення тэксту. Адрозніваюць фармаціраванне сімвалаў і фармаціраванне абзацаў.
3.3. Фармаціраванне сімвалаў
Фармаціраванне сімвалaў мяняе форму іх уяўлення на экране. Да фармаціравання сімвалaў належаць:
· змяненне шрыфту;
· змяненне памеру;
· змяненне напісання;
· змяненне колеру.
Сімвалы аднаго і таго ж шрыфту могуць мець розныя напісанні, памеры і колеры. Напісанне можа быць: звычайным, курсіўным, паўтлустым. Сімвалы таксама могуць быць падкрэсленымі або закрэсленымі. Часам у тэксце выкарыстоўваюць надрадковыя (x2) або падрадковыя (H2O) сімвалы. Напісанні тэксту могуць камбінавацца, напрыклад:
· паўтлусты курсіў;
· падкрэслены курсіў;
· падкрэслены паўтлусты курсіў.
Для фармацірaвання сімвалaў тэксту спачатку трэба вылучыць тэкставы фрагмент, а затым выбраць патрэбныя параметры фармаціравання. Выбар можа ажыццяўляцца з дапамогай каманд укладкі Главная або кантэкставага меню.
3.4. Разгляд прыкладаў. Прыклад 11.1.
Каманды ўкладкі Главная для фармаціравання сімвалаў (група Шрифт):
Прыклад 11.2.
Каманды кантэкставага меню
для
фармаціравання сімвалаў:
Пра прызначэнне значкоў на ўкладках можна даведацца, калі навесці на іх паказальнік мышы. Падказка, якая пры гэтым з’явіцца, дапаможа вызначыць, для чаго выкарыстоўваецца значок.
3.5. Выкананне практыкавання. Надыходзяць навагоднія святы. Уявіце, што вы вырашылі свайго сябра запрасіць на свята. Для гэтага вам неабходна аформіць запрашальны білет, выкарыстоўваючы розныя шрыфты, памеры, напісанні і колеры сімвaлаў, паказаныя ў прыкладзе 11.3. Змест запрашальнага білета можна змяніць на свой густ.
3.6. Фармаціраванне абзацаў. Фармаціраванне абзацаў мяняе іх размяшчэнне адносна старонкі. Да фармаціравання aбзацаў належаць:
· змяненне выраўноўвання;
· змяненне водступаў;
· змяненне інтэрвалаў.
Для фармаціравання aбзаца трэба ўстанавіць курсор у любое месца aбзаца і выбраць неабходныя параметры. Выбар можа ажыццяўляцца з дапамогай каманд укладкі Главная (прыклад 11.4).
Для афармлення загалоўкаў у тэксце звычайна ўжываюць выраўноўванне па цэнтры, а для асноўнага тэксту — выраўноўванне па шырыні.
У aбзаца можна вызначыць водступы злева, справа, а таксама водступ першага радка (чырвоны радок). Для іх устаноўкі выкарыстоўваюць маркеры на лінейцы (прыклад 11.5).
Калі маркер водступу першага радка знаходзіцца на лінейцы далей (правей) за маркер водступу злева, то атрымліваем абзац з водступам. Калі маркер водступу першага радка знаходзіцца бліжэй (лявей) за маркер, то маем aбзац з выступам.
Міжрадковы інтэрвал — адлегласць паміж двума радкамі аднаго aбзаца. Па змоўчанні ўстаноўлена значэнне «адзінарны». Таксама часта выкарыстоўваюць і іншыя значэнні (двайны, паўтарачны і інш.). Акрамя таго, у aбзаца можна ўстанавіць інтэрвалы перад aбзацам і пасля aбзаца (прыклад 11.6).
У прыкладзе 11.7 паказаны розныя спосабы фармаціравання aбзацаў. Акрамя ўласцівасцей aбзаца, зменены і ўласцівасці сімвалaў для абзаца, які з’яўляецца загалоўкам. У дачыненні да сімвалaў гэтага абзацa ўжыты шрыфт Arial, паўтлустага напісання, сіняга колеру, памеру 17.
3.7. Дадатковыя каманды фармаціравання. Работа з Дадаткам.
3.8. Друк тэксту. Для вываду дакумента на друк трэба выканаць каманду Файл → Печать(прыклад 11.8) або выкарыстаць кнопку на панэлі хуткага доступу.
У акне Печать можна задаць нумары старонак, якія трэба вывесці на друк, вызначыць колькасць копій дакумента і інш.
Перад тым як адправіць дакумент на друк, рэкамендуецца выканаць яго папярэдні прагляд (гл. Дадатак.).
Папярэдні прагляд дакумента дазваляе карыстальніку ўбачыць, як будзе выглядаць кожная старонка дакумента пры друку.
Пасля папярэдняга прагляду пры неабходнасці можна ўнесці змяненні ў афармленне дакумента.
3.9. Выкананне практыкавання. Вы ўжо аформілі запрашальны білет сваім сябрам на свята. Зараз прагледзьце яго дадаткова, пры неабходнасці выканайце рэдагаванне і фармаціраванне, раздрукуйце.
4. Замацаванне тэмы ўрока.
1. Што разумеюць пад фармаціраваннем тэксту?
2. Якія дзеянні належаць да фармаціравання сімвалаў?
3. Якія дзеянні належаць да фармаціравання абзацаў?
4. Як вывесці дакумент на друк?
5. Выканаць тэставыя заданні (электронны дапаможнік)
III. Рэфлексія. “СМС сябру пра сённяшні ўрок”
IV. Падвядзенне вынікаў урока і выстаўленне адзнак. Тлумачэнне парадка выканання дамашняга задання
Д/З §11, скласці рэбусы, красворды, творчыя заданні па тэме “Стварэнне тэкставых дакументаў”
© ООО «Знанио»
С вами с 2009 года.