Выступленне на педсавет
Оценка 4.9

Выступленне на педсавет

Оценка 4.9
Семинары
docx
белорусский язык +1
Взрослым
17.11.2018
Выступленне на педсавет
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Хорская сярэдняя школа” Выступленне на педсавет Развіццё пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры праз выкарыстанне мультымедыйных прэзентацый Падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Цернавая Вольга Аляксандраўна, адукацыя вышэйшая, катэгорыя 2, стаж 7 гадоў Сакавік , 2014 “Новае пакаленне – гэта новы час. І не трэба цягнуць дзяцей у свой час. Трэба самому вучыцца жыць тым часам, у якім сталеюць твае вучні”. А. Анастасіеў Выкарыстанне інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій у рабоце настаўніка ў сённяшні час не захапленне, не мода, а рэальная патрэба. Без сумнення, педагог павінен арыентавацца на патрэбы вучняў, выкліканыя запатрабаваннямі часу, не баяцца мяняцца самому, па-новаму пераасэнсоўваць уласную дзейнасць. У сучасны час па прычыне глабальнай інфарматызацыі грамадства ўсё часцей уздымаецца пытанне наконт прымянення новых інфармацыйных
выступленне на педсавет.docx
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Хорская сярэдняя школа”                                                       Выступленне на педсавет Развіццё пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры праз выкарыстанне мультымедыйных прэзентацый                                                                          Падрыхтавала настаўніца                                                                                    беларускай мовы і літаратуры                                                                          Цернавая Вольга                                                                             Аляксандраўна,                                                                          адукацыя вышэйшая,                                                                          катэгорыя  2, стаж 7 гадоў Сакавік , 2014 “Новае пакаленне – гэта новы час. І не трэба цягнуць дзяцей у свой час.  Трэба самому вучыцца жыць тым часам, у якім сталеюць твае вучні”. А. Анастасіеў  Выкарыстанне   інфармацыйна­камп’ютарных   тэхналогій   у   рабоце настаўніка ў сённяшні час не захапленне, не мода, а рэальная патрэба.  Без сумнення,   педагог   павінен   арыентавацца   на   патрэбы   вучняў,   выкліканыя запатрабаваннямі часу, не баяцца мяняцца самому, па­новаму пераасэнсоўваць уласную дзейнасць.  У сучасны час па прычыне глабальнай інфарматызацыі  грамадства ўсё часцей   уздымаецца   пытанне   наконт   прымянення   новых   інфармацыйных тэхналогій  у школе. Зараз патрабуецца чалавек, які ўмее працаваць з вялікай колькасцю інфармацыі, можа добра і хутка арыентавацца   ў інфармацыйнай прасторы,  хутка   перабудоўвацца   і   перавучвацца.     Камп’ютарнае   навучанне раскрывае шырокія магчымасці як для вучняў, так і для настаўнікаў, спрыяе павышэнню   якасці   навучання,   зацікаўленасці   вучняў.   За   інфармацыйнымі тэхналогіямі будучае, гэта ўжо бясспрэчна. І на сучасным этапе настаўніку варта,   па   магчымасці,   выкарыстоўваць   новыя   інфармацыйныя   тэхналогіі, электронныя сродкі навучання,  каб падрыхтаваць вучняў да сучаснага жыцця, каб яны не разгубіліся і выбіралі патрэбны накірунак  ў тым інфармацыйным моры, што з кожным годам становіцца ўсё большым. Прымяненне камп’ютарных  тэхналогій ў навучанні  беларускай мове і літаратуры тлумачыцца неабходнасцю рашэння праблемы пошуку шляхоў і сродкаў   актывізацыі   пазнавальнай   цікавасці   вучняў,   развіцця   іх   творчых здольнасцей, стымуляцыі разумовай дзейнасці. На ўроках дадзеная праблема ў некаторай ступені можа быць вырашана шляхам выкарыстання інфармацыйна­камунікатыўных тэхналогій , якія, па­ першае, маюць у сваёй аснове строгі алгарытм дзеянняў вучняў. Не кожны вучань, вывучыўшы правілы, можа імі карыстацца. Выкарыстанне алгарытмаў, схем­карт, табліц упарадкоўвае працэс навучання. Па­другое, у сувязі з вострай праблемай эканоміі часу ў ходзе вучэбнага працэсу перад сучаснай школай таксама ставіцца задача – знайсці сродкі і прыёмы навучання, якія дазваляюць максімальна эканоміць час на ўроку. На мой   погляд, выкарыстанне камп’ютара на ўроку з’яўляецца адным з такіх сродкаў. Па­трэцяе, навучанне з выкарыстаннем інфармацыйна­камунікатыўных тэхналогій ­ гэта і ўзроўневая дыферэнцыяцыя, таму што ва ўмовах гэтай тэхналогіі   вучань   мае   права   на   выбар   зместу   свайго   навучання,   узроўню засваення. Пры гэтым дзейнасць настаўніка павінна забяспечыць магчымасць кожнаму вучню авалодаць ведамі на абавязковым або больш высокім узроўні (па выбары вучня). Камп’ютарныя   тэхналогіі   навучання   –   гэта   сукупнасць   метадаў, прыёмаў,   спосабаў   стварэння   ўмоў   для   работы   настаўнікаў   на   аснове камп’ютарнай тэхнікі, сродкаў тэлекамунікацыйнай сувязі і інтэрактыўнага праграмнага   прадукту,   якія   мадэліруюць   частку   функцый   педагога   па прадстаўленні, перадачы і зборы інфармацыі, арганізацыі кантролю і кіравання пазнавальнай   дзейнасцю.   Інакш   кажучы,   камп’ютарныя   тэхналогіі   (КТ) навучання   –   гэта   працэсы   падрыхтоўкі   і   перадачы   інфармацыі   навучэнцу, сродкам здзяйснення якіх з’яўляецца камп’ютар . Іх выкарыстанне дазваляе відазмяніць працэс навучання ў цэлым, рэалізаваць яго асобасна арыентаваную мадэль,   дае   магчымасць   інтэнсіфікаваць   заняткі   і   арганізаць   самастойную работу вучняў. Яны патрабуюць змянення формы і ўзаемаадносін выкладчыка і   вучня,  ператвараючы   навучанне   ў   дзелавое   супрацоўніцтва,   што   павышае індывідуальнасць   і   інтэнсіўнасць,   вядзе   да   неабходнасці   пошуку   новых мадэляў заняткаў, пашырае магчымасці творчага развіцця. У   нашай   школе   найбольш   магчымым   метадам   КТ   з’яўляецца мультымедыйная прэзентацыя. Як тэрмін, мультымедыя – гэта аб’яднанне ў адным   дакуменце   гукавой,   музычнай   відэаінфармацыі   з   мэтай   імітацыі ўздзеяння   рэальнага   свету   на   органы   пачуццяў   .   Адпаведна,     тэхналогія мультымедыя   –   інтэрактыўная   тэхналогія,   якая   забяспечвае   работу   з малюнкамі, відэапаказам, анімацыяй, тэкстам і гукавым радам . І сапраўды, дзякуючы   выкарыстанню   мультымедыйных   сродкаў   на   ўроку   вучань   мае магчымасць   успрымаць   неабходную   інфармацыю   адначасова   некалькімі органамі пачуццяў, а не паслядоўна, як гэта адбываецца пры традыцыйным выкладанні. Сам факт правядзення ўрокаў беларускай мовы і літаратурыў або ў   кабінеце   з   мультымедыйнай   устаноўкай,   або   ў   кабінеце   інфарматыкі інтрыгуе   дзяцей,   з’яўляецца   матывацыя,   спачатку   ў   некаторых   толькі знешняя. Вучань адчувае патрэбу ў ведах. Ад знешняй матывацыі з’яўляецца цікавасць да вывучэння  беларускай мовы і літаратуры.  Перш   чым   уводзіць   новыя   мультымедыйныя   сродкі   ў   адукацыйны працэс, настаўнік павінен усвядоміць педагагічную мэтазгоднасць прымянення камп’ютарнай тэхнікі на ўроку: што ў выніку гэта дасць вучням і самому педагогу карыстальніку . Пры гэтым настаўнік павінен выконваць дыдактычныя патрабаванні, у адпаведнасці з якімі: ­ узгадняць   абраны   сродак   камп’ютарных   тэхналогій   з   іншымі сродкамі, якія прымяняюцца на ўроку; ­ улічваць   спецыфіку   вучэбнага   матэрыялу,   асаблівасці   класу, характар тлумачэння новай інфармацыі; ­ прымяненне   камп’ютарных   тэхналогій   павінна   вызначацца   зместам тэмы, матэрыялам папярэдніх і наступных урокаў. Неабходны   пэўныя   ўмовы   для   для   правядзення   ўрокаў   з   выкарыстаннем   мультымедыя:   кабінет   з   мультымедыйнай   устаноўкай (камп’ютар   з   выхадам   на   экран   вялікага   тэлевізара,   або   мультымедыйны праектар) ці камп’ютарны клас; наяўнасць падрыхтаваных матэрыялаў і праграмнага забеспячэння; валоданне настаўнікам навыкамі работы на камп’ютары.                   Зыходзячы   з  уласнага   вопыту,  скажу,  што   перш,  чым   праводзіць мультымедыйныя ўрокі, трэба добра пазнаёміцца з магчымасцямі камп’ютара, вывучыць праграмы  Microsoft  Word,  Microsoft  Office,  Microsoft  Power  Point, навучыцца карыстацца Інтэрнэтам. Ёсць шэраг сайтаў, дзе можна ўзяць самую разнастайную   інфармацыю   пра   помнікі   архітэктуры,   музеі,   музычныя калектывы, ёсць каталог беларускай мастацкай літаратуры, каталог рэсурсаў, прысвечаных   беларускай   мове.   Прапаную   некаторыя   рэсурсы   беларуска­ рускамоўных   сайтаў,   якія   можна   часткова   ці   поўнасцю   выкарыстаць   для стварэння   новай   тэмы:  http://natlib.org.by  (сайт   Нацыянальнай   бібліятэкі),  http://literatura.at.tut.by www.kniha.by.ru   (творы   мастацкай   літаратуры), (газета   “Літаратура   і (партал   беларускай   літаратуры), мастацтва”),  http://globus.tut.by  (помнікі архітэктуры Беларусі),  www.kupala­  www.lim.by  theatre.by                            (Нацыянальны   акадэмічны   тэатр   імя   Я.Купалы), http://museum.bsu.by  (Нацыянальны   мастацкі   музей   Рэспублікі   Беларусь), (Літаратурныя   музеі   М.Багдановіча,   Я.Купалы, http://pogudo.bas­net.by  Я.Коласа),  www.pesniary.com  (ансамбль   “Песняры”),  www.palac.org  (гурт “Палац”), www.troitsa.net (гурт “Троіца”) і іншыя. З гэтых сайтаў можнаўзяць для  ўрока неабходныя тэксты, фотаздымкі і мелодыі.            Вельмі карысныя для работы сайты віртуальнага кабінета беларускай  ) і інфармацыйна­метадычнага партала мовы і літаратуры (http://belkabinet.by/   для настаўнікаў (http://nastaunik.info/). Таксама мне спадабаўся сайт «Як жыць – дык жыць для Беларусі...» настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны   Мігаль   (http://migalayte.ucoz.ru/    ),   дзе   можна   знайсці   многа карыснага.  Для настаўнікаў падрыхтаваны раздзелы: «Інтэрактыўная дошка»,   «Словы «Усё   пра даследчую   дзейнасць»,   «Метадычны   куфэрак», пра творцаў»,   «Моўныя   залацінкі»,   «Алімпіядныя   заданні»,   «Шаблоны   для прэзентацый». Для вучняўёсць свой раздзел, у якім таксама многа патрэбнага.      Магчымы   розныя   віды   ўрокаў   з   прымяненнем   інфармацыйных тэхналогій: урокі­гутаркі з выкарыстаннем камп’ютара як нагляднага сродка; урокі – гульні, урокі правядзення даследаванняў; урокі практычнай работы; урокі­залікі, інтаграваныя ўрокі і г. д.     Практыка   паказвае,   што   найбольш   эфектыўна   выкарыстанне камп’ютара на наступных этапах вучэбных заняткаў: 1. Арганізацыйна­ўступная   частка.   З   дапамогай   слайдаў   могуць   уводзіцца тэма, мэта, задачы, змест работы, ствараецца праблемная сітуацыя і іншае. Напрыклад, на ўроку беларускай літаратуры ў 8 класе   пры вывучэнні тэмы “Выпрабаванне вайной” (па аповесці В.Быкава “Жураўліны крык”) фармуліроўка мэты на слайдзе можа выглядаць наступным чынам:            Пры актывізацыі ведаў вучняў, падвядзення да вывучэння пэўнай тэмы можна прапанаваць крыжаванку: у дзяцей гэта выклікае вялікую цікавасць (Дадатак 3). Методыка стварэння крыжаванак можа быць рознай. Прапаную адну з іх –  крыжаванку­прэзентацыю.Спачатку выкарыстоўваем  Microsoft Word,   каб   стварыць   сетку   крыжаванкі   праз  укладку   «Устаўка»   ў   групе «Табліцы»   ствараем   табліцу.   Указваем     значэнні   для   слупкоў   і   радкоў. Столькі, колькі патрэбна для будучай крыжаванкі.Задаём вышыню і шырыню клетак   (праз     «Уласцівасці   табліцы»).   Размяшчаем   патрэбныя   словы,   а ласцікам   (ва   ўкладцы   “Канструктар”)   выціраем   лішнія   клеткі.   Далей выкарыстоўваем   праграму  Microsoft  Power  Point,   ствараем   прэзентацыю. Даецца загаловак на тытульным слайдзе. На наступны слайд капіруем нашу сетку крыжаванкі з  Microsoft  Word, і пішам умову дадзенай работы (можна пачынаць адразу з першага пытання): Далей   на   наступных   слайдах   пішам   першае   пытанне,   адказ,   другое пытанне, адказ і такім чынам да апошняга слова­адказу. Напрыклад: І пры непасрэдным разгадванні крыжаванкі настаўнік толькі націскае на стрэлку  “далей”.  Крыжаванку   лепш   увесці   праз   гіперспасылку   ў  асноўную прэзентацыю да ўрока, каб было зручней.  2. Вывучэнне   новага   матэрыялу.   Праводзіцца   ілюстраванне   рознымі нагляднымі сродкамі, матывацыя ўвядзення новага паняцця. Вучні лепш засвойваюць матэрыял у выглядзе схем, табліц. Можна выкарыстоўваць анімацыю   для   паступовага   ўвядзення   нейкага   моўнага   матэрыялу. Прыклад   слайда   з   кластарам   пры   вывучэнні   тэмы   “Злучнікі   простыя   і састаўныя”, 7 клас: 3. Замацаванне, паўтарэнне і сістэматызацыя матэрыялу.                 З   мэтай   замацавання   пэўных   тэм   па   арфаграфіі,   выпрацоўцы арфаграфічных   уменняў   вучняў   часта   праводжу   разнастайныя   віды дыктантаў,   сярод   іх  выбарачныя   дыктанты.   На   адным   слайдзе фармулюецца заданне па варыянтах, а на наступным змяшчаецца ключ да задання.   Пасля   выканання   вучні   працуюць   у   парах,   здзяйсняюць узаемаправерку, даецца ацэнка. Праз некаторы час на наступных уроках вучням прапаноўваецца слоўнікавы дыктант, у які ўключаюцца вывучаныя словы   (колькасць   слоў   вызначаецца   нормамі   для   пэўнага   класа).   Як паказвае практыка, дзякуючы выбарачнаму запісу патрэбныя арфаграмы лепш успрымаюцца і лягчэй запамінаюцца.        Вось прыклад выбарачнага дыктанта па тэме“Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа”(5 клас): Вельмі зручна пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі праводзіць лічбавыя   дыктанты.  Методыка   іх   правядзення   амаль   такая   ж,   як   і папярэдняя. Толькі для большай аператыўнасці выканання замест адказаў у выглядзе слоў, словазлучэнняў ці сказаў вучні запісваюць лічбы, якія прапануюцца ва ўмове задання. Калі дадзенае заданне носіць трэніровачны характар, то вучні далей працуюць у парах, здзяйсняюць самаправерку па ключы, які змяшчаецца на экране, аналізуюцца дапушчаныя памылкі.                 Вучням вельмі падабаецца  гульня “Чацвёртае лішняе”.  Так, на слайдзе можа быць прадстаўлена некалькі радоў слоў, у кожным радзе неабходна знайсці чацвёртае лішняе. Вучні павінны аргументаваць той ці іншы выбар.  Заданні на слайдах могуць быць прадстаўлены па­рознаму. У дадзеным выпадку выкарыстана  анімацыя. Спачатку  вучням дэманструецца слайд толькі з заданнем (словы выдзелены чорнымі літарамі),  а потым на гэтым жа слайдзе для праверкі правільнасці адказу пры дапамозе шчаўчка мышкі паступова ўводзяцца адказы (словы выдзелены сінімі літарамі). Вучні па ходу тлумачаць выбар, фармулююць правіла.             А замацоўваючы тэму “Аднасастаўныя сказы”  ў 8 класе можна прапанаваць серыю слайдаў, дзе на адным слайдзе змясціць чатыры сказы, сярод якіх – адзін лішні, на наступным ­  адказ і так некалькі пар слайдаў. Камбінацыя   можа   быць   наступнай:   тры   сказы   аднасастаўныя,   адзін   ­ двухсастаўны;   тры   сказы   пэўна­асабовыя,  адзін  ­   няпэўна­асабовы,  тры сказы   безасабовыя,   адзін   –   няпоўны   двухсастаўны   і   т.п.   Выбар абгрунтоўваецца. Дадзеная   гульняразвівае   крытычнае   мысленне   і   актывізуе   пазнавальную дзейнасць вучняў, можа праводзіцца з вучнямі любога узросту як па мове, так і па літаратуры. 4.   Кантроль ведаў. Для праверкі і кантролю ведаў з поспехам праводжу разнастайныя   літаратурныя   дыктоўкі,   напрыклад   па   метадзе   “Закончы сказ”. На асобным слайдзе даецца пытанне. Вучням даецца некалькі часу для   адказу   (гэты   момант   абмяркоўваецца   загадзя),   па   шчаўчку   мышкі ўводзіцца   новае   пытанне.   Работа   выконваецца   ў   сшытках,   якія   потым здаюцца на праверку.                  Таксама прапаную тэсты, як трэніровачнага характару, так і для   распрацаваныя   іншымі кантролю   ведаў.   Выкарыстоўваю   тэсты, настаўнікамі, творча перапрацоўваю іх, бывае, перакладаю з рускай мовы, узяўшы за аснову шаблон пэўнага скачанага тэсту. Планую ў далейшым распрацоўваць уласныя.             Пры дапамозе тэсту “Жыццё і дзейнасць Е.Полацкай” можна хутка праверыць веды вучняў па пройдзенай тэме ў 6 класе:                На слайдзе фармулюецца пытанне, калі вучні даюць адказ, наводзім курсор на выбранае слова. У выпадку правільнага адказу паяўляецца слайд са словам   “верна”,   пераходзім   да   наступнага   пытання.   У   выпадку   ж няправільнага   адказу   з’яўляецца   слайд   “няправільны   адказ,   вярнуцца   да пытання”.   У   дадзеным   тэксце   задзейнічаны   гіперспасылкі   (словы падкрэслены). Добра   працаваць   з   тэстамі   ў   пазаўрочны   час,   напрыклад   для падрыхтоўкі да алімпіяды, конкурсу “Буслік”.                 У час  праектавання  мультымедыа­ўрока рэкамендуецца   ўлічваць  і выконваць   некаторыя   санітарна­гігіенічныя   правілы   і   патрабаванні.   Для вучняў пятых­сёмых класаў можна адвесці да дваццаці хвілін, для восьмых­ дзявятых класаў – да двадцаці пяці, для старшакласнікаў – да трыццаці. З мэтай зніжэння стамляльнасці падлеткаў   у камп’ютарным класе прапаную работу   за   камп’ютарам   чаргаваць   з   наступнай   работай:   спалучаць   прагляд прэзентацыйнага матэрыялу на маніторы ці экране з выкананнем разнастайных трэніровачна­карэкцыйных практыкаванняў і заданняў.                       Так,   вывучэнне   беларускай   літаратуры   амаль   немагчыма   без выкарыстання Інтэрнэта. Зразумела, што першы крок у рабоце з вучнямі – азнаямленне з вядомымі сайтамі, звязанымі з беларускай літаратурай. Другі крок – навучанне выкарыстання тых ці іншым сайтаў. Для гэтага сістэматычна скіроўваю   навучэнцаў   да   дамашняга   задання,   звязанага   з   інфармацыяй   на сайце. Усё гэта садзейнічае развіццю ўмення шукаць інфармацыю і правільна ёй карыстацца. А прэзентацыя і з’яўляецца такой формай, якую, каб зрабіць, неабходна   ўмець   сістэматызаваць,   абагульняць   інфармацыю.   Акрамя   таго, добрая прэзентацыя патрабуе і адпаведнага афармлення, а значыць, стварэнне прэзентацый   навучэнцамі   спрыяе   выхаванню   пачуцця   густу.   Такім   чынам, работа   навучэнцаў   з   прэзентацыяй   садзейнічае   таму,   што   дзейнасць навучэнцаў становіцца больш пошукавай.                        Навыкі   работы   з   камп’ютарам,   творчыя   здольнасці   ў   вучняў развіваюцца   падчас   падрыхтоўкі   асабістых   публікацый,   нататак   у   нашу школьную газету, матэрыялы якой змяшчаюцца на школьным сайце .                    Лічу, што вытокі развіцця пазнавальнай актыўнасці заключаны ў правільна арганізаваным працэсе навучання, а ўзровень развіцця пазнавальнага інтарэсу   вучняў   прыкладна   адпавядае   ўзроўню   ведаў   па   прадмеце. Параўнальны   аналіз   якасці   ведаў   за   апошнія   гады   сведчыць   аб   станоўчай дынаміцы.   А   аб   тым,   што   вучняў   цікавяць   прадметы   “беларуская   мова   і літаратура”,   сведчыць   актыўны   ўдзел   і   перамогі   дзяцей   у   разнастайных конкурсах, алімпіядзе .           Разам з тым, мяркую, разгледжаная форма работы не павінна  ператварацца ў штодзённую і звычайную, бо тады яна рызыкуе “прыесца”  і страціць свае магчымасці як сродку актывізацыі ўвагі.

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет

Выступленне на педсавет
Материалы на данной страницы взяты из открытых истончиков либо размещены пользователем в соответствии с договором-офертой сайта. Вы можете сообщить о нарушении.
17.11.2018